Sunday, January 30, 2011

ВЫЛЯЧЭНЬНЕ СЬЛЯПОГА ВАРЦІМЕЯ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Мы уступаем сёньня ў падрыхтоўчыя тыдні да Вялікага посту. Царквой пакладзена задумвацца над сваімі грахамі не ў Вялікім посьце, а менавіта на працягу гэтых падрыхтоўчых тыдняў: на працягу тыдняў Посту мы будзем засяроджаны на сіле Боскай, што у немачы зьдзяйсьняецца; але на працягу надыходзячых цяпер тыдняў Царква зьвяртае нашу увагу на нас саміх.
І першае, што яна ставіць перад нашымі вачамі, гэта выява сьляпога Варцімея, які сядзіць у брамы іерыхонскае. Як ён — і мы сьляпыя; мы не бачым славы Боскай, разьлітай па усёй зямлі, зьзяючай вакол нас. Мы бачым толькі імглу, парой толькі цемру. Мы не бачым і сябе ні ў добрым, ні ў благім, толькі хвілінамі робімся відушчым штосьці пра сябе.

Saturday, January 29, 2011

АКАФІСТ ЗВЫШГОДНАМУ АНТОНІЮ ВЯЛІКАМУ

Кандак 1
Абраны цудатворца і дзівосны праведнік Хрыстовы, звышгодны ойча Антоні, зь любоўю праслаўляючы богадагоднае жыцьцё твае, аб табе песьню ўдзячнасьці Богу прыносім. Ты ж, як маючы вялікую адвагу да Госпада, ад усялякага зла нас збаў, ды з радасьцю засьпяваем табе: Радуйся, звышгодны ойча Антоні, пустэльніцкага жыцьця настаўнік.
Ікас 1
Анёльскае жыцьцё ад юнацтва ўпадабаўшы, у запаветах Боскіх хадзіць жадаў, звышгодны ойча, і ў сэрцы полымя маючы да Госпада сілаў, розум да Боскага ўзьняў, часовае і зямное сьмецьцем лічачы. Таму, задумам Боскім аб табе зьдзіўленыя, зь верай сьпяваем табе так:
Радуйся, набожных бацькоў сын годны; радуйся, у набожнасьці імі выкаваны.
Радуйся, ад юнацтва за Хрыстом крочачы; радуйся, мітусьню зямную адкінуўшы.
Радуйся, вышэйшага вінаградніку Хрыстовага працаўнік руплівы; радуйся, пустэльнікаў настаўнік вялікі.
Радуйся, выратаваньня ўсім жадаючы; радуйся, шлях праўдзівага манаства паказаўшы.
Радуйся, сьвяцільнік, полымем Боскім запалены; радуйся, камень веры ў Хрыста нязломны.
Радуйся, мілатой Духу азораны; радуйся, дарам цудатворца абдораны.
Радуйся, звышгодны ойча Антоні, пустэльніцкага жыцьця настаўнік.

ЖЫЦЬЦЁ ЗВЫШГОДНАГА АЙЦА НАШАГА АНТОНІЯ ВЯЛІКАГА

Памяць 17 студзеня
Звышгодны Антоній быў родам зь Эгіпту. Бацькі ягоныя былі людзі высакародныя і вядомыя сваёй хрысьціянскай набожнасьцю; свайго сына яны выхавалі так, каб ён не ведаў нікога іншага, акрамя іх і свайго дому. Уступіўшы ў юнацкі узрост, ён не сьпяшаўся ні прымацца за навукі, ні збліжацца зь іншымі хлопцамі, але, застаючыся ў сваім доме, захоўваў чысьціню сэрца і імкнуўся да посьпеху ў набожнасьці. Не аддаючыся забавам юнацкага узросту, Антоній любіў хадзіць разам з бацькамі ў храм Божы і, слухаючы там чытаньні з боскіх кніг, імкнуўся здабываць адгэтуль усю магчымую для сябе карысьць і жыць менавіта так, як яны вучылі. Ён не прасіў у старэйшых салодкай ежы, як гэта уласьціва дзецям, і наогул не зьвяртаў на ежу шмат увагі, здавольваючыся заўсёды тым, што яму давалі.

Thursday, January 27, 2011

ДУХАЎНІК БЕЛАРУСКАГА СУПРАЦІВУ

Прат. Сяржук Горбік
Алена Катавіцкая

Летам 2006 году, рыхтуючы разам з Сяргеям Яршом кнігу “Беларускі Супраціў”, мы ведалі аб япіскапе Гэрмане толькі агульныя зьвесткі і месца яго пахаваньня. Не на шмат больш дадзеных было і ў 2007-м падчас падрыхтоўкі чацьвертага нумару часопісу “Беларускі Рэзыстанс”.  Але Бог заўсёды дапамагае ўслаўленьню сваіх сьвятых. Таму сёньня мы можам распавесьці значна больш аб япіскапе Наваградзкім Гэрмане, мужным патрыёце Беларусі, які паклаў жыцьцё за яе волю і незалежнасьць, а таксама пра яго ахвярную працу.
 

АКАФІСТ СВЯТОМУ ЯНУ ПАПЯРЭДНІКУ

Кандак 1
Непераможнага Ўладыкі прароку і папярэдніку, прыслаўнаму Яну Хрысьціцелю сьпяваем гэтую хвалебную песьню, а ты, спавясьціўшы аб прыходзе Выратавальніка, ад усялякіх бед збаў сьпяваючых:
Радуйся, слаўны Ян, Прарок, Папярэднік і Хрысьціцель Хрыстовы!
Ікас 1
Анёл – дабравесьнік зьявіўся Захарыю ў храме, каб спавясьціць яму аб вялікай міласьці Госпада, ён аб табе, Ян, прынёс радасную вестку, мы ж сьпяваем табе так:
Радуйся, дзівоснай Боскай Рады таямніца; радуйся, выкананьне цудоўнага задуму Боскага.
Радуйся, даўно прароцтвам Ісаі прадбачаны; радуйся, Збаўцы Папярэднік, прарокам прадказаны.
Радуйся, бо народжаны ты па абяцаньню Анёла; радуйся, бо ты абраны быць прарокам Усявышняга.
Радуйся, Голас Слова Госпада; радуйся, Папярэднік Сьвяціла Адвечнага.
Радуйся, зарніца, што папярэднічае прыходу Сонца Праўды; радуйся, Боскага Сьвятла сьвяцільнік.
Радуйся, анёл у целе, адукаваны Анёлам; радуйся, плод малітвы, Усявышнім падараваны.
Радуйся, слаўны Ян, прарок, папярэднік і Хрысьціцель Хрыстовы!

АКАФІСТ ДА СЬВЯТОГА РОЎНААПОСТАЛЬНАГА КНЯЗЯ І ПЕРШАГА МУЧАНІКА КІЕЎСКАЕ ЦАРКВЫ АСКОЛЬДА – МІКАЛАЯ

Кандак 1
Абранага Богам князя, першага мучаніка Кіева, асьветленага сьвятлом Любові Боскай, Сьвятога Аскольда – Мікалая ў малітвах праславім. А ты, які зь няволі язычніцкае вызваліў Кіеўскую Русь і скіраваў да Царства Хрыстовага, вымалі і дзеля нас ласкі, каб душы нашы ахрысьціліся ў рацэ чыстае Праўды і вечнага Жыцьця і даведаўшыся свае правіны, заўсёды бачылі і ўзьвялічвалі Бога ў вышынях, сьпяваючы табе:
Радуйся, сьвяты Аскольд – Мікалай, непераможны ваяр Хрыстовы.
Ікас 1
Нязгасным сьвяцільнікам зрабіўся ты дзеля тых, няспынна шукае шлях да Божага Царства, скіраваўшы на праўдзівы шлях веры заблукаўшых язычнікаў. І нас, Аскольд – Мікалай, апрані ў чыстую вопратку Хрыстовай веры малітвамі тваімі, каб мы слаўна сьпявалі табе:
Радуйся, грэх пасарамаціўшы; радуйся, навука веры Хрыстовай.
Радуйся, мучанікаў слава; радуйся малітоўнік за душы нашы.
Радуйся, хрысьціян абарона; радуйся, язычнікаў навярненьне.
Радуйся, першы мучанік Царквы Кіеўскай; радуйся, неабсяжная Любоў Боская.
Радуся, у боскай мудрасьці хрысьціян настаўнік; радуйся, плот выратаваньня дзеля язычнікаў.
Радуйся, перамогай увенчаны; радуйся, настаўнік дабра і міласэрнасьці.
Радуйся, сьвяты Аскольд – Мікалай, непераможны ваяр Хрыстовы.

АКАФІСТ СЬВЯЦІЦЕЛЮ ПЯТРУ (МАГІЛЕ)

Сьвяціцель Пётр (Магіла), мітрапаліт Кіеўскі і Галіцкі, — адзін з выбітных праваслаўных герархаў XVI—XVII стагоддзяў.
Пётр Магіла нарадзіўся ў канцы 1596 года ў сям'і ваявод (князёў) Малдаўскіх, якая вызначалася вялікае набожнасьцю. Дзядзька Пятра Магілы — Георгій — быў праваслаўным Малдаўскім мітрапалітам (1587 — 1589 г.г.), іншы дзядзька — Ярэмія — гаспадаром Малдаўскім (1595—1606 г.г.) і, нарэшце, бацька Пятра Магілы Сімеон быў ваяводай Валошскім, з 1601 года — гаспадаром Валахіі, а з 1607 года — Малдавіі. Род ваявод Магіл славіўся сваёю набожнасьцю і прыхільнасьцю да Праваслаўя, апякунстваваў Львоўскаму Праваслаўнаму брацтву і прысылаў яму значныя сродкі. Няма сумненьня, што менавіта Мітрапаліт Георгій пасеяў у душы юнака, будучага Мітрапаліта Пятра, добрае насеньне і глыбокую рэлігійнасьць, веды, любоў да Бога і да Сьвятой Праваслаўнай Царквы.
Калі Пятру было адзінаццаць гадоў, сям'я Магілы перабралася на Заходнія украінскія землі.
Насуперак пануючай тут каталіцкай веры, сям'я Пятра Магілы захоўвала Праваслаўе і нават садзейнічала яго росквіту. Так, бацька Пятра Магілы і родны дзядзька Ярэмія будуюць Усьпенскі храм пры Львоўскім брацтве; стрыечная сястра Пятра вядомая як заснавальніца і дабрадзейка шматлікіх манастыроў на Левабярэжжа Ўкраіны.

Wednesday, January 26, 2011

ПРАВАСЛАЎЕ Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ

 
Кожны зьняволены народ дазнае пад варожай уладай вялізарныя стра­ты. Раўнуючы, аднак, зь іншымі народамі, што былі пад чужынс­кім займом, наш народ пацярпеў куды болей, бо, звыш робленых кож­най акупацыяй шкодау, ад яго бьло адабранае ды аддадзенае суседам ягонае ймя.
3 гэтым рабункам, нажаль, пагадзіліся пачынальнікі нашага адрад­жэнс­кага й вызвольнага руху, ды перахрысьцілі наш народ на менш брацкую зь Масквою мянушку. Гзта й стала прычынай гістарьічнага бяс­­­памяцтва ды блуканьня, што пашыраныя нятолькі сярод бальшыні нашых звычайных суродзічаў, але часта й сярод гісторыкаў.
Таму трэба вітаць кожнае дасьледаваньне, што выясь­няючы гіс­тарычную праўду, паказвае дарогу зь блуднага кола няведаньня праўды.
З гэтай мэтай і зь цікавасьці закранутае аўтарам тэмы гэнэзу ўлад­ных колаў Вялікага Княства Літоўс­кага, ды ролі Праваслаўя ў ства­рэньні гэтае беларускае дзяржавы, мы ніжэй друкуем працу вык­ладчыка беларускае літаратуры на Упсальскім унівзрсытэце у Швэцыі доктара гісторыі Андрэя Катлярчука.
 Мы, праўда, у адрозьненьне ад паважанага дасьлед­ніка, трымаем­ся думкі, што балцкія князі й баяры ня былі кліканыя на службу да бе­ла­рускіх князеў, а йшлі на яе самыя, ды адмыслова ня вучыліся бела­рускае мовы, а, жывучы змалку у беларускім асяродзьдзі, карысталіся ёю як роднай.
Мы, таксама, уважаем, што руская культура ня узьдзей­вала на жыць­цё Вялікага Княства Літоускага, а куль­тура гэтае дзяржавы была беларуская, бо гэта бы­ла беларусамі створаная беларуская дзяржава.
Нязгодныя мы й зь дзе якімі іншымі аўтаравымі высна­вамі, аднак ўважаем напісаную ім працу за важны крок на шляху да выяўленьня нашае запраўднае гісторыі й таму прапануем яе ўвазе нашых чытачоў.

+Мітрапаліт БАПЦ Ізяслаў

Sunday, January 23, 2011

НЯДЗЕЛЯ ПАСЬЛЯ БОГАЗЬЯЎЛЕНЬНЯ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Сёньняшняе Эвангельле нам кажа пра краіны, якія ляжаць у цемры і цені сьмяротнай, у якіх, аднак, зазьзяла вялікае сьвятло. Ці не датычыцца гэта і ў нашы дні да таго сьвету, у якім мы жывём? З тых часоў, як у Галілею і ў Прымор'е Сьвятой Зямлі зазьзяла сьвятло нараджэньня, жыцьця, пропаведзі, сьмерці і Уваскрэсеньня і Ушэсьця Хрыстовых, эвангельская вестка разьнеслася па усім сьвеце, але успрынятая яна была так па рознаму. Для некаторых яна апынулася новым жыцьцём, вечным жыцьцём, ужо дасягнуўшай да іх, жыцьцём вечным ужо тут на зямлі. Але для большасьці людзей — і, скажам сумленна: для большасьці зь нас! — гэта вестка, якая ёсьць вечнае жыцьцё для усёй зямлі, для сусьвету, зрабілася толькі стройным, прымальным, натхняльным, але, на вялікі жаль, не зьмяняючым нас да канца сьветапоглядам. Як казаў яшчэ ў XIX стагодзьдзі адзін з рускіх пісьменьнікаў, Ляскоў, краіна наша была хрышчоная, але не была адукаваная... І усе мы ў тым жа стане, як наша Русь родная, як землі Захаду, у якіх мы жывём: вестка да нас дайшла, сэрца наша завагалася, уразіла нас складнасьць і прыгажосьць вучэньня Хрыстовага, дзівоснасьць Ягонай асобы, і увайшлі мы ў гэты струмень таямнічага жыцьця. І аднак, так часта гэты струмень нас нясе, нібы мы — іншароднае цела, трэска; мы не робімся тым, чым зьяўляюцца гэтыя жыватворныя воды струменя вечнага жыцьця.

Friday, January 21, 2011

ПРОПАВЕДЗЬ VII НА БОГАЯЎЛЕНЬНЕ

сьвяціцель Леў Вялікі
І. Неабходна справай выявіць тое, што пазнаецца верай. Таямніцы Хрыста сутнасьць і таямніцы, і прыклады.
Памяць аб справах, зьдзейсьненых Выратавальнікам роду чалавечага, вялікую нам, упадабаныя, прыносіць карысьць [пры ўмове], калі мы пачынаем узнаўляць тое, што шануем як прадмет веры. Бо ў домабудаваньні таямніц Хрыста ўтрымліваюцца і сілы мілаты, і падставы заахвочваньня [Col. 0257B] навучаньня [нашага], каб Таго, Якога спавядаем духам веры, мы таксама і прыкладу дзеяў пераймалі. Бо яшчэ самыя пачаткі, якія Сын Божы дзеля Свайго Нараджэньня прыняў праз Маці Дзевы, настаўляюць нас да посьпеху ў набожнасьці. Бо адначасна ў адной і той жа Асобе зьяўляецца простым сэрцам і чалавечае прыніжэньня, і боская веліч. Неба і нябесныя называюць сваім Стваральнікам Таго, дзяцінства Якога сьведчыць калыска. Дзіця са слабым целам зьяўляецца Госпадам і Ўладаром сусьвету, у ва ўлоньні Маці захаваны Той, Хто [Сам] ні ў якія межы няўмяшчальны. Але ва [усім] гэтым – лекаваньне нашых параненьняў і ўзьняцьце ад нашага падзеньня, бо калі б не зьядналіся ў адзінства такая супрацьлегласьць, то няздольная была б чалавечая прырода быць адноўлена Богам.