Saturday, January 29, 2011

АКАФІСТ ЗВЫШГОДНАМУ АНТОНІЮ ВЯЛІКАМУ

Кандак 1
Абраны цудатворца і дзівосны праведнік Хрыстовы, звышгодны ойча Антоні, зь любоўю праслаўляючы богадагоднае жыцьцё твае, аб табе песьню ўдзячнасьці Богу прыносім. Ты ж, як маючы вялікую адвагу да Госпада, ад усялякага зла нас збаў, ды з радасьцю засьпяваем табе: Радуйся, звышгодны ойча Антоні, пустэльніцкага жыцьця настаўнік.
Ікас 1
Анёльскае жыцьцё ад юнацтва ўпадабаўшы, у запаветах Боскіх хадзіць жадаў, звышгодны ойча, і ў сэрцы полымя маючы да Госпада сілаў, розум да Боскага ўзьняў, часовае і зямное сьмецьцем лічачы. Таму, задумам Боскім аб табе зьдзіўленыя, зь верай сьпяваем табе так:
Радуйся, набожных бацькоў сын годны; радуйся, у набожнасьці імі выкаваны.
Радуйся, ад юнацтва за Хрыстом крочачы; радуйся, мітусьню зямную адкінуўшы.
Радуйся, вышэйшага вінаградніку Хрыстовага працаўнік руплівы; радуйся, пустэльнікаў настаўнік вялікі.
Радуйся, выратаваньня ўсім жадаючы; радуйся, шлях праўдзівага манаства паказаўшы.
Радуйся, сьвяцільнік, полымем Боскім запалены; радуйся, камень веры ў Хрыста нязломны.
Радуйся, мілатой Духу азораны; радуйся, дарам цудатворца абдораны.
Радуйся, звышгодны ойча Антоні, пустэльніцкага жыцьця настаўнік.
Кандак 2
Вораг роду чалавечага бачачы цябе, Боганосны ойча, на вышыню духоўную ўзышоўшым, пажадаў згубіць цябе, але засароміўся руплівасьці і пакоры тваёй, бо ты няспынна ў посьце і малітве жыў, галаву нябачнага зьмея зьнішчаючы, Богу ж зь замілаваньнем сьпяваючы: Алілуя!
Ікас 2
Розумам і сэрцам разумеючы, як ўсе даброты сьвету гэтага хутка мінаючыя і тленныя, у пячоры цёмнай зачыніў сябе, запалы зьнішчаючы і дзеля адзінага Госпада працуючы. Праз гэта, праслаўляючы роўнае анёльскае жыцьцё твае, сьпяваем табе так:
Радуйся, спадзяваньне свае на Бога паклаўшы; радуйся, ворага бяздумнага пасароміўшы.
Радуйся, нязломны разбуральнік падкопаў сатанінскіх; радуйся, чысьцінёй і сьвятасьцю роўны Анёлам.
Радуйся, пустэльню подзьвігамі тваімі асьвяціўшы; радуйся, шматлікіх у Царства Нябеснае скіраваўшы.
Радуйся, брыдкую ганарлівасьць скінуўшы; радуйся, мудрасьці пакоры навучыўшы.
Радуйся, сьвятло, усіх богамудрасьцю  адукаваўшы; радуйся, прамяністая зорка, зьзяньнем подзьвігаў усіх асьвяціўшы.
Радуйся, у славу Боскую жыўшы; радуйся, пастыр добры і вельмі цярплівы.
Радуйся, звышгодны ойча Антоні, пустэльніцкага жыцьця настаўнік.
Кандак 3
Сіла Ўсявышняга ўмацоўвала цябе, вялебны Антоні, бо ты ў посьце і малітве, няспыннай працы і дбаньні знаходзіўся і ўсялякія варожыя спакусы перамагаючы, мілатой пакрываючаму цябе Богу сьпяваў: Алілуя.
Ікас 3
Маючы думкі чыстыя і душу нявінную, вялебны ойча, зразумеў ты сьвету гэтага мітусьню і зьменлівасьць, і вечных дабротаў жадаючы, ад дабротаў часовых адмовіўся. Таму, праслаўляючы цябе, сьпяваем так:
Радуйся, пакоры добрай руплівец; радуйся, мудрасьці духоўнай шукальнік.
Радуйся, на вышыню бязгрэшнасьці ўзышоўшы; радуйся, усяго сябе Богу аддаўшы.
Радуйся, Госпаду твайму дабрынёй спадабаўшыся; радуйся, галечай сваёй багаты.
Радуйся, пустэльні добрае ўпрыгожаньне; радуйся, сьвету сьвяцільнік сьветлы.
Радуйся, для нячысьцікаў страшны ганіцель; радуйся, спакусаў іх пераможца.
Радуйся, больш мудрацоў сьвету гэтага мудры; радуйся, падзьвіжнік стараны.
Радуйся, преподобне отче Антоние, пустыннаго жития начальниче.
Кандак 4
Буру злых бед суцішаючы, у пустэльні пасяліўся, вялебны Антоні, у ёй жа вельмі цяжкі шлях манаскага жыцьця прайшоў, усе падкопы варожыя перамагаючы і спакусы яоны адсякаючы, умацоўваючаму цябе Хрысту сьпяваючы: Алілуя.
Ікас 4
Чуючы аб тваім жыцьці богадагодным, звышгодны, прыходзілі да цябе са ўсіх канцоў зямлі шукаючыя праўды Боскай, іх ты зь любоўю прымаў, да выратаваньня скіроўваў. Мы ж, замілаванае душой праслаўляючы цябе, сьпяваем так:
Радуйся, пустэльнікаў правіла і падмурак; радуйся, добры настаўнік статку Хрыстовага.
Радуйся, Царквы Хрыстовай упрыгожаньне; радуйся, манахаў слава;
Радуйся, усяго сябе ў ахвяру Госпаду прынёсшы; радуйся, запалы грахоўныя ў сябе забіўшы.
Радуйся, Анёлаў вясельле; радуйся, дэманаў згубная перамога.
Радуйся, жыхар пустэльні; рдуйся, бязмоўнасьці руплівец.
Радуйся, на шлях праўдзівы скіроўваючы; радуйся, Царства Нябеснае абвяшчаючы.
Радуйся, звышгодны ойча Антоні, пустэльніцкага жыцьця настаўнік.
Кандак 5
Да Бога кіруючай зоркай чыну манаскага зьявіўся ты, звышгодны Антоні, ўзорам быў словам, жыцьцём, любоўю, верай, чысьцінёй, сьпяваючы Госпаду: Алілуя!
Ікас 5
Вораг роду чалавечага бачачы сьвятое і чыстае жыцьцё твае, ойча Антоні, неаднойчы паўставаў на цябе. Ты ж, пакорай сваёй яго перамагаючы, ад шляху выратавальнага не адхіліўся. Мы, ведаючы гэта, сьпяваем табе так:
Радуйся, вечнага жыцьця прычасьнік; радуйся, вялікі настаўнік выратаваньня.
Радуйся, жыцьцём сваім адзінаму Богу паслужыўшы; радуйся, крыж Хрыстовы ўзяўшы.
Радуйся, падступства ілжывых дэманаў выкрыўшы; радуйся, на шлях выратаваньня скіроўваўшы.
Радуйся, чысьціні захавальнік; радуйся, Траістага сьвятла сузіральнік.
Радуйся, паўшых уздыманьне; радуйся, сілы нячысьцікаў зьнішчальнік.
Радуйся, сьцьверджаны слуп веры; радуйся, настаўнік дасканалы.
Радуйся, звышгодны ойча Антоні, пустэльніцкага жыцьця настаўнік.
Кандак 6
Пропаведзь Эвангельля пачуўшы: “Калі жадаеш дасканалым быць, ідзі, прадай маёмасьць тваю і жабракам раздай, і мець будзеш скарб на нябёсах, і кроч усьлед за Мной”, адмовіўся ты, ойча Антоні, ад багацьця зямнога і, пасяліўшыся ў пустэльні, жыцьцё посьніка пражыў, подзьвігамі тваімі скарб свой на нябёсах атрымаў. Навучы і нас, ойча добры, да тленных рэчаў зямных сэрцам не прыляпляцца, а толькі аб вышэйшым думаць, сьпяваючы Госпаду сілаў: Алілуя!
Ікас 6
Зазьзяў ты, як добрае сьвяціла, у пустэльні Эгіпэцкай, ойча Антоні, асьвячаючы ўсіх праменьнем дабрадзейнасьці і цудаў тваіх. Мы ж, памятая подзьвігі твае, праслаўляем цябе, так сьпяваючы:
Радуйся, табой вянчаюцца звышгодныя; радуйся, табой людзі выратоўваюцца.
Радуйся, добрае хворых наведваньне; радуйся, моцна пакуты церпячых дапамога.
Радуйся, варожасьці разбуральнік; радуйся, ворагаў зьнішчальнік.
Радуйся, верным мір і сьцьверджаньне; радуйся, хуткае ад бед збаўленьне.
Радуйся, злосьці і падступства згуба; радуйся, надзею безнадзейным павяртаеш.
Радуйся, праваслаўных абаронца; радуйся, хрысьціян дапамога.
Радуйся, звышгодны ойча Антоні, пустэльніцкага жыцьця настаўнік.
Кандак 7
Жадаючы ў подзьвігу годным жыць, усё часовае адкінуў ты, у галечы і жабрацтве жывучы, у пустэльні пасяліўся, ды зь адзіным Богам размаўляеш, няспынна сьпяваючы Яму: Алілуя.
Ікас 7
Сапраўды новым настаўнікам манахаў паказаў цябе Гасподзь, ойча Антоні, бо шматлікія пазнаўшы богадагоднае і праведнае жыцьцё твае, і высокую мудрасьць духоўную зразумеўшы, паслухаліся словаў тваіх, як словаў вялікага праведніка Боскага, табе годна сьпяваюць так:
Радуйся, веры Аўраама пераймаўшы; радуйся, пакорай на Давыда падобны.
Радуйся, дбайнасьцю Ільлі роўны; радуйся, шляхамі Хрысьціцеля крочачы.
Радуйся, ваду ў пустэльні малітваў падаўшы; радуйся, расслабленых зь ложка хваробы ўздымаўшы.
Радуйся, сьляпым зрок дараваўшы; радуйся, шматлікіх хворых вылечыўшы.
Радуйся, настаўнік манахаў цудоўны і багамудры; радуйся, Хрыста Бога служыцель руплівы.
Радуйся, ціхае смуткуючых суцяшэньне; радуйся, упадабаная манахаў хвала.
Радуйся, звышгодны ойча Антоні, пустэльніцкага жыцьця настаўнік.
Кандак 8
Дзіўнае і навучальнае жыцьцё звышгоднага Паўла бачыўшы, вялебны Антоні, дзіваваўся ты вышыні подзьвігаў і дабрадзейнасьці ягонай. Душу ж ягоную, Анёламі атачоную, на нябёсы ўсходзячую пабачыўшы, Богу, дзівоснаму ў сьвятых Сваіх, засьпяваў ты: Алілуя.
Ікас 8
Радасьцю вялікай узрадаваўся ты, ойча Антоні, бачачы ўзыходжаньне на неба душы звышгоднага Амонія, якое ты празорлівымі вачамі бачыў Таму зь вялікім зьдзіўленьнем сьпяваем табе так:
Радуйся, вочы свае ў вышыні неба ўздымаўшы; радуйся, славу нябесную боль за ўсё ўпадабаўшы.
Радуйся, няспыннымі малітвамі сэрца свае асьвяціўшы; радуйся, думкі свае ў Богу зацьвердзіўшы.
Радуйся, будучае як цяперашняе бачачы; радуйся, пакорай тваёй высокія ўзнагароды атрымаўшы.
Радуйся, злымі нячысьцікамі паланёных вызваліцель; радуйся, здароўя душэўнага і цялеснага падаўца.
Радуйся, у патрэбах і бедах слаўны памагаты; радуйся, у смутках і скрусе хуткі абаронца.
Радуйся, бо нас, на зямлі жывучых, не пакідаеш; радуйся, бо аб нас, грэшных, маленьні Богу прыносіш.
Радуйся, звышгодны ойча Антоні, пустэльніцкага жыцьця настаўнік.
Кандак 9
Усялякая сутнасьць анёльская дзівуецца вышыні подзьвігаў тваіх, звышгодны, як, у нямогласьці чалавечай плоці будучы, ва ўсім быў падобны Анёлам і, сілай Ўсявышняга ўмацаваны, ва ўсялякай дабрадзейнасьці дасканалым зрабіўся. Таму да анёльскіх чыноў далучаны, сьпяваеш Усямагутнаму Богу: Алілуя.
Ікас 9
Мудрасьць і словы чалавечыя не годныя праславіць жыцьцё твае, ойча Антоні, бо як распавесьці ўсе пасты і дбаньні, хваробы і працу тваю? Хто апіша сьлёзы і маленьні твае да Бога? Але мы, любоўю да цябе рухомыя, адважна сьпяваем табе так:
Радуйся, вялікі жыхар пустэльні; радуйся, дасканаласьці настаўнік.
Радуйся, праўдзівага Бога служыцель; радуйся, нячысьцікаў з пустэльні выгнаўшы.
Радуйся, маланка, сатану ўразіўшая; радуйся, падступства ягонае выкрыўшы.
Радуйся, мілаты Боскай ёмішча; радуйся, жыльлё Духа Сьвятога.
Радуйся, посьнікаў упрыгожаньне; радуйся, звышгодных хвала.
Радуйся, манахаў падмурак; радуйся, айцоў слава.
Радуйся, звышгодны ойча Антоні, пустэльніцкага жыцьця настаўнік.
Кандак 10
Жадаючым выратавацца добрым настаўнікам быў ты, звышгодны, і цяпер нам, грэшным, выратаваньня жадаючым, дапамажы малітвамі тваімі сьвятымі, ды з дапамогай тваёй, дасягнём Царства Нябеснага, дзе Анёлы гучна сьпяваюць Богу: Алілуя!
Ікас 10
Сьцяна моцная і неадольная быў ты вучням сваім, захоўваючы іх ад стрэлаў нячысьцікаў, і цяпер будзь нам сьцяной і пакровам ад усіх нападаў сатанінскіх. Праз гэта сьпяваем табе так:
Радуйся, анёл зямны; радуйся, чалавек нябесны.
Радуйся, сьвятыні чыстае і годнае жыцьцё; радуйся, вялікай дабрадзейнасьці ёмішча.
Радуйся, набожнасьці руплівец; радуйся, ерасі выкрывальнік.
Радуйся, любові Хрыстовай выкананьне; радуйся, манахаў навучаньне.
Радуйся, цьвёрды верных прыстанак; радуйся, моцна ўпаўшых уздыманьне.
Радуйся, умацаваньне нямоглых і расслабленых; радуйся, суцяшэньне сумуючых і безнадзейных.
Радуйся, звышгодны ойча Антоні, пустэльніцкага жыцьця настаўнік.
Кандак 11
Сьпеў замілаваны, ад любові і стараньня ў праслаўленьне твае ад нас узьняты, прымі добра, ойча Антоні, схіліся да нас міласьціва і ўдастой посьпеху ў пакаяньні, каб малітвамі тваімі заўсёды сьпявалі Богу: Алілуя!
Ікас 11
Добрага сьвятла сьвяцільнікам праўдзівага Сьвятла, жывучым на зямлі зьявіўся ты, звышгодны Антоні, бо асьвячаеш сэрцы верных цудамі і подзьвігамі тваімі, скіроўваючы на шлях набожнага і праведнага жыцьця. Таму чуеш ад усіх такі сьпеў:
Радуйся, настаўнік прамудры; радуйся, правадыр надзейны.
Радуйся, усяго сябе волі Боскай аддаўшы; радуйся, Госпада Ісуса боль за ўсё палюбіўшы.
Радуйся, цярпеньнем у шматлікіх і розных смутках празьзяўшы; радуйся, добраахвотнай галечай вялікае багацьце атрымаўшы.
Радуйся, у цярпеньні і галечы жыцьцё свае правёўшы; радуйся, злоснасьць пустэльні мужна перацярпеўшы.
Радуйся, лянотных да подзьвігаў абудзіўшы; радуйся, выпраўленьня грэшнікаў падстава.
Радуйся, Анёлаў і ўсіх сьвятых суразмоўнік; радуйся, аб усім сусьвеце руплівы малітоўнік.
Радуйся, звышгодны ойча Антоні, пустэльніцкага жыцьця настаўнік.
Кандак 12
Мілату, дадзеную Табе ад Бога, ведаючы, набожна цалуем сьветлы абраз твару твайго, праведнік Божы, і молім не пакідай маліць аб нас Хрыста Бога, Яму ж удзячна сьпяваем: Алілуя!
Ікас 12
Апяваючы жыцьцё твае, праслаўляем мірны спачын твой, звышгодны айцец Антоні, молім цябе: Будзь нам ва ўсім добрым хуткай дапамогай. Мы ж у замілаваньні сьпяваем табе так:
Радуйся, жыхар нябесны; радуйся, стоячы прад пасадам Сьвятой Тройцы.
Радуйся, Анёлаў вясельле; радуйся, сьвятых суразмоўца.
Радуйся, праўдзівы праведнік Боскі; радуйся, абраны слуга Госпада.
Радуйся, цёплы малітоўнік аб усіх, хто заклікае імя твае; радуйся, настаўнік і спадзяваньне шануючых цябе.
Радуйся, мілатой Боскай нагадаваны; радуйся, ад крыніцы Боскай напоены.
Радуйся, бруямі сьлёз выратавальных арашоны; радуйся, у вопратку нятленную апрануты.
Радуйся, звышгодны ойча Антоні, пустэльніцкага жыцьця настаўнік.
Кандак 13
О звышгодны ойча наш Вялікі Антоні, вечна жывы ў сьветлым Царстве Хрыстовым, вымалі ў Уладара ўсіх для нас збаўленьне ад бяды, смутку і вечнай пакуты, ды ва ўсе стагодзьдзі сьпяваем Яму ў Царстве Ягоным: Алілуя.
(Апошні кандак чытаецца тройчы, затым ікас 1 і кандак 1
Малітва ад звышгоднага Антонія Вялікага
О звышгодны і вялебны ойча наш Антоні!
Веруем, што ты, стоячы каля Пасаду Ўсясьвятой Тройцы, вялікую маеш адвагу ў малітвах да Ўсяміласьцівага Госпада Бога, Які заўсёды паслухае цябе, вернага слугу і праведніка Свайго. Праз гэта зь замілаваньнем і пакорай молім цябе, сьвяты Боскі: Не спыняй маліцца аб нас да Госпада Бога, у Тройцы шанаванаму і праслаўленаму, ды, міласьціва зірнуўшы на нас, не дапусьціць нам загінуць ў грахах нашых, але ўздыме ўпаўшых; ды падасьць выпраўленьне бруднаму і нягоднаму нашаму жыцьцю, ад будучых грахоўнага падзеньня выратоўваючы, і ды прабачыць нам ўсё, награшыўшых думкай, словам і справай, ад нараджэньня і да гэтага часу. Ты падзьвіжнік дабрадзейнасьці, ведаючы нямогласьць і смутак часу гэтага, умалі Хрыста Бога, каб ніколі не пакідае нас Ягоная невымоўная міласэрнасьць; і захавае нас ад спакусаў сьвету гэтага, ад сетак сатанінскіх і запалаў плоці; ды прымем ад Яго праз цябе і ўсё неабходнае для жыцьця часовага, збаўленьне ад бед і смутку, неаслабнае цярпеньне да канца зямных дзён нашых. Выпрасі нам жыцьцё ў міры і пакаяньні скончыць, без перашкод перайсьці ад зямлі да неба, а выпрабаваньняў, нячысьцікаў паветраных, вечнай пакуты пазбавіцца. І ўдастоіцца Царства Нябеснага з табой і са ўсімі сьвятымі, дагадзіўшымі Госпаду Богу і Выратавальніку нашаму Ісусу Хрысту. Яму ж належыць уся слава, гонар і пакланеньне, зь адвечным Ягоным Айцом і Ўсясьвятым, і Добрым, і Жыватворчым Яго Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.



No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.