Monday, January 25, 2010

СЬВЯТАЯ МУЧАНІЦА ТАЦЬЦЯНА

Дзень памяці 12 студзеня

Сьвятая Тацьцяна была дачкой багатага рымляніна і была выгадаваная ім у хрысьціянскай веры. Калі Тацьцяна дасягнула паўналецьця, яна стала раўнадушная да багацьця і іншых выгод і палюбіла усім сэрцам духоўнае жыцьцё. Яна назаўжды, адмовілася ад замужняга жыцьці і за дабрадзейнае жыцьцё была прызначаная дыяканісай Рымскай Царквы. На гэтай пасадзе яна зь стараннасьцю хадзіла за хворымі, наведвала вязьніцы, дапамагала немаёмным, імкнучыся увесь час дагадзіць Богу малітвамі і добрымі справамі.

Пры імпэратару Аляксандру Севярыю (222-235 г.г.) сьвятая Тацьцяна за спавяданьне Ісуса Хрыста прыняла пакутлівую сьмерць ад рымскага кіраўніка горада Ульпіяна (каля 225 г.) Паводле старажытнага апавяданьня, сьвятую Тацьцяну, пасьля розных катаваньняў, кінулі на арэну цырка (Калізэя), каб люты леў разадраў яе для забавы гледачоў. Але замест гэтага леў стаў рахмана лашчыцца да яе. Тады сьвятой Тацьцяну забілі мячом. Восем слуг кіраўніка горада, катаваўшых сьвятую, паверылі ў Ісуса Хрыста, бачачы над ёй сілу Боскую, і яны таксама былі пасьля пакут усечаныя мячом.


Новы нумар часопісу "Беларуская Аўтакефалія"

Пабачыў сьвет трэці нумар часопісу “Беларуская аўтакефалія”, апошні ў мінуўшым 2009 годзе. Часопіс магчыма скачаць тут:

http://www.kamunikat.org/halounaja.html?pubid=13358


СЬВЯЦІЦЕЛЬ САВА – ПЕРШЫ АРХІЯПІСКАП СЭРБСКІ

Дзень памяці 12 студзеня

Сьвяціцель Сава, першы архіяпіскап Сэрбск, у сьвеце Расьціслаў (Растка), быў сынам самадзержца Сэрбіі Стэфана Немані і Ганны, дочкі грэцкага імпэратара Рамана. З раньняга дзяцінства ён старанна наведваў царкоўныя службы і адчуваў адмысловую любоў да манахаў. У сямнаццацігадовым веку, сустрэўшы кіеўскага манаха са Сьвятой Гары Афон, Расьціслаў таемна пакінуў бацькоўскі дом і прыбыў у кіеўскі Панцелямонаўскі манастыр на Афоне. Айцец яго, пазнаўшы, што сын на Афоне, падрыхтаваў цэлю армію зь верным ваяводай і напісаў кіраўніку вобласьці, куды уваходзіў Афон, што, калі яму не вернуць сына, ён пайдзе на грэкаў вайной. Прыбыўшы ў манастыр, ваявода загадаў вока не спускаць з Расьціслава. Падчас вячэрняга Богаслужэньня, калі зачараваныя віном ваяры заснулі, Расьціслаў прыняў пастрыг (1186 г.) і паслаў бацькам сваю сьвецкую адзежу, валасы і ліст. Манах Сава здолеў пераканаць сваіх дзяржаўных бацькоў прыняць манаства. Айцец звышгоднага (памяць звышгоднага Стэфана, у манастве Сімеона, цара Сэрбскага, 13 лютага) разам зь сынам падзьвіжнічаў у Ватапэдэдскім манастыры. На Афоне яны абнавілі сэрбск Хілендарскі манастыр, і гэты манастыр атрымаў званьне царскай стаўрапігіі. У Хіляндарскам манастыры звышгодны Сава быў пасьвячоны ў дыякана і затым у прэсьвітэра. У Салуні за свае манаскія подзьвігі на Сьвятой Гары звышгодны быў ганараваны ў сан архімандрыта. У 1219 годзе ў Нікее на сьвята Усьпеньня Усясьвятой Багародзіцы Сусьветны Патрыярх Герман пасьвяціў архімандрыта Саву ў сан Архіяпіскапа усёй Сэрбіі. Пры гэтым звышгодны Сава папытаў у грэцкага імпэратара права шукаючаму годнасьці архіяпіскапа быць пасьвечаным у Сэрбіі саборам япіскапаў, што было вельмі важна для таго часу частых войн паміж усходнімі і заходнімі уладарамі. Прыбыўшы зь Нікеі на Сьвятую Гару, сьвяціцель у апошні раз абышоў усе манастыры, пакланіўся усім цэрквам і, успамінаючы дабрашчаснае жыцьцё пустынных айцоў, у глыбокім горы разьвітаўся з падзьвіжнікамі, “зыходзячы зь Сьвятой Гары, як бы зь нейкага Боскага раю”. Па шляху зь Афону, прыгнечаны цяжарам сыходу са Сьвятой Гары, сьвяціцель ледзь ішоў. Толькі словы зьявіўшайся сьвятому ў сьне Багародзіцы – “маючы Мяне Малельніцай да Цара усіх. Сына і Бога Майго, ці аб гэтых яшчэ смуткуеш?” — вызвалілі яго зь смутку, зьмяніўшы смутак на радасьць. У памяць аб гэтым зьяўленьні сьвяціцель замовіў у Салуні два вялікія абразы Выратавальніка і Боскай Маці, пастаўленыя ім у цэрквы Філякаліі.

У Сэрбіі дзейнасьць Першасьвяціцеля па уладкаваньню спраў Царквы і айчыны суправаджалася шматлікімі знакамі і цудамі. Падчас Літургіі і усяночнай, калі сьвяціцель прыходзіў пакадзіць над дамавінай свайго айца, звышгоднага Сімеона, сьвятыя мошчы струменілі духмянае міро.

Вядучы перамовы зь вугорскім каралём Уладзіславам, абвясьціўшым вайну Сэрбіі, услаўлены нябеснымі знакамі сьвяціцель не толькі даставіў жаданы мір сваёй айчыне, але і прывёў у Праваслаўе вугорскага манарха. Паклаўшы пачатак гістарычнаму існаваньню самастойнай Сэрбскай Царквы, сьвяціцель Сава спрыяў таксама сьцьвярджэньню сэрбскай дзяржаўнасьці. Каб умацаваць незалежную дзяржаву сэрбаў, сьвяты архіяпіскап Сава вянчаў на царства дзяржаўнага брата Стэфана. Пасьля сьмерці Стэфана, вянчаўшы на царства яго старэйшага сына Радаслава, сьвяціцель Сава адправіўся ў Сьвятую Зямлю “са сьлязамі пацалаваць сьвятую Труну Хрыстову і страшную Галгофу”. Вярнуўшыся на радзіму, сьвяціцель дабраславіў і вянчаў на царства Уладзіслава і, для большага сцвярджэньня пасаду сэрбскага, заручыў яго зь дачкой баўгарскага князя Асана. Сьвяты Першасьвяціцель абышоў усю зямлю Сэрбскую, выправіў манаскія статуты па узоры афонскіх і палестынскіх, пабудаваў і асьвяціў мноства цэркваў, сьцьвярджаючы праваслаўных у веры. Завяршыўшы свой подзьвіг на радзіме, сьвяціцель, прызначыўшы сваім пераемнікам ераманаха Арсэн, пасьвяціўшы яго ў япіскапа і падаўшы усім дабраслаўленьне, адправіўся ў незваротны шлях, жадаючы “скончыць дні свае вандроўцам у зямлі чужой”. Прайшоўшы усю Палестыну, Сірыю і Персію, Бабілён, Эгіпет і Анатолію, паўсюль наведваючы сьвятыя месцы, гутарачы зь вялікімі падзьвіжнікамі, зьбіраючы сьвятыя мошчы сьвятых, сьвяціцель скончыў сваё падарожжа ў Тырнове, у Баўгары, у доме сваяка цара Асана, дзе зь духоўнай радасьцю аддаў сваю душу Госпаду (+ 1237). Пры перанясеньні сьвятых мошчаў сьвяціцеля Савы ў Сэрбію ў 1237 году вылячэньня былі гэтак шматлікі, што баўгары сталі наракаць на Асана, “навошта ён саступае такі скарб”. На радзіме сьвяціцеля яго годныя мошчы былі пакладзеныя ў царкве Мілешава, даруючы вылячэньне усім прыходзячым зь вераю. Жыхары Тырнова працягвалі атрымліваць вылячэньні ад рэшткаў труны сьвяціцеля, якія набожны Асан загадаў сабраць разам і пакласьці ў ізноў збудаваную грабніцу.

Спадчына сьвяціцеля Савы Сэрбскага жыве ў праваслаўным Царкоўным паданьні беларускага і украінскага народаў. Зь яго імем зьвязана адно з першых уводзеньняў Ерусалімскага Статуту ў манаскіх манастырах Кіеўскай Царквы, па Тыпіку сьвятога Савы дагэтуль жыве Сэрбскі Хіляндарскі манастыр на Афоне. Прыналежная сьвяціцелю рэдакцыя Кіруючай кнігі з тлумачэньнем Алексія Арысьціна стала найболей распаўсюджанай у Кіеўскай Царкве. У 1270 году мітрапаліту Кіеўскаму Кірылу быў дасланы з Баўгары першы сьпіс Кіруючай кнігі сьвятога Савы.Такі унёсак сьвяціцеля Савы ў кананічную скарбніцу Праваслаўя.

Трапар Саве І, архіяпіскапу Сэрбскаму

Шляху, у жыцьцё ўводзячага, / настаўнік і першы сьвяціцель, і кіруючым быў: / бо першы прыйшоў, сьвяціцель Сава, / айчыну сваю адукаваў / і зьдзейсьніў гэта Духам Сьвятым, / як дрэва аліўкавае, / у думкай дзяцей сваіх пасадзіў, асьвячаючы іх. / Таму, апосталам і сьвяціцелям супасадны, / шануючы цябе, молім: / малі Хрыста Бога / падаць нам вялікую міласьць.