Sunday, May 2, 2010

ДЗЕЙНАЯ ВЕРА

архіяпіскап Афанасій (Мартас)

Хрысьціянства не прызнае пасіўнай веры ў Ісуса Хрыста, Сына Боскага, Выратавальніка сьвету. Хрысьціянства — ёсьць жыцьцё дабрадатнае, жыцьцё ў Хрысьце і са Хрыстом. Як такая яна павінна быць актыўнай, дзейнай, высока духоўнай.

Вера без спраў мёртвая”, — піша сьвяты Апостал Якаў. Праваслаўе ёсьць вышэйшая форма Хрысьціянства, яно ёсьць праўдзівая вера Хрыстова, Богам дадзеная для выратаваньня чалавека.

Праваслаўе патрабуе ад хрысьціяніна актыўнасьці ў рэлігійным жыцьці, актыўнага служэньня Богу і блізкаму, актыўнага самаўдасканаленьня, актыўнага шуканьня Царства Нябеснага. Пасіўнасьць у Праваслаўі немагчыма апраўдаць Эвангельлем.

Мэта зямнога жыцьця хрысьціяніна — заслужыць Царства Нябеснае. Без гэтага няма сэнсу ў жыцьці. Але Царства Нябеснае бярэцца сілаю, яно дасягаецца вялікімі подзьвігамі пры дапамозе посту і малітвы. Знакаміты пустэльнік Вышынскае пустэльні канца мінулага стагодзьдзі, япіскап Феафан, пісаў у навучаньні наступнае: “Як выратавацца? — справа яснае. Што і задумляцца? Колькі ужо ведаем мы выратаваных? А як яны ратаваліся ў Царкве Хрыстовай Праваслаўнай? Хай жыве хрысьціянін, як загадае Царква Праваслаўная, і выратуецца. Ды верыць толькі усяму ў прастаце сьціплага ў патрэбах сэрца, а патрабавальнасьць і гонар хай кіне і не абурае імі вобласьці веры. Каму не зусім ясна, чым і як зьдзяйсьняецца ў Царкве Боскай выратаваньне, таму вось што, трэба сказаць: вер ва усё, у што верыць загадвае сьвятая Праваслаўная Царква і, прымаючы дабрадатныя сілы, праз таямніцы і цеплыню іх праз удзел ва усіх богаслужэньнях і праз выкананьне усіх іншых пастаноў сьвятой Царквы, кроч няўхільна шляхам запаведзяў, Госпадам Ісусам Хрыстом нам загаданых, пад кіраўніцтвам законных пастыраў, і выратуесься”.

А сьвятая Праваслаўная Царква загадвае любіць Бога і запаведзі Яго выконваць, любіць блізкага, дабро рабіць кожнаму чалавеку, шанаваць бацькоў сваіх і пастыраў духоўных, маліцца Богу штодня і царкву наведваць, вызнавацца і прычашчацца сьв. Таямніц Хрыстовых, не асуджаць іншых, не паклёпнічаць, не падманваць, не ілгаць, праводзіць жыцьцё набожна і не сорамна і набываць пабольш дабрадзейнасьцяў. Выкананьне усіх загадаў Царквы робіць веру актыўнай. Кожны праваслаўны хрысьціянін павінен быць актыўным у сваёй веры, дагаджаючы Богу выкананьнем запаведзяў Ягоных.

1958 г.