Monday, November 16, 2009

АДЫШОЎ ДА ГОСПАДА СЬВЯЦЕЙШЫ ПАТРЫЯРХ СЭРБСКІ ПАВАЛ

У нядзелю 15 лістапада 2009 году ў Ваенна-мэдыцынскай акадэміі ў Белградзе супакоіўся Патрыярх Сэрбскі Павел.

Яго Сьвятасьць адышоў да Госпада ў 10 гадзін 45 хвілін пасьля прыняцьця Сьвятых Хрыстовых Таямніц.

***

Будучы Патрыярх Сэрбскай Праваслаўнай Царквы (СПЦ) Павел, у сьвеце - Гойка Стойчэвіч – нарадзіўся ў сялянскай сям'і 11 верасьня (н. с.) 1914 году на сьвята Адсячэньня галявы Яна Хрысьціцеля ў вёсцы Кучанцы недалёка ад Доньі–Міхальяц у Славоніі, якая уваходзіла ў склад Аўстра–Вугорскай імпэрыі (цяпер гэта тэрыторыя Харватыі). Ён рана застаўся без бацькоў. Калі яму яшчэ не было і трох гадоў, айцец Стэфан, атрымаўшы сухоты ў Амэрыцы, вярнуўшыся дадому, памёр. А у 1918 году памерла і яго маці Ганна. Хлопчыка выхоўвалі цётка, якую ён заўсёды успамінаў зь вялікай любоўю.

Гойка быў вельмі слабым, хваравітым дзіцем, і яго вызвалілі ад цяжкай сельскай працы, тым самым даўшы магчымасьць вучыцца. У роднай вёсцы ён скончыў пачатковую школу. З 1925 па 1929 г.г. вучыўся ў сярэдняй школе ў г. Тузла. Нягледзячы на схільнасьць да тэхнічных навук і нізкім адзнакам па катэхізісе, Гойка пад уплывам сваякоў паступіў у духоўную сэмінарыю ў Сараева, у якой вучыўся з 1930 па 1936 год. Па сканчэньні сэмінарыі спачатку паступіў на мэдыцынскі факультэт, але пазьней перавёўся на Багаслоўскі факультэт Бялградзкага унівэрсытэта. Перад Другой Сусьветнай вайной быў сакратаром міністра царкоўных спраў Ваіслава Яніча.

У 1940 гады паступіў на службу ў войска вайскоўвым мэдыкам у Зажычары. Падчас нямецкай акупацыі жыл спачатку ў Славоніі; затым вярнуўся ў Белград, дзе з 1941 па 1942 гг. працаваў прарабам па расчыстцы руін. Падчас акупацыі Югаславіі Баўгарскімі фашысцкімі войскамі Гойка Стойчевіч у ліку уцекачоў апынуўся ў манастыры Сьвятой Тройцы на Аўчары, дзе стаў паслушнікам. У манастыры будучы кіраўнік Сэрбскай Царквы выкладаў Закон Божы дзецям уцекачоў. У 1943 году працаваў у якасьці пэдагога і настаўніка веры дзяцей уцекачоў у Бані–Ковілячы. Лекары выявілі ў яго сухоты, прагноз быў пэсымістычным. Адтуль ён накіраваўся ў Вуджанскій манастыр у сяле Прысланіца, дзе заставаўся да 1945 гады. У манастыры Гойка акрыяў, што заахвоціла яго ў 1946 году прыняць манаскі пострыг пад імем Павел, а неўзабаве і хіратонію ў ерадыякана.

З 1949 па 1955 год быў манахам манастыра Рача; у 1950/1951 вучэбным годзе быў суплентам Прызрынскай сэмінарыі сьв. Кірылы і Мяфодзія. У 1954 году быў пасьвечаны ў ераманаха; у 1957 узьведзены ў сан архімандрыта.

З 1955 па 1957 год быў асьпірантам катэдры Новага Запавету і літургікі на Багаслоўскім факультэце ў Афінах, дзе абараніў дысэртацыю на ступень доктара багаслоўя.

29 траўня 1957 гады на чарговым паседжаньні Найсьвяцейшы Сынод Сэрбскай Праваслаўнай Царквы абраў яго япіскапам Рашко-Прызнэнскім, а 22 верасьня 1957 г у катэдральным саборы Белграду ён быў хіратанісан у япіскапа Рашка–Прызрэнскага. Хіратонія была зьдзейсьненая групай япіскапаў на чале з Патрыярхам Вікенціем (Праданавым). На катэдру япіскапа Рашко-Прызрэнскага быў узьведзены 13 кастрычніка таго ж года ў катэдральным саборы Прызрэну.

Як кіраўнік Рашко-Прызрэнскай япархіі ён арганізоўваў будаўніцтва новых храмаў і працы па рэстаўрацыі і захаваньню праваслаўных сьвятынь Косава і Метохіі. Стала падарожнічаў па япархіі для служэньня. Япархіяй кіраваў у адзіноце, не маючы ні супрацоўнікаў, ні сакратара, ні аўтамабіля. Заўсёды перасоўваўся альбо пешшу, альбо на грамадзкім транспарце.

Як япіскап Рашко–Прызрэнскій выступаў у ААН па пытаньні аб міжэтнічных адносінах у Косава і Метохіі.

У лістападзе 1990 году рашэньнем Сьвятога Архірэйскага Сабора Сэрбскай Праваслаўнай Царквы быў абраны кіраўніком Царквы на месца захварэўшага Патрыярха Германа. Інтранізацыя 44-га Сэрбскага Патрыярха адбылася 2 сьнежня 1990 году ў Белградзе.

Патрыярхам Павел быў абраны пасьля васьмі тураў галясаваньня. Канвэрт зь яго імем выцягнуў архімандрыт Антоній Джорджэвіч, настаяцель манастыру Траноша. На пасад Павел узышоў 2 сьнежня 1990 году ў Саборнай царкве ў Белградзе, а па старажытнай традыцыі толькі 2 траўня 1994 гады — на гістарычны трон печскіх Патрыярхаў у Печскай патрыярхіі.

За час, які прайшло з пачатку патрыярства, адноўленыя і адчыненыя новыя япархіі і сэмінарыі (Цецінская — 1992 г., Крагуеваце і Духоўная Акадэмія сьвятога Васіля Астроскага ў Фочы — 1997 г.). Таксама была створаная інфармацыйная служба Сэрбскай Праваслаўнай Царквы.

Павел праслужыў у сане япіскапа больш 50 гадоў. Ён — найстарэйшы сярод сэрбскіх Патрыярхаў — абраны на гэты пост у 76 гадоў. За час свайго першасьвятарскага служэньня Патрыярх Павел наведаў усе япархіі Сэрбскай Царквы на тэрыторыі былой Югаславіі і шматлікія япархіі СПЦ замежжам, наведаў сваю паству ў Аўстраліі, Амэрыцы, Канадзе і Заходняй Эўропе. Наведаў і большасьць Памесных Праваслаўных Цэркваў.

Патрыярх Сэрбск Павел на працягу шматлікіх гадоў быў старшынёй Камісіі Сьвятога Сыноду СПЦ па перакладзе Новага Запавету. Гэты пераклад зьяўляецца першым перакладам, які быў афіцыйна зацьверджаны Царквой, апублікаваны ў 1984 году і перавыдаваўся ў 1990-х г.г. Акрамя таго, ён быў прэзыдэнтам Літургічнай камісіі Сьвятога Сынода, якой быў падрыхтаваны і выдадзены Служэбнік на сэрбскай мове.

11 лістапада 2008 году на паседжаньні Архірэйскага Сабора СПЦ разглядалася пытаньне аб магчымасьці абраньня новага кіраўніка Царквы ў сувязі з разглядам прашэньня Патрыярха Паўла ад 8 лістапада аб яго адстаўцы ў сувязі з хваробай і старэчым векам. Сабор не прыняў адстаўку Патрыярха Паўла; 13 лістапада 2008 гады афіцыйна паведамлялася, што Патрыярх Сэрбскі Павел пасьля сустрэчы з герархамі пагадзіўся застацца кіраўніком Сэрбскай Праваслаўнай Царквы.

З 13 лістапада 2007 гады Патрыярх Павел знаходзіўся на стацыянарным лячэньні ў шпіталі Белграда. Абмежаванасьць магчымасьцяў Патрыярха Паўла ў пэрыяд лячэньня заахвоцілі пачаўшыся 15 траўня 2008 гады ў Белградзе Архірэйскі Сабор Сэрбскай Праваслаўнай Царквы часова перадаць функцыі кіраўніка Сьвятому Сыноду на чале зь мітрапалітам Чарнагорскім і Прыморскім Амфілохіям.

Патрыярх Павел адышоў да Госпада раніцай 15 лістапада 2009 гады ў шпіталі Ваенна—мэдыцынскай акадэміі ў Белградзе і будзе пахаваны 19 лістапада ў манастыры Ракавіца.