У апошні час мы назіраем вялікую актыўнасьць розных ЛГБТ–арганізацый. Сярод іншага, дадзеная актыўнасьць накіравана і супраць традыцыйных хрысьціянскіх каштоўнасьцяў і поглядаў на праблему гомасэксуальнасьці. На вялікі жаль, патрабаваньні ЛГБТ арганізацый знаходзяць “падтрымку з боку лібэральнай часткі царквы” [1]. У тым ліку – Каталіцкага Касьцёла. І хоць прадстаўнікі Каталіцкага Касьцёла усяляк аспрэчваюць дадзенае сьцьвярджэньне, факты кажуць пра тое, што каталікі гатовыя ісьці і ідуць на саступкі ЛГБТ–арганізацый.
У 2009 году найбольшая ЛГБТ–арганізацыя амэрыканскіх каталікоў DignityUSA, сумесна з AXIOS (“AXIOS – Eastern and Orthodox Gay and Lesbian Christians”), куды уваходзяць і уніяты, выпусьціла досыць цікавы зборнік “На шляху да разуменьня і супрацоўніцтва”, у якім досыць падрабязна прааналізавала стаўленьне Каталіцкага Касьцёла да гомасэксуалістаў.