Friday, March 15, 2013

Вялікі канон Андрэя Крыцкага, што чытаецца ў панядзелак першага тыдня Вялікага посту

Песьня 1
Ірмас: Дапамогай і Пакровам будзь мне ў выратаваньні, Гэта Бог мой, і праслаўлю Яго, Бога айца майго, і ўслаўлю Яго, бо Ён праславіўся
Прысьпеў: Памілуй мяне Божа, памілуй мяне
З чаго пачну аплакваць / злашчаснай маім жыцьці дзеі? / Які пакладу пачатак, Хрысьце, / цяперашняй песьні жаласнай? / Але Ты, як Міласэрны, / падай мне грахоў дараваньне.
 
Прыйдзі, няшчасная душа з плоцьцю тваёю, / Творцу за усё паспавядацца, / і устрымайся, нарэшце, ад ранейшай неразважлівасьці, / і прынясі Богу ў пакаяньні сьлёзы.
Першароднаму Адаму ў злачынстве пераймаў, / спазнаў я сябе адлучаным ад Бога, / і вечнага Валадарства, і прысмакі / з-за грахоў маіх
На жаль, няшчасная мая душа! / Навошта прыпадобніліся ты першай Еве? / Бо паглядзела заганна, абразіць горка, / дакранулася да дрэва і скаштавала Дзёрзка / безразважнай ежы.
Замест Евы пачуцьцёвай / думная паўстала ўва мне Ева - / у целе гарачы намысел, - / які паказвае прыемнае, / але на надае заўсёды  / горкае пітво.
Годна з Эдэму выгнаны быў, / бо не захаваў адзіную Тваю, Збаўца, запаведзь Адам; / як жа я пацярпела, / адпрэчваючы заўсёды жыватворныя Твае словы.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Звышнатуральная  Тройца , у Адзінстве шанаваная, / вазьмі ад мяне цяжар цяжкіх грахоў / і, як Міласэрная, / даруй мне сьлёзы замілаваньня.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзінчы: Багародзіца, Надзея і Абарона Цябе апяваючых! / Вазьмі ад мяне цяжар цяжкіх грахоў, / і як Уладарка Чыстая / у пакаяньні прымі мяне.
Песьня 2
Ірмас: Слухай, неба, - і абвяшчу, / і апяю Хрыста, / ад Дзевы ў плоці прыйшоўшага
Слухай, неба, - і абвяшчу; / зямля! Слухай голас таго, / хто каецца перад Богам / і апявае Яго.
Паглядзі на мяне, Божа, як міласэрны, / літасьцівым Тваім вокам / і прымі маё цёплае спавяданьне.
Зграшыў я больш за усіх людзей, / адзін зграшыў прад Табою; / але памілуй, як Бог, Збаўца, / тварэньне Тваё.
Адлюстраваўшы маіх запалу бязладзьдзе, / да раскошы імкненьнямі / сказіў я розуму прыгажосьць.
Бура зла мяне ахоплівае, / міласэрны Гасподзь, як Пятру, / Ты і мне руку працягні.
Апаганіў я плоці маёй вопратку / і запляміў тое / у чым вобраз Твой, Збаўца, / і падабенства.
Азмрочыў я душы прыгажосьць / страсьцей асалодаю / і зусім увесь розум / у прах ператварыў.
Парваў я цяпер адзеньне маё першае, / якое выткаў мне Творца ад пачатку, / і таму ляжу голы.
Апрануўся я ў рваную вопратку, / якую выткаў для мяне зьмей сваёй радай, / і саромеюся.
Сьлёзы блудніцы, о Міласэрны, / і я праліваю; / зьлітуйся нада мною, Збаўца, / па спачуваньню Твайму.
Паглядзеў я на прыгажосьць дрэва ў садзе / і спакусіўся розумам, / і цяпер ляжу голым і саромеюся.
Працавалі на хрыбце маім / усе правадыры злога, / працягваючы супраць мяне / беззаконьне сваё.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Цябе, Адзінага ў трох Асобах / Бога усіх, апяваю: / Айца, і Сына, і Духа Сьвятога
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Прачыстая Багародзіца Дзева, / адзіная ўсепраслаўленая, / молі старанна аб выратаваньні нашым.
Песьня 3
Ірмас: На нерухомым, Хрысьце, камяні запаведзяў Тваіх / умацуй маё задумы.
Полымя ад Госпада, о душа, / дажджом пралілася, / зямлю садомскую Гасподзь / у старажытнасьці папаліў.
На гару ратуйся, душа, / як Лот, табе вядомы, / і ў Сігор схавацца сьпяшайся.
Уцякай ад пажару, о душа, / бяжы ад садомскага гарэньня, / бяжы ад гібелі ў Божым полымі.
Зграшыў прад Табою адзін я, / зграшыў больш за усіх, Хрысьце Збаўца, / не пагарджай мною!
Ты, Пастыр Добры, / знайдзі мяне - ягня, / і які заблудзіўся не адкінь мяне.
Ты салодкі Ісусе, / Ты Стваральнік мой! / Табою я, Збаўца, апраўдаюся.
Спавядаюся перад Табою, Збаўца: / зграшыў я, зграшыў Табе, / але адпусьці грахі мае, прабач мяне, / як Міласэрны.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Тройца, Адзінка, Божа! / Выратуй нас ад спакушэньня, / і спакусаў, і няшчасьцяў
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Радуйся, улоньня, Бога ўмясьціўшае, / радуйся, Пасад Гасподні, / радуйся, Маці Жыцьця нашага.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.