Брація манастыра Чона Рака 5 чэрвеня ў 18 гадзін прыбыла ў сяло Лозьніца пад Чачкам. Яны разьмясьціліся ў этнавёсцы, якія на схілах Еліцы будуе чачанскі прадпрымальнік і вернік Мілойе Стевановіч.
Караван зь некалькіх аўтамабіляў і мікрааўтобусаў прывёз брацію, якая узяла зь сабой толькі трохі найважных для жыцьця рэчаў. Тут ім ёсьць з чаго пачынаць уладкаваньне, бо гаспадар этнавёсцы бясплатна саступіў ім некалькі гектараў зямлі, будынкі, сельскагаспадарчую тэхніку, прылады, невялікую фэрму і куратнік, а таксама усё, што разьмяшчаецца на гэтай зямлі.
— Бог зрабіў мне літасьць, што я магу зрабіць хоць малую крыху з таго, што Госпад кажа нам у Эвангельлі. Напаіць церпячага ад смагі, накарміць галоднага, апрануць голяга, дапамагчы хвораму, наведаць вязьня,— сказаў нам Стевановіч.— Я быў у Чорнае Рацэ шмат разоў, прысутнічаў на пастрыжэньнях у манахі. Тамака, поруч сьвятога Харытона пахаваны мой і маёй жонкі духоўнік Ільля, які быў нашым духоўным кіраўніком падчас паломніцтва па сьвятынях Сьвятой зямлі. Тамака я пазнаёміўся з багалюбівымі манахамі манастыра Чорна Рака. Госпад вучыў нас маліцца і за сваіх ворагаў, а ужо тым больш за сяброў. Айцы і брація з Чорнае Рэкі для мяне, маёй чэлядзі і маіх паплечнікаў дарагія і шчырыя сябры, нашы дарагія госьці зь якімі мы гатовыя падзяліць нават апошні кавалак хлеба.
На фота ігумен Мікалай на новым месцы.