Памяць
11/24 ліпеня
Старажытныя летапісы сьведчаць, што сьв. Княгіня Вольга была крывічанкай з
Пскоўскай зямлі. Паходзіла яна з роду Гастамысла, па радзе якога былі
закліканыя на Русь князі-варагі. Аднойчы пры пераезьдзе праз раку Пскову яна
пазнаёмілася з маладым князем Ігарам і уразіла яго сваёй прыгажосьцю і
мудрасьцю. Пасьля гэтага апякун Ігара князь Алег сам паехаў за ёй, прывёз яе ў
Кіеў і выдаў замуж за Ігара, прычым яе славянскае імя замяніў сваім уласным,
вараскім, і назваў яе Вольгай. У 945 г. князь Ігар быў забіты дрэўлянамі. Так
звалася славянскае племя, якое жыла на Валыні. Вольга, па паганскім звычаі,
загадваючаму удовам помсьціць за сьмерць свайго мужа, жорстка адпомсьціла ім.
І, паколькі сын яе Сьвятаслаў быў яшчэ малы, яна стала кіраваць сваім народам
замест яго, і кіравала з мудрасьцю і літасьцю.


