Showing posts with label беларускі праваслаўны абрад. Show all posts
Showing posts with label беларускі праваслаўны абрад. Show all posts

Saturday, August 10, 2013

СУПРАСЛЬСКАЯ ІКОНА БОЖАЙ МАЦІ “АДЗІГІТРЫЯ”


Памяць 28 ліпеня / 10 жніўня
Гісторыя Супрасьльскае іконы Прасьвятой Багародзіцы непарыўна зьвязана з гісторыяй Супрасьльскае Лаўры. Таму раней трэба дакрануцца яе гісторыі.
Пачатак падставы Супрасьльскага мужчынскага манастыра Дабравешчаньня Прасьвятой  Багародзіцы быў пакладзены яшчэ ў XV стагодзьдзі. У 1498 Наваградзкі ваявода і маршал Вялікага Княства Літоўскага Аляксандр Хадкевіч, разам з архіепіскапам Смаленскім (будучым мітрапалітам Кіеўскім) Іосіфам Солтанам заснаваў манастыр у Гарадку, непадалёк ад Супрасьля. Аднак сьвецкае жыцьцё вакол існуючага замку замінала духоўнай засяроджанасьці манахаў, і двума гадамі пазьней манастыр быў перанесены на могілкі Сухі Хруд, дзе і быў пакладзены пачатак Супрасьльскае Лаўры.

Friday, June 7, 2013

ДА ПЫТАНЬНЯ РАСЕЙСКАЙ АСЕМЯЛЯЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ АГІАГРАФІІ



Займаючыся гісторыяй беларускай праваслаўнай абрадавасьці сутыкаесься зь цікавым фактам: некаторыя памяці ў праваслаўных месяцасловах маскоўскай традыцыі, нябыта павязаныя зь Беларусьсю, адсутнічаюць у старажытных месяцасловах створаных на нашых землях. Разам з тым, назіраецца непасрэднае насаджэньня падобных памяцей у сьвядомасьці праваслаўных беларусаў менавіта пасьля далучэньня Кіеўскай мітраполіі да Маскоўскага патрыярхату ў канцы XVII ст.

Ці ушаноўвалі праваслаўныя беларусы кіеўскага князя Уладзіміра?

Практычна ва усіх царкоўных календарах Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ды беларускіх календарах некаторых іншых Праваслаўных юрысдыкцый[i] мы сустракаем памяць “сьвятому раўнаапостальнаму князю Уладзіміру”, а сучасныя расейскія і украінскія агіяграфы актыўна распаўсюджваюць міф аб старажытнасьці гэтае памяці дзеля усіх земляў Кіеўскай Русі.

Friday, March 22, 2013

БЕЛАРУСКІ (КІЕЎСКІ) ПРАВАСЛАЎНЫ ЧЫН КРЫЖОВАГА ШЛЯХУ

Каля ўваходу ў царкву сьвятар (дыякан) кадзіць крыж, харугвы і людзей. Потым пачатак:
Сьвятар: Дабраслаўлёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Уладар нябесны, Суцяшальнік, Духу ісьціны, што ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і Жыцьцядаўца, прыйдзі і ўсяліся ў нас і ачысьці нас ад ўсяго благога і збаў, Добры, душы нашы.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (3)
Усясьвятая Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзе, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.

Friday, March 15, 2013

Вялікі канон Андрэя Крыцкага, што чытаецца ў панядзелак першага тыдня Вялікага посту

Песьня 1
Ірмас: Дапамогай і Пакровам будзь мне ў выратаваньні, Гэта Бог мой, і праслаўлю Яго, Бога айца майго, і ўслаўлю Яго, бо Ён праславіўся
Прысьпеў: Памілуй мяне Божа, памілуй мяне
З чаго пачну аплакваць / злашчаснай маім жыцьці дзеі? / Які пакладу пачатак, Хрысьце, / цяперашняй песьні жаласнай? / Але Ты, як Міласэрны, / падай мне грахоў дараваньне.

Saturday, February 9, 2013

Акафіст Прасьвятой Багародзіцы прад іконай Яе “Паглядзі на пакору маю”

Кандак 1
Абранай Ваяводзе, Уладарцы нашае Багародзіцы, слаўным зьяўленьнем іконы Яе Сьвятой, людзей Богам захаванага горада Кіева дзіўна наведаўшае, удзячны пачнём сьпеў: Ты ж, як Усядобрая Абаронца роду хрысьціянскага, ад усялякіх бед нас вызвалі, і ад усіх ворагаў бачных і нябачных абарані, ды зь верай сьпяваем Табе:
Радуйся, Чыстая Багародзіца Дзева, Паглядзі на пакору нашу, зь вышыні нябеснае на зьмірэньня слуг Тваіх гледзячы.
Ікас 1
Анёлаў Царыца і ўсяго тварэньня Ўладарка, Прачыстая Дзева Багародзіца, міласьцівым зьяўленьня нам абраза Твайго Сьвятога, старажытнага горада Пскова Богам захаванага, а цяпер горад Кіеў добра асьвяціла і бруі цудаў ад яе падала верным. Таму зь стараньням і любоўю прыпадаючы ад Усячыстага абраза, замілаваныя малітвы ўзносім да міласэрнае Тваёй абароны і са страхам сьпяваем:
Радуйся, Царыца наша Ўсядобрая, Надзея наша Багародзіца; радуйся, Сяброўка ўсіх простых і руплівых Заступніца.
Радуйся, скарбутных Радасьць і абражаных Абаронца; радуйся, бо бачыш нашу бяду і скарбуту.
Радуйся, бо дапамогу нам падаеш, як нямоглым, сілкуючы нас, як руплівых; радуйся, бо не маем іншае дапамогі і Малітоўніцы за нас, апрача Цябе
Радуйся, бо не маем іншае Добрай Суцяшальніцы, толькі Цябе, о Маці Боская; радуйся, бо захоўваеш нас ды абараняеш і покрыў даеш ва ўсе стагодзьдзі
Радуйся, Чыстая Багародзіца Дзева, Паглядзі на пакору нашу, зь вышыні нябеснае на зьмірэньня слуг Тваіх гледзячы.

Friday, January 18, 2013

СЬВЯТОЕ БОГАЯЎЛЕНЬНЯ. ХРОСТ ГАСПОДЗЬА БОГА І ЗБАЎЦЫ НАШАГА ІСУСА ХРЫСТА Ў БЕЛАРУСКАМ ПРАВАСЛАЎНЫМ АБРАДЗЕ

6 студзеня

ПАСЬЛЯДОЎНАСЬЦЬ ГАДЗІН У НАВЯЧОР’Я АСЬВЕТНІЦТВА

ПЕРШАЯ ГАДЗІНА

Сьвятар: Дабраслаўлёны  Бог наш, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Чытальнік: Слава Табе, Божа наш, слава Табе.
Уладару нябесны, Суцяшальнік, Духу ісьціны, што ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра й Жыцьцядаўца, прыйдзі і ўсяліся ў нас і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усясьвятая Тройца, зьлітуйся над намі. Гасподзьзе, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Гасподзьзе, памілуй. (тройчы)

Saturday, December 29, 2012

МАЛЕБЕН НА ПАЧАТАК НОВАГА ГОДА Ў БЕЛАРУСКІМ ПРАВАСЛАЎНЫМ АБРАДЗЕ

Сьвятар: Дабраслаўлёны  Бог наш, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Мы ж адказваем: Амін.
Чытальнік: Слава Табе, Божа наш, слава Табе.
Уладару нябесны, суцяшальнік, Духу ісьціны, што ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра й Жыцьцядацелю, прыйдзі і ўсяліся ў нас і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усясьвятая Тройца, зьлітуйся над намі. Гасподзь, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзі, памілуй. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Friday, June 15, 2012

Канон Смаленскаму абразу Усясьвятой Багародзіцы Адзігітрыя

Сьвяткаваньне 28 ліпеня / 10 жніўня
Трапар, тон 4
Да Багародзіцы старана сёньня прыйдзем, грэшныя і пакорныя, і прыпадзем, у пакаяньні заклікаючы з глыбіні душы: Уладарка, дапамажы, глянь на нас міласэрна, бо гінем ад шматлікіх грахоў нашых, не адкінь маленьні слуг Тваіх. Бо на Цябе адзіную надзею маем (двойчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Ніколі не спынім, Багародзіца, да сілы Тваёй заклікаць, хоць і нягодныя. Бо калі ты не дапамагала малітваю, хто б збавіў ад столькіх бед? Хто б захаваў да сёньня вольнымі? Не адыдзем, Уладарка, ад Цябе, бо слуг Тваіх заўсёды выратоўваеш.