Friday, October 2, 2009

АБ АДНЫМ ВЕЛЬМІ СУПЯРЭЧЛІВЫМ ІНТЭРВ’Ю

Сёньня, 2 кастрычніка 2009 г., на партале “Рэлігійна-Інфармацыйнае Службы Ўкраіны” (РІСУ), які робіцца грэка-каталікамі і знаходзіцца пад патранатам УГКЦ зьявілася вельмі супярэчлівае інтрэрв’ю архіяпіскапа Львоўскага Макарыя (УАПЦ). У сувязі з гэтым супрацоўнік прэс-службы ЎАПЦ прат. Яўген Заплетнюк даў наступны каментар.

Не было межаў нашаму зьдзіўленьню, калі адзін з каталіцкіх сайтаў нядаўна выявіў сваю цікавасьць станам спраў ва ЎАПЦ. Ведаючы, што асаблівай увагай яны нас ушаноўваюць не часта, мы адразу ж падрыхтаваліся атрымаць чарговы плявок у свой бок. І, звычайна ж, мы не памыліліся. Удала падабраныя пытаньні, не меней хітра абрэзаныя адказы цудоўна прадэманстравалі сьвету як гэта проста знайсьці сэнсацыйны матар’ял на актуальную тэму. Цалкам па каталіцкі. У найлепшым дусе езуітаў, упрыгожаным цудоўнымі, аж да аскомы хітра–салодкімі словамі аб царкоўнае еднасьці, узаемапаразуменьне і хрысьціянскую любоў і павагу да блізкага. Трэба сказаць, што сам тэкст мала адлюстроўваў царкоўныя рэаліі такімі, якімі іх бачаць самі праваслаўныя. Затое, вельмі добра паказана тое, якімі іх жадалі б бачыць каталікі. У гэтым асноўная каштоўнасьць артыкула для саміх уніятаў, ды яго нікчэмнасьць з погляду праваслаўных веруючых. Апошнія, да рэчы, перакананы, што здабыць хрысьціянскую еднасьць трымаючы злосьць у сэрцы не толькі не рэальна ў прынцыпе, але і бессэнсоўна па сваёй сутнасьці. Як магчыма “яднацца” з тымі, каго ты ў сэрцы толькі зьняважыш, і ніводных пачуцьцяў апрача агіды да іх не адчуваеш?

Мы атрымалі некалькі лістоў і тэлефонных званкоў зь нагоды публікацыі. Усе хто пачытаў інтэрв’ю ўладыкі Макарыя знаходзіліся ў велікам зьдзіўленьні: ці яно напраўду адлюстроўвае пазыцыю ЎАПЦ? Наколькі праўдзівым ёсьць гэты тэкст? Ці магчыма лічыць перакананьні ўладыкі Макарыя пазыцыяй ўсёй нашай Царквы? А ніжэй мы прапануем вашай увазе некалькі выключна рэдакцыйных меркаваньняў, якія здолелі б хоць неяк расставіць кропкі над “і”, пры гэтым у нас ёсьць усе падставы лічыць нашы думкі не толькі суб’ектыўнымі, але і цалкам аб’ектыўнымі.

1) Мы лічым права на свабоду думкі і асабістых перакананьняў неад’емным правам кожнага хрысьціяніна, незалежна ад яго послуху і ўласнага становішча ў Царкве: міранін гэта, альбо гэта архірэй. Таксама разглядаем важным для духоўнага ўзрастаньня і права вольнага выказваньня сваіх думак, ды здабыцьця ўсіх магчымасьцяў для гэтага.

2) Адной з ключавых характарыстык і “ідэалягічных падмуркаў” нашай Сьвятой Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы заўсёды была, ёсьць і будзе даўняе апостальскае Саборнакіравальнасьць, а таксама, і, як прамое яе сьледства – спрыяньне рэалізацыі талантаў і разьвіцьця добрых і богапажаданых настрояў кожнага сябра нашае грамады. Нам ёсьць абсалютна чужымі спробы любога герархічнага ціску духоўных і архіпастыраў на сяброў свайго статку, альбо ж пабудова такіх адносін, якія б выходзілі за межы праваслаўнага кананічнага права. Таксама зьяўляюцца для нас чужымі і супрацьлеглыя тэндэнцыі: пераўтварэньня і скажэньне сьветлых ідэй “міранскага сьвятарства” і саборнакіравальнасьці ў міранакіравальнасьць і псеўдадэмакратызм, дзе павага да сьвятароў як зьдзяйсьняльнікаў Таямніц Боскіх зьнішчаецца голасам сьляпога і фанатычнага натоўпу, замяняецца сакральнае – прафанацыяй, а Боскае – чалавечым.

3) У гэтай гарманічнай цэласнасьці народнага сьветапогляду і выключна праваслаўнае эклезіялёгіі і палягае ключавая адметнасьць сьветаўспрыняцьця Ўкраінскай Царквы ад іншых цэркваў, як, з рэшты, і асаблівасьці ўсяго нашага народу, ад іншых народаў сьвету. Таталітарызм, які прыйшоў да нас у Царкву сёньня, гэта не плод нашых рук. Гэта тое, што было пазычана намі звонку, пад ціскам пэўных палітычных і гістарычных маніпуляцый асобнымі сіламі. Але сам гэты факт, не толькі не можа быць для нас апраўданьнем, а наадварот – ёсьць як суровым дакорам нам самім, так і адказам на пытаньні аб падставах цяперашняга стану Царквы Хрыстовай. Таго стану, які нават асобныя праваслаўны багасловы адважваюцца характарызаваць як стан “Царквы ў крызе”.

4) Не простая гісторыя ЎАПЦ як у мінулым, так і сёньня, красамоўна сьведчыць аб тым, што недахоп хрысьціянскай братэрскае любові не магчыма папоўніць і замяніць нічым іншым: ні зьнешняй ветлівасьцю, ні лісьлівымі прыемнымі словамі, ні жаданьнем дэманстраваць любоў і павагу там, дзе іх напраўду няма. У гэтым магчыма пераканацца аглядаючыся не толькі ў далёкую мінуўшчыну, але і ў нашу навейшую гісторыю, асабліва цяпер, у час слаўных 20-х угодкаў адраджэньня ЎАПЦ.

5) Прымаючы ўдзел у справе адраджэньня “з попелу” нашай Сьвятой Царквы кожны яе сябра быў важным і незаменным і для Бога і Ўкраіны. Таму, што адраджаючы Царкву зь забыцьця, мы не Царкву адраджалі, а ўласныя душы, гартавалі свой дух, праз церні імкнуліся да нябеснага. Царкву пабудаваў Хрыстос, і яе браму пекла не пераможа. Але злы зь слугамі змагаецца не за сьцены храмаў, а за душы чалавечыя. Ён стала між намі “як леў рыкаючы ходзіць, шукаючы каго пажэрці”. Шукае каго пажэрці, і знаходзіць, не шкадуючы нават лепшых. Сёньня па-за царкоўнай агароджай, на жаль, пакідаюцца шмат у чым годных і мудрых людзей, якіх аддзяляе толькі сьцяна ўласнага пакаяньня, якога няма.

6) У той жа час, вага слова для тых, хто вядзе за сабой народ Божы цяпер сапраўды больш за вагу золата! Сьвятое Пісьмо вякамі вучыць: ад словаў сваіх выратуешся, але ад іх асуджэньне прымеш (Мц. 12:37). Мы не можам пазбаўляць людзей права на свабоду думкі і пэўных уласных перакананьняў, але заклікаць да разважлівасьці і думкі на пэрспэктыву мужоў сталых і цьвёрдых у веры мы абавязаны. Для таго іх пастаўлена нашымі духоўнымі лідэрамі, каб яны думалі не адным днём, а будучым.

Варта памятаваць, што “няма сьвятога апрача Бога”, і думкі нават высокіх царкоўных кіраўнікоў могуць быць памылковымі, і часам нават могуць не адпавядаць інтарэсаў усёй Царквой. Афіцыйная кропка погляду Царквы на адны ці іншыя пытаньні царкоўнага альбо грамадскага жыцьця можа быць агучана толькі Памесным альбо Архірэйскім Саборамі, альбо як Кіраўніком, ці адмыслова дэлегаваным для гэтага прадстаўніком аддзела альбо структурных службаў Патрыярхіі (Прэс-служба Патрыярхіі, Аддзел Зьнешніх царкоўных адносін і г.д.)

7) Узгаданае канкрэтнае інтэрв’ю канкрэтнага архірэя ЎАПЦ у каталіцкім выданьні ёсьць сьведчаньнем банальнай недалёкабачнасьці гэтага царкоўнага дзеяча, а запісаны і распаўсюджаныя яго думкі ёсьць відавочна антыцаркоўнаю агітацыяй, скіраванай, відавочна, і на канфрантацыю сярод япіскапату ЎАПЦ. Гэта не робіць гонару ні яму асабіста, ні нашай Сьвятой Царкве, і з рэшты і самой рэдакцыі.

У артыкуле неаднаразова дэманструецца небясьпечны нонканфармізм, супрацьстаўленьне сваёй уласнае пазыцыі – пазыцыі ўсёй Царкоўнай Паўнаты. Адначасна не можа не зьдзіўляць і слабае разуменьне ўладыкам царкоўных працэсаў як у сярэдзіне Царквы, так і на міжцаркоўным узроўні. Нам бачацца незразумелымі матывы крытыкі ўладыкам Макарыям Кіраўніка ЎАПЦ, цэлага шэрагу нашых архірэяў – яго ж субратоў. Зь якой мэтай было гэта зроблена? Для чаго гэта было патрэбна, і хто замоўца гэтага? Спадзяемся, адказ на гэтыя запытаньні нам пакажа ўжо недалёкая будучыня.

Цалкам не сумняваючыся у шматлікіх пазытыўных якасьцях і талантах Прысьвятога Ўладыкі, мы па-сыноўску просім яго ў далейшым утрымлівацца ад любых інтэрв’ю для СМІ, без папярэдняга ўзьгадненьня з афіцыйнай пазыцыяй УАПЦ з пэўных пытаньняў, альбо выказваць думкі з пастаянным падкрэсьліваньнем, што яны не толькі не ёсьць афіцыйнай кропкай гледжаньня Царквы, а і часта супярэчаць ёй; што кожнае ваша слова – гэта выключна ваша асабістая думка.

Сёньня ёсьць усе падставы лічыць узгаданую публікацыю старана прадуманым PR-ходам староньніх сіл, якія калі і не прама, то ўскосна скіраваны на дэстабілізацыю становішча Ўкраінскага Праваслаўя агулам, і канкрэтна ЎАПЦ. Бо ў час асаблівых царкоўных зьменаў і пэрспэктыў, такія дзеі выглядаюць вельмі небясьпечнымі.

Звычайна, закранутая тэма застаецца адчыненай і дыскусійнай. Было б цікава паразмаўляць з гэтага прываду зь самім Уладыкам, альбо з тымі, хто падзяляе ягоныя супярэчлівыя думкі, якія нярэдка супярэчаць адна адной. Спадзяемся, што Яго Прысьвятасьць у размове не адмовіць і нам.

(Далей будзе…)

“Українська Автокефалія”, Uoac.Net

http://uaoc.net/?p=3026

АБ ЖАХЛІВЫМ ГРАХУ САМАЗАБОЙСТВА

ераманах Агафадор

Любыя ў Хрысьці мае браты і сёстры! Сёньня я хачу паразмаўляць аб найбольш цяжкім граху – самазабойстве. Жыцьцё – вялікі падарунак Боскі. Дзеля жыцьця Гасподзь Сам зрабіўся Чалавекам, Сам пацярпеў пакуты і сьмерць. Ён аддаў Сваё жыцьцё за выратаваньне ўсіх людзей, за жыцьцё ўсяго сусьвету. Таму і жыцьцё кожнага чалавека ёсьць найвялікшым падарункам, бо яно ацэньваецца коштам Крыві Хрыста. Але, на вялікі жаль, асабліва ў сёньняшнія часы шмат людзей забылі аб гэтае цане. Шмат людзей жывуць так, як быццам ніколі не было Хрыста і няма. Яны адвярнуліся ад Бога і занурыліся ў цемру скрухі. Для такіх людзей жыцьцё не мае аніякага сэнсу, яны проста чакаюць канца, а некаторыя нават канчаюць жыцьцё самазабойствам. Што ж чакае такіх людзей за парогам сьмерці. Яны вераць, што там будзе значна лепш і цікавей.

Вечная радасьць і вечная скруха – гэта два шляхі, якія чалавек абірае яшчэ ў сваім зямным жыцьці. Тыя, хто кончыў жыцьцё самазабойствам, ўстаюць на іншы шлях, кідаючы ў твар Бога яго найбольш каштоўны падарунак – чалавечае жыцьцё. Яны самі пазбаўляюць сябе таго, што ім падараваў наш Творца, і, руйнуючы жыцьцё, абіраюць сьмерць. Сьвятая Царква пасьля падобнага ўчынку ўжо не мае магчымасьці дапамагчы чалавеку, бо такі чалавек памёр за яе межамі, пайшоў самавольна з жыцьця так і зьвярнуўшыся за дапамогай да царквы. Сваімі ўчынкамі самазабойцы толькі пацьвярджаюць тое, што ў жыцьці былі вельмі зьвязаныя зь зямным, клапаціліся толькі аб зямных дабротах і заглушылі ў сябе ўсё чалавечае. Таму хрысьціяне пакорліва просяць у сваіх малітвах Бога аб захаваньні ад самазабойства.

Не ўсім памёршым могуць быць карыснымі такія малітвы іх родзічаў і знаёмых, ды і не за ўсіх дазволена маліцца. Той, хто адыходзіць ад Сьвятой Царквы жывучы на зямлі, і ў будучым жыцьці пазбаўляе сябе яе малітваў. Некаторыя грэшнікі самі адсякаюць сябе ад цела Царквы Хрыстовай нябачным судом Боскім, калі іх грахі і спакушэньні цалкам апаноўваюць іх, адварочваючы ад добрых спраў. Калі ў такім безнадзейным стане грэшнік памірае перадчаснаю сьмерцю і без пакаяньня, то Царква нічым дапамагчы не можа і забараняе за яго маліцца. Гэта стасуецца ўсіх памёршых, якія не пакаяліся; самазабойцы, якія самавольна скарацілі сябе жыцьцё, цалкам зьняверыўшыся ў ім.

Малітва за такіх людзей будзе марнаю справай, апрача гэтага яна нават выкліча гнеў Божы. Такіх людзей стасуюцца словы, якія Госпад калісьці прамовіў да прарока Ераміі: “не прасі за народ гэты і ня ўзнось за іх малітвы і просьбы, і не хадайнічай перад Мною, бо Я не пачую цябе.” (Ер. 7:16) Але бываюць выпадкі, калі самазабойца зьдзяйсьняе свой жахлівы крок не сьвядома, гэта значыцца не ў поўным розуме. За такіх дазваляецца маліцца і на богаслужбах. Для гэтага патрэбна зьвярнуцца да сьвятара (духаўніка) за дазволам на малітву. Але каб гэты жахлівы грэх не адбыўся мы мусім пакаяцца.

Калі мы кепска думаем аб людзях, то гэта азначае, што злы дух жыве ў нас, менавіта ён падкідае нам злыя думкі аб іншых людзей. І калі хтосьці памірае і не пакаецца і не прабачыць сваіх ворагаў, то душа яго пойдзе туды, дзе жыве злой дух, які завалодаў душой. Такі закон: калі мы прабачаем, то і Госпад прабачыць нам, а калі не прабачаем, то і грэх застаецца зь намі.

Госпад жадае, каб мы любілі блізкага, калі мы думаем аб ім, то гэта азначае, што любоў Госпада зь намі. Хто носіць у сябе Духа Сьвятога, хоць бы крыху, той суму за ўвесь народ дзень і ноч, і сэрца яго шкадуе ўсялякае стварэньне Боскае, асабліва людзей, якія не ведаюць Бога альбо ідуць супраць Яго. За такіх людзей патрэбна маліцца да Госпада дзень і ноч, больш чым за сябе, каб ўсе пакаяліся і пазналі Госпада.

Вось таму, любыя мае, нагадваю Вам, што мы мусім думаць заўсёды аб сваіх учынках, бо ўсе яны прад вачамі Боскімі. Задумайцеся над гэтым жыцьцём. І я жадаю даць Вам рэцэпт супраць граху.

Адзін старац зайшоў да шпіталю і запытаў у лекара: “Ці маеце Вы лекі ад граху?” – Маем! – адказаў лекар і выдаў наступны рэцэпт:

1. Патрэбна накапаць карані послуху,

2. зьбіраць кветкі душэўнае чысьціні,

3. нарваць лісьця цярпеньня,

4. зьбіраць ягады некрывадушнасьці,

5. не напівацца віном пралюбадзейству,

6. высушыць усё постам вытрымкі,

7. пакласьці да казану добрыя справы,

8. дадаць сьлёзы пакаяньня,

9. пасаліць сілай любові да братоў,

10. дадаць шчодрасьці міласэрнасьці,

11. да ўсяго гэтага пакласьці парашку пакоры і каленапрыхіленьня,

12. прымаць па 3 лыжкі на дзень страху Боскага,

13. апрануцца ў вопратку праведнасьці,

14. не ўпадаць у пустыя размовы, бо магчыма прастудзіцца і зноў захварэць грахом.

Вось таму, любыя мае, пакайцеся, бо пакаяньне – гэта надзея, а надзея, зьяднаная зь любоўю, не можа быць адкінутая Богам. Бог любіць грэшнікаў і чакае іх павяртаньня і пакаяньня, але ненавідзіць грэх… Задумайцеся над гэтым, і захавай Вас Госпад. Амін.