Saturday, October 23, 2010

АБ ШАНАВАНЬНІ СЬВЯТЫХ МОШЧАЎ

Пітанаў В.Ю.
Як і ў выпадку з шанаваньнем сьвятых, патрэбна адразу адзначыць, што дзеля праваслаўнага хрысьціяніна шанаваньне сьвятых мошчаў і служэньне Богу – не адно і тое ж. Апостал Павал пісаў: “Ці ня ведаеце, што целы вашыя — храм Сьвятога Духа, Які ў вас жыве, Якога маеце вы ад Бога, і вы не належыце сабе?” (1 Кар. 6:19). Калі на сьвятых спачывае Сьвяты Дух, то чаму ж нельга Яго шанаваць праз іх? Як у сьвятых, тат і ў мошчах мы шануем Таго, Хто абагавіў іх, гэта значыцца Бога. Праз мошчы і нават рэчы сьвятых Гасподзь праслаўляе Сябе, шмат прыкладаў гэтага мы знаходзім у Сьвятым Пісаньні, напрыклад: “Елісей… і ўзяў аўчыну Ільлі, якая ўпала зь яго, і ўдарыў ёю па вадзе і сказаў: дзе Гасподзь, Бог Ільлі, — Ён Самы? І ўдарыў па вадзе, і яна расступілася туды і сюды, і перайшоў Елісей.” (4 Цар. 2:12, 14) альбо “…Бог тварыў шмат цудаў Паўлавымі рукамі, так што на хворых ускладвалі хусткі і паясы зь цела ягонага, і іх пакідалі хваробы, і злыя духі выходзілі зь іх.” (Дзеі. 19:11 – 19). Тое, што Гасподзь выяўляе Сваю міласьць праз мошчы, магчыма зразумець нават зь наступнага верша: “І было, што калі хавалі аднаго чалавека, дык, убачыўшы гэта полчышча, пахавальнікі кінулі таго чалавека ў магілу Елісеевую, і ён, падаючы, дакрануўся да касьцей Елісея, і ажыў, і ўстаў на ногі свае.” (4 Цар. 13:21)
Якія вершы сэктанты выкарыстоўваюць як контраргумэнт супраць шанаваньня мошчаў?
Бо ўсякая плоць — быццам трава, і ўсякая слава людзкая — быццам квет на траве, засохла трава — квет ейны апаў” (1 Пят. 1:24). Але ў дадзеным вершы гаворыцца аб нетрываласьці славы чалавечай 1.
Народжанае ад плоці ёсьць плоць, а народжанае ад Духа ёсьць дух” (Ян. 3:6). Але цела сьвятых зрабіліся храмам Сьвятога духа. Якім яны былі зьмененыя і асьвячоныя: “Я ўкрыжаваўся з Хрыстом, і ўжо ня я жыву, а жыве ўва мне Хрыстос. А што цяпер жыву ў целе, дык жыву вераю ў Сына Божага, Які палюбіў мяне і аддаў Сябе за мяне.” (Гал. 2:19 – 20).
Бо ведаю, што ня жыве ўва мне, гэта значыцца, у плоці маёй, добрае; бо жадаць дабра я магу, а рабіць яго — не.” (Рым. 7:18). Тут гаворыцца аб сіле граху, уласьцівага душэўна – цялеснае прыродзе чалавека 2. Гэта плач Апостала аб грэшнасьці чалавека, але праваслаўныя хрысьціяне шануюць не грэшную плоць, а Бога, выяўляючага Сваю міласьць праз нятленныя мошчы сьвятых.
У канцы пералічым умовы дакладнага сьведчаньня аб сьвятасьці праведніка 3. Першая і галоўная ўмова – сьвятасьць жыцьця і годная сьмерць спачыўшага праведніка Боскага. Другая – зьдзяйсьненьне цудаў па малітве да сьвятога. Вялікае, але далёка не вырашальнае значаньне надаецца нятленнасьці астанкаў. Неабходна адзначыць, што акт кананізацыі не робіць чалавека сьвятым, ён толькі канстатуе абгрунтаванасьць шанаваньня хрысьціяніна як сьвятога, вызнаньне зямной Царквой таго факту, што гэты чалавек праслаўлены Богам.

______________________________
1. Архиепископ Феофилакт Болгарский. Толкование на деяния и соборные послания святых апостолов. Книга 1. М., Лепта. 2004. б.329
2. Гл.: Толкование посланий св. апостола Павла по трудам свт. Феофана Затворника. Санкт—Петербург. Русский хронограф. 2002. б.35
3. О вере и нравственности по учению Православной Церкви. Изд. Московской Патриархии, 1991. б.296
           

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.