Monday, September 13, 2010

РОДНАЯ МОВА Ў ГІСТОРЫІ ЦАРКВЫ

Андрэй Катлярчук

І калі труба будзе выдаваць невыразны гук, хто будзе рыхтавацца да бітвы? Так, калі вы языком вымаўляеце незразумелыя словы, дык як разумеюць, што вы кажаце? Вы будзеце казаць на вецер.

Бо калі я малюся на незнаёмае мове, дык, хоць дух мой і моліцца, але розум мой застаецца без плоду.

Першае пасланьне Апостала Паўла да Карыцянаў (14:8 – 9, 14)

Як вядома, служба Богу на роднае мове ёсьць абавязкам пастырства. Калі літургія ў праваслаўных славянскіх краінах ідзе па–царкоўнаславянскі, дык чытаньне Эвангельля й малебен адбываецца звычайна на мове народу. На роднае мове выдаецца хрысьціянская літаратура. Ёсьць так у Расеі, Украіне, Баўгарыі і Македоніі, Сэрбіі, Чарнагорыі, сям-там назіраецца гэтая зьява і ў сучаснае Беларусі. Часта можна пачуць, быццам беларускае мове не хапае старажытнае традыцыі, што яна ўвогуле славянская, простая, й не прыдатная дзеля малітвы. Гэта хлусьня. Наша мова мае вельмі старую багаслоўскую традыцыю і годна лепшае будучыні.

Старая беларуская мова вядзе свой радавод ад часоў Вялікага Княства Літоўскага (ХІІІ – XVIII ст.ст.), спалучаўшага ўсе этнічныя беларускія землі. На гэтае мове ў Беларуска – Літоўскае дзяржаве выдаваліся законы, вялося справаводзтва (нават у балцкіх паветах), друкаваліся кніжкі, перакладаліся творы сусьветнае літаратуры, пісаліся лісты. На ёй ладкавалася навучаньне ў школах, яна была мовай дыпляматычных зносінаў з Польшчай і Расеяй. Менавіта на гэтае літаратурнае мове размаўляла шляхта, князі і баяры Літвы, у адрозьненьні ад сялянаў, якія карысталіся дыялектамі. Па традыцыі гэтая мова ўжо тады называлася простай, але не таму што яна была мовай сялян, але таму, што ўжывалася ў штодзённым жыцьці ў адрозьненьні ад царкоўнаславянскае, якой карысталіся выключна ў духоўным жыцьці. Таксама італійскую мову ў той час называлі вульгарэ (г.зн простай) у адрозьненьні ад латыні – мовы касьцёла і навукі. З пашырэньнем кола адукаваных людзей у ВКЛ паўстала патрэба зьяўленьня праваслаўнага чытаньня па беларуску, бо адукацыя не давала глыбокіх ведаў царкоўнаславянскае, а старабеларускую добра ведаў кожны пісьменны чалавек.

У ХV стагодзьдзі побач зь царкоўнаславянскае літаратурай зьяўляюцца рукапісныя кніжкі па–беларуску. Да нашага часу захаваліся Чэцці–Мінеі (жыцьця сьвятых), перакладзеныя зь царкоўнаславянскае ў 1489 годзе “у Каменцы пры вялікім каралі Андрэі (Казіміры), а пісаў Бярозка з Наваградку літоўскага, паповіч”, а таксама Псалтыр (Віцебск, 1492 г.). У 1517 – 1519 гадах, у Празе, Біблію па–беларускі выдаў гадаванец Кракаўскага і Падуанскага унівэрсытэтаў, гуманіст Францыск Скарына. Праўдападобна быў ён каталіком, але друк ягоных кніг фундавалі праваслаўныя: бургамістар Вільні Якуб Бабіч і радца Багдан Онькавіч. Нястача ў краіне добрых знаўцаў царкоўнаславянскае і грэцкае мовы доўга стрымлівала працэс перакладу на родную мову. Вядома, што ў 1569 г. у Заблудаве вялікі гетман Літоўскі Рыгор Хадкевіч марыў выдаць Эвангельле па–беларуску, Але пагроза памылак спыніла ягоны намер. Па словах гетмана, ён зьбіраўся: “перакласьці на простую мову і меў аб гэтым клопат вялікі. І раіўся зь людзьмі мудрымі, у тым Пісаньні вучонымі, бо пры перакладаньні са старажытных моў на новыя робіцца шмат памылак”.

У сучаснае беларускае навуцы, першынства перакладаў аддаецца пратэстантам Васілю Цяпінскаму і Сымону Буднаму. Але яшчэ ў 1896 г., славуты акадэмік, у той час прафэсар Варшаўскага ўнівэрсытэта, Яўхім Карскі даводзіў, што зь часоў ХVІ – ХVІІ ст.ст. захаваліся безьліч рукапісных перакладаў Эвангельля і Псалтыры, зробленых у праваслаўным асяродзьдзі. Да таго ж гэта былі не звычайныя копіі, але новыя пераклады. Шкада, але па традыцыі нашы кніжнікі не ставілі свайго подпісу, таму іх прозьвішчы амаль невядомыя. Да сёньня рукапісныя беларускія Эвангельлі вывучаны дрэнна, раскіданы па розных кніжных сховішчах Расеі і Ўкраіны. З тых, якія нам давялося пабачыць, відаць, што яны выкарыстоўваліся ў царкоўнае службе (заўвагі на бачынах, зварот перапісчыка да сьвятароў). Гэта значыць, у Царкве старажытнае Беларусі паўсюль гучала роднае слова.

У першае палове ХVІІ ст. назіраецца росквіт беларускага праваслаўнага друку. Гэта Божы цуд, бо менавіта гэта гады жорсткае барацьбы зь уніяй. Тады дзейнічаюць два асноўныя цэнтры праваслаўнае культуры Беларусі. Гэта – Віленскае Сьв.Духава брацтва і манастыр у Еўі (зараз Вевес, Літва), фундаваныя князем Багданам Агінскім, і Магілёўскае брацтва і манастыр у Куцейне, фундаваны князем Багданам Статкевічам. У Вільні і Еўі працуюць такія выдатныя знаўцы грэцкае, царкоўнаславянскае, старабеларускае моў, як ерадыякан Віталій і архімандрыт Лявон Карповіч. У Магілёве – уладыка Сільвестр Косаў, архімандрыт Варлаам Палоўка, друкар Спірыдон Собаль. Каб захаваць чысьціню веры, раскрыць багацьце праваслаўнае думкі беларускія кніжнікі адраджаюць сувязь з шанаванай грэцкае традыцыяй. Як вядома, каталіцкі дзеяч, рэктар акадэміі ў Вільне, паляк Пётр Скарга даводзіў, што царкоўнаславянская мова не мае багаслоўскае і богаслужбовае традыцыі ў параўнаньні зь латыньню. Нашы кніжнікі адказалі шэрагам перакладаў з грэцкіх аўтэнтыкаў, пэрлаў хрысьціянскае думкі. Пералічым толькі некаторыя зь іх: “Казаньне сьвятога Кірылы, патрыярха ерусалімскага” (Вільня, 1596); “Афологіон альбо кветкі малітваў” (Ёўе, 1613); зборнік твораў Фікарыя Сьвятагорца “Ветраград душэўны” (Вільня, 1620); “Слова вельмі душы карыснае Кірылы Александрыйскага, перакладзенае зь элінскае на славянскую і зноў на простую мову зь выпраўленьнямі” (Еўе, 1643); “Діоптра альбо зерцало жывота людскогона том сьвеце” (Еўе, 1616); “Гісторыя альбо праўдзівае апісаньне сьвятога Яна Дамаскіна аб Жыцьці Сьв. Звг. айца Варлаама, Іосафа і аб навярненьні індыян…, нанава з грэцкага і славянскага на руськую мову перакладзена” (Куцейна, 1637)

У прадмовах аўтары пішуць аб карысьці перакладаў на простую мову. Напрыклад: “…а цяпер нанава простае мовай беларускае дзеля лепшага разуменьня і навукі на сьвет была пададзена, а тое праз шматлікія і паважныя падставы… а таксама дзеля задавальненьня і карысьці хрысьціянскае” (“Гісторыя…”). Па–беларускі друкуюцца і падручнікі дзеля сьвятароў. Між іншым “KYNOBION альбо эвангельскага манаскага жыцьця ад сьвятых айцоў ў скароце сабранае” (Еўе, 1618); “Поўстатут альбо трэбнік” (Вільня, 1622), у якім “найбольш патрэбнае ў царкоўнае справе сабраўшы ў снапок кніжкі маленькае”; “Дідаскалія альбо навука якая ёсьць першай зь вуснаў сьвятароў пададзена аб сямі сакрамантах альбо таямніца”, уладыкі Магілёўскага Сільвестра Косава (Куцейна, 1652).

У “Дідаскаліі” Сільвестр Косаў гэтак зьвяртаецца да праваслаўных пастыраў: “А асабліва Вас Ярэі Хрыстовы да частага чытаньня гэтае кніжкі Бог шафарамі таямніц сваіх сьвятых ўчыніў. Ваша павіннасьць ёсьць аб сямі таямніцах вучыць. Ваша іх засьцерагаць. Ваша і люд Божы адукоўваць. З гэтым малітвы мае архірэйскія Ласкаваму чытачу ахвярую”. У 1616 годзе ў Еўі выдаецца шэдэўр беларускага друку: “Эвангельле навучальнае альбо казаньні на кожную нядзелю і сьвята ўрачыстыя… нанава з грэцкае і славянскае на беларускую мову перакладзена. Працай і радзеньнем манахаў агульнага жыцьця манастыра брацкага віленскага Сыходу Сьвятога і Жыватворчага Духа. Надрукавана ў Еўе, года 1616 Гэта цудоўна афарбаваная, вялізнага фармату, са звыш 1000 старонкамі тэксту кніга. Мова твору багатая і разнастайная: “Леч хто бы и Бога не знал и цноты топтал, чалавек той не ёсть человек, бестія ёсть, монструм ёсть з души розумной и з безразумных справ зложное, неодасдіве живучее, мизерне умираючее, бедно вечным часы окрутным мукам одлеглое. Бога не знаючый – живо умер, и живот его есть – смерть, и цноты его марность суть”. Не забываюцца праваслаўныя друкары на выданьне Сьвятога Пісьма. Новы Запавет і Псалтыр выдаюцца адразу па–беларуску і па–царкоўнаславянскі ў 1611, 1641 (Еўе), 1623 (Вільня), таксама Псалтыр (Магілёў, 1633, 1637), Апостал (Магілёў, 1633, 1638) ды іншыя.

Усе выданьні тагачаснага друку маюць вялікія па зьместу прадмовы, зь якіх відаць, якой вышыні ў ХVІІ ст. дасягнула беларуская праваслаўная думка. Як сучасна гучаць, да прыкладу, наступныя цытаты: “Бог ня ёсьць богам разладу, але згоды” (Новы Запавет, Вільня, 1623); “Маеш ведаць як многа хрыстіян гинет, всі для якож кольвек телесной нижей положеной гинуть. Одни для лакомства, жебы того шо мають не позабыли, а чого не мають набыли. Другія для бруха притеснены недостатком. Иншіи для жон и для мужев, а иншіи телу служачих причин царкве подпадали” (Трэбнік, Вільня, 1622); “Отошол скорбный млоденец от Христа кгды ему радил роздати убогим маетность земную обецуючы за тое нетленыя скарбы и вечне трывалую нагороду в небе. Отступаюць и тепер многія от веры” (Новы Запавет і Псалтыр, Еўе, 1611).

Яшчэ ў ХVІІ ст. нашы пастыры падкрэсьлівалі вялікую патрэбу штодзённага чытаньня міранамі Эвангельля. У Расеі такая думка запанавала, пасьля спрэчак, толькі ў ХХ ст.


Sunday, September 12, 2010

АДКРЫТЫ ЛІСТ СЬВЯТАРУ АЛЯКСАНДРУ МЕНЮ

мітрапаліт Антоні (Мельнікаў)

На электроны адрас нашага праекту “Беларуская Аўтакефалія” надыходзіць шмат лістоў з пытаньнем аб нашым стаўленьні да асобы а. Аляксандра Меня і ягонага “багаслоўя”. Каб выкрыць некаторыя глыбока схаваныя і варожыя Праваслаўю думкі гэтае асобы, мы падаем пераклад ліста мітрапаліта Антонія (Руская Праваслаўная Царква Маскоўскага Патрыярхату), напісаны яшчэ ў сярэдзіне 70-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Гэты ліст, апрача некаторых паклонаў у бок рускага шавінізму і РПЦ МП, добра выкрывае ўсю нэгатыўную сутнасьць вучэньня “новай мэсіі”, “вялікага праваслаўнага”, як любяць называць а.А.Меня масоны і лібэралы. Праўдзівасьць і актуальнасьць гэтага ліста спраўджвае той факт, што нават у часы антысіяніскае рыторыкі ў СССР ён не друкаваўся ў дазволенай уладамі прэсе, а разыходзіўся ў самвыдаце. Толькі ў 1998 г. ён быў цалкам надрукаваны ў часопісу “Праваслаўны кніжны агляд”.

“Беларуская Аўтакефалія”

Даўно, айцец Аляксандр, назіраю я за Вашае дзейнасьцю. Вы не ведаеце мяне, ды і я не бачыў Вас да апошняга часу, хоць чую аб Вас ужо шмат гадоў. Я ведаў, што Вы зьяўляецеся ахрышчаным жыдам і служыце праваслаўным сьвятаром. Такое паяднаньне ніколі не засмучвала мяне, як і любога праваслаўнага чалавека, таму што антысэмітызму няма ў самой прыродзе Праваслаўя. Але вось найперш выпадкова, а потым наўмысна пазнаёміўся зь Вашымі артыкуламі, буйнымі працамі і Вашымі дзеямі, я выкрыў у Вашых словах і дзеях такое, што ніяк не сумяшчальна ні зь Вашым становішчам у Праваслаўнае Царкве, ні зь сапраўднае любоўю да жыдоўскага народу.

Стаўлюся я да Вас з шчырым бацькоўскім клопатам і не пачаў бы пісаць гэты ліст і клапаціцца аб ягоным распаўсюджаньні, калі б Ваша дзейнасьць, у рэшце, не прымусіла мяне да гэтага.

Не крыўдуйце, ойча Аляксандр, прыйдзецца вытлумачыцца зь Вамі па сапраўднаму. Бо справа не столькі ў Вас, як Богастворанай асабістасьці, колькі ў тых бачных і нябачных сілах, якія кіруюць Вамі. Умоўна зборнае імя гэтым сілам – сіянізм. Умоўным я называю гэтае імя таму, што на самой справе гара Сіён – гара сьвятая, Боская. Але назвай гэтае гары скарысталіся дзеля падману непасьвячоных сілы, глыбока варожыя Богу, і ўсялякае сьвятыні, і самому жыдоўскаму народу. Хаваючыся за сьвятыя імёны і паняцьця, сіяністы жадаюць падмануць не толькі “гоеў”, гэта значыцца ўсіх нежыдаў, але, найперш за ўсё, свой уласны народ, жыдоў.

Сіянізм ёсьць ні што іншае, як практычнае зьдзяйсьненьне таемных памкненьняў рэлігіі талмудзічнага юдаізму. Сучасны юдаізм – гэта не проста адна з рэлігій аднаго зь народаў зямлі.

Духоўная сутнасьць юдаізму дастаткова добра раскрытая ў Эвангельлі. Юдэям, якія ўпарта не пажадалі паверыць у Хрыста раскрыжаванага і ўваскрэслага, як у абяцаную Мэсію, Сына Боскага, прыйшоўшага ў плоці, Сам Ісус Хрыстос сказаў: “Калі б вы былі дзеці Абрагамавыя, дык і ўчынкі Абрагамавыя рабілі, а цяпер намышляеце забіць Мяне, Чалавека, Які адкрыў вам ісьціну, якую чуў ад Бога. Абрагам гэтага не рабіў. Вы робіце ўчынкі бацькі вашага. Калі б Бог быў Айцец ваш, вы любілі б Мяне, бо Я ад Бога паходжу і прыйшоў; бо Я ня Сам ад Сябе прыйшоў, а Ён паслаў Мяне. Ваш бацька д'ябал, і вы хочаце выконваць прыхамаць бацькі вашага, а ён быў душагуб ад пачатку і ня ўстояў у ісьціне, бо няма ў ім ісьціны; калі кажа ён няпраўду, кажа сваё, бо ён ашуканец і бацька няпраўды. А як Я ісьціну кажу, дык ня верыце Мне.” (Ян. 8:39 – 45)

Такім чынам, слова аб юдаізму, не прызнаючым Хрыста Сынам Боскім і сапраўдным Мэсіяй, сказана: “Ваш бацька д’ябл” і дададзена: “Вось, застаецца вам дом ваш пусты.” (Мц. 23:38). Дом, у сэнсе словаў Сьвятога Пісаньня, – гэта, найперш, царква, у дадзеным выпадку – юдэйская царква.

Вядома, як на працягу гісторыі ў пэўных колах Ізраіля яшчэ да прыходу Хрыста Выратавальніка пачаліся, ад пачатку духоўна, пакланеньне д’яблу, а потым гэтае пакланеньне князю цемры зрабілася цалкам вызначаным і асэнсаваным. Праўда, падобнае асэнсаванае пакланеньне д’яблу было і застаецца справай вельмі нешматлікага кола, асабліва пасьвячоных духоўных кіраўнікоў і настаўнікаў Ізраіля. Дзеля ўсяго іншага жыдоўскага народу лічыцца дастатковым толькі тое, каб гэты народ не верыў Хрысту раскрыжаванаму і ўваскросшаму, а ва ўсім іншым хай сябе думае, што пакланяецца Богу Аўраама і Якава і шануе закон Майсея, які, дарэчы, у цалкам перакручаны ў тлумачэньні талмудзічнага юдаізму.

Так пад выглядам рэлігіі Старога Запавету, пад выглядам пакланеньня Адзінаму Праўдзіваму Богу ўдалося стварыць схаванае пакланеньне д’яблу, сатане, альбо Люцыферу, скінутае зь неба Зарніцы, як яго калі–некалі называюць. Юдэйскім настаўнікам прыходзілася ўсяляк выдасканалівацца ў ілжы, каб амаль дзьве тысячы гадоў трымаць масы жыдоўскага народу ў няведаньні аб Праўдзе. Но, натуральна, дух схаванага пакланеньня д’яблу не мог не адбіцца на сьвядомасьці, духоўным жыцьці, паводзінах, грамадзкіх памкненьнях як выхаванага ў юдаізьме жыдоўскага народу, так і тых народаў зямлі, сярод якіх апынуўся раскіданы жыдоўскі народ пасьля раскрыжаваньня Ісуса Хрыста.

Падманутым юдэям унушалася, што Боскія абяцаньне, выкладзеныя ў Старым Запавеце, да гэтага часу захоўваюць сваю сілу ў адносінах да гэтага народа, што нічога не зьмянілася ў старажытнае веры Ізраіля і што жыды – па ранейшаму Богаабраны народ. Пры гэтым юдаізм прыхоўваў і працягвае прыхоўваць ад жыдоўскага народу, што ў глыбіні гэтае рэлігіі адбываецца пакланеньне не Богу Аўраама, Ісака і Якава, а д’яблу.

Праваслаўю гэтая таямніца юдаізму даўно ўжо не таямніца. Чаму юдаізм падманвае жыдоўскі народ? Таму што дзеля д’ябла асабліва важна менавіта жыдоўскі, у старажытнасьці сапраўды Богаабраны народ, – і праз яго, па магчымасьці, усе іншыя народы – адхіліць ад Бога праўдзівага і зрабіць народам богасупраціўным. Гэта называецца на сьвятым месцы зацьвердзіць агіднасьць заняпаду. Таму сучасны юдаізм і ўзьнікшы на ягоным падмурку сіянізм – найбольш злосныя ворагі асабліва жыдоўскага народу, а потым, праз яго, і ўсіх народаў сьвету. Дзеля сіянізму інтарэсы жыдоўскага народу, якія ён, быццам бы, выяўляе і абараняе, толькі дэмагагічная завеса дзеля прыкрыцьця сваіх сапраўдных мэтаў: прывесьці Ізраіль і іншыя народы да поўнага духоўнае, ды і фізычнае сьмерці. У пляне гэтых мэтаў найбольш важнай мэтай сіянізму, а таксама розных арганізацый, накшталт масонства і іншых таемных і яўных таварыстваў, зьяўляецца прывядзеньне жыдоўскага народу і, па магчымасьці, усяго чалавецтва пад уладу антыхрыста, які зацаруе ў Ізраіле як мэсія.

Аб гэтым ілжэмэсіі, ягоных духоўных прыкметах і адзнаках вядома вельмі шмат. Дастаткова ўзгадаць толькі словы Выратавальніка: “Я прыйшоў у імя Айца Майго, і ня прымаеце Мяне; а калі нехта іншы прыйдзе ў імя сваё, яго прымеце.” (Ян. 5:43) Вось гэты прыходзячы ў імя свае, як зямны ўладар Ізраіля і ўсяго сусьвету, і ёсьць той “мэсія”, якога чакаюць сіяністы, і прыход якога яны дзейна зараз рыхтуюць. Гэта і ёсьць антыхрыст. Таму сіянізм асабліва зацікаўлены мець у Праваслаўнае Царкве сваіх “вартавых”, якія б сустракалі б людзей, шчыра ідучых да праўды, і скіроўвалі б далёка ад яе, намагаючыся, аднак, упэўніць, што вядуць іх правільна, менавіта да Праваслаўя. Задача такіх “вартавых” – пад выглядам праўды прапаведаваць ілжу, пад праваслаўнае абалонкай напаўняць душы людзей патрэбнымі сіянізму поглядамі і настроямі. Такім “вартавым” сіянізму ў Праваслаўі і зьяўляецеся Вы, ойча Аляксандр. Гэта Вашае канкрэтнае месца ў найскладнае і шматвобразнае сыстэме сіянізму. Гэта Ваша старая, прадуманая і добраахвотна ўзятая на сябе місія. І мне вядома, што Вы самі гэта добра ведаеце.

Перш чым разгледзець Вашу духоўную сутнасьць і спосабы дзеяньня, некалькі слоў пра адмысловыя, чыста рэлігійныя сродкі сіянізму ў яго інтрыгах супраць Праваслаўя. Першы сродак можна назваць нэгатыўным — гэта усялякае раскладаньне Праваслаўя. Тут не апошняе месца займаюць спробы даказаць неабходнасьць аб'яднаньня Праваслаўя з каталіцызмам, якое думаецца не проста як добрыя адносіны цэркваў, а як пранікненьне каталіцкага духу, выявы мысьленьня і жыцьця ў асяродзьдзе Праваслаўя.

За апошнія гады паміж сіянізмам і уладамі каталіцкай царквы паўстаў самы цесны зьвяз. Гэта ў значнай ступені тлумачыцца не толькі падвойнай гульнёй, якую яны вядуць адзін зь адным, але і некаторай духоўнай агульнасьцю.

Да прыкладу, каталіцкая царкоўная палітыка арыентуецца на набыцьцё сусьветнага духоўнага панаваньня. Гэта прама выцякае зь некаторых істотных рыс каталіцкага сьветапогляду: імкненьні да вонкавай дзейнасьці ў сьвеце, да уплыву на ход чыста сьвецкіх спраў, да сусьветнай магутнасьці. Заразіць праваслаўных каталіцкімі настроямі — значыць узбудзіць у іх дух вонкавай актыўнасьці, смагу палітычнай барацьбы, удзел у мітусьні чыста сьвецкіх спраў. Для чаго гэта трэба, зробіцца зразумелым зь далейшага зьместу ліста, а пакуль мы адзначым адно істотнае Ваша, ойча Аляксандар, выказваньне. У сваім інтэрвію самвыдатаўскаму часопісу “Жыды ў СССР”, аб якім у нас будзе гаворка асобна, Вы адкрыта заявілі, што Заходняя каталіцкая царква сапраўды блізкая жыдоўскае сьвядомасьці, у прыватнасьці духам актыўнасьці, энэргіі, дзейным практычным характарам. Як гэта ні здасца дзіўным з першага павярхоўнага погляду, але сіянізм і каталіцызм у гэтым пункце здабылі сапраўды некаторае духоўнае сваяцтва.

Але спробы ўкараніць у Праваслаўе такі ж дух актыўнасьці маюць і ўласны асабісты разьлік. Калі Марыі (Праваслаўю) надаць марфіна (каталіцкі) стан мітусьні, то добрая частка аднімецца ў Марыі (Лк. 10).

Станоўчыя рэлігійныя сродкі, якімі карыстаецца сіянізм, зводзяцца да наступнага: людзям узмоцнена унушаецца, што сучасны жыдоўскі народ, з—за зману юдаізму па—ранейшаму адпрэчвае праўдзівага Хрыста, усё ж застаецца богаабраным, а значыць закліканым звыш да сусьветнага панаваньня.

Аднак пасьля расьпяцьця Хрыста Богаабранасьць больш не належыць жыдоўскаму народу як нацыі – Богаабранасьць засталася ў Хрысьце дзеля тых, хто праўдзіва ў Ім і зь Ім без адрозьненьня нацый, гэта значыць у Царкве Хрыстовай. Богаабраны народ – гэта зараз Царква Хрыстова.

Адсюль вынікае – Палестына як месца жыхарства сучаснага Ізраіля даўно ўжо не абяцаная зямля, а толькі старажытны правобраз яе. Абяцаная зямля ў сапраўднасьці – гэта Царства Нябеснае, Боскае. І горад Ерусалім з гарой Сіён, не як месца, зьвязанае з падзеямі Сьвятой гісторыі, а як сталіца сучаснага юдаізму і сіянізму – гэта даўно ўжо не ўлюблёны Богам горад. Горад Божы – гэта цяпер Ерусалім Нябесны, на новае зямлі пад новым небам, як вечнае царства праведнікаў, абвешчанае Богам у Адкрыцьці (Гл. Адкр. 21)

А сучасны Ерусалім як цэнтар ненавідзячага хрысьціянства юдаізму Бог называе духоўна Садомам і Эгіптам, дзе і Гасподзь наш раскрыжаваны (Адкр. 11:8).

Усё гэта і шматлікае іншае добра вядома Праваслаўю, так што патрабуецца адмысловая выдасканаленасьць у хлусьні, каб і тут весьці раскладаючую дзейнасьць. І тым не менш Вы узяліся за гэта. Затуляючыся падманлівым тлумачэньнем слоў апостала Паўла, Вы прызнаяцеся, што не спыняеце лічыць, што Ізраіль як народ “захоўвае сваю абранасьць, застаючыся сынам–першынцам”. Вось гэта самае жаданьне застацца усё ж першынцам і выдае Вас, ойча Аляксандр. Вы заявілі гэта ў інтэрвью сіянісцкаму самвыдатскаму часопісу “Жыды ў СССР”, якое было апублікавана ў часопісе №11 за 1975 год і распаўсюджвалася асобным тэкстам.

У гэтай гутарцы зь сіянісцкім прадстаўніком Вы дапоўнілі тыя адсутныя рыскі і рысы да свайго духоўнага партрэту, якія робяць яго скончаным і дазваляюць выставіць для усеагульнага агляду. Гэта прыйдзецца зрабіць, тым больш, што тут добра адчыняюцца тыя выкруты, да якіх зьвяртаюцца антыправаслаўныя сілы. Вы гутарыце з карэспандэнтам–сіяністам, як праўдзівы брат. Вы абодва выдатна разумееце адзін аднаго і цалкам здаволены гутаркай.

Сіяніст ставіў Вам на дзіва дакладныя, матэматычна дакладныя пытаньні. Яны былі скіраваныя да высьвятленьня найбольш важных дзеля сіянізму рэчаў: адносін сучаснага Рускага Праваслаўя да сіянізму, а таксама адколу жыдоў–хрысьціян ад Праваслаўя пад выглядам стварэньня асаблівай незалежнае Жыдоўскае хрысьціянскае царквы. Па ўсім пунктам Вы цалкам супакоілі сіяніста. Сіянізм пры пэўных умовах можа пранікнуць у Праваслаўе. Такі сэнс Вашых адказаў па аднаму зь закранутых пытаньняў. Жыдам, якія шчыра імкнуцца да Хрыста Ісуса, магчыма не даць быць сапраўды ў Хрысьце праз далучэньне да праўдзівага Праваслаўя, магчыма і неабходна стварыць дзеля іх асаблівую, незалежную, гэта значыцца ад Хрыста незалежную, царкву, яка павінна быць адным з філій юдаізму. Такі сэнс Вашае заявы і па іншае групе пытаньняў. Вас пытаюць: “У чым Вы бачыце асаблівае рэлігійнае пакліканьне жыдоўскага народу?” Вы адказваеце, што гэты народ назаўсёды прысьвечаны Богу ў сілу таго, што праз іх, жыдоў, было дадзена Богааб’яўленьне і зьдзейсьнена Богаўвасабленьне. Далей прыводзіцца цытата зь Сьвятога Пісаньня Старога Запавету: “А вы будзеце ў Мяне царствам сьвятароў і народам сьвятым” (Вых. 19:6). Вы тлумачыце, што “сьвятым” значыць прысьвечаным Богу, і кажаце: калі жыд зьмяняе сваёй дасьведчанасьці, ён здраджвае сябе і лёгка апынаецца ва уладзе цёмных сіл. Аднак уся справа ў тым, якія сілы Вы лічыце цёмнымі, а якія сьветлымі. Якому Богу пакланяецеся Вы, ойча Аляксандр, і якому Богу прысьвечаны назаўжды, па Вашым меркаваньні, жыдоўскі народ?

Вас пытаюць: “Ці надышлі магчымасьці для стварэньня адмысловай незалежнай Жыдоўскае хрысьціянскае царквы (спробы гэтага ужо зьдзяйсьняліся і зьдзяйсьняюцца ў Ізраілі, дзе узьнікаюць хрысьціянскія абшчыны з богаслужбай, блізкае да службы ў сынагозе, на іўрыце, накшталт абшчыны сьв. Якава)?” Вы адказваеце: “Строга кажучы, юдаізм ніколі не быў адзіным і ў ім было нямала розных плыняў. Юдаісты могуць глядзець на абшчыну сьв. Якава як на адну зь іх”.

У Вас, ойча Аляксандр, такія словы не проста дыпляматычны ход. Тут Вы абмовіліся аб самы важным для Вас. Апынаецца, хрысьціянства зьяўляецца адным з плыняў юдаізму, пра што Вы ў іншым месцы кажаце так: “Хрысьціянства рассунула межы гэтай, юдзейскай, царквы, уключыўшы ў яе (гэта значыць у юдаізм — мітрапаліт Антоній) іншыя народы”. Пры гэтым сучасны юдаізм Вы не адлучаеце ад веры Старазапаветнага Ізраілю, сьцьвярджаючы, што жыда–хрысьціяніна і жыда–юдэя ў нашы дні злучаюць не толькі агульнасьць нацыянальнага паходжаньня, але і вера ў Адзінага Бога, вера ў Сьвятое Пісаньне, агульная рэлігійная этыка. Сучаснае хрысьціянства і сучасны адмаўляючы Ісуса Хрыста юдаізм для Вас — раўнапраўныя галіны адной і той жа рэлігіі Аўраама. Так паслухайце зь увагай, што кажа Гасподзь Ісус Хрыстос: “Хто не шануе Сына, той не шануе і Айца, Які паслаў Яго.”(Ян. 5:23) “Кожны, хто чуў ад Айца і навучыўся, прыходзіць да Мяне” (Ян. 6:45). “Я і Айцец – адно”(Ян. 10:30). Пасьля таго, як былі прамоўлены гэтыя апошнія словы, няверуючыя юдэі зноў схапілі каменьня, каб пабіць Яго. І яшчэ кажа Гасподзь: “Хто бачыў Мяне, бачыў Айца … Я ў Айцы, і Айцец ува Мне” (Ян. 14:9, 11). “Хто прымае таго, каго Я пашлю, Мяне прыме; а хто прымае Мяне, прымае Таго, Хто паслаў Мяне” (Ян. 13:20). Юдэям, што не вераць Яму, Хрыстос сьведчыць: “Вы ня ведаеце ні Мяне, ні Айца Майго” (Ян. 8:19). “Калі б Я ня прыйшоў і не казаў ім, дык ня мелі б грэху; а цяпер ня маюць дараваньня ў грэху сваім. Хто ненавідзіць Мяне, ненавідзіць і Айца Майго” (Ян. 15:22 – 23). “Хто не застаецца ўва Мне, той будзе выкінуты прэч, як галіна, і засохне; а такія галіны зьбіраюць і кідаюць у вагонь, і яны згараюць” (Ян. 15:6).

Усё гэта азначае, што такой адсечанай і засохлай галіной зьяўляецца Ізраіль, не прыняўшы Хрыста і не прымаючы яго дагэтуль, а, такім чынам, не прыняўшы і Адзінага Бога—Айца і пакланяючыся не Яму, а каму — паказаў Сам Гасподзь Хрыстос і Адзіны Праўдзівы Бог, назваўшы айцом юдаістаў д'ябла, а саміх юдэяў зборышчам сатанінскім, пра што ужо было сказана. Такім чынам, зусім відавочна, што ў сучаснага юдаізму няма і не можа быць нічога агульнага ні з рэлігіяй Аўраама, ні з хрысьціянствам. Юдаізм у корані варожы і веры прабацькаў жыдоўскага народу па плоці і хрысьціянскай веры.

Вы не пачатковец у царкве, ойча Аляксандр, і выдатна ведаеце тэкст прыведзеных тут месцаў Эвангельля, напэўна, на памяць. Значыць, калі Вы аб'ядноўваеце ў сваім тлумачэньні Адзінага Бога хрысьціян і Старажытнага Ізраілю з “богам” сучаснага юдаізму сатаной, Вы робіце гэта наўмысна, загадзя зьмешваючы сьвятло зь цемраю. Але калі нават выказаць здагадку, што такое аб'яднаньне ў Вас мімаволі і ад зусім шчырага уяўленьня, то тым больш гэта зьяўляецца Вашай расьпіскай у тым, што асабіста Вашым богам зьяўляецца не Хрыстос, не Бог Аўраама, Язэпа і Якава. Толькі пры такой умове ў Вас у душы і сьвядомасьці магло зьявіцца пачуцьцё і уяўленьне агульнасьці Вашай веры з рэлігіяй і рэлігійнай этыкай сучаснага юдаізму. Вось у чым справа, ойча Аляксандр.

Зараз ясна, якому “богу” ў Вас назаўжды прысьвечаны Ізраіль, і якія сілы зьяўляюцца для Вас цёмнымі, а якія сьветлымі. Цемра для Вас, ойча Аляксандр, гэта традыцыйнае рускае сьвятаайцоўскае Праваслаўе ва усіх ягоных сьпелых формах, якіх яно дасягнула падчас свайго гістарычнага разьвіцьця. “Адукаваць” такое Праваслаўе, а дакладней, раскласьці і разбурыць яго зьяўляецца Вашай задачай.

Калі пад маскай старазапаветнай веры ў Адзінага Праўдзівага Бога апынулася магчымым утоеная глыбокая пашана сатане, то чаму б не паспрабаваць уладкаваць тое ж у хрысьціянстве?

Аднак без зману і падробкі тут не абыйсьціся, і Вы іх зьдзяйсьняеце. Карэспандэнт—сіяніст асьцярожна Вас пытае, ці нельга ужо зараз жыдам, прыходзячым у Праваслаўе, неяк усё ж утрымаць юдаізм (хоць форма гэтага пытаньня была іншае).

Вы без ваганьня адказваеце станоўча. Можна, кажаце Вы, калі унушыць праваслаўным жыдам, што яны могуць і не зракацца ад абрадаў і рэлігійных звычаяў юдаізму. Вы сьцьвярджаеце, што, з пункту гледжаньня Праваслаўя, гэта ідэя цалкам дапушчальная, што хрышчоныя жыды нароўні з хрысьціянскімі абрадамі павінны захоўваць абразаньне, суботу і іншае. Пры гэтым Вы робіце спасылку на рашэньне Сабору сьвятых апосталаў у Іерусаліме ў 51-м годзе, які быццам бы пастанавіў, што юдаісцкія абрады неабавязковыя толькі для хрысьціян зь язычнікаў, але захоўваюць сваю сілу для жыдоў—хрысьціян. “Рашэньні гэтага Сабору не адменены. Ды і ці наўрад ці можна адмяніць словы апосталаў”, — заяўляеце Вы.

Але падобнае пастановы ўзгаданы Сабор ніколі не прымаў. Гэты Сабор вельмі добра апісаны ў 15-м разьдзеле Дзеяў сьвятых апосталаў Вырашаючы спрэчку аб тым, належыць абразаць прыходзячых да Хрыста язычнікаў і прымушаць іх прымаць закон Майсея, апостал Пётр адзначыў, што “Бог даў ім сьведчаньне, даўшы ім Духа Сьвятога, як і нам не паклаў ніякае розьніцы паміж намі і імі, вераю ачысьціўшы сэрцы іхнія” (Дзеі. 15:8–9). Апостал адзначыў далей, што “ярмо, якога не маглі несьці ні бацькі нашыя, ні мы? Але мы верым, што мілатою Госпада Ісуса Хрыста ўратуемся, як і яны.” (Дзеі. 15:10 – 11) Сьвяты апостал Якаў дадаў, што Бог першапачаткова даў прытулак на язычнікаў, каб скласьці зь іх народ у імя Сваё, таму што так пажадаў Бог узнавіць скінію Давыда упаўшую і тое, што ў ёй разбурана ў Ізраілі. Было пастаноўлена не абцяжарваць хрысьціян зь язычнікаў выкананьнем закону Майсея. Пры гэтым аб жыдах, ахвотнікаў у хрысьціянстве захоўваць юдэйскія звычаі, не сказана нічога. Заўважана толькі, што закон Майсея мае прамаўляючых і чытаецца кожную суботу ў сынагогах.

У кантэксьце рашэньняў гэтага Сабора і усяго апостальскага вучэньня гэта значыць, што апосталы не забараняюць выконваць юдаісцкія звычаі тым жыдам, якія звыклі да іх, але ніяк не ставяць гэтага ў абавязак хрысьціянам—жыдам і не лічаць гэтыя абрады маючымі выратавальную сілу. Бо, у прамым сэнсе апостальскіх слоў і саборнага рашэньня, па-першае, выратаваньне прызнаецца як дзеля жыдоў, так і дзеля язычнікаў толькі праз веру ў Хрыста Ісуса і мілата Сьвятога Духа, а звычаі закона Майсея тым самым апыняюцца ужо залішнімі, бо ў Сабе і Сабою Хрыстос выканаў увесь Закон. Па-другое, хрысьціяне—жыды і хрысьціяне зь язычнікаў прызнаюцца зусім роўнымі. Ніякай падвойнай адказнасьці і ніякага першынства, пра якія Вы, ойча Аляксандр, тлумачыце, за жыдамі не прызнаецца ні ў дадзеным саборным рашэньні, ні ў іншых тэкстах Новага Запавету. Наадварот, сцвярджаецца на аснове прароцтваў Старога запавету і знакаў Божых, што разбураная юдаізмам скінія Давыда узнаўляецца шляхам прыцягненьня да Праўды праз Ісуса Хрыста людзей зь усіх народаў. Гэта азначае, што Богаабранасьць і веданьне Бога ужо не прыналежаць ні жыдоўскаму народу, ні нейкаму іншаму народу як нацыі, але Целу Хрыстову, Царкве, якая складаецца з прадстаўнікоў усіх народаў зямлі.

Вы гэта, ойча Аляксандр, выдатна ведаеце. Навошта ж перакручваеце сэнс дзей апостальскага Сабора, якіх, вядома, ніхто адмяніць не можа? Навошта ж ашукваеце першым чынам свой уласны жыдоўскі народ? Тое, што гэта ў Вас не выпадковая памылка, а сьвядомы зман, відаць з таго, як Вы ў тым жа духу перакручваеце сэнс іншага новазапаветнага тэксту — разьдзелу 11 -га з Пасланьня апостала Паўла да Рымлян. Вы вырываеце зь сэнсавага кантэксту вучэньня апостала Паўла наступныя словы: “Дык вось пытаюся: няўжо Бог адкінуў народ Свой? Зусім не. … А што да выбраньня любасьнікі Божыя [жыды] … Бо дары і пакліканьне Божае - адмяніць нельга” (Рым. 11:1, 28, 29) Пакідаючы гэтыя словы без усякага тлумачэньня, Вы робіце патрэбную Вам і сіянізму выснову пра тое, што сучасны Ізраіль як народ, нягледзячы на тое, што ён працягвае ў поўнасьці сваёй не прымаць Хрыста Ісуса, застаецца абраным народам Божым. Адгэтуль у Вас выходзіць, што жыд—хрысьціянін нясе нібы падвойную адказнасьць — як сябра Царквы і як сябра народу Божага.

Іншымі словамі, нароўні зь Царквой, Целам Хрыстовым, у Вас апынаецца яшчэ адзін народ Божы: жыды як нацыя, хоць Вы і сьцьвярджаеце, што Ізраіль паўстаў не як нацыя, а як рэлігійная абшчына. Аднак, па сэнсе слоў апостала Паўла ў гэтай частцы і шматлікіх месцах яго Пасланьня да Рымлян, народам Божым зьяўляецца адзін адзіны народ - Жывое Дрэва Царквы як Цела Хрыстова, якое складаем мы, шматлікія (Гл.: Рым. 12:4-5). Гэта тая жывая масьліна, ад якой засохлыя галіны няверуючых у Хрыста юдэяў адсечаны. Прышчэплены галіны дзікай масьліны — былых язычнікаў. Так “…што ажарсьцьвеньне спасьцігла Ізраіля часткова, да той пары, пакуль ня ўвойдуць усе язычнікі” (Рым. 11:25). Куды ўвойдзе – у Ізраіль як нацыю? Не, у Цела Хрыстовае, Царкву. “І так увесь Ізраіль уратуецца” (Рым. 11:16).

Апостал перасьцерагае былых язычнікаў ад гонару, каб не узьнімаліся плоцьцю і не лічылі жыдоўскую плоць чымсьці горшым у параўнаньні зь сабой, бо ў Хрысьце усё роўныя, тут няма адрозьненьня паміж юдэям і элінам.

У іншым месцы гаворыцца, што ў Царкве няма больш ні скіфа, ні варвара, ні эліна, ні юдэя. Апостал Павал кажа: “А Ісая ўсклікае пра Ізраіля: «хай хоць будуць сыны Ізраіля лікам, як пясок марскі, толькі рэшта ўратуецца” (Рым. 9:27). Вось аб гэтае “рэшце” – той, якая можа выратавацца праз зварот да Ісуса Хрыста, апостал і кажа, што яны “што да выбраньня любасьнікі Божыя ад бацькоў” (Рым. 11:28). Гэтыя два апошніх слова Вы, ойча Аляксандр, не выпадкова выкінулі зь цытаты, бо айцы Старажытнага Ізраілю жылі верай у Хрыста праўдзівага, Які, як ім было вядома ад прарокаў, павінны быў прыйсьці менавіта тады, калі Ён і прыходзіў і пацярпеў ў Ізраіле за грахі сьвету. Апостал Павал вучыць, што абранасьць і абяцаньне датычацца толькі тых, хто выратуецца верай у Ісуса Хрыста, а не справамі закону. Па словах апостала аб не прыняўшых Хрыста юдэях, “імкнучыся паставіць сваю праведнасьць, яны не скарыліся праведнасьці Божай; бо канец закона - Хрыстос, дзеля праведнасьці кожнаму веруючаму” (Рым. 10:3 – 4). Такім чынам, па вучэньню апостала Паўла, няма двух розных Богаабраных таварыстваў – Царквы Хрыстовай і Ізраіля як народа па плоці, але ёсьць толькі адзін Богаабраны народ – Хрысьціянская Царква. І каб да яе зьвярнуліся суродзічы апостала па плоці, жыды, ён гатовы і душы сваёй не пашкадаваць, таму што ён ведае, што ў іншым выпадку яны застануцца адсечанымі галінамі, нягледзячы на свае паходжаньне па плоці. Пры гэтым гарачая любоў апостала Паўла да суродзічаў па плоці ніколі не была вышэй ягонай любові да Царквы, якая ў той час складалася пераважна зь язычнікаў. І сам ён сябе называў “апосталам язычнікаў”.

З часу апостала Паўла мінулі стагодзьдзі. Быўшыя некалі дзікімі, па паходжаньню ад язычніцтва, галіны ад роўных народаў, узрастаючы на шляхетнае масьліне Цела Хрыстовага, даўно зрабіліся адным зь ім, так што цяпер гэта ўжо адна шляхетная масьліна.

А юдаізм, падманваючы жыдоў, за гэты час пасьпеў і высахнуць, і зьдзічэць. Такім чынам, жыды нашых дзён, што знаходзяцца ў юдаізьме і няверы – гэта зьдзічэлая і бясплодная масьліна. Цяпер, каб зрабіцца шляхетнае, гэтае масьліне прыйдзецца прывівацца да масьліны Хрыстовай Царквы таксама, як некалі прывіваліся язычнікі.

Таму для сучаснага жыда найважнай умовай праўдзівага звароту да Хрыста павінна быць рашучая адмова ад усякай думкі пра сваю Богаабранасьць па прыкмеце нацыянальнага паходжаньня і пакорлівае пакутнае пачуцьцё, што ён ужо не можа звацца сынам Айца Нябеснага, але просіць прыняць яго хоць бы ў лік працаўнікоў Сваіх. Так вучыць знакамітая прыпавесьць аб блудным сыне.

У такім разе, без усякіх сумневаў, Бог верне такому ізраільцяніну сыноўства зь любоўю, але прабачаны сын зараз, у сваю чаргу, павінен будзе падзяліць сваё сыноўства з тымі, каго Госпад за веру і адданасьць Яму з працаўнікоў даўно пажадаў зрабіць сынамі Сваімі, і не толькі па мілаце, але і па целе і крыві ў прамым і вышэйшым сэнсе гэтых слоў. Бо Царква з былых язычнікаў даўно сілкуецца і прасякнута Целам і Крывёй Першынца Ізраіля, Госпада Ісуса Хрыста, праз Таямніцу Прычашчэньня. Таму Царква справядліва завецца Новым Ізраілем. Тут ніхто ні перад кім не мае і не можа мець перавагі па паходжаньню, “бо ўсіх замкнуў Бог у непаслушэнства, каб усіх памілаваць” (Рым. 11:32)

Вось у чым складаецца сапраўдны сэнс тэксту 11-га разьдзелу Пасланьні да Рымлян. Вы ж, ойча Аляксандр, сказілі гэты сэнс ва ўгоду таму самаму шавінізму, які, як Вы на словах сьцьвярджаеце, гідкі Вам, будзь ён жыдоўскі, рускі альбо кітайскі. Сапраўды гідка Вам, апынаецца, зусім іншае – вернасьць Праваслаўя Госпаду Ісусу Хрысту, пра што Вы самі сьведчыце зь дзіўнай шчырасьцю.

Сіяніст–карэспандэнт пытае Вас, як Вы ставіцеся да культу праваслаўных сьвятых Гаўрыіла і Яўстрація, нібы закатаваных ад жыдоў; ці не зьяўляецца гэта адной з перашкод для знаходжаньня жыдоў–хрысьціян ва улоньні Рускай Праваслаўнай Царквы. Перш чым перадаць Ваш адказ, прывядзём кароткую даведку.

Звышгодны Яўстрацій быў манахам Кіева–Пячорскага манастыру, дзе асабліва праславіўся постам. Падчас нападу на Кіеў полаўцы ў ліку іншых рускіх узялі Яўстрація ў палон і затым разам зь некалькімі хрысьціянамі прадалі ў рабства аднаму жыду ў Херсанэсі Таўрычным. Гэты чалавек апынуўся фанатыкам–юдаістам. Жадаючы схіліць сваіх рабоў да адрачэньня ад Хрыста, ён мардаваў іх голадам. Неўзабаве усё, акрамя Яўстрація, памерлі. Тады ў сьвята Сьвятога Вялікадню ў 1097 годзе фанатык раскрыжаваў Яўстрація на крыжы. Мошчы мучаніка былі засьведчаны Богам як цудатворныя. Гэтаму сьвятому памяць бывае двойчы ў годзе і адзін раз пакладзена служба з поліялеям.

Сьвяты мучанік Гаўрыіл быў шасьцігадовым хлопчыкам і жыл у вёсцы Зьвяркі Гарадзенскай губэрні. Арандатар гэтай вёскі, таксама фанатык–юдаіст, разам са сваімі аднадумцамі выкраў хлопчыка і па-зьверску забіў яго. Забойцы потым былі абвінавачаны, асуджаны па закону. А мошчы сьвятога Гаўрыіла былі знойдзены нятленнымі і таксама атрымалі ад Бога адмысловую дабрадатную сілу. Сьвяты Гаўрыіл пацярпеў у 1690 годзе.

Ці ёсьць у акалічнасьцях забойства гэтых сьвятых што–небудзь антыжыдоўскае? – Не. Гаворка ідзе пра ахвяры рэлігійнага фанатызму, наяўнасьці якога ў юдэйскім асяродзьдзі не адмаўляеце і Вы, ойча Аляксандр, калі кажаце, што і жыдоўскі шавінізм Вам гідкі. Чаму б Вам тады ў такім сьвятле і не адказаць сіяністу? Але Вы нечакана пачынаеце казаць адразу пра рытуальнае забойства.

Што гэта зь Вамі здарылася? Вас жа не аб рытуальным забойстве пытаюць. Аднак Вы сталі казаць, што рытуальныя паклёпы на жыдоў не атрымалі юрыдычнага пацверджаньня на скандальных судовых працэсах мінулага. Гэта дапамагае Вам кінуць цень паклёпу і на памяць сьвятых Гаўрыіла і Яўстрація і без хітрыкаў заявіць: “Спадзяюся, што яны будуць дэкананізаваны”, гэта значыць выключаны зь ліку сьвятых нашай Царквы. За што? За тое, што яны былі вернымі Хрысту і пацярпелі за Яго? Тады, працягваючы лёгік Вашых думак, варта выключыць зь ліку сьвятых і першамучаніка архідыякана Стэфана, хрысьціяніна–жыда, забітага яшчэ ў I стагодзьдзі натоўпам сваіх суродзічаў па плоці фанатыкаў–юдэяў. Варта ў такім разе выключыць зь ліку сьвятых усіх, хто так ці інакш пацярпеў ад жыдоўскага фанатызму і “пачаць” прыйдзецца ужо з Хрыста Ісуса, адданага юдэямі на расьпяцьце.

Зь іншага боку, калі Вы, ойча Аляксандр, гэтак нечакана загаварылі аб рытуальным забойстве, на Вас, як кажуць, шапка загарэлася. Не жадаю сказаць, што Вы асабіста маеце да гэтай зьявы нейкае дачыненьне, але Вы можаце падазраваць ці нават ведаць аб ёй. Вельмі знамянальна, што Вы ў сваіх словах на гэты конт і не адмаўляеце прама наяўнасьці ў юдаізьме рытуальнага забойства, а спасылаецеся на тое, што самі рускія багасловы ў мінулым не падтрымалі гэтых абвінавачваньняў.

Але зь усёй адказнасьцю варта заўважыць і нагадаць, што там, дзе ў таемных сфэрах зьдзяйсьняецца сьвядомая глыбокая пашана сатане, там рытуальнае забойства вельмі магчыма і яно ёсьць. Пра гэта імкнуцца лішні раз не казаць толькі з чалавекалюбства, каб не узбудзіць хвалю сьляпога народнага гневу супраць нявіннай масы простага жыдоўскага народу, сапраўды не дасьведчанага пра таемныя дзеі сваіх духоўных правадыроў.

Гідна Вам, ойча Аляксандар, і тое, што Ваш суразмоўцасіяніст заве выбрыкамі супраць жыдоў у Хрысьціянскае Богаслужбе.

Вы выдатна ведаеце, што ў праваслаўнае Богаслужбе, пабудаванае напалову з псальмаў Давыда, выяваў гісторыі Старажытнага Ізраілю, праслаўленьні ізраільскіх праведнікаў і прарокаў, антыжыдоўскіх выбрыкаў няма і не можа быць. Але абвінавачаньне вар'яцкіх юдэяў, не прыняўшых у Ісусе Хрысьце свайго Мэсію і здрадзіўшых Яго на Крыжовую сьмерць, сапраўды ёсьць. Ведаючы усё гэта, Вы кажаце сіяністу: “Спадзяюся, калі прыйдзе час для перагляду праваслаўных богаслужбовых тэкстаў, гэтыя выбрыкі і тут будуць выняты”. Чаму? Таму што яны выкрываюць адмаўленьне Хрыста? Вы адукаваны і разумны чалавек, ойча Аляксандр, а таму зусім наўмысна, у поўнай адпаведнасьці з тактыкай бацькі хлусьні, зьмешваеце два розных паняцьці — аб жыдоўскім народзе і аб юдаісцкае рэлігіі — у адно паняцьце. А гэта ужо падробка. Ён ярка сьведчыць пра тое, што не антысэмітызм, якога няма ў Праваслаўі, а антысіянізм, гэта значыць вернасьць Праваслаўя Хрысту Праўдзіваму, гідка Вам больш усяго і больш усяго турбуе Вас.

Бачыць Рускую Царкву адным з прылад і плыняў сіянізму — вось што жадалі б Вы і Вашы гаспадары. Выказваючы гэтыя настроі, Вы двойчы паўтараеце слова “спадзяюся”, што, маўляў, гэта будзе. Не спадзявайцеся — гэтага не будзе.

Не атрымаецца Вам таксама ажыцьцявіць і праект “сусьветнай царквы будучыні”, пра які Вы кажаце, заклікаючы арыентавацца на яе, а не на канфрантацыю цэркваў, бо канфрантацыя замінае ажыцьцявіць сынтэз такой сусьветнай царквы.

Вы ужылі слова “сынтэз”, калі казалі, што на яго аснове, нібы, ствараліся культуры Расіі, Эўропы, Ізраілю і большасьці іншых краін. Што такое аналіз і сынтэз юдаісцкага мысьленьня, добра вядома. Цяпер Вы займаецеся ў Рускім Праваслаўі “аналізам”, гэта значыць спробамі раскладаньня яго карэнных, жыватворчых падмуркаў. Вашы аднадумцы робяць то ж у іншых хрысьціянскіх народах. І калі б Вашы мары спраўдзіліся, то зь духоўна раскладзеных хрысьціянскіх цэркваў, абраўшы прыдатныя для сіянізму элемэнты, можна было б сынтэзаваць нешта цэлае. Толькі гэта было б ужо не жывое Цела Госпада Ісуса Хрыста, а мёртвая сынтэтыка, размаўляючая лялька, робат, толькі вонкава падобны на нешта жывое, як мэханічная лялька , чымсьці падобная на чалавека.

А сіянізму і яго саюзьнікам як раз і патрэбна царква-лялька, па выгляду хрысьціянства, а ў сутнасьці падробка. Такой сусьветнай “царквой” можна было б кіраваць як пажадаецца і першым чынам дзеля таго, каб яна прызнала праўдзівым Хрыстом ізраільскага ілжэмэсію, антыхрыста, і дапамагла б усталяваць у сьвеце яго духоўнае і палітычнае панаваньне.

Таму справа не ў канфрантацыі цэркваў і не ў шавінізьме рускіх праваслаўных людзей, а ў тым, што жывую высакародную масьліну Праваслаўя нельга даць забіць раскладаючымі і чужымі уплывамі пад выглядам братэрскага аб'яднаньня, нельга загасіць сьвяцільнік праўды і ісьціны. У Рускай Праваслаўнай Царкве прадбачліва захоўваецца ў найвялікай чысьціні і непашкоджанасьці Боская праўда і як веравучэньне, і як выява мысьленьня і жыцьці ў Богу, а таму і Дух Сьвяты — Жыватворчы, а не сынтэзуючы, жыве ў гэтай Царкве асабліва багатай мілатой.

Таму не выпадкова ў нашы дні шматлікія людзі розных краін і народаў, у тым ліку і шматлікія жыды, пачалі зьвяртацца да нашай Царквы. І не таму, што яна руская, а таму што самі гэтыя людзі — сапраўдныя ізраільцяне, у якіх няма хлусьні, але ёсьць яшчэ і мудрасьць, уласьцівая сапраўднаму Ізраілю. І калі такія людзі пачынаюць па-сапраўднаму прагнуць праўды, яны абавязкова знаходзяць яе ў належнай поўнасьці і захаванасьці ў Рускім Праваслаўі.

Такі некалі была вера усёй непадзеленай апостальскай Царквы, і гэта вера блізкая і зразумелая душам людзей любых нацый. Так што калі б Вы, ойча Аляксандар, былі б сапраўды праваслаўным чалавекам па духу і чалавекам, шчыра любячым той народ, ад якога нарадзіліся па плоці, і чалавекам, які праўдзіва імкнецца да хрысьціянскага адзінства, Вы не то казалі б і рабілі б, што робіце зараз. Вы імкнуліся б усіх і уся, і першым чынам сваіх суродзічаў па плоці, заклікаць зьвярнуцца да нашага сьвятаайцоўскага Рускага Праваслаўя, каб усе народы па магчымасьці сталі чальцамі нашай Праваслаўнай Царквы. Бо калі і магчымая сапраўдная сусьветная Царква, яна павінна быць толькі Праваслаўнай, па выяве Рускага Праваслаўя. Вы сказалі б свайму народу жыдоўскаму, каб ён прыняў наша Праваслаўе, таму што наша Царква, якая прыняло Цела і Кроў ад Госпада Хрыста і Ягонае Усячыстае Маці, што мае ў сабе усё лепшае, чым валодаў Старажытны Ізраіль, не можа не любіць Ізраілю. Яна любіць яго і зараз, хоць ён зрабіўся толькі ценем сваіх вялікіх прабацькоў, і чакае яго навярненьня.

Хай толькі сапраўдныя ізраільцяне створаць годны плод пакаяньня і, па слове Яна Хрысьціцеля, “ня думайце гаварыць самі сабе: “бацька ў нас Абрагам”; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узьвесьці дзяцей Абрагаму; ужо і сякера пры корані дрэваў ляжыць: бо ўсякае дрэва, якое ня родзіць добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у вагонь” (Мц. 3:9 – 10)

Пераклад зь расейскае мовы “Беларуская Аўтакефалія”


Saturday, September 11, 2010

АДСЯЧЭНЬНЕ ГАЛАВЫ ЯНА ПАПЯРЭДНІКА

мітрапаліт Антоні (Суражскі)

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.

Мы звыклі ў нашым жыцьці, што пра усякую патрэбу, зь нагоды усякага выпадку мы зьвяртаемся да Бога за Яго дапамогай. І на кожны наш кліч, на кожны крык смутку, пакуты, страху, мы чакаем, што Гасподзь уступіцца за нас, абароніць, суцешыць; і мы ведаем, што Ён робіць гэта увесь час, і што максымальны Свой клопат пра нас Ён выявіў, зрабіўшыся чалавекам і памёршы за нас і дзеля нас.

Але часам бывае ў жыцьці нашага сьвету, што Бог зьвяртаецца за дапамогай да чалавека. І гэта бывае увесь час, але часта ледзь прыкметна альбо праходзіць зусім незаўважана. Увесь час Бог зьвяртаецца да кожнага зь нас, просячы, молячы, угаворваючы быць у гэтым сьвеце, які Ён так умілаваў, што жыцьцё за яго паклаў, — быць Яго жывой прысутнасьцю, быць Яго жывым клопатам, гледзячай, добрадзеючай, уважлівай. Ён нам кажа, што усё, што мы ні зрабілі б добрага для нейкага чалавека, мы для Яго зрабілі; тым самым Ён заклікае нас быць тут як бы на Яго месцы. А часам Ён некаторых людзей кліча да больш асабістага служэньня Яму. У Старым запавеце мы чытаем пра прарокаў; прарок Амос кажа, што прарок — гэта чалавек, зь якім Бог падзяляецца думкамі Сваімі. Але не толькі думкамі, але і Сваёй справай. Памятаеце прарока Ісаю, які ў бачаньні бачыў Госпада азіраючагася і прамаўляючага: Каго паслаць Мне? — і прарок устаў і сказаў: Мяне, Гасподзь...

Але вось сярод прарокаў, сярод людзей, якія Богу паслужылі сэрцам непадзеленым, усёй вялікай сілай душы, ёсьць адзін, памяць якога мы зьдзяйсьняем сёньня і каго Бог назваў найвялікім сярод тых, якія народжаны на зямлі. Гэта Ян Хрысьціцель. І сапраўды, калі удумаесься ў ягоны лёс, здаецца, няма лёсу больш велічнага і больш трагічнага. Увесь лёс ягоны была ў тым, каб як бы не быць для таго, каб у сьвядомасьці і ў бачаньні людзей узрос Адзіны, Які ёсьць — Гасподзь.

Успомніце першае, што гаворыцца пра яго ў Эвангельлі паводле Марка: “Ён голас абуральны ў пустэльні”. Ён толькі голас, ён настолькі зрабіўся адзіным, настолькі ужо не падзельным са сваім служэньнем, што ён зрабіўся толькі Божым голасам, толькі дабравесьнікам; нібы яго як чалавека, чалавека цела і крыві, чалавека, які можа тужыць і пакутаваць, і маліцца, і шукаць, і стаяць, у канчатковым выніку, перад будучай сьмерцю, — нібы гэтага чалавека няма. Ён і яго пакліканьне — адно і тое ж; ён — голас Госпада, гучашчы, грукаючы сярод пустэльні людзкай; той пустэльні, дзе душы пустыя, таму што вакол Яна людзі былі, а пустэльня ад гэтага заставалася нязьменнай.

І далей Сам Гасподзь кажа пра яго ў Эвангельлі, што ён — сябар Жаніха. Сябар, які так моцна, так дужа любіць жаніха і нявесту, што ён здольны, забыўшыся сябе, служыць іх любові, і служыць тым, каб ніколі не апынуцца лішнім, ніколі не быць там і тады, калі ён не патрэбен. Ён — сябар, які здольны абараніць любоў жаніха і нявесты і застацца па—за яе межамі, захавальнікам таямніцы гэтай любові. Тут таксама вялікая таямніца чалавека, які здольны як бы не зрабіцца тым, каб штосьці большае, чым ён, было. І далей сам Хрысьціцель кажа пра сябе ў адносінах да Госпада: “Мне трэба прымяншацца, на нішто сыходзіць, для таго каб Ён узрос.” Трэба, каб аб мне забыліся, каб толькі аб Ім памяталі, трэба, каб мае вучні ад мяне адвярнуліся і сышлі, падобна Андрэю і Яну на берагах Ярдана ракі, для таго, каб рушыць усьлед непадзеленым сэрцам толькі за Ім: я жыву толькі для таго, каб мяне не стала!

І апошняе — страшная выява Яна, калі ён ужо быў у вязьніцы, калі ужо вакол яго звужваўся круг прыходзячае сьмерці, калі не было ў яго ужо выйсьця, калі гэта каласальна вялікая душа завагалася. Крочыла на яго сьмерць, канчалася жыцьцё, дзе нічога ў яго не было свайго, у мінулым быў толькі подзьвіг адрачэньня ад сябе, а наперадзе — цямрэча. І ў гэты момант, калі завагаўся ў ім дух, паслаў ён вучняў спытаць у Хрыста: Ці ты Той, Якога мы чакалі? Калі Той, тое вартае ў юных гадах жыўцом памерці. Калі Ён — Той, варта прымяншацца з года ў год, каб Яна забыліся і толькі выява Будучыні узрастала ў вачах людзей. Калі Ён — Той, тады варта зараз і паміраць ужо апошнім паміраньнем, таму што усё, для чаго Ян жыў, было выканана і зьдзейсьнена. Але раптам Ён не Той? Тады страчана усё: і юнацкасьць, і найвялікая сіла сьпелых гадоў, усё загублена, усё бессэнсоўна; і яшчэ страшней, што здарылася гэта таму, што Бог быццам “ашукаў”. Бог, які заклікаў Яна ў пустэльні, Бог, што адвёў яго ад людзей, Бог, якія натхнілі яго да подзьвігу самазабойства. Няўжо Бог ашукаў, і жыцьцё прайшло, і звароту няма?

І вось, паслаўшы вучняў да Хрыста з пытаньнем: “Ці ты Той?”, Ян не атрымлівае прамога, суцяшаючага адказу. Хрыстос не адказвае яму: “Так, Я Той, ідзі зь мірам!” Ён толькі дае прароку адказ іншага прарока пра тое, што сьляпыя становяцца відушчым, што кульгавыя ходзяць, што мёртвыя уваскрасаюць, што жабракі задаволеныя. Ён дае адказ зь Ісаі, але Сваіх слоў не дадае, — нічога, акрамя аднаго грознага папярэджаньня: “Дабрашчасны той, хто не спакусіцца пра Мяне. Пайдзіце, скажыце Яну”. І гэты адказ дасягнуў Яна ў перадсьмяротным яго чаканьні: вер да канца, вер, не патрабуючы ні сьведчаньняў, ні доказаў, ні знакаў. Вер, таму што чуў ты усярэдзіне, у глыбінях душы тваёй, голас Гасподні, які загадвае дзеяць справу прарока. Прарокі ў сваім часам найвялікім подзьвігу нейкім чынам могуць абаперціся на Госпада. Яна ж Бог падтрымлівае толькі тым, што загадаў яму быць Папярэднікаў і дзеля гэтага выявіць максымальную веру, упэўненасьць у рэчах нябачных. І вось чаму духі займае, калі мы думаем аб ім, і вось чаму кожны раз, калі мы думаем пра подзьвіг, якому мяжы няма, мы успамінаем Яна. Вось чаму з тых, нарадзіўшыхся сярод людзей нараджэньнем натуральным і узносіліся цудоўна мілатой, ён зь усіх — самы вялікі.

Сёньня мы сьвяткуем дзень адсячэньня… Сьвяткуем... Слова “сьвяткаваць” мы абвыклі разумець як радасьць, але яно ж значыць “заставацца без спраў”, а без справы можна заставацца, таму што захлісьне душу радасьць і ужо справы няма да звычайных спраў, а можа гэта здарыцца таму, што рукі апусьціліся ад гора ці ад жаху. І вось такое сёньняшняе сьвята: за што возьмесься перад тварам таго, пра што мы чулі сёньня ў Эвангельлі?

І вось у гэты дзень, калі перад жахам і веліччу гэтага лёсу апускаюцца рукі, нас заклікае Царква маліцца аб тых, якія таксама ў жаху і трапятаньні і зьдзіўленьні, і ў роспачы часам, паміралі на поле бітвы, паміралі ў засьценках, паміралі самотнай сьмерцю. Пасьля таго як вы прыкладзяцеся да крыжа, памолімся пра усіх тыя, якія на поле бою жыцьцё паклалі, каб жылі іншыя, схіліліся да зямлі, каб акрыяў іншы. Успомнім тых, якія з тысячагодзьдзя ў тысячагодзьдзе, а не толькі ў наш час, гінулі страшнай сьмерцю, таму што яны умелі любіць, ці таму, што іншыя любіць не умелі, успомнім усіх, таму што усіх ахінае любоў Госпада, і за усіх мае быць, молячыся, вялікі Ян, які прайшоў праз усю трагедыю ахвяры да канца кананьня і сьмерці без адзінага слова суцяшэньня, а толькі уладным наказам Божым: “Вер да канца, і будзь верны да канца!”. Амін.


АДСЯЧЭНЬНЕ ГАЛАВЫ ПРАРОКА, ПАПЯРЭДНІКА І ХРЫСЬЦІЦЕЛЯ ГОСПАДА ЯНА



29 жніўня


Аб пакутніцкае сьмерці Яна Папярэдніка ў 32 годзе пасьля Нараджэньня Хрытовага нам распавядаюць Эвангелісты Мацьвей (Мц. 14:1 – 12) і Марк (Мк. 6:14 – 29).


Пасьля Хросту Гаспода сьвяты Ян Хрысьціцель быў кінуты ў вязьніцу Ірадам Антыпай, кіраўніком Галілеі. (Пасьля сьмерці Ірада Вялікага рымляне падзялілі тэрыторыю Палестыны на чатыры часткі і ў кожнай частцы паставілі кіраўніком свайго стаўленіка. Ірад Анціпа атрымаў ад імпэратара Аўгуста ў кіраваньне Галілею). Прарок Божы адкрыта выкрываў Ірада за тое, што, пакінуўшы законную жонку, дачку Аравійскага цара Арэфы, ён беззаконна жыў сумесна зь Іраідай, жонкай свайго брата Піліпа (Лк. 3:19, 20). У дзень свайго нараджэньня Ірад уладкаваў баль вяльможам, старэйшынам і кіраўнікам тысячаў ваяроў. Дачка Іраіды Саламія скакала перад гасьцямі і дагадзіла Іраду. У падзяку дзяўчыне ён пакляўся даць усё, чаго яна папытае, нават да паловы свайго царства. Кепская танцорка па радзе сваёй зласьлівай маці Іраіды прасіла даць ёй адразу ж на блюдзе галяву Яна Хрысьціцеля. Ірад засмуціўся. Ён баяўся гневу Боскага за забойства прарока, якога сам раней слухаўся. Баяўся ён і народа, любіўшага сьвятога Папярэдніка. Але з—за госьцяў і неасьцярожнай клятвы ён загадаў адсекчы галаву сьвятому Яну і аддаць Саламіі. Па паданьню, вусны мёртвай часткі прапаведніка пакаяньня яшчэ разоў адкрыліся і прамовілі: “Ірад, не павінна табе мець жонку Піліпа, брата твайго”. Саламія узяла блюда з галавой сьвятога Яна і аднесла сваёй маці. Апантаная Іраіда пакалола язык прарока іголкай і закапала яго сьвятую галаву ў нячыстым месцы. Але набожная Яна, жонка аканома Ірада Хузы, пахавала сьвятую галяву Яна Хрысьціцеля ў глінянай пасудзіне на гора Эляёнскае, дзе ў Ірада быў уласны участак зямлі (здабыцьцё годнае галявы сьвяткуецца 24 лютага). Сьвятое цела Яна Хрысьціцеля узялі ў тую ж ноч яго вучні і пахаалі ў Севасьціі там, дзе здзейсьнілася злачынства. Пасьля забойства сьвятога Яна Хрысьціцеля Ірад працягваў кіраваць яшчэ некаторы час. Понцій Пілят, кіраўнік Юдэі, пасылаў да яго зьвязанага Ісуса Хрыста, над Якім ён насьмяяўся (Лк. 23:7—12).


Суд Боскі адбыўся над Ірадам, Іраідай і Саламіяй яшчэ пры іх зямным жыцьці. Саламія, пераходзячы зімой рэчку Сікорыс, правалілася пад лёд. Лёд сьціснуў як так, што яна вісела целам у вадзе, а галава яе знаходзілася над лёдам. Падобна там, як яна некалі танцавала нагамі па зямлі, цяпер яна, быццам танцуючая, зьдзяйсьняла бездапаможныя рухі ў ледзяной вадзе. Так яна вісела да таго часу, пакуль востры лёд не перарэзаў яе шыі. Труп яе не быў знойдзены, а галаву прынесьлі Іраду зь Іраідай, як некалі прынесьлі ім галаву сьвятога Яна Папярэдніка. Аравійскі цар Арэфа помсьцячы на ганьбу сваёй дачкі вырушыў вайной супраць Ірада. Пацярпеўшы паражэньне, Ірад патрапіў пад гнеў рымскага імпэратара Каля Калігулы (37 – 41) і быў разам зь Іраідай сасланы ў выгнаньне ў Галію, а потым у Іспанію. Там яны загінулі ў час землятрусу. Памяць адсячэньня галавы сьвятога Яна Папярэдніка Царквой усталяваны жорсткі пост, як выяву смутку хрысьціян аб прымусовай сьмерці вялікага Прарока ўсёй зямлі.



Thursday, September 9, 2010

КАНСТАНЦІН ІВАНАВІЧ АСТРОСКІ

(1460-1530)

Адзін зь сама славутых герояў беларускай гісторыі, вялікі абаронца Айчыны. Паходзіў з роду турава-пінскіх князёў, нашчадкі якіх з канца ХІV стагодзьдзя мелі галоўнай рэзідэнцыяй горад Астрог на Валыні. Вайсковую службу пачаў удзелам у барацьбе з крымскімі татарамі ды ў першай вайне Маскоўскай дзяржавы супраць Вялікага Княства Літоўскага. Як найбольш таленавіты вайсковы кіраўнік ва узросьце 37 гадоў атрымаў чын гетмана найвышэйшага - галоўнага начальніка над войскам дзяржавы - і неўзабаве здабыў эўрапейскую славу.

У змаганьні з крымскімі татарамі і маскоўскімі заваёўнікамі Астроск не меў сабе роўных. Згодна зь надпісам на ягоным надмагільлі, гетман 63 разы дамагаўся перамогі над імі. Асабліва слаўнай была перамога над амаль утрая большым маскоўскім войскам на рэчцы Крапіўне пад Воршай 8 верасьня 1514 года.

Удалым манэўрам вывеўшы маскоўцаў пад зьнішчальны агонь артылерыі, К.Астроск вымусіў іх ратавацца уцёкамі. Старадаўная песьня так апісвае гэтую падзею:

Масква стала наракаці,
Места Воршу пакідаці;
А як зь Воршы уцякалі
Рэчку невялічку пракліналі:

“Бадай ты, рэчка, сто лет высыхала,
Як наша слава тутака прапала;
Бадай ты высыхала да сканчэньня сьвету
Што нашай славанькі ужо нету”.

Слава Воршы ужо нягорша.
Слаўся, пан Астроскі!

Пра выдатную перамогу, якой Астроскі фактычна уратаваў краіну ад чужога панаваньня, даведалася уся Эўропа. Ёй быў прысьвечаны спэцыяльны лісток навінаў, выпушчаны ў Нюрнбэргу ў 1514 годзе. Аршанская бітва увайшла ў эўрапейскія хрэстаматыі зь ваеннай гісторыі як узор удалай тактыкі змаганьня зь намнога перасяжнымі сіламі ворага, як прыклад вырашальнага уплыву таленту і майстэрства вайсковага начальніка на вынік баталіі.

Нястомна рупячыся пра належную абарону Вялікага Княства, найвышэйшы гетман не шкадаваў ні свайго жыцьця, ні сродкаў ды на уласныя грошы ставіў харугвы вершнікаў. У Эўропе Канстанціна Астроскага называлі “Ромулам”, “Сцыпіёнам”, “другім Ганібалам”, “князем, найбольш вартым сьветлай памяці”. Гетманства гэтага “брата расейцаў па царкве, але іх страшнага ворага ў полі” стала узорам вайсковай чыннасьці ў Вялікім Княстве.


Wednesday, September 8, 2010

8 ВЕРАСНЯ 1514. БІТВА ПАД ВОРШАЙ

Ул. Арлоў

На зыходзе 1512 года Маскоўская дзяржава распачала новую вайну за “искони русские земли” - Беларусь і Украіну, што уваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага і пад уладаю Маскоўшчыны ніколі не знаходзіліся.

Фарпостам Княства на усходзе быў старажытны беларускі горад Смаленск. У ліпені 1514-га яго узяло ў аблогу велізарнае 80-тысячнае войска маскоўцаў, папоўненае наёмнікамі зь заходнеэўрапейскіх краінаў. Па гарадзкіх умацаваньнях амаль бесьперапынна білі трыста гарматаў. Ваявода Юры Салагуб капітуляваў.

Натхнёны посьпехам маскоўскі князь Васіль ІІІ кінуў свае войскі углыб Беларусі. Усьлед за Смаленскам здаліся ворагу Крычаў, Амсьціслаў і Дуброўна. Крамлёўскі валадар быў настолькі упэўнены ў сваёй перамозе, што пад час адной зь застоліц загадаў сваім ваяводам “войскі літоўскія і польскія з каралём да Масквы як быдла пугамі гнаць”. Над дзяржаваю сапраўды навісла сьмяротная небясьпека.

Вялікі князь Жыгімонт Стары здолеў сабраць пад свае сьцягі ў Менску толькі трохі болей за 30 тысяч ваяроў. Тут былі 16 тысяч коньнікаў паспалітага рушаньня Вялікага Княства пад камандаваньнем славутага гетмана Канстанціна Астроскага, 14 тысяч польскіх конных жаўнераў, тры тысячы найманай пяхоты і 2500 шляхцічаў-добраахвотнікаў з Польшчы. Жыгімонт з чатырохтысячным войскам застаўся ў Барысаве, а асноўныя сілы на чале зь Астроскім рушылі насустрач варожай ардзе. Пры канцы жніўня адбыліся першыя сутычкі зь ворагам на рэках Бярэзіне, Бабры і Друці.

Пасьля некалькіх паразаў расейскае войска спынілася паміж Воршай і Дуброўнай на рэчцы Крапіўне. Тут і адбылася вырашальная бітва. Частка коньніцы Астроскага уброд і наўплаў - без стратаў - пераправілася цераз Дняпро. Астатнія коньнікі, пяхота і артылерыя пераадолелі раку трохі вышэй, па таемна наведзеным наплыўным мосьце. Палкі Канстанціна Астроскага пачалі шыхтавацца насупроць стану маскоўцаў уначы з 7 на 8 верасьня. У цэнтры гетман паставіў 16 тысячаў ліцьвінскай коньніцы, па баках - палякаў. Наперадзе былі сабраныя сама трапныя стралкі.

На досьвітку пад гукі трубаў і бубнаў маскоўскія ваяводы Чаляднін і Булгакаў-Голіца павялі палкі ў першую атаку. Астроскі зьвярнуўся да сваіх ваяроў з кароткай гарачаю прамовай: “Мужныя рыцары! Няхай доблесьць і мужнасьць вашы будуць вартыя слаўных бацькоў!..”

Няўдача першай атакі не надта зьбянтэжыла Чалядніна і Голіцу: у іх была амаль трохразовая перавага - 80 тысяч супроць 30. Такая самаўпэўненасьць саслужыла ваяводам дрэнную службу. Яны кепска узаемадзейнічалі і нават не лічылі патрэбным дапамагаць адзін аднаму. Калі ваяры Астроскага ударылі па палках Булгакава-Голіцы, Чаляднін ад бою ухіліўся, а калі удар абрынуўся на ягоных ваяроў, Голіца адплаціў тым сама.

Спроба абысьці нашае войска і наляцець з тылу не удалася, і пасьля паўдня маскоўскія ваяводы кінулі на праціўніка галоўныя сілы. Сеча дасягнула найвышэйшага напалу. Гетман быў сярод сваіх жаўнераў. Ягоная узьнятая над галявою булава дадавала мужнасьці слабейшым.

І раптам здарылася нечаканае: коньніца Астроскага завагалася, спыніла націск, а потым і наагул пакацілася назад. Расьцягнутыя баявыя парадкі маскоўцаў з пераможнымі крыкамі перайшлі ў наступ. Колькі хвілінаў коньнікі і сапраўды уцякалі, а тады зьнячэўку крута павярнулі убок. Расейская дваранская коньніца апынулася перад пакінутымі ў засадзе гарматамі.

Сьмяротны град артылерыі спыніў атаку. Чужынцы, зьбіваючыся ў бязладныя натоўпы, замітусіліся і паказалі нядаўнім “уцекачам” сьпіны. Коньніца Астроскага расьсекла сьціжму заваёўнікаў на часткі і расьсеяла іх па шырокім прырэчным полі. Ворагаў гналі і секлі яшчэ пяць вёрстаў. Вада ў Крапіўне пачырванела ад крыві і, паводле паданьня, выйшла з берагоў, бо целы мноства забітых загацілі раку. Шмат хто знайшоў сваю сьмерць у Дняпры, у навакольных лясах і балотах.

Летапісы і кронікі паведамляюць, што маскоўская раць страціла забітымі блізу 40 тысячаў. Чаляднін, Булгакаў-Голіца і яшчэ восем ваяводаў трапілі ў палон. Разам зь імі ў руках у пераможцаў апынуліся дзьве тысячы «дзяцей баярскіх» і тры тысячы шэраговых воінаў. Прыгаломшаны весткаю пра поўны разгром свайго войска Васіль ІІІ абвясьціў, што усе палонныя для яго - мёртвыя, і кінуў іх на вырак лёсу. Булгакаў-Голіца вярнуўся ў Масковію толькі ў 1552 годзе.

Аршанская бітва стала адной зь найбуйнейшых у Эўропе ХVІ стагодзьдзя. Бліскучая перамога нашай зброі аддала ініцыятыву вайны ў рукі Вялікага Княства. Усе захопленыя маскоўцамі гарады, апроч Смаленска, былі вызваленыя. Пачаў развальвацца накіраваны супроць Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага таемны альянс Маскоўшчыны і эўрапейскіх дзяржаваў. Крымскія татары, уражаныя перамогаю пад Воршай, на два гады спынілі набегі на Княства і павярнулі сваіх коней у бок Маскоўшчыны.

У сьнежні 1514 года вялікі гетман Канстанцін Астроскі трыюмфальна уступіў у сталіцу дзяржавы Вільню. У гонар перамогі на ягоныя сродкі там былі збудаваныя праваслаўныя храмы Сьвятой Тройцы і Сьвятога Мікалая, якія захаваліся дагэтуль.

Апісаньне бітвы пад Воршай зьмешчанае ў “Кроніцы” Мацея Стрыйкоўскага. Праз некалькі гадоў пасьля перамогі невядомым мастаком было створанае жывапіснае батальнае палатно, на якім адлюстраваны адзін зь эпізодаў сечы. На карціне, што захоўваецца цяпер у Нацыянальным музэ ў Варшаве, можна убачыць баявыя бел-чырвона-белыя сьцяжкі беларускіх ваяроў. Гэта першая па часе выява нашага нацыянальнага сьцяга. Памяць пра слаўную перамогу увасобілася і ў беларускай народнай песьні:

Ой, у нядзельку параненька
Узышло сонца хмарненька,
Узышло сонца над борам,
Па-над Сялецкім таборам.
А ў таборы трубы йграюць,
Да ваяцкае парады зазываюць,
Сталі рады адбываці,
Адкуль Воршы здабываці:
А ці з поля, а ці зь лесу,
А ці з рэчкі невялічкі?
А ні з поля, а ні зь лесу,
Толькі з рэчкі невялічкі.
А ў нядзельку параненьку
Сталі хлопцы-пяцігорцы,
Каля рэчцы на прыгорцы:
Гучаць разам зь самапалаў,
З сяміпалых ад запалаў.
Б'юць паўсоткаю з гарматаў.
Масква стала наракаці,
Места Воршу пакідаці;
А як зь Воршы уцякалі,
Рэчку невялічку пракліналі:
“Бадай ты, рэчка, сто лет высыхала,
Як нашая слава тутака прапала;
Бадай высыхала да сканчэньня сьвету
Што нашай славанькі ужо нету”.
Слава Воршы ужо ня горша
Слаўся, пан Астроск!

У 1992 годзе ў дзень гадавіны бітвы пад Воршай на пляцы Незалежнасьці ў Менску адбылася прысяга беларускіх вайскоўцаў на вернасьць свайму народу.


СЛОВА Ў ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЕ ВАЙСКОВАЕ СЛАВЫ – 8 ВЕРАСЬНЯ

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.

Упадабаныя, браты і сёстры мае, беларусы!

Сёньня сабраліся мы тут, у сьвятым храме, каб малітоўна ўшанаваць вялікі подзьвіг нашых продкаў – слаўную перамогу беларускага войска над расейскімі заваёўнікамі пад Воршай. Перамогу, якая залатымі літарамі назаўсёды ўпісана ў слаўную гісторыю нашага народу. Што ж адбылося ў гэты дзень, 496 гадоў таму? Чаму мы сёньня сьвяткуем гэты дзень?

У ліпіне 1514 года маскоўская арда, якая налічвала больш за 80 тысяч, зноў уварвалася ў наш дом – Беларусь. Вораг захапіў і абрабаваў Смаленск і рушыў углыб, на Друцк і Воршу… Вялікая небясьпека навісла над Айчынай, бо арда антыхрыста не шкадавала: а ні малога, а ні старога. Кроў нявінных дзяцей і жанчын пацякла ракой…

Слаўны праваслаўны беларускі палкаводзец, князь Канстантын Астроскі меў тады толькі каля 30 тысяч воінаў, але сьмела выступіў супраць захопнікаў. Вы толькі падумайце: з 30 тысячамі супраць больш як 80-ці тысячнага маскоўскага войска! Давайце паразважаем: Чаму яны з такой адвагай пайшлі на ворага? Чаму не спужаліся войска, якое было значна большым? Чаму яны пайшлі…не, не паміраць! Князь Канстантын павёў іх перамагаць і яны сьвята верылі ў перамогу! Але чаму яны верылі яму, верылі ў перамогу, і самаахвярна крочылі ў бой?

Увесь адказ – Вера. Сам князь Канстантын Астроскі быў ня толькі выдатны ваяк і палкаводзец, ён быў глыбока веруючы праваслаўным чалавекам… Непахісную праваслаўную веру мелі і ягоныя ваяры… Нашае беларускае войска было Праваслаўным і Хрысталюбівым. Войска было Хрысталюбівым, бо Хрысталюбівай была ўся Беларусь. І праз нашу родную Праваслаўную веру не было разьніцы ў абавязку прад Хрыстом і Айчынай у князя і селяніна, шляхціца і гараджаніна… Было агульнае разуменьне: гэтая Праваслаўная вера, Родная зямля, мова і само жыцьцё дадзенае самім Госпадам! Таму паўстаўшы на ўсё гэта, жадаючы скарыць яго, паланіць – ён не толькі вораг нам, на зямлі народжаным, а і вораг Госпада. Бо прыйшоў вораг разбурыць твор Уладара…

І пайшло ў бой беларускае войска. Пайшло на змаганьне зь непахіснае верай у Хрыстову праўду. Хай іх было мала, але ж і зброя Давыда была мізэрнай у параўнаньні са зброяй Галіяфу…. І як Давыд перамог Галіяфа, дзеючы імям Божым і зь Ягонае дапамогай, так і беларускае войска пад сьцягам праўды Хрыстовай перамагло значна большае войска маскоўскіх заваёўнікаў! Бо, як мы чулі ў сёньняшнім Эвангельлі, прамовіў Збаўца: “вера твая ўратавала цябе” (Лк. 17:19). Вера і праўда прынесьлі перамогу нашым продкам. Вера і праўда ўратавалі ў той бітве Беларусь! Гасподзь быў зь нашымі продкамі, а калі ты жывеш з Госпадам, то хто супраць цябе?

Калі падобная Хрысталюбівая праваслаўная сьвядомасьць узрастае ў нас, узрастае ў Беларусі, тады – сьмерць напаткае ўсіх нашых ворагаў і будзе наша Айчына вольнай і незалежнай. Тады дарэмна спрачацца – якія рукі ўздымуць меч над ворагамі Беларусі і павядуць нас на новае варшанскае поле. У адраджэньні Беларусі – малітва гэта вагонь, які гарэў і будзе гарэць у душы і сэрцы кожнага беларуса, паўстаўшага за свабоду і незалежнасьць. Нашы шыхты зноў пойдуць пераможнае хадой супраць ворагаў Хрыста і Беларусі, пойдуць з Непераможным Крыжам, як на подзьвіг, чакаючы ўзнагароды толькі ў Вечнасьці… Дачакаемся лі мы новага пераможнага сьвітанку на нашым варшанскім полі? Хто ведае… Але ён надыдзе, бо зь намі Хрыстос, зь намі нашы сьвятыя, зь намі нашы славутыя продкі. Калі ўсё гэта ёсьць у нашым сэрцы – яно падкажа, што мусіш зрабіць каб хутчэй надышоў пераможны сьвітанак…

І што вельмі жадаецца заўважыць сёньня, у гэты сьвяточны дзень: Тады, як і зараз, маскоўскія рабаўнікі хавалі свае злачынныя намеры пад прыгожымі словамі “абароны Праваслаўя”… “абароны агульнае рускасьці”… Ці не падаецца вам гэта знаёмым, ці не тут пачынаецца гісторыя так званага “Рускага сьвету” сёньняшніх “дабрадзеяў” зь Масквы? Як і калісьці, у сівой старажытнасьці, злачынцы сваімі бруднымі рукамі спрабуюць выкарыстаць, дзеля гвалту і паланеньня Беларусі, нашу любоў да Сьвятога Праваслаўя. Але ж іх “заваёўніцкае і зьнішчаючае праваслаўе” – гэта падман, грубая падробка. І, пераймаючы нашым слаўным продкам, мы не спакусімся на падман, не будзем пераймаць у неабачлівасьці старажытнаму Адаму… У нас ёсьць свая, дадзеная Богам зямля і мова, у нас ёсьць сапраўдная Сьвятая Праваслаўная вера і Гасподзь паказаў праўдзівы жыцьцёвы шлях. Дык пойдзем гэтым шляхам, не спакушаючыся дарамі злога. Будзем любіць сваю зямную Айчыну і абараняць яе, каб зрабіцца годнымі Айчыны Нябеснай. Амін.


СЬВЯТАЯ ЛІТУРГІЯ Ў ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ

Сёньня, 8 верасьня, праваслаўныя беларусы Ўкраіны малітоўна ўшанавалі беларускіх герояў. Сьвятыя Літургія прайшлі ў Ужгарадзе, Львове і Луцку.

У Львове, нягледзячы на працоўны дзень, больш за 30 беларускіх патрыётаў, іх украінскіх родзічаў і сяброў сабраліся ў храм на Сьвятую Літургію. У часе літургіі, зьдзейсьненае на беларускае мове, казаньня зь нагоды сьвята прамовіў пратаярэй Сяргей Горбік.


Sunday, September 5, 2010

АБ БОСКАЕ ЛІТУРГІІ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа!

Выратавальнік у Эвангельлі нам кажа, што дзе двое ці трое зьбіраюцца ў Яго імя, там Ён будзе сярод іх. Ці аддаём мы сабе справаздачу ў тым, што мы сёньня перажываем, што сёньня было? Сабралася нас крыху народу, але наколькі больш таго, чым трэба для таго, каб Хрыстос Выратавальнік, наш Бог быў у нашым асяродзьдзі! Ён быў тут сярод нас. Не сьвятар сваёю сілаю зьдзяйсьняе Боскую літургію, не ён сваёй рукой прапануе нам прычасьце Сьвятых Таямніц. Зьдзяйсьняльнік літургіі, зьдзяйсьняльнік абедні — Сам Гасподзь Ісус Хрыстос, наш Бог, наш Выратавальнік. Сьвятар прамаўляе словы, ён зьдзяйсьняе дзеяньні, але сіла дзеючая — ад Самага Бога. Толькі што зьдзейсьніўся цуд у нашым асяродзьдзі — Хрыстос стаяў і зьдзяйсьняў Літургію. Бачна зьдзяйсьняў яе я, нябачна зьдзяйсьняў яе Выратавальнік Хрыстос. Ён быў сярод нас. І калі мы падыходзілі да прычасьця, і я, і вы — мы атрымалі прычашчэньне Сьвятых Таямніц нябачна Ягонае рукой. Хіба гэта не дзівосна, хіба гэта — не такі цуд і не такая радасьць, каб нам увесь тыдзень, больш таго, можа быць, усё жыцьцё яе пранесьці зь сабой. Зь намі быў Бог, мы былі зь Ім, і не як чужыя — як Яму родныя, як самыя Яму блізкія людзі, зь якімі Ён жадаў падзяліць абед Свой, Сваю Таемную Вячэру, даць нам той хлеб, які Ён ператварыў у Сваё Цела, даць нам тое віно, якое Ён ператварыў у Сваю Кроў, каб не толькі мы былі сёньня зь Ім, але каб Ён хлебам і віном, Целам і Крывёй Сваёй увайшоў у нас, зрабіўся намі, і мы зрабіліся, колькі мы можам гэта панесьці, тым, што Ён ёсьць, такім чалавекам, якім Ён быў на зямлі.

Таму будзем з поўнае глыбокае пашанай ставіцца да самай службы, трымцячы на яе прыходзіць, але зь якой радасьцю, зь якой радасьцю пра тое, што Гасподзь у нашым асяродзьдзі, што Ён зьдзяйсьняе служэньне, што Ён нам дае прычасьце, і што мы робімся удзельнікамі Яго чалавечай, але, па слову апостала Пятра, і Боскай прыроды. Мы усё сыдзем, кожны ў свой бок, а зь намі пойдзе Хрыстос. Ягоная Кроў бяжыць у нашых сасудах, Ягонае Цела праймае нашу цялеснасьць. Дзе б мы ні былі, нават тады, калі мы пра гэта не думаем, нават калі мы гэтага не усьведамляем, зь намі прыходзіць Хрыстос да тых людзей, якія, можа, Яго не чакалі, але так у Ім маюць патрэбу, — людзі без веры, людзі без надзеі, людзі без любові, людзі без радасьці, людзі без чысьціні, людзі, што ў поцемках. Мы, прыходзячы ў іх асяродзьдзе, у сабе, як у сьвятой пасудзіне, прыносім Хрыстову прысутнасьць. Хіба гэта не радасьць? І як мы павінны сябе захоўваць, ведаючы гэта! Калі б Царква нам даручыла вось гэту сьвятую Чару са Сьвятой Крывёй і са Сьвятым Целам Хрыстовым, як бы мы захоўвалі! Мы баяліся б дакрануцца да яе, мы глядзелі б на яе трымцячым сэрцам. Так павінны мы ставіцца да сябе самім і адзін да аднаго, таму што мы больш гэтай Чары. Гэта Чара застаецца срэбрам, мы робімся роднымі Хрыста Выратавальніка, братамі, сёстрамі Ягонымі, як Ён нас Сам заве ў Эвангельлі.

Будзем таму прыходзіць у царкву як да найвялікай радасьці, будзем стаяць разам, ведаючы, што не толькі зь намі Хрыстос, але што кожны зь нас нясе ў сабе прысутнасьць Хрыстова, і што мы павінны служыць адзін аднаму з глыбокай павагай, зь любоўю, зь ласкай, ахвярна, як Хрыстос нам паслужыў жыцьцём і сьмерцю.

Які гэты цуд, якая гэта радасьць! Падзякуем Бога за гэта. Палюбім адзін аднаго дзеля гэтага любоўю Гасподняй, і тады наш збор зробіцца іншым, ён зробіцца, як сьвятло, як радасьць для усіх, хто вакол яго, і Хрыстос усьцешыцца пра нас — што не дарма Ён жыў, не дарма Ён памёр, што Ён пакінуў за Сабой весьнікаў Яго хроснай любові, Яго пераможнага уваскрэсеньня. Амін.