Tuesday, January 12, 2010

ДЫ БУДЗЕ ЗАЎСЁДЫ ЛЮБОЎ…

“Любоў ніколі ня мінаецца, хоць і прароцтвы спыняцца, і мовы змоўкнуць, і веды скасуюцца

(1 Кар. 13:8)

Надыходзячы новы год наводзіць звычайна на думку аб кароткачасовасьці усяго зямнога. Мне здаецца, аднак, што гэты час году павінны нагадваць аб тым, што “ніколі ня мінаецца”. Калі год сыходзіць за годам у вечнасьць, я не смуткую аб тым, што ён выносіць зь сабою, хутчэй дзіўлюся таму, што ён пакідае нам. Такое жа уражаньне, відаць, адчуваў і ап. Павел. Для яго натуральна, што “прароцтвы спыняцца, і мовы змоўкнуць, і веды скасуюцца”, але ён уражаны тым, што “любоў ніколі ня мінаецца” – урачыстая нота чуецца ў гэтым воклічы.

І мы, сканчаючы гэты год, паспрабуем успомніць аб усім тым, чым мы узбагаціліся на працягу яго не на час, а назаўжды. Што жа сказаць аб любові, якая ніколі не старэе, якая не ведае ні часу, ні прасторы, якая па істоце сваёй бясконцая, бязьмежная? Я бы сказаў, што думка аб ёй павінна пераважаць у нас на пачатку новага году.

Ёсьць нешта ў сьветабудове, над чым час не мае улады: гэтае чалавечае сэрца. Усё астатняе высільваецца, як бы зношваецца; здольнасьці слабеюць, сілы зьмяняюць нам, памяць робіцца кепскай, але сэрца застаецца нязьменным — яно не павінна згубіць здольнасьці да любові, яно павінна заўсёды заставацца шырока адчыненым для усяго высокага і выдатнага, для усякай галечы, для усякага гора. Сэрца чалавечае — гэта тая расьліна, якая не гіне ад буры і дрэннага надвор’я, але рунее і квітнее нават сярод марозных сьнежных дзён.

У ім гучыць песьня любові і тады, калі голас зьмяняе нам. Калі погляд захмураны, ясны прамень веры пранікае ў гэтую цямрэчу і азарае яго. Не глядзіце ж на пажухлыя лісьця. Сэрца ваша засталося юным насуперак мінаючым гадам.

Тая вечная любоў Боская, паслаўшая вясёлку пасьля патопу, не зьмянілася і да гэтага дня, погляд Боскай любові не азмрочыўся, сілы яе не саслабелі, неба і зямля зьнікнуць, але любоў будзе ва усе стагодзьдзі.