Showing posts with label гісторыя. Show all posts
Showing posts with label гісторыя. Show all posts

Friday, July 4, 2014

КРЫХУ АБ ІЗВОДАХ ЦАРКОЎНАСЛАВЯНСКАЙ МОВЫ. ДА ПЫТАНЬНЯ ІДЭНТЫФІКАЦЫІ БЕЛАРУСКІХ ПЕРАКЛАДАЎ БІБЛІІ І БОГАСЛУЖБОВЫХ ТЭКСТАЎ

Праблема гісторыі перакладу Бібліі на беларускую мову даўно зрабілася актуальнай. На сёньня нават прайшло некалькі канфэрэнцый і круглых сталоў па дадзенаму пытаньню, дзе былі выказаны розныя меркаваньні аб гэтае праблеме.
Разам з тым, на сёньня адзінае навуковай крыніцай аб колькасьці і кароткай гісторыі беларускіх перакладаў ёсьць табліца, якую некалькі гадоў таму склаў сп. Аляксандр Аўдзяюк [1]. Мы не будзем аналізаваць усю табліцу, але зьвернемся да пэўнай праблемы, якая крыецца ў гісторыі перакладаў XIVXVII ст.ст.
Як бачым, колькасьць прыведзеных рукапісаў і друкаваных выданьняў тут вельмі сьціплая і ніякім чынам не параўнальна з колькасьцю рукапісаў і выданьняў беларускага паходжаньня, апісаньня якіх месьціцца ў розных навуковых выданьнях другой паловы ХІХ – ХХ ст. Узьнікае натуральнае пытаньня: Чаму мы тут бачым такое адрозьненьня ў колькасьці тэкстаў?

Friday, August 30, 2013

ПАДРЫХТОЎКА ДА АФІЦЫЙНАГА ВЫДАНЬНЯ БЕЛАРУСКАМОЎНАГА БОГАСЛУЖБОВАГА ЭВАНГЕЛЬЛЯ Ў ПОЛЬСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЕ. ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕНЬНЕ.


Пытаньне разьвіцьця і выкарыстаньня беларускае мовы ў Польскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царкве (далей – ПАПЦ) міжваеннага часу застаецца адным зь найменей дасьледаваным у гісторыі Беларусі. Да сёньня дасьледчыкі, з розных канфэсійных ды палітычных меркаваньняў, спрабуюць абыйсьці гэтую тэму маўчаньнем або абмяжоўваюцца некалькімі сказамі ў сваіх навуковых працах. Дадзены артыкул–паведамленьне, зьяўляецца спробай выкласьці некаторыя факты ды зацікавіць беларускіх дасьледчыкаў дадзенае тэмай.
Пачаткам афіцыйнага дазволу выкарыстаньня беларускае мовы ў ПАПЦ, на наш погляд, мусім лічыць Сьвяшчэнны Архірэйскі Сынод ПАПЦ, які адбыўся 3 верасьня 1924 г. у Варшаве. Менавіта ў пастанове гэтага Сыноду сказана наступнае: “У дадатак да пастановаў Сьвятога Сыноду ад дня 16 чэрвеня і 14 сьнежня 1922 г. і ў разьвіцьцё іх — 1. дазволіць ужываньня ўкраінскай, беларускай, польскай і чэскай моваў у тых богаслужбовых чынах, тэкст якіх атрымаў багаслаўленьня  вышэйшай Царкоўнай уладай і ў тых парахфіях, дзе таго зажадаюць парахфіяне і дзе гэта магчыма па мясцовым умовам…”. Разам з тым, нягледзячы на фармальны дазвол, гэтая пастанова заставалася досыць тэарэтычнаю, ва ўсякім разе для беларусаў, бо на той час практычна не было не толькі перакладаў чыноў богаслужбы, але нават перакладу Эвангельля і Псалтыра.
Менавіта для ўніфікацыі перакладаў богаслужэбнае літаратуры на нацыянальных мовах, Сьвяшчэнны Архірэйскі Сынод ПАПЦ у красавіку 1927 г. вырашае выдаць “афіцыйныя Богаслужбовыя Эвангельля на польскай, чэскай, украінскай і беларускае мовах” (Журнал Сьвяшчэннага сыноду ПАПЦ ад 20 красавіка 1927 г.).

Tuesday, August 20, 2013

НОВАГАРОДСКАЯ АЎТАКЕФАЛЬНАЯ МІТРАПОЛІЯ


На ўсходнеславянскіх абшарах у розныя часы былі заснаваны тры метраполіі грэцкага абрадку: Кіеўская, Новагародская і Галіцкая.
Першая, Кіеўская мітраполія, заснавана ў канцы X ст. і абымала ўсе землі, якія ў той час былі пад панаваннем варажскай дынастыі русаў. Кіеўская мітраполія ўстанавіла на важнейшых тагачасных палітычных цэнтрах біскупствы. Да 1200 года былі ўжо біскупствы: у Вялікім Ноўгарадзе, Чарнігаве, Пераяслаўлі, Белгарадзе, Юр'еве (Запольскім), Полацку, Галі чу, Валадзімеры-Валынскім, Перамышлю, Тураве, Холме, Смаленску і, мабыць, Новагародку.

Sunday, June 16, 2013

ПАМІЖ ДВУМА АРЛАМІ Паштоўка з пастскрыптумам Алесю Пашкевічу-гісторыку


На сайце “Нашай Нівы”, якая навязала дыскусію ў недыскутабельным пытанні, я прачытаў вельмі дзіўнае пытанне кваліфікаванага гісторыка Алеся Пашкевіча: чаму грамадзянка і жыхарка Беларусі Вераніка Себасцяновіч не можа ўсталяваць крыж па сваім былым камандзіру з польскай Арміі Краёвай? Можа. На могілках. На індывідуальнай магіле. І ніхто ёй гэтага не забароніць. Вераніка ж Себасцяновіч паставіла не надмагільны крыж на могілках, а помнік у выглядзе крыжа, маштабы якога аніяк не надаюцца на ўшанаванне памяці аднаго чалавека. І гэта помнік не камандзіру, а баевікам Арміі Краёвай.

Friday, June 7, 2013

ДА ПЫТАНЬНЯ РАСЕЙСКАЙ АСЕМЯЛЯЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ АГІАГРАФІІ



Займаючыся гісторыяй беларускай праваслаўнай абрадавасьці сутыкаесься зь цікавым фактам: некаторыя памяці ў праваслаўных месяцасловах маскоўскай традыцыі, нябыта павязаныя зь Беларусьсю, адсутнічаюць у старажытных месяцасловах створаных на нашых землях. Разам з тым, назіраецца непасрэднае насаджэньня падобных памяцей у сьвядомасьці праваслаўных беларусаў менавіта пасьля далучэньня Кіеўскай мітраполіі да Маскоўскага патрыярхату ў канцы XVII ст.

Ці ушаноўвалі праваслаўныя беларусы кіеўскага князя Уладзіміра?

Практычна ва усіх царкоўных календарах Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ды беларускіх календарах некаторых іншых Праваслаўных юрысдыкцый[i] мы сустракаем памяць “сьвятому раўнаапостальнаму князю Уладзіміру”, а сучасныя расейскія і украінскія агіяграфы актыўна распаўсюджваюць міф аб старажытнасьці гэтае памяці дзеля усіх земляў Кіеўскай Русі.