Friday, December 31, 2010

НАШЫ ВІТАНЬНІ ЗЬ НОВЫМ ГОДАМ


Шаноўныя сябры і чытачы “Беларускай Аўтакефаліі!
Рэдакцыя “Беларускай Аўтакефаліі” вітае ўсіх зь надыходзячым 2011 годам.
Молімся да Госпада, каб надыходзячы год быў для ўсіх добры;
Каб наша Бацькаўшчына – Сьвятая Беларусь была вольнай і шчасьлівай.
Каб падаў Гасподзь дастатак і радасьць кожнай беларускай сям’і.
Зь Новым Годам усіх!

ЗВАРОТ СЬВЯЦЕЙШАГА АРХІРЭЙСКАГА САБОРУ ЎКРАІНСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ ДА ПРЫСЬВЯТЫХ АРХІПАСТЫРАЎ І ВЯЛЕБНЫХ ПАСТЫРАЎ УКРАІНСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ Й УКРАІНСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ КІЕЎСКАГА ПАТРЫЯРХАТУ

Вашы Прысьвятасьці! Вялебныя айцы! Упадабаныя ў Хрысьці архіпастыры і пастыры Сьвятой Праваслаўнай Царквы на Ўкраіне!
Гасподзь нас Ісус Хрыстос пакінуў запавет Сваім вучням любіць адзін аднаго: “Запаведзь новую даю вам, палюбеце адзін аднаго; як Я палюбіў вас, так і вы палюбеце адзін аднаго; Па тым пазнбюць усе, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў між сабою.” (Ян. 13:34 – 35)
Гасподзь і набожны ўкраінскі народ чакае ад кожнага зь нас мужнага ды рашучага кроку на сустрэч адзін аднаму. Царкоўны падзел, разрыў царкоўных зносін – найбольш балючая рана сучаснае Ўкраіны. І менавіта ад нашых дзеяў, ад дзейнасьці і паўнаты нашае любові адзін да аднаго залежыць сёньня доля падзеленага Ўкраінскага Праваслаўя.
Еднасьць Царквы – не палітычная, а багаслоўская і рэлігійная каштоўнасьць. Менавіта таму мы заклікаем ўсіх вас дзеяць дзеля царкоўнага яднаньня адкрыта і сумленна, памятая, што а ні шлях інтрыг, а ні зьнешні ціск на Царкву ніколі не адновяць царкоўнае еднасьці. Аб’яднаньне, аднаўленьне добрай еднасьці ў Хрысьці магчыма толькі тады, калі мы будзем дзеяць набожна і шляхетна, адкінуўшы ўласныя амбіцыі ды інтарэсы і паклаўшыся ў сваіх дзеях не на сілу сьвету, а на ласку Боскую.