Пітанаў В.Ю.
Найперш за ўсё, узгадаем, што праваслаўныя хрысьціяне адрозьніваюць служэньне (latreia), якое аддаецца толькі Богу і шанаваньне (proskynesis), якое датычыцца Багародзіцы, сьвятым мошчам сьвятых, сьвятым іконам. Гэтыя паняцьця не маюць сэнсавай аднолькавасьці[1]. Хто такія сьвятыя? Сьвятыя – гэта людзі, выканаўшыя прызначэньне чалавека, пераняўшыя Богу, якія зьядналіся з Госпадам Ісусам Хрыстом і ўвайшоўшыя ў Царства Ўсясьвятой Тройцы, зрабіўшыся праз абагаўленьне здатнымі да адзінства ў любові з Богам[2]. Сьвяты – не значыцца бязгрэшны, бо Гасподзь “…і ў анёлах Сваіх бачыць заганы” (Ёў. 4:18). У Праваслаўнае Царкве ёсьць розныя чыны сьвятасьці, але выратаваньне немагчымае без асэнсаваньня ўласнае грэшнасьці, без паглыбленьня разуменьня, “што Хрыстос Ісус прыйшоў у сьвет уратаваць грэшнікаў, сярод якіх я першы” (1 Цім. 1:15). Сьвятыя – гэта людзі, дасягнуўшыя духоўнае дасканаласьці. Але як яны яе дасягнулі? Шляхам цяжкае духоўнае працы над сабой, пераадольваючы ў сябе старога чалавека зь ягоным памкненьнямі і запаламі, да тых пор, пакуль, па словах апостала Паўла, не зрабіліся храмам Божым. Царква праслаўляе справы і подзьвігі, зьдзейсьненыя сьвятымі пры дапамогі мілаты Боскае (Ян. 15:5). Уся ж пашана, прынесеная сьвятым, датычыцца цалкам Бога, зь дапамогай Якога яны дасягнулі сьвятасьці. Сьвятых належыць шанаваць як сяброў Хрыстовых, як дзяцей і спадкаемцаў Божых[3]. Як вядома, “Бог жа ня ёсьць Бог мёртвых, а жывых, бо ў Яго ўсе жывыя” (Лук. 20:38). Царква зямная і нябесная адзіны. Сьвятыя – нашы сумалітоўнікі, яны разам зь намі ў малітве праслаўляюць Творцу. Прыклад сумеснае малітвы мы бачым у Сьвятым Пісаньні: “І яны ўвесь час заставаліся ў навуцы апосталаў, у абыходзе і ў ламаньні хлеба і ў малітвах” (Дзеі. 2:42). Ці здольны брат маліцца прад Богам за брата? Бясспрэчна, да гэтага заклікае апостал Якаў: “…маліцеся адзін за аднаго, каб ачуняць: на многае здольная шчырая малітва праведніка” (Як. 5:16). Таму мы молімся сьвятым, просячы іх малітваў. Сьвятыя дапамагаюць нам зь духу братэрскае любові, і Гасподзь, у тым ліку і праз іх, выяўляе аб нас Свой клопат. Сьвятыя – нашы старэйшыя браты і сёстры ў Хрысьце, якія сваю вернасьць Хрысту выявілі ўсім сваім жыцьцё, якому мы можам пераймаць, да чаго заклікаў яшчэ апостал Павал: “Таму прашу вас: пераймайце мяне, як я Хрыста” (1 Кар. 4:16). Паўстаючы супраць шанаваньня сьвятых, сэктанты актыўна спасылаюцца на Сьвятое Пісаньне. Разгледзім іх аргумэнты.










