Tuesday, October 26, 2010

ПАБУДОВА ПЕРШАЕ БЕЛАРУСКАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ НА ЭМІГРАЦЫІ

Міхась Белямук.
У 1959 г. адбыўся сход парафіянаў Жыровіцкае Божае Маці, на якім абмяркоўвалася пытаньне пабудовы царквы.Парафіяне пастанавілі, што на пабудову храма мужчына ахвяруе З70.оо даляраў, а жанчына — 210.оо. Заўважым, што пазьней, праз некалькі год, беларусы ў Аўстраліі пачалі будову праваслаўных цэркваў у Адэлайдзе і Мэльбурне, а будова цэркваў у Саўт Рыверы й у Нью—Ёрку пачалася каля 1971 г. Такім чынам, у Кліўледзе будавалася першая беларуская царква на эміграцыі.

Sunday, October 24, 2010

ЛЮБОЎ – ВЯНЕЦ ЖЫЦЬЦЯ ХРЫСЬЦІЯНСКАГА

сьвяціцель Феафан Затворнік
Законьнік нейкі прыступіў да Госпада і спытаў Яго: як успадкоўваюць жыцьцё вечнае? Законьнік, гэта значыць чалавек, які вывучае дадзены Богам закон і спачываючы на ім, і сам бы павінен быў ведаць пра гэта; таму вось Гасподзь і спытаў яго: ды як пра гэта напісана ў законе, прачытай. Законьнік прачытаў: “Палюбі Госпада Бога твайго ад усяго сэрца твайго і ад усёй душы тваёй, і усёю сілай тваёй, і усёй думкай тваёй, яка сам сабе". Тады Гасподзь сказаў яму: "Правіла гэта выконвай; гэта дзей, і жывы будзеш”; пацьвердзіў, гэта значыць адказ яго засьведчыў, што пра іншы шлях да вечнага жыцьця і выратаваньня і пытаць няма чаго: яго няма і быць не можа. Любі Бога і блізкага — вось і усё!

АБ ШАНАВАНЬНІ СЬВЯТЫХ

Пітанаў В.Ю.
Найперш за ўсё, узгадаем, што праваслаўныя хрысьціяне адрозьніваюць служэньне (latreia), якое аддаецца толькі Богу і шанаваньне (proskynesis), якое датычыцца Багародзіцы, сьвятым мошчам сьвятых, сьвятым іконам. Гэтыя паняцьця не маюць сэнсавай аднолькавасьці[1]. Хто такія сьвятыя? Сьвятыя – гэта людзі, выканаўшыя прызначэньне чалавека, пераняўшыя Богу, якія зьядналіся з Госпадам Ісусам Хрыстом і ўвайшоўшыя ў Царства Ўсясьвятой Тройцы, зрабіўшыся праз абагаўленьне здатнымі да адзінства ў любові з Богам[2]. Сьвяты – не значыцца бязгрэшны, бо Гасподзь “…і ў анёлах Сваіх бачыць заганы” (Ёў. 4:18). У Праваслаўнае Царкве ёсьць розныя чыны сьвятасьці, але выратаваньне немагчымае без асэнсаваньня ўласнае грэшнасьці, без паглыбленьня разуменьня, “што Хрыстос Ісус прыйшоў у сьвет уратаваць грэшнікаў, сярод якіх я першы” (1 Цім. 1:15). Сьвятыя – гэта людзі, дасягнуўшыя духоўнае дасканаласьці. Але як яны яе дасягнулі? Шляхам цяжкае духоўнае працы над сабой, пераадольваючы ў сябе старога чалавека зь ягоным памкненьнямі і запаламі, да тых пор, пакуль, па словах апостала Паўла, не зрабіліся храмам Божым. Царква праслаўляе справы і подзьвігі, зьдзейсьненыя сьвятымі пры дапамогі мілаты Боскае (Ян. 15:5). Уся ж пашана, прынесеная сьвятым, датычыцца цалкам Бога, зь дапамогай Якога яны дасягнулі сьвятасьці. Сьвятых належыць шанаваць як сяброў Хрыстовых, як дзяцей і спадкаемцаў Божых[3]. Як вядома, “Бог жа ня ёсьць Бог мёртвых, а жывых, бо ў Яго ўсе жывыя” (Лук. 20:38). Царква зямная і нябесная адзіны. Сьвятыя – нашы сумалітоўнікі, яны разам зь намі ў малітве праслаўляюць Творцу. Прыклад сумеснае малітвы мы бачым у Сьвятым Пісаньні: “І яны ўвесь час заставаліся ў навуцы апосталаў, у абыходзе і ў ламаньні хлеба і ў малітвах” (Дзеі. 2:42). Ці здольны брат маліцца прад Богам за брата? Бясспрэчна, да гэтага заклікае апостал Якаў: “…маліцеся адзін за аднаго, каб ачуняць: на многае здольная шчырая малітва праведніка” (Як. 5:16). Таму мы молімся сьвятым, просячы іх малітваў. Сьвятыя дапамагаюць нам зь духу братэрскае любові, і Гасподзь, у тым ліку і праз іх, выяўляе аб нас Свой  клопат. Сьвятыя – нашы старэйшыя браты і сёстры ў Хрысьце, якія сваю вернасьць Хрысту выявілі ўсім сваім жыцьцё, якому мы можам пераймаць, да чаго заклікаў яшчэ апостал Павал: “Таму прашу вас: пераймайце мяне, як я Хрыста” (1 Кар. 4:16). Паўстаючы супраць шанаваньня сьвятых, сэктанты актыўна спасылаюцца на Сьвятое Пісаньне. Разгледзім іх аргумэнты.

АБ ЛЮБОВІ ХРЫСТОВАЙ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Любіце адзін аднаго так, як Я вас палюбіў... Гэтыя словы даходзяць да нашага сэрца, цешаць нашу душу, а разам з гэтым іх выканаць, увасобіць у жыцьцё нам здаецца такім цяжкім подзьвігам. Пра любоў можна сказаць на розных плоскасьцях; ёсьць просты, звычайны досьвед любові, як адзін аднаго любяць сябры адной сям'і, як айцец і маці любяць сваіх дзяцей, як дзеці таксама адклікаюцца на гэту любоў, як злучае каханьне, радаснае, сьветлае каханьне жаніха і нявесту; гэта любоў, якая зьяўляецца радасьцю, сьвятлом, якое праймае усю цемру звычайнага жыцьця. Але і ў ёй ёсьць далікатнасьць і недасканаласьць. Вы напэўна ведаеце пра тое, як дзеці бываюць умілаваны бацькамі, але адклікацца на гэту любоў дзеці няздольныя; імгненьнямі — так, але не увесь час. Вы ведаеце, як паміж братамі і сёстрамі ёсьць асноўная любоў, а разам з гэтым яна не ахоплівае іх да канца. І таму казаць пра тое, што такая простая, натуральная чалавечая любоў зьяўляецца выкананьнем запаведзі Хрыстовай, што яна зьяўляецца ужо на зямлі Царствам Божым прыйшоўшым у сіле, яшчэ нельга.

Saturday, October 23, 2010

ЖЫЦЬЦЁ Ў БОГУ І З БОГАМ

сьвяціцель Феафан Затворнік
Што значаць словы Апостала: “Не я жыву, але жыве ва мне Хрыстос”? Тое, што няма ўжо ўласных жаданьняў і думак, але прысутныя толькі жаданьні і думкі Хрыстовы; толькі сіла цела і дух былі апостала, а дзеяй Хрыстос. Як жа гэта здарылася? Проста: апостал адмовіўся ад уласнае волі і скарыўся волі Боскай.

АБ ШАНАВАНЬНІ СЬВЯТЫХ МОШЧАЎ

Пітанаў В.Ю.
Як і ў выпадку з шанаваньнем сьвятых, патрэбна адразу адзначыць, што дзеля праваслаўнага хрысьціяніна шанаваньне сьвятых мошчаў і служэньне Богу – не адно і тое ж. Апостал Павал пісаў: “Ці ня ведаеце, што целы вашыя — храм Сьвятога Духа, Які ў вас жыве, Якога маеце вы ад Бога, і вы не належыце сабе?” (1 Кар. 6:19). Калі на сьвятых спачывае Сьвяты Дух, то чаму ж нельга Яго шанаваць праз іх? Як у сьвятых, тат і ў мошчах мы шануем Таго, Хто абагавіў іх, гэта значыцца Бога. Праз мошчы і нават рэчы сьвятых Гасподзь праслаўляе Сябе, шмат прыкладаў гэтага мы знаходзім у Сьвятым Пісаньні, напрыклад: “Елісей… і ўзяў аўчыну Ільлі, якая ўпала зь яго, і ўдарыў ёю па вадзе і сказаў: дзе Гасподзь, Бог Ільлі, — Ён Самы? І ўдарыў па вадзе, і яна расступілася туды і сюды, і перайшоў Елісей.” (4 Цар. 2:12, 14) альбо “…Бог тварыў шмат цудаў Паўлавымі рукамі, так што на хворых ускладвалі хусткі і паясы зь цела ягонага, і іх пакідалі хваробы, і злыя духі выходзілі зь іх.” (Дзеі. 19:11 – 19). Тое, што Гасподзь выяўляе Сваю міласьць праз мошчы, магчыма зразумець нават зь наступнага верша: “І было, што калі хавалі аднаго чалавека, дык, убачыўшы гэта полчышча, пахавальнікі кінулі таго чалавека ў магілу Елісеевую, і ён, падаючы, дакрануўся да касьцей Елісея, і ажыў, і ўстаў на ногі свае.” (4 Цар. 13:21)

Friday, October 22, 2010

ЧАТЫРЫ СЛОВА АБ МАЛІТВЕ

сьвяціцель Феафан Затворнік
І
У сьвята Уводзіны ў храм Усясьвятой Багародзіцы знаходжу своечасовым прапанаваць вам навучаньне пра малітву, — галоўнае справе храма. Храм ёсьць месца малітвы і ніва яе разьвіцьця. Дзеля нас уводзіны ў храм ёсьць уводзіны ў дух малітоўны. І сэрца дабраваліць Гасподзь называць храмам Сваім, куды уваходзячы разумна, стаім прад Ім, узыходжаньне да Яго узбуджаючы, як духмянае курэньне фіміяму. Будзем жа вучыцца, як гэтага дасягнуць!
Зьбіраючыся ў храм, вядома, вы моліцеся. І тут зьдзяйсьняючы малітву, дакладна, і дома не пакідаеце яе. Таму залішне было б казаць вам аб нашым абавязаку маліцца, калі вы моліцеся; але ніяк, думаю, не залішне паказаць вам два — тры правілы пра тое, як зьдзяйсьняць малітву, калі не ў навучэньне, то ў напамінак. Справа малітвы ёсьць першая справа ў хрысьціянскім жыцьці. Калі ў стаўленьні да звычайнага парадку спраў праўдзівая прымаўка: стагодзьдзе жыві, стагодзьдзе вучыся; то тым больш яно датычыцца малітвы, дзеяньне якой не павінна мець перапынку, і ступені якой не маюць мяжы.

Wednesday, October 20, 2010

ГІСТОРЫЯ І ПРАБЛЕМАТЫКА ПЕРАКЛАДАЎ ПРАВАСЛАЎНАГА БОГАСЛУЖЭНЬНЯ НА СУЧАСНУЮ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ

прат. Сяргей Горбік
І зьявіліся ім языкі падзеленыя, як бы вогненныя, і апусьціліся па адным на кожнага зь іх. І напоўніліся ўсе Духам Сьвятым і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім вяшчаць.
Дзеі. 2:3 – 4
Уступ
Пытаньне арганізацыі богаслужбы на беларускае мове заўсёды было актуальным для дзеячаў нацыянальнага беларускага руху. Але ягоную большую частку яно цікавіла выключна ў палітычным і культурніцкім сэгмэнце. Цалкам магчыма – менавіта апошні момант зрабіўся асноўнае падставай таго, што мэтанакіравана і сыстэмна гэтым пытаньнем сур’ёна ніхто не займаўся да пачатку 90-х гадоў ХХ ст. Толькі паўстаньне незалежнай Беларускай Дзяржавы прымусіла дзьве найбольш буйныя рэлігійныя структуры ў Беларусі: Рускую Праваслаўную Царкву Маскоўскага Патрыярхату (далей РПЦ МП) і Рыма – Каталіцкі Касьцёл надаць пэўную ўвагу гэтаму пытаньню. Але іх рэальныя вынікі, на вялікі жаль, былі і застаюцца мінімальнымі, а выгляд нават зьдзейсьненых перакладаў – пакідае жадаць лепшага. Тут нават не дапамагае праца невялікага “беларускага кола” (некалькіх сьвятароў і вернікаў) у Беларускім Экзархаце РПЦ, якое моўна і традыцыйна застаецца “закладнікам” палітычнае каньектуры РПЦ МП. 

Monday, October 18, 2010

У ЭГІПЦЕ ГАСПОДЗЬ ЗЬДЗЕЙСЬНІЎ ЦУД ВЫРАТАВАНЬНЯ ДВУХ ДЗЯЎЧАТ

Мусульманін у Эгіпце забіў сваю жонку з-за таго, што яна чытала Біблію, а затым пахаваў яе разам з грудным дзіцем і з 8—летняй дачкой — паведамляе інфармацыйнае агенцтва nickpoolenow.com.
Дзяўчынкі былі пахаваны жыўцом! Затым ён паведаміў паліцыі, што дзяўчынак забіў іх дзядзька. Праз 15 дзён памёр яшчэ адзін іх сваяк. Калі яго хавалі, апынулася, што абедзьве маленькія дзяўчынкі, якія знаходзіліся пад тоўшчай пяску, былі жывыя ! Уся краіна прыйшла ў абуранасьць з-за гэтага выпадку і ў канцы ліпеня гэтага чалавека пакаралі сьмерцю.
Старэйшую зь дзяўчынак спыталі, як жа яны выжылі, і яна адказала: “Чалавек у зьзяючай белай вопратцы з крывавымі ранамі на руках прыходзіў кожны дзень, каб карміць нас”. Ён абуджаў маю маму, каб яна карміла грудзьмі маю сястру. У яе узялі інтэрвью, якое трансьлявалі па нацыянальным тэлебачаньні Эгіпту, пытаньні задавала жанчына—дыктар, мусульманка ў паранджы. Падчас трансьляцыі яна сказала: “Гэта быў ніхто іншы як Ісус, таму што ніхто іншы не змог бы зрабіць нічога, падобнага гэтаму”!
Мусульмане вераць, што Іса (Ісус) зрабіў гэта, але раны на Яго руках азначаюць, што Ён насамрэч быў раскрыжаваны, і зусім ясна, што Ён жывы! Але таксама зусім ясна, што дзіця не змагло б выдумаць такога роду гісторыю, а гэтыя дзеці ніяк не маглі б выжыць, калі б не адбылося сапраўднага цуду.

Sunday, October 17, 2010

І МЁРТВЫМ, І ЖЫВЫМ, І НЕНАРОДЖАНЫМ ЗЕМЛЯКАМ МАІМ НА УКРАІНЕ І НЕ НА УКРАІНЕ МАЁ СЯБРОЎСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ

Тарас Шаўчэнка
Аще кто речет, яко люблю Бога,
а брата своего ненавижу, ложь есть.
Соборное послание Ионна. Глава 4, с. 20.
І зьмяркае, і сьвітае,
Дзень божы мінае,
Зноў і стомленыя людзі,
І усё спачывае.
Толькі я, нібы пракляты,
І дзень, і ноч плачу
На шматлюдных раздарожжах,
І ніхто не бачыць.
І не бачыць, і не знае -
Аглухлі, не чуюць,
Кайданамі мяняюцца,
Праўдаю гандлююць
І Госпада зьневажаюць, -
Людзей запрагаюць
У ярмо; аруць жа ліха,
Ліхам засяваюць,
А што ўродзіць? Пабачыце,
Што за жніва будзе.
Схамяніцеся ж нарэшце,
Вырадкі - не людзі!
Паглядзіце на рай ціхі
Вы, на Украіну,
Палюбіце вялікую
Гэтую руіну!
Раскуйцеся, на чужыне
Братацца пачнеце
І таго вы не шукайце,
Чаго няма ў сьвеце, -
Не знайсьці таго ніколі
На чужыне ў полі.
Свая ж хата - свая праўда,
Свая сіла й воля.