Thursday, January 27, 2011

АКАФІСТ ДА СЬВЯТОГА РОЎНААПОСТАЛЬНАГА КНЯЗЯ І ПЕРШАГА МУЧАНІКА КІЕЎСКАЕ ЦАРКВЫ АСКОЛЬДА – МІКАЛАЯ

Кандак 1
Абранага Богам князя, першага мучаніка Кіева, асьветленага сьвятлом Любові Боскай, Сьвятога Аскольда – Мікалая ў малітвах праславім. А ты, які зь няволі язычніцкае вызваліў Кіеўскую Русь і скіраваў да Царства Хрыстовага, вымалі і дзеля нас ласкі, каб душы нашы ахрысьціліся ў рацэ чыстае Праўды і вечнага Жыцьця і даведаўшыся свае правіны, заўсёды бачылі і ўзьвялічвалі Бога ў вышынях, сьпяваючы табе:
Радуйся, сьвяты Аскольд – Мікалай, непераможны ваяр Хрыстовы.
Ікас 1
Нязгасным сьвяцільнікам зрабіўся ты дзеля тых, няспынна шукае шлях да Божага Царства, скіраваўшы на праўдзівы шлях веры заблукаўшых язычнікаў. І нас, Аскольд – Мікалай, апрані ў чыстую вопратку Хрыстовай веры малітвамі тваімі, каб мы слаўна сьпявалі табе:
Радуйся, грэх пасарамаціўшы; радуйся, навука веры Хрыстовай.
Радуйся, мучанікаў слава; радуйся малітоўнік за душы нашы.
Радуйся, хрысьціян абарона; радуйся, язычнікаў навярненьне.
Радуйся, першы мучанік Царквы Кіеўскай; радуйся, неабсяжная Любоў Боская.
Радуся, у боскай мудрасьці хрысьціян настаўнік; радуйся, плот выратаваньня дзеля язычнікаў.
Радуйся, перамогай увенчаны; радуйся, настаўнік дабра і міласэрнасьці.
Радуйся, сьвяты Аскольд – Мікалай, непераможны ваяр Хрыстовы.
Кандак 2
Знаходзячыся ў палоне язычніцтва, скіраваў ты, Аскольд – Мікалай, шляхі свае ў Канстантынопаль, шукаючы выратаваньня ў Госпаду. І стаўшы на шлях пазнаньня Боскай велічы, праславіў Усямагутнага Бога сьпевам: Алілуя!.
Ікас 2
Калі розум твой быў ахінуты цемрай язычнікаў, – ты асьлеп, але пазнаўшы Госпада Міласэрнага і сьвятлом ахінутую, напоўненую любоўю мацярынскаю Ўсясьвятую Багародзіцу, – адукаваўся духоўна. Край рызы Боскай Маці, да Басфору спушчаны зрабіўся не пакараньнем, а навярненьнем цябе і народу твайго да Сьвятла Праўды, якім ёсьць Гасподзь. Калі зор павярнуўся да цябе, ты склаў зарок Госпаду, што пачаўшы бачыць праз хрост да Ісуса прывядзеш народ свой. І мілата Боская сышла на ўвесь народ кіеўскі і да сёньня грэе нас, якія так сьпяваюць у падзяку табе:
Радуйся, прапаведнік Слова Божага; радуйся, слаўны мучанік за веру Хрыстову.
Радуйся, велічнае пазнаньне Славы Госпада; радуйся, шчырых сэрцаў радасьць.
Радуйся, годны насьледнік Хрыстовай праўды; радуйся, кіраўнік народу кіеўскага.
Радуйся, настаўнік жыцьця хрысьціянскага; радуйся, пераможца веры непраўдзівай.
Радуйся, зваяваўшы язычніцтва; радуйся, абнаўленьне духоўнае.
Радуйся, жазло веры праўдзівай; радуйся; радуйся, звон праўды.
Радуйся, сьвяты Аскольд – Мікалай, непераможны ваяр Хрыстовы.
Кандак 3
У веру Хрыстову апрануся ты, Аскольд – Мікалай, жадаючы хрост прыняць. Асьветлены праўдай і ласкай Боскай у пакоры сэрца свайго, не спыняеш і сёньня адукоўваць тых, хто асьлеплены павуцінай сатанінскай, навучаючы сваім мужным прыкладам пазнаваць веліч і славу Усямагутнага Бога і сьпяваць Яму: Алілуя.
Ікас 3
Прамудрасьць Боскую прыняў ты зь вуснаў настаўніка славянаў, сьвятога Кірыла, брата Мяфодзія. Навучаючы цябе, сьвятой, праўдзе веры і запаветаў Боскіх – прывялі да пазнаньня навукі Хрыстовай і хрышчэньня. А мы, зьдзіўляючыся вялікай зьмене жыцьця твайго, сьпяваем табе так:
Радуйся, полымем зьзяючы прамень мілаты Боскай; радуйся, ясная зорка веры Хрыстовай.
Радуйся, сьвятло розуму цёмнага; радуйся, абаронца наш прад Богам.
Радуйся, малітоўнік за выратаваньне вернікаў Царквы Кіеўскай; радуйся, квітнеючая лаза выратаваньня.
Радуйся, сурма жыцьця вечнага; радуйся, прапаведнік Богам натхнёны.
Радуйся, няспынны малітоўнік за душы нашы; радуйся, сейбіт духу хрысьціянскага.
Радуйся, верны слуга справядлівасьці; радуйся, вечная крыніца веры.
Радуйся, сьвяты Аскольд – Мікалай, непераможны ваяр Хрыстовы.
Кандак 4
Сэрца сваё напоўніўшы цьвёрдай верай ва Ўсямагутнага Бога, быў ты гатовы весьці народ свой сьцяжынкаю Праўды, Дабра і Любові. І ў знак вернасьці Госпаду прагучала ў Канстантынопалі малітва твая. І славім мы Жыцьцядаўчае Сьвятло Прамудрасьці Боскай, дапамагаючае нам пазнаць любоў Тваю і міласэрнасьць сьпевам: Алілуя!
Ікас 4
Малітва, быццам найбольш мілагучная песьня лунала да Бога зь вуснаў тваіх, сьвяты Аскольд – Мікалай. Бо выходзіла зь сэрца чыстага і маліла аб выратаваньні народу твайго. Багацьця, раскошы і ўласнага задаволеньня не прасіў ты ў Госпада, а толькі навярненьня людзей сваіх на шлях праўдзівы. А мы, гледзячы на тваё шчырае маленьне да Бога, апяваем цябе так:
Радуйся, моцная  малітва веры; Радуйся, сурма, заклікаючая да пакаяньня.
Радуйся, няспынны настаўнік Боскага Слова; Радуйся, сьвітанак кіеўскага хросту.
Радуйся, абуджэньне ад сну язычніцтва; радуйся, ваяр славы Госпада.
Радуйся, праўдзівай веры ўзьнясеньне; радуйся, дабравесьнік Кіева.
Радуйся, хрысьціянства апора; радуйся, заблукаўшых настаўнік.
Радуйся, добры праваднік у Царства Нябеснае; радуйся, зьнішчальнік сумневаў.
Радуйся, сьвяты Аскольд – Мікалай, непераможны ваяр Хрыстовы.
Кандак 5
Добры цуд Боскі твайго духоўнага прасьвятленьня засьляпіла вочы бурнаму мору язычнікаў, калі абарона Архістратэга Мікалая агарнула народ кіеўскі па малітвам тваім і пасланьнікам сьвятога Фоція. Адчуў ты тады надзею, што здолееш прыхінуць людзей да Бога і зрынуць уладу язычніцтва. І нас, сьвяты Аскольд – Мікалай, адукуй, каб не хадзілі блудлівымі сьцежкамі, а крочылі да вечнага Царства нябеснага, падзяку табе складаючы і праслаўляючы Бога сьпевам: Алілуя!
Ікас 5
Добрая пропаведзь твая і рэўнасьць Апостальская слова твайго несьлі мудрасьць і праўду Хрыстову ў сэрцы чалавечыя, што на праўдзівы шлях скіроўваліся. І нас, дабрашчасны Аскольд – Мікалая, адукуй навукай Божай, бо часта пападаем мы ў мора спакусаў і адчаю. Надай нам сілы дзеля змаганьня з грахом, каб мы, пабачыўшы свае правіны, прыносілі пакаяньне шчырае і дзякавалі табе наступнымі сьпевамі:
Радуйся, ваяр справядлівасьць; радуйся, зьнішчальнік сумневаў.
Радуйся, у спакусах абарона; радуйся, руплівы айцец хросны.
Радуйся, кіроўца да Боскага Царства; Радуйся, моцны абаронца сьвятой веры.
Радуйся, стараны покліч да жыцьця праведнага; радуйся, сьветлы розум выратаваньня.
Радуйся, мілатой Боскай напоўнены; радуйся, праўдзівы настаўнік веры.
Радуйся, пераможца цемры; радуйся, пакрыты апекай Багародзіцы.
Радуйся, сьвяты Аскольд – Мікалай, непераможны ваяр Хрыстовы.
Кандак 6
Напоўнены Духам Божым ты прыйшоў да роднага краю, каб вызваліць народ свой ад палону язычніцтва і прывесьці яго да Бога Жывога і Словам сьвятым адукаваць заблукаўшыя душы, якія, сьвятло праўдзівае пабачыўшы, хвалілі Бога ў вышынях. І мы няспынна твой подзьвіг і Ўсямагутнага Бога праслаўляем сьпевам: Алілуя!
Ікас 6
Маліў ты Госпада аб прабачэньні правінаў народу свайго, людзей кіеўскіх, каб годна хрост прыняўшы прыйшлі яны да Праўдзівага Бога. Руплівым і добрым айцом ты зрабіўся дзеля яго, асьвятляючы шлях Боскай Любоўю і Міласэрнасьцю. І мы молім цябе, сьвяты Аскольд – Мікалай, малі Ўсямагутнага, каб ён прабачыў і нам правіны нашы і прытуліў да Сябе, любячага і міласэрнага, каб згадваючы тваю малітву шчырую так сьпявалі табе:
Радуйся, прамень ясны сярод цемры пякельнае; радуйся, насеньне духоўнасьці.
Радуйся, сіла непераможная; радуйся, слава Ўсямагутнага.
Радуйся, прагай да навукі Хрыстовай напоўнены; радуйся, мілатой Боскай ахінуты.
Радуйся, любоўю Госпада выратаваны; радуйся, удастоены быць слугой Царства Хрыстовага.
Радуйся, Эвангельлям Праўды адукаваны; радуйся, духоўная лаза справядлівасьці.
Радуйся, прапаведнік выратаваньня; радуйся, ліхтарык зьзяючы сярод цемры сьвету грэшнага.
Радуйся, сьвяты Аскольд – Мікалай, непераможны ваяр Хрыстовы.
Кандак 7
Адчуўшы вялікую апеку Боскую, статак твой зразумеў праўдзівасьць слоў тваіх, сьвяты Аскольд – Мікалай, і пазнаўшы праўдзівага Бога, адкінулі старую вопратку язычніцтва і апрануліся ў новую хрысьціянскую. Новую бачыну жыцьця распачалі яны зь Адзіным, Вечным і Жывым Богам. А мы, гледзячы на плады працы тваёй, зьдзіўляемся тваёй адданасьці Ўсямагутнаму і сьпяваем Яму: Алілуя!
Ікас 7
Праз хрост ты грэх зламаў і асьвяціў усіх у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа. Мілатой Боскай пакрылася зямля кіеўская, што тысячагодзьдзі чакала моманту гэтага цудоўнага. І сёньня, прад табой схіляючыся, мы табе за мужнасьць, цярпеньне, вернасьць і любоў да Бога дзякуючы, так сьпяваем табе:
Радуйся, указальнік шляху да вечнасьці; радуйся, чыстага жыцьця натхненьне.
Радуйся, залаты купал храму Госпада; радуйся, душаў грэшных навярненьне да пакаяньня.
Радуйся, збаўца народу кіеўскага з палону язычніцтва; радуйся, прыклад жыцьця хрысьціянскага.
Радуйся, бо паказаў нам міласьць Боскую; радуйся, бо да пазнаньня праўды прыводзіш нас.
Радуйся, змагар за веру праўдзівую; радуйся, адукаваньня заблукаўшых.
Радуйся, заснавальнік храму Боскага; радуйся, бо выратоўваеш нас ад пашчы д’ябла.
Радуйся, сьвяты Аскольд – Мікалай, непераможны ваяр Хрыстовы.
Кандак 8
Запрашаў ты да купелі хроснай вяльможаў, прыдворных і простых людзей і жадаў, каб у кожным сэрцы жыло полымя Духу Божага, каб усе атрымалі водпуск грахоў і жыцьцё вечнае. І нас, князь кіеўскі, агарні духоўна сілай веры, прагай няспынна знаходзіцца ў міры з Богам і сьпяваць Яму: Алілуя!
Ікас 8
Усё войска анёльскае назірала, як незьлічоная колькасьць душ павярталася да іх Творцы – Адвечнага Бога, радуючыся і праслаўляючы разам зь намі цябе такім сьпевам:
Радуйся, моцная апора духоўнасьці; радуйся, абаронца хрысьціянства.
Радуйся, храм дабрыні; радуйся, міру Боскага падаўца.
Радуйся, турботлівы айцец заблукаўшых; радуйся, пэрліна расы ранішняй.
Радуйся, нямоглых апякун; радуйся, звон любові Боскай.
Радуйся, дапамога ў хваробах духоўных; радуйся, магутны малітоўнік нашага выратаваньня.
Радуйся, мілатой напоўнены; радуйся, граху зганьбаваньне.
Радуйся, сьвяты Аскольд – Мікалай, непераможны ваяр Хрыстовы.
Кандак 9
Лютавалі ненавісьнікі – жрацы язычнікаў, ненавідзячы цябе за тое, што ты ахрысьціў народ свой. А мілата Боская знаходзілася ў кожным, хто клікаў імя Боскае і адкідаў жыцьцё грэшнае. Шматлікія плады прынесла праца твая, і сёньня памятаюць хрысьціяне аб іх і малітоўную падзяку табе складаюць, сьпяваючы ўдзячна Богу: Алілуя.
Ікас 9
Прагненьне тваё да вывучэньня глыбіні веры Хрыстовай і набожнага распаўсюджваньня яе, крочачы да вечнасьці, споўнілася і цяпер натхняе нас няспынна прапаведаваць Слова Боскае, зьвяртаючы на шлях сьвятла і любові Госпада ўсіх, хто няпэўны ў веры і блукае ў цемры. Таму дапамажы нам запаліць сьвечку праўды, пераймаючы табе, і сьпяваем табе так:
Радуйся, праўдзівы шлях да Царства Божага; радуйся, непахісны слуп веры непамыльнае.
Радуйся, прапаведнік Закону Божага; радуйся, вечная крыніца мілаты.
Радуйся, сьцежка праведнасьці; радуйся, каласок зямлі кіеўскай.
Радуйся, кветка прыгожая сярод сьвету грэшнага; Радуйся, жаданая любоў Боская.
Радуйся, каштоўны скарб жыцьця нашага; радуйся, турботлівая пчолка саду Госпада.
Радуйся, сьвяты Аскольд – Мікалай, непераможны ваяр Хрыстовы.
Кандак 10
Будучы роўнаапосталам асьветнікам зямлі кіеўскай, ты зрабіўся князем – велікамучанікам, бо злы дух чакаў магчымасьці, каб спыніць вялікія подзьвігі твае, праз якія атрымалі выратаваньня тысячы душаў чалавечых, якія разам зь намі сьпяваюць Госпаду сьпеў хвалы: Алілуя!
Ікас 10
Злаба язычнікаў спакусіла паўстаць на пасад твой наўгародскага ваяводу – здрадніка Алега са шматлікім войскам, прагнуўшы сьмерці тваёй. А мы, дзівуючыся велічы тваёй духоўнай і мужнасьці ў цяжкай барацьбе са злом, злучаемся з табой шчырымі малітвамі, апяваючы цябе так:
Радуйся, храм выратаваньня; радуйся, кніга прамудрасьці.
Радуйся, покліч вечнасьці; радуйся, вышыні нябеснай радасьць.
Радуйся, згуба дзеля язычнікаў; радуйся, страла, што пранізвае сэрцы любоўю.
Радуйся, храм Сьвятым Духам упрыгожаны; радуйся, невымоўны цуд Боскага задуму.
Радуйся, падаўца духоўнага абнаўленьня; радуйся, навечна праслаўлены мучанік.
Радуйся, малітоўнік за хворых і нямоглых; радуйся, праўдзівы прапаведнік веры.
Радуйся, сьвяты Аскольд – Мікалай, непераможны ваяр Хрыстовы.
Кандак 11
Напоўнены любоўю хрысьціянскае і духоўным цяплом да ворагаў сваіх, ты прыняў запрашэньне забойцы свайго Алега, які праз зайздрасьць пякельную падступна і жорстка забіў твае цела сьвятое. Але набожнасьць твая шчырая і вера падзьвіжніка працягвае жыцьцё паміж вернікамі, ахоўваючы зямлю кіеўскую ад духоўнага ворага. І мы, сагрэтыя духоўнымі ласкамі, сваімі справамі добрымі, любоўю братэрскае і непамыльнай верай няспынна змагаемся зь ворагам душаў нашых, каб пад тваім кіраўніцтвам магутным заўсёды сьпяваць Богу: Алілуя.
Ікас 11
Прыняўшы пры хрышчэньні імя Мікалай, ты, сьвяты і роўны апосталам сьвяты Аскольд – Мікалай, зьнішчыў ідалаў і прывёў да жыцьця з Богам народ кіеўскі, які знаходзіўся ў цемры язычніцтва, запаліўшы ў іх душах прамень Боскай любові, паклаўшы жыцьцё свае на алтар веры Хрыстовай. І сёньня на магіле тваёй царква сьвятога Мікалая збудавана і дух твой вітае ў малітвах вернікаў, што так цябе ў сьпевах праслаўляюць:
Радуйся, квітнеючая лаза Боскага вінаградніку; радуйся, скарб нашага выратаваньня.
Радуйся, Боскай любоўю ахінуты; радуйся, сьвітанак жыцьця бязгрэшнага.
Радуйся, кветка міласэрнасьці; радуйся, зорка, да ясьляў Ісуса нас прывёўшая.
Радуйся, душаў нашых лекар турботлівы; Радуйся, Словам Боскім адукаваны.
Радуйся, прыслаўны мучанік; радуйся, асалода сэрцаў хрысьціянскіх.
Радуйся, праслаўленьне зямлі кіеўскай; радуйся, незаменнай настаўнік веры.
Радуйся, сьвяты Аскольд – Мікалай, непераможны ваяр Хрыстовы.
Кандак 12
Ніколі не забудзем мы тваіх годных подзьвігаў, сьвяты кіеўскі князь – першамучанік, праз якія наша жыцьцё верай у Бога напоўнілася, бо зямля кіеўская праз цябе асьвяцілася. Маліся за краіну сваю – зямлю кіеўскую і Царкву яе, каб дзякуючы малітвам тваім мы заўсёды падзяку Нябеснаму Айцу ўзносілі і ўдзячна сьпявалі: Алілуя.
Ікас 12
Між намі духоўна знаходзячыся, Богам абраны Аскольд – Мікалай, ты да сёньня няспынна клапоцісься аб народзе сваім і ачышчаеш сьвятымі малітвамі ад бруду грахоўнага, вядзеш шляхам Хрыстовым да шчасьця вечнага, каб зь надзеяй і любоўю чыстаю, мы верылі ў Слова Боскае і Праўду Ягоную, табе заўсёды сьпяваючы:
Радуйся, нязгасная сьвечка няспыннай малітвы; радуйся, сабор мудрасьці.
Радуйся, звон любові; радуйся, славесная радасьць.
Радуйся, духоўная асалода; радуйся, салавей вечнасьці.
Радуйся, голуб міру і пакоры; радуйся, супакаеньне мора жыцьцёвага.
Радуйся, ласкамі напоўнены; радуйся, дарамі веры ўзбагаціўшыся.
Радуйся, у добрых намерах падтрымка; радуйся, у добрых справах дапаога.
Радуйся, сьвяты Аскольд – Мікалай, непераможны ваяр Хрыстовы.
Кандак 13
О сьвяты Аскольд – Мікалай, прымі ў падзяку ад нас гэтыя малітвы, што сёньня табе прыносім. Бо твае вялікія подзьвігі зьзяюць славай у вечнасьці. Таму молім цябе, Кіеўскі князь – першамучанік, зьвярні погляд на нас і ахоўвай ад усіх бед народ твой. А мы ўзьвялічваем цябе сьпевамі, атрымоўваючы ад Бога, праз сьвятыя малітвы твае, шчодрыя падарункі любові і міласэрнасьці да блізкага і сьцьверджаньне веры Хрыстовай, каб у пакоры падзякі засьпявалі мы Госпаду: Алілуя!
(Потым сьпяваем Ікас 1 і кандак 1)
Малітва 1
О, сьвяты, Богам абраны і роўны апосталам Аскольд – Мікалай, ты, пасадзіўшы плоднае і вечнае дрэва хрысьціянства на землях Кіеўскай Русі, змагаўся і аддаў сваё жыцьцё за кожную душу, якую прагнуў прывесьці да Ісуса Хрыста, Уладара і Бога нашага, каб зялёнымі лісточкамі апрануць яе ў праўдзівую веру Хрыстову, заслужыў належнае шанаваньне і праслаўленьне. Ты чыстая крыніца, зь якой атрымліваем цяпер падарункі Боскай любові, цякучая праз кожнае сэрца хрысьціянскае цячэ. Адкінуў ты навуку пакланеньня ідалам, зрабіўся сьвятлом праўды Бога праўдзівага, які адукаваў родны наш край праўдзівай верай праз Сьвяты хрост. Праз цябе мы вызваліся ад палону язычніцтва і напоўніліся вечным жыцьцём з Богам. Але і да сёньня яшчэ ёсьць у нашай зямлі не прыняўшыя Слова Госпада і блукаючыя благімі сьцяжынкамі, прычыняючы боль Боскай любові і справядлівасьці. Таму маліся няспынна, абраны Богам Аскольд – Мікалай, аб няверуючых, каб Гасподзь адукаваў іх Эвангельлям праўды. І як калісьці ў старажытнасьці князі кіеўскія, спужаныя цудам Уляхернскае іконы Багародзіцы, шаты якой апусьціліся ў мора і ўзьнялася бура, што патапіла караблі – як грэшныя справы, і прыняўшы знак праўды яны ахрысьціліся, так хай і няверуючыя сародзічы нашы, зьнішчыўшы благія звычкі і думкі, з шанаваньнем пакланіліся Богу Жывому, абмываючы свае душы сьлязамі шчырага пакаяньня. Маліся і за нас, нямоглых і грэшных, каб Гасподзь памілаваў нас. Амін.
Малітва 2
О, сьвяты і роўны апосталам Аскольд – Мікалай, асьветнік наш, маліся за нас прад Богам, каб памілаваў слуг Сваіх і абарані ад усіх бед зямлю нашу і зацьвердзі Сьвятую Царкву Кіеўскую. Хай усе выпрабаваньні, праз якія мы атрымліваем вечную ўзнагароду, дададуць сілы ў змаганьні са злом. Дапамажы і абарані ад нямогласьці цялеснае душэўнае, што перашкаджаюць нам у выкананьні запаветаў Госпада нашага Ісуса Хрыста. Маліся, каб Гасподзь усталяваў мір і спакой у душах нашых, грахі прабачыў і выратаваў нас. Амін.
Малітва 3
О, вялікі першамучанік Аскольд – Мікалай, праз подзьвіг свой атрымаўшы дзёрзкасьць стаяць прад пасадам Госпада, маліся разам зь Уладаркай нашай Багародзіцай і ўсімі сьвятымі, каб Гасподзь памілаваў нас і ўдастоіў жыцьця вечнага. Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.