Thursday, September 30, 2010

УСПАМІН ПРА МІТРАПАЛІТА МЕЛЬХІСАДЭКА

Аляксандр Макаеў
У аўторак 28 верасня 2010 года у памяшканні сядзібы БНФ сябры секцыі “Мемарыял” ушанавалі памяць Мельхісадэка (1879-1931), праваслаўнага архірэя, мітрапаліта Менскага i Беларускага, герарха Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, рэлiгiйнага i грамадзкага дзеяча, удзельнiка беларускага хрысцiянскага руху ХХ ст., педагога, шырока- і глыбокаадукаванага чалавека (ведаўшага дванацаць моваў, у тым ліку старажытнажыдоўскую– адну з самых цяжкіх). У свецкiм жыццi ягонае імя— Мiхал Паеўскi.
Паседжанне ў форме круглага стала пачалося зь малітвы і ўступнага слова сьвятара Леаніда Акаловіча (БАПЦ). З паўгадзіннай інфармацыяй пра жыццё, дзейнасць і змаганне Мітрапаліта Мельхісадэка за Беларускую Праваслаўную Царкву супраць прамаскоўскай бальшавіцкай улады і царкоўных “рэвалюцыянераў-абнаўленцаў” выступіў Мікола Бамбіза. Добрыя словы пра чысты вобраз Мельхісадэка сказалі гісторык-даследчык, аўтар кнігі “Пакутнік за Веру і Бацькаўшчыну: Мітрапаліт Мельхіссэдэк” Таццяна Процька, Анатоль Белы – старшыня клуба “Спадчына”, пісьменнік Леанід Маракоў, мастак Алесь Марачкін. Больш чым за дваццаць чалавек, што прысутнічалі на паседжанні, падтрымалі ідэю адкрыцця мемарыяльнай шыльды ў гонар мітрапаліта Мельхісадэка ў Мінску.

СЬВЯТЫЯ МУЧАНІЦЫ ВЕРА, НАДЗЕЯ, ЛЮБОЎ І МАЦІ ІХ САФІЯ.

(17 верасьня)
У ІІ ст. у час цараваньня імпэратара Андрыяна жыла ў Рыме ўдава-хрысьціянска, па імю Сафія. У яе было тры дачкі, якіх яна назвала імёнамі трох хрысьціянскіх дабрадзействаў: Веры, Надзеі і Любові. Яна выхоўвала іх у страсі Божым, навучала іх чытаць Эвангельля і ўсяляла ў іх цьвёрдасьць духу і веру ў Госпада нашага Ісуса Хрыста. Да імпэратара дайшлі чуткі аб тым, што ўдава – хрысьціянка. Ён паклікаў яе да сябе. Даведаўшыся ад самой Сафіі, што яна і яе дзеці хрысьціяне, – ён даручыў наглядаць за імі жанчыне–язычніцы і праз тры дні выклікаў Сафію на суд.

Wednesday, September 29, 2010

ДА ГІСТОРЫІ ПЫТАНЬНЯ ПРЫЁМУ КЛІРЫКАЎ У НОВУЮ ЮРЫСДЫКЦЫЮ ПРАЗ ХІРАТЭСІЮ Ў ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЕ

прат. Сяргей Горбік
У працэсе вывучэньня гісторыі Праваслаўнае Царквы, асабліва ХХ стагодзьдзя, пры разглядзе прыёму клірыкаў у іншую юрысдыкцыю, мы часта сустракаемся зь досыць незразумелае фармулёўкай “прыняты праз хіратэсію”. Падобнае неразуменьне выклікана тым, што сам чын хіратэсіі (χειροθεσία – пакладаньне рук, дабраслаўленьне) ужываецца адносна чыну пастаўленьня ніжэйшага царкоўнага кліру: чытальнікаў і сьпевакоў і, у некаторых выпадках, іпадыяканаў. Адносна рукапакладаньня архірэяў, сьвятароў і дыяканаў ужываецца тэрмін хіратонія (χειροτονία). Такім чынам, узьнікае натуральная блытаніна, бо, здаецца лягічным, да архірэяў, сьвятароў і дыяканаў хіратэсія ўжывацца не можа. Тым больш, што ў тэкстах сустракаецца і тэрмін “паўторная хіратонія” (г.зн. першая хіратонія была прызнана несапраўднае). Некаторыя дасьледчыкі і клірыкі, памыляючыся, ставяць знак роўнасьці паміж тэрмінам “прыняты праз хіратэсію” і “прыняты праз паўторную хіратонію”. І, выходзячы з такога сьцьверджаньня, лічаць тэрмін “прыняты праз хіратэсію” некарэктным альбо наогул няправільным.

Tuesday, September 28, 2010

ДА 90 ЎГОДКАЎ СЛУЦКАГА ПАЎСТАНЬНЯ: АЙЦЕЦ ХВЕДАР ДАНІЛЮК – СЬВЯТА І ЗМАГАР

(12.8.1887 – 29.7.1960)
Нарадзіўся 12 жніўня ў вёсцы Сурынка Слонімскага павету. Паходзіў зь беларускае праваслаўнае сялянскае сям’і: бацькі – Васіль і Агрыпіна Данілюкі. Пачатковую адукацыю атрымаў у мясцовае школе ў Сурынцы. Скончыў духоўную школу пры Жыровіцкім манастыры. Працаваў настаўнікам на Слонімшчыне, а пазьней псаломшчыкам у Кобрынскім павеце. З 1914 года – у войску. Скончыў школу прапаршчыкаў у Гатчыне (1917 г.) У жніўні 1917 года ўдзельнічаў у зьезьдзе беларусаў – вайскоўцаў у Маскве. З кастрычніка 1917 г. – на Румынскім фронце, камісар 4-га беларускага корпуса. Зь верасьня 1918 г. – на Беларусі. У сьнежні гэтага ж года абраны старшынёй Беларускае валасное рады ў Ваўкавыску. У студзені 1919 года – малодшы афіцэр 1-га Беларускага Гарадзенскага полку. Урадам Беларускае Народнае Рэспублікі быў накіраваны ў Літву ў распараджэньне Міністэрства беларускіх спраў пры Літоўскім урадзе. Удзельнік Слуцкага паўстаньня 1920 года. Пасьля заканчэньня вайны Польшчы зь Бальшавіцкае Расеяй, жыў у вёсцы Вярэйкі Ваўкавыскага павету, дзе служыў псаломшчыкам у мясцовае праваслаўнае царкве. Рукапаложаны ў сьвятара 21 верасьня 1921 года. У 1922 – 1939 гадох – настаяцель праваслаўных прыходаў на Слонімшчыне і Наваградчыне. У 30-я гады прасьледаваўся польскае адміністрацыяй за беларускую праваслаўную і грамадзкую дзейнасьць. У 1935 годзе пазбаўлены польскімі ўладамі, праз паданьне каталіцкае адміністрацыі, уласнага прыходу. Працаваў памочнікам настаяцеля ў мясцовасьцях Крывошын і Заблудава. У час Другой сусьветнае вайны прымаў актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім і рэлігійным жыцьці. Як прадстаўнік Наваградскае япархіі прымаў чынны ўдзел у працы Усебеларускага Царкоўнага сабору ў Менску (30.8 – 2.9.1942), на якім была абвешчана аўтакефалія Беларускае Праваслаўнае Царквы. Спрычыніўся да стварэньня вайскова-капэлянскае службы пры беларускіх узброяных аддзелаў, у тым ліку тых, што пакінуліся на Бацькаўшчыне дзеля партызанскага змаганьня зь савецка-расейскімі акупантамі. З 1944 г. – у эміграцыі. Спачатку служыў у Германіі. Адзін зь ініцыятараў аднаўленьня Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы на эміграцыі, удзельнік Беларускага Царкоўнага сабору ў Канстанцы (Германія, 1948 г.). У жніўні 1950 года пераехаў у Злучаныя Штаты Амэрыкі. Стваральнік і шматгадовы настаяцель прыходу сьв.Кірылы Тураўскага з Нью-Ёрку. На ўстаноўчым зьезьдзе япархіі БАПЦ у ЗША і Канадзе ў траўні 1960 года абраны ў япархіяльную ўправу, прызначаны кіраўніком царкоўна-судовага аддзелу. У сваё дзейнасьці пасьлядоўна адстойваў ідэю аўтакефаліі Беларускае Праваслаўнае Царквы. Годна спачыў 29 ліпеня 1960 года ў Нью-Ёрку. Пахаваны на беларускіх могілках Нью-Брансуіку.

Monday, September 27, 2010

УЗЬНЯЦЬЦЕ КРЫЖА ГОСПАДА

мітрапаліт Антоні Суражскі
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
З трапятаньнем і з глыбокай сьвядомасьцю сьвятога жаху мы пакланяемся сёньня перад Крыжам Гасподнім. І разам з гэтым мы сьвяткуем перамогу Боскую над грахом, над злом, над усім, што падзяляе чалавека і сьвет ад Яго...

АБ ГОДНЫМ ЖЫВАТВОРЧЫМ КРЫЖЫ (АМІЛІЯ ХІ)

Сьвяціцель Рыгор Палама
Са старажытных часоў Крыж Хрыстовы быў прадказаны і выяўлены ў выглядзе вобразаў; м калі б не было сілы Крыжа, ніхто б ніколі не здолеў прымірыцца з Богам. Таму што пасьля гэтага злачынства прабацькаў у раю Боскім праз дрэва, грэх ажыў, мы ж памерлі, і раней сьмерці цела, зьдзейсьнілася сьмерць душы, якая ёсьць аддаленьнем душы ад Бога. Тое жыцьцё, якім мы жылі пасьля злачынства, было жыцьцём у граху і жыцьцём цялесным; грэх жа не падпарадкоўваецца закону Боскаму, ды і няздольны; так і жывучыя цялесным жыцьцём, няздольныя дагадзіць Богу. І паколькі, як і Апостал кажа: “Плоць жадае супраціўнага Духу, а Дух – супраціўнага плоці” (Гал. 5:17), – Бог жа ёсьць Дух і сама Дабрыня і Дабрадзейнасьць, – і наш дух створаны па ўзору і падабенству Ягонаму, але ў выніку і на падставе граху прыйшоў у нягоднасьць, – то да таго часу, пакуль грэх не будзе зьнішчаны і жыцьцё ў целе зьведзена на нішто, якім чынам мог бы хто аднавіцца ва ўсім і зрабіцца жаданым Богу – Крыж Хрыстовы і ёсьць зьнішчэньне граху. Таму адзін зь нашых богасносьбітных Айцоў, будучы запытаны адным зь няверных: “Няўжо ён верыць ва Ўкрыжаванага?” – адказаў: “Да, – ва Ўкрыжываўшага грэх”. Багата хто і раней зьяўленьня Крыжа Хрыстовага, быўшыя да Закону і пасьля Закону, былі засьведчаны Самім Богам, як – сябра Боскі, і Цар, і Прарок Давыд, як, натуральна, і сам тады будучы ў ліку сяброў Боскіх, кажа: “Якія ўзьнёслыя для мяне намеры Твае, Божа” (Пс. 138:17). Але ж як гэта так, што і раней абвешчаны яны: “Сябрамі Боскімі?” – Я вам вытлумачу гэта, калі вы выявіце мне послух і ўважна будзеце слухаць (мае словы).

СЛОВА Ў ДЗЕНЬ УЗЬНЯЦЬЦЯ КРЫЖА ГОСПАДА

архіяпіскап Лука (Война – Ясянецкі)
Учора, на ўсяночнае, вы назіралі з глыбокай пашанай абрад узьняцьця крыжа Госпада.
Дабраславіць вас Гасподзь за гэту глыбокую павагу, але ці даволі толькі яе? Ці даволі толькі тры разы ў год бачыць вынас крыжа, абуджаючы вашу глыбокую павагу? О не, зусім не даволі! Трэба значна большае. Трэба, каб крыж Хрыстоў быў адбіты на сэрцах вашых, а не толькі вісеў на грудзі вашай.

СЛОВА НА ГОДНЫ І ЖЫВАТВОРЧЫ КРЫЖ І НА ДРУГІ ПРЫХОД, А ТАКСАМА АБ ЛЮБОВІ І МІЛАСЬЦІ

звышгодны Яфрэм Сірын
Усялякае сьвята і ўсялякая дзея Госпада нашага Ісуса Хрыста – нам, вернікам, выратаваньне і пахвала. Але пахвала пахвал – крыж; але сьвята сьвятаў – калі “бо Пасха наша Хрыстос, ахвяраваны за нас” (1 Кар. 5:7), лепш жа казаць, калі паўстаў зь мёртвых Ягня Боскае, “узяўшы грэх сьвету” (Ян. 1:29). Гэта – уладар і цар сьвятаў.

Sunday, September 26, 2010

НЯДЗЕЛЯ ПРАД УЗЬНЯЦЬЦЕМ

Мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Сьвяты бываюць розныя, Бываюць сьвяты, калі душа поўная захапленьня і весялосьці, а бываюць сьвяты, якія напаўняюць душу строгай скрухай. І вось сьвята Узьняцьця Крыжа Гасподняга належыць да гэтых апошніх. Крыж Гасподні быў выяўлены ў Сьвятой Зямлі, ён быў знойдзены і быў узьняты, каб усе людзі, атачыўшыя патрыярха і царыцу, маглі яго бачыць.

Saturday, September 25, 2010

УЗЬНЯЦЬЦЯ ГОДНАГА І ЖЫВАТВОРЧАГА КРЫЖА ГОСПАДА

(14 верасьня)
Сьвята Ўзьняцьця ёсьць слаўная ўрачыстасьць годнага і жыватворчага Крыжа Госпада. Яно запачаткаванае ў памяць дзьвюх сьвятых падзеяў у гісторыі Царквы Хрыстовай. Першай падзеяй ёсьць цудоўная зьяўленьне і знаходка Крыжа ў час цараваньня Канстантына Вялікага. Канстантын не зьяўляўся хрысьціянінам, але, па загаду свайго бацькі, да хрысьціян ставіўся прыхільна.

СЛОВА НА ЎСЯСЛАЎНАЕ ЎЗЬНЯЦЬЦЯ КРЫЖА СЬВЯТОГА АНДРЭЯ, АРХІЯПІСКАПА КРЫЦКАГА

cьвяты Андрэй Крыцкі
Мы славім Крыж, і ўся Царква напаўняецца бляскам славы. Мы славім Крыж, і твар усяго сусьвету азараецца зьзяньнем радасьці. Мы славім Крыж, і адыходзіць змрок і разьліваецца сьвятло. Мы славім Крыж, і зь Укрыжаваньнем ўзносімся, каб, пакінуўшы ніжэйшую зямлю разам з грахом, атрымаць небе і нябеснае. Крыж узьнімаецца, і шумны рык дэманаў змаўкае. Крыж узьнімаецца, і варожа сіла сатаны, уражаная, падае і разбураецца. Крыж узьнімаецца, і ўсе вернікі сыходзяцца. Крыж узьнімаецца, і гарады урачыстасьць зьдзяйсьняюць і народы сьвяткуюць сьвята. Так, адна згадка Крыжа ўжо абуджае да жыцьцятворчай радасьці і паслабляе цяжкую скруху.

ГАЛГОФА І ХРАМ ТРУНЫ ГОСПАДА Ў ЕРУСАЛІМЕ

М. Скабаллановіч
Калі уся Палестына, асьвячоная жыцьцём у ёй нашага Выратавальніка, для нас, хрысьціян, — сьвятая зямля, то найвялікшай сьвятыняй гэтай сьвятой зямлі зьяўляецца для нас Галгофа — месца расьпяцьця і крыжовай сьмерці Хрыста за выратаваньне людзей. Усё жыцьцё Яго была узыходжаньнем на Галгофы, да вялікага подзьвігу паслухмянства волі Айца Нябеснага і справе збаўленьня роду чалавечага. І ужо тады, калі анёлы, пры нараджэньні Выратавальніка, апявалі “слава ў вышынях Богу і на землі мір”, яны услаўлялі Галгофу — пакуты і сьмерць Хрыста. Так, усё жыцьцё Хрыста, ад віфліемскіх ясьляў да апошняга Яго уздыху, да вялікага “зьдзейсьнілася”", — гэтае нясеньне Выратавальнікам крыжа Свайго да Галгофы і, нарэшце, прыняцьце крыжа на Галгофе. Тут, калі зьдзейсьнілася злачынная людзкая справа, адзначаная цудоўнай цемрай, зазьзяла Боскае Сонца, кінула свае выратавальныя і жыватворчыя прамяні на усё чалавецтва; тут скончылася ноч Старога Запавету і заблішчаў прамяністы дзень Запавету Новага, адным словам, тут, на Галгофе, сьмерцю Выратавальніка адчыненыя для людзей дзьверы у новае жыцьцё і ў палацы жыцьця вечнага. Усё гэта для хрысьціянскага сэрца і розуму зьвязана са сьвятым імем Галгофы, са найсьвяцейшым месцам расьпяцьця нашага Выратавальніка. І дрэнны той хрысьціянін, сэрца якога не б'ецца поўнай глыбокай пашаны радасьцю пры назьве Галгофа, пры успаміне Галгофы!

Friday, September 24, 2010

ЗВЫШГОДНАЯ ФЯДОРА АЛЕКСАНДРЫЙСКАЯ

11 верасьня

Звышгодная Фядора Александрыйская і яе муж жылі ў Александрыі. У іх сям'і панавалі любоў і згода, і гэта было нянавіснае ворагу выратаваньня. Падвахочаны сатаной, адзін багаты чалавек прывабіўся прыгажосьцю маладой Фядоры і пачаў усімі спосабамі схіляць яе да пралюбадзейства, але доўгі час не меў посьпеху. Тады ён падкупіў жанчыну—зводніцу, якая увяла ў зман даверлівую Фядору, сказаўшы, што грэх, які здзяйсьняецца уначы, Бог не ставіць ў віну. Фядора здрадзіла свайму мужу, але неўзабаве апамяталася і, усьвядоміўшы паскуднасьць падзеньня, зьненавідзела сябе, неміласэрна біла сябе па твары і рвала валасы на галаве. Сумленьне не давала ёй супакою, і Фядора адправілася да знаёмай ігуменьні і распавяла пра дасканалае злачынства. Ігуменьня, бачачы роспач маладой жанчыны, узбудзіла ў ёй веру ў Боскае прабачэньне і нагадала эвангельскую прыпавесьць пра грэшніцу, якая абмыла сьлязамі ногі Хрыста і атрымала ад Яго прабачэньне сваіх грахоў. У надзеі на літасьць Боскую Фядора сказала: “Веру Богу майму і з гэтага часу не буду зьдзяйсьняць такога граху, а зроблены паспрабую загладзіць”. У тую ж хвіліну звышгодная Фядора вырашыла сысьці ў манастыр, каб ачысьціцца ў подзьвігу і малітве. Яна таемна пакінула сям'ю і, перапрануўшыся ў мужчынскую вопратку, накіравалася да мужчынскага манастыра, бо баялася, што муж знойдзе яе ў жаночым манастыры. Ігумен манастыра не дабраславіў пусьціць яе нават у двор, выпрабоўваючы цьвёрдасьць прышэльца. Звышгодная Фядора засталася начаваць у варот. Раніцай яна, прыпаўшы да ног ігумена, назвалася Хвядорам зь Александрыі прасіла пакінуць яе ў манастыры дзеля пакаяньня і манаскіх подзьвігаў. Бачачы чыстасардэчны намер прышэльца, ігумен пагадзіўся.

Нават дасьведчаныя манахі дзівіліся усяночным укленчаным малітвам, пакоры, цярпеньню і самаадданасьці Хвядора. Сьвятая жыла ў манастыры восем гадоў. Яе цела, некалі апаганенае пралюбадзействам, стала бачным сасудам мілаты Боскае і ёмішчам Сьвятога Духу. Аднойчы сьвятая была паслана ў Александрыю для набыцьця хлеба. Дабраслаўляючы яе ў шлях, ігумен загадаў, у выпадку затрымкі на шляху, спыніцца ў суседнім, Энацкам манастыры. У гасьцініцы Энацкага манастыра пражывала тады дачка ігумена, якая прыйшла наведаць айца. Прывабленая прыгажосьцю маладога манаха, яна пачала схіляць звышгодную Фядору да граху блуду, не ведаючы, што прад ёй жанчына. Пачуўшы адмову, яна зьдзейсьніла грэх зь іншым госьцем і зачала. Звышгодная ж, купіўшы хлеб, вярнулася ў свой манастыр.

Праз некаторы час бацька бессаромнай дзяўчыны, заўважыўшы зьдзейсьненае злачынства, пачаў выпытваць у дачкі, хто яе спакусіў. Дзяўчына паказала на Хвядора—манаха. Айцец неадкладна паведаміў настаяцелю манастыра, у якім жыла звышгодная Фядора. Ігумен заклікаў Хвядора і распавёў яму пра абвінавачваньне. Манах цьвёрда адказаў: “Бог сьведка, я гэтага не рабіў”, і ігумен, ведаючы чысьціню і сьвятасьць жыцьця Хвядора, не паверыў паклёпу. Калі блудніца нарадзіла, энацкія манахі прынесьлі немаўля ў манастыр, дзе жыла падзьвіжніца, і пачалі дакараць манахаў у нячыстым жыцьці. Гэтым разам і ігумен паверыў паклёпу і угневаўся на невінаватага Хвядора. Немаўля уручылі звышгоднае і з ганьбай выгналі яе зь манастыра. Фядора пакорліва скарылася новаму выпрабаваньню, бачачы ў ім адкупленьне ранейшага граху. Яна пасялілася зь дзіцем непадалёк ад манастыра ў будане. Пастухі зь жалю давалі малако для немаўля, а сама звышгодная сілкавалася толькі дзікай травой. На працягу сямі гадоў, пераносячы нягоды, сьвятая падзьвіжніца знаходзілася ў выгнаньні. Нарэшце, па просьбе манахаў, ігумен дазволіў ёй вярнуцца ў манастыр разам зь немаўлём, дзе яна два гады пражыла ў засаўцы, павучаючы дзіця страху Боскаму. Ігумен манастыра атрымаў ад Бога адкрыцьцё, што грэх манаха Хвядора дараваны. Мілата Боская спачывала на манаху Фядоры, і неўзабаве усе манахі зрабіліся сьведкамі знака, які здзейсьніўся малітвамі падзьвіжніцы. Аднойчы ў той мясцовасьці падчас засухі перасохлі усе крыніцы. Ігумен сказаў браціі, што толькі Хвядор зможа адхіліць бедзтва. Заклікаўшы звышгодную, ігумен загадаў ёй прынесьці ваду зь высмаглай студні. Па дабраслаўленьню ігумена звышгодная Фядора прынесла ваду, пасьля чаго вада ў студні ужо не перасыхала. Пакорлівая Фядора казала, што цуд зьдзейсьніўся па малітве і веры іх ігумена.

Перад сьмерцю вялебная Фядора зачынілася ў кельлі з хлопцам і адпісвала яму любіць Бога, падпарадкоўвацца ігумену і браціі, захоўваць маўчаньне, быць незласьлівым і рахманым, пазьбягаць брыдкаслоўя і марнаслоўя, любіць беднасьць, успамінаць іх вандроўнае жыцьцё. Пасьля гэтага, стаўшы на малітву, яна ў апошні раз прасіла ў Госпада прабачэньня грахоў. Разам зь ёй маліўся і хлопец. Хутка словы малітвы замерлі на вуснах падзьвіжніцы, і яна спакойна адышла ў Вышэйшы сьвет (+ кал. 474 — 491).

Гасподзь адкрыў ігумену праўду аб духоўнае дасканаласьці манаха Хвядора і пра яго патаемную таямніцу. Плябан, каб зьняць паклёп са спачыўшай, у прысутнасьці настаяцеля і браціі Энацкага манастыра распавёў пра бачаньне і для пасьведчаньня адкрыў грудзі вялебнай. Энацкій ігумен і брація здрыгануліся ад жаху за свой вялікі грэх і, прыпаўшы да сьвятога цела, са сьлёзамі прасілі прабачэньні ў звышгоднае Фядоры. Вестка пра сьвятую падзьвіжніцу дайшло да мужа звышгоднае Фядоры. Ён прыняў пострыг у манастыры, дзе ратавалася ягоная жонка. Хлопец, выгадаваны звышгоднай, таксама пайшоў па стопах сваёй прыёмнай маці. Пасьля ён зрабіўся ігуменам гэтага манастыру.


Thursday, September 23, 2010

ПЕРШЫ ПОЛАЦКІ ЯПІСКАП МІНА І ХРАМ – УСЫПЛЯЛЬНІЦА

Міхась Белямук

Паводле летапісаў першым Полацкім япіскапам быў Міна, хіратанісаны 13 сьнежня 1105 года, памёр 20 ліпеня 1116 года. Наступны япіскап, хіратонія якога адзначана ў летапісах пад 1143 г. – Кузьма. “Жыцьцё”[1] Еўфрасіньні Полацкае называе япіскпаў Ільлю (1117 – 1128) й Дзяніса (1117? – 1183) [2, б. 73, 78].

Пра япіскпа Ільлю “Жыцьцё” распавядае, што ён прыйшоў да Еўфрасіньні з прапановай перабрацца ў Сяльцо, дзе царква сьвятога Збаўцы, дзе “брація наша ляжыць, раней нас быўшая япіскапамі” [2, б. 74]. Гэтак мы даведаемся, што япіскап Міна не быў першым Полацкім япіскапам і што япіскапы пахаваны ў Сяльцы, якое з паловы ХІІ–га стагодзьдзя зрабілася вядома як Спаса–Еўфрасінеўскі жаночы манастыр. Што тычыцца царквы сьвятога Збаўцы, то ў пачатку ХІХ стагодзьдзя яна была ледзь прыкметнае руінай, таму паўстала пытаньне, ці сапраўды ў Сяльцы існавала царква–усыпляльніца полацкіх герархаў.

Акадэмік Міхал К. Каргер зацікавіўся гэтым пытаньнем і правёў у 1961 – 1964 гадох раскопкі [3, б.240–247]. Раскопкі выявілі, што храм з трох бакоў атачаюць прытворы – галерэі, што сьцены захаваліся (больш за 1 метр), што ўсходняя частка храму была цалкам зьнішчана пасьля 1943 года пабудоваю склепа. М.К. Каргер дапускае, што храм быў ня толькі трохнэфавым, а і трохабсідным.

Сьцены мелі фрэскавы росьпіс, ад каторага in situ зьберагліся дэкаратыўныя панэлі мурмурацыі ў ніжніх частках сьцен.

На падлозе адшуканыя дробныя абломкі тынкоўкі з фрэскавым росьпісам. На абломках бачны часткі твараў, вопраткі і надпісаў, дэкаратыўныя фрагмэнты. Падлога храму і прытвораў густа выслана фігурнымі рознакаляровымі майялікавымі пліткамі.

У паўночным прытворы знаходзіцца вялікага памеру крыпта, аздобленая мазаікай. Мабыць, яна была прадугледжана дзеля вельмі дастойных асобаў. Мазаікай быўаздоблены заходне–паўднёвы вугал. М.К.Каргер дапускае, што мазаікай былі пакрыты сьцены асноўнага храму і сьцены, дзе знаходзіліся саркафагі. У храме–усыпляльніцы было 32 саркафагі, большасьць якіх былі пустыя. У тых, дзе былі касьцякі старых мужчынаў, не захаваліся аблачэньні, а пэўна тут былі пахаваны Полацкія япіскапы і архіяпіскапы. Тое, што саркафагі пустыя і пакойнікі без аблачэньня, хай нас не зьдзіўляе, бо ў Полацку гаспадарылі людзі, якім наша праваслаўная рэлігійная мінуўшчына была не да спадобы й якія нішчылі яе рознымі шляхамі.

М.К. Каргер кажа, што полацкі храм–усыпляльніца быў “выключны па багацьцю дэкору і інтэр’еру” [3, б. 244]. Ён расьпісаны фрэскамі і мазаікай, аздоблены разнастайнымі па памеры і колеры майялікавымі пліткамі. Храм “яўна мог канкурыраваць са ўсімі вядомымі нам храмамі Полацка, не саступаючы ва многіх адносінах самому сабору Сафіі” [3, б. 247]. Пабудовы храму–усыпляльніцы М.К. Каргер адносіць да пачатку ХІІ стагодзьдзя [3, 245].

Хто–ж мог быць будаўніком храму–усыпляльніцы? На нашу думку, гэта мог быць япіскап, які займаў Полацкую катэдру. Кіеўская Русь часоў япіскапа Міны мела ўжо два культурныя цэнтры – Вышгарад, дзе ляжаць мошчы Барыса і Глеба, і Пячорскі манастыр, дзе знаходзіліся мошчы Феадосія, да кананізацыі якога рыхтаваліся герархі.

У Полацку пакуль што не было такога культурнага асяродку, які–б адпавядаў манаскаму спірытуалізму й уплываў на сыноў і ўнукаў Усяслава Чарадзея ды спрыяў аб’яднаньню полацкіх князёў. Япіскап Міна да хіратоніі быў манахам Пячорскага манастыра. Адсюль дапускаем, што ён – славянін і, магчыма, паходзіў з Полаччыны. Хіратанісаны ў япіскапа Полацкага, ён жадаў, каб у Полацку таксама паўстаў культавы цэнтар. Разумеючы важнасьць такога цэнтру, ён, паразумеўшыся са сьвятарствам, князямі і баярамі, прыступіў да пабудовы храму–ўсыпляльніцы дзеля полацкіх архіпастыраў.

Міналі гады і стагодзьдзі. У Полацку пачалі ўладарыць гаспадары, якім культавы праваслаўны цэнтар быў не да душы. Храм–усыпляльніца пачаў занепадаць. Ён разваліўся , зямля прытуліла яго на колькі стагодзьдзяў. Але месца гэтае дарагое і сьвятое ўсім беларусам. Ці ўшаноўваецца яго сёньня? Ці адбываюцца беларускія богаслужбы на гэтым сьвятым месцы, дзе спачываюць нашы архіпастыры?.

Заўвагі

1. Полное Собрание Русских Летописей (ПСРЛ). М., 1962. т.2, б. 257, 314; ПСРЛ. М., 1965. т. 9, б. 150.

2. Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры, склаў А.Ф. Коршунаў. Мінск, 1959.

3. Крагер М.К. Храм–усыпальница в Евфросиниевском Монастыре в Полоцке \\ Советская археология. М., 1977. №1.

На фота – плян Полацкага храму – усыпляльніцы, намаляваны М.К. Крагерам.


НЕКАЛЬКІ МАЛАВЯДОМЫХ МАЛІТВАЎ АБ ВЯРТАНЬНІ ХРЫСЬЦІЯНСКІХ СЬВЯТЫХ, АДАБРАНЫХ ЯЗЫЧНІКАМІ


прат. Сяргей Горбік
У богаслужбовае літаратуры Бізантыі ХІVXVI ст.ст. час ад часу сустракаецца некалькі цікавых малітваў і просьбаў у часе Сьвятой літургіі, якія магчыма ахарактарызаваць як “Малітвы аб вяртаньні адабраных язычнікамі сьвятыняў”. Хутчэй за ўсё, гэтыя малітвы нарадзіліся ў часе ісламскае навалы на Бізантыйскую імпэрыю, калі на акупаваных мусульманамі тэрыторыях хрысьціянскія храмы перарабляліся на мячэці альбо на грамадзянскія пабудовы. Улічваючы той факт, што да сёньня пытаньне вяртаньня храмаў вернікам у Беларусі (як і ў іншых месцах былога СССР) актуальна, мы паспрабавалі аднавіць і перакласьці на беларускую мову некалькі старажытных малітваў.
Першая малітва да Госпада Бога, верагодней за ўсё мае свае вытокі ў бізантыйскім праваслаўным чыне асьвячэньня храму. Аб гэтым сьведчаць ўрыўкі зь малітвы архірэя на асьвячэньня храма. Але яны яўна выпраўлены адпаведна становішчу і патрэбам.
Другая малітва, да сьвятога мучаніка Яна Воіна, які лічыўся ў Канстантынопалі, дзе спачывалі ягоныя мошчы, абаронцам і суцяшальнікам усіх пакрыўджаных і смуткуючых ад згубы нейкае рэчы.
Цікавым падаецца той факт, што ў Кіеўскае Праваслаўнае Царкве сьвяты мучанік Ян Воін меў асаблівае шанаваньне менавіта як вялікі памагаты ў смутку за згубленымі рэчамі. У Кіеўскім Сафійскім саборы знаходзіцца цудатворная ікона зь малітвай і кандаку гэтаму сьвятому.
Малітва Госпаду Богу аб вяртаньні сьвятыні, язычнікамі аднятае
Божа адвечны, заўсёды існуючы, што ўсё ад нябыту ў быцьцё прывёў, жывучы ў сьвятле непрыступным, пасадам маючы нябёсы, прыступкам жа зямлю. Майсею загад даўшы і запавет напісаны, вясёлы дух прамудрасьці ў народ уклаўшы. Удастоіўшы іх да стварэньня сьведчаньня скініі, каля ж яе служэньне зьдзейсьняць належным чынам і прадпісаньнем. Таксама і Саламону шырыню і веліч сэрца дараваўшы, і праз гэта старажытны храм паставіўшы. Сьвятым жа і ўсяхвальным апосталам – Духа служэньня і мілату абноўленае скініі, чым сьвятыя Твае Царквы і ахвярнікі Твае, Гасподзь, па ўсёй зямлі паставіўшы, каб прыносіліся Табе сьвятыя і бяскроўныя ахвяры.
Сёньня на калені ўпаўшы, зь стогнам і жалем у сэрцах і душах нашых зьвяртаемся да Цябе: Божа адвечны, Уладар і Стваральнік ўсяго, паглядзі цяпер літасьцівым Тваім позіркам на нас, грэшных і нямоглых слуг Тваіх, што на голае зямлі і пад адкрытым небам гэтыя малітвы да Цябе ўздымаюць з рыданьнем, бо ведаем – за грахі і малую веру нашу пошасьць язычніцкая на нашу зямлю прыйшла і жыльлё Твае апаганіла, хрысьціян паланіла і зьневажае. Але пакуты прымаючы ў веры хрысьціянскае цьвёрда  і непахісна трымаемся, як адданыя слугі Твае і толькі Цябе, Уладара і Бога нашага, надзею маем.
Уладыка, Гасподзь Бог наш, спадзяваньне ўсіх канцоў зямлі, пачуй нас, грэшных, молячых Цябе. Пашлі Твайго праслаўленага, ўсямагутнага, Усьсясьвятога Духа і зьвярні ва ўцёкі ворагаў нашых, зноў дай нам асьвяціць храм гэты, і ахвярнік гэты. Каб напоўніўся ён сьвятлом адвечным, зноў быў у жытло Тваё. Адрадзі яго як сялібу славы Тваёй.
Бо Ты ёсьць Бог моцны і міласэрны, і на пацярпеўшых за Цябе сьвятых мучаніках спачываеш, і Табе славу ўзносім Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Малітвы сьвятому мучаніку Яну Воіну аб вяртаньні сьвятыні, язычнікамі скрадзенай
Малітва на іконе Кіеўскага Сафійскага сабору
О вялікі і абаронца і ўгоднік Хрыстовы Яна Воін! Памілуй слугу твайго, які ў бедах і смутку знаходзіцца, і ва ўсялякім нападзе злым, і захавай ад усялякага злу, абарані ад крыўднікаў . Бо табе дадзена такая дабрыня ад Бога.
Кандак зь іконы Кіеўскага Сафійскага сабору
О вялікі і ўсяміласьцівы мучанік Ян, дзівосны і страшны, Нябеснага Цара ваяр! Прымі маленьня ад слугі твайго і ад сапраўднае бяды, ад падманлівага чалавека, ад злога крадзяжу і будучае пакуты пазбаў мяне, праўдзіва сьпяваючага Табе: Алілуя!
Малітва Канстантынопальскае Царквы
Юліянам, царом бязбожным, зьнішчаць хрысьціян пасланы быў ты, сьвяты Ян Воін, аднак адным маёмасьцю ўласнае дапамагаў, іншых жа, пераконваў бегчы ад катаў няверных, вызваляў, і моцныя пакуты і зьняволеньне ў цямніцы ад ката пацярпеў. Пасьля сьмерці нягоднага цара, будучы вызвалены зь вязьніцы, ты ў вялікае дабрадзейнасьці рэшту жыцьця да спачыну свайго правёў, чысьцінёй, малітвай і постам ўпрыгожваючыся, жабракам багатае міласьціну падаючы, нямоглых наведваючы і смуткуючых суцяшаючы. Таму ва ўсялякіх скурах нашых дапамога і ва ўсіх, бедах нашых суцяшальнікам маем цябе, сьвяты Ян Воін. Прыпадаючы да цябе, молім цябе, будзь мучэньняў нашых лекарам і у пакутах нашых душэўных збаўцам, бо ад Бога ты атрымаў уладу карыснае дзеля выратаваньня ўсім падаваць, добрае памяці сьвяты Ян Воін, вандроўнікаў сілкуючы, паланёных вызваліцель, нямоглых лекар, сіротам дапамога! Паглядзі ж на нас, шануючых сьвятую ў радасьці памяць тваю, маліся за нас прад Госпадам, каб быць нам спадкаемцамі Царства Ягонага. Пачуй і не адпрэч нас, і пасьпяшайся на дапамогу нам, сьвяты ваяр Ян, злачынцаў і выкрадальнікаў выкрываючы, і выкрадзенае, яўна альбо таемна імі забранае, верна молячым цябе павяртаючы, і вяртаньнем маёмасьці ў радасьць людзей прыводзячы. Бо крыўда і несправядлівасьць цяжкія дзеля кожнага чалавека. Таму пачуў нас сьвяты Ян Воін, дапамажы павярнуць нам аднятыя язычнікамі храмы нашы, каб, зноў асьвяціўшы іх, мы ў храмах нашых да ўвянчаўшага цябе Госпада песьні праслаўленьня і падзякі засьпявалі, дзякуючы Яму за міласэрнасьць ва ўсе стагодзьдзі. Амін.


Tuesday, September 21, 2010

НАРАДЖЭНЬНЕ ЎСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

8 верасьня

Нараджэньне Ўсясьвятой Багародзіцы ёсьць вялікае дванадзесятае сьвята. Госпад, раней чым нарадзіцца на зямлі як чалавек для выратаваньня сусьвету, падрыхтаваў Сваю Ўсячыстую Маці. Яна нарадзілася ў Галілейскім горадзе Назарэт, ад праведных і годных бацькоў Якіма і Ганны. Сьв. Епіфан кажа: “Якім – значыцца падрыхтаваньне для Госпада, альбо ад Якіма падрыхтаваўся храм Госпада, значыцца Ўсясьвятая Дзева Марыя; Ганна – дабрыня, таму што Якім і Ганна атрымалі дабрыню праз зачацьце ад іх дабраслаўлёнае Дзевы”. Па бацьку Марыя паходзіць з роду царскага, па маці – ад архірэйскага, і такім чынам Яна венчаная славай і гонарам; славай – бо ад карэньня царскага прарасла, гонарам – бо зь архірэйскага роду вырасла.

Бацькі Дзевы Марыі дажылі да глыбокай старасьці, але не малі дзяцей. Яны вельмі праз гэта сумавалі, шмат маліліся Богу і прасілі Яго, каб падараваў ім дзіця. І пры гэтым далі абяцанку – калі ў іх народзіцца дзіця, то Яго пасьвяцяць на служэньне Богу.

Пасьля доўгіх чаканьняў і малітваў гэта жаданьне Якіма і Ганны спраўдзілася. У іх нарадзілася дачка, якую шчасьлівыя бацькі назвалі Марыяй. Так назваў Яе Анёл, які абвясьціў аб Яе нараджэньні. “Марыя альбо Марыям, – кажа сьв. Епіфан, – значыцца Ўладарка і надзея. Бо Яна мусіла нарадзіць Госпада, які ёсьць надзеяй народаў”. “Марыя, што зрабілася Маці Творцы, – кажа сьв. Дамаскін, – сапраўды зрабілася ўладаркай усіх народаў”.

На ўспамін Нараджэньня Ўсясьвятой Багародзіцы зь старажытных часоў усталявана Царквой сьвята. Згадка аб гэтым сьвяце дайшла да нас з ІV ст., калі раўнаапостальная Елена пабудавала храм у памяць аб нараджэньні Маці Боскай. Ведамасьці аб сьвяткаваньні магчыма знайсьці таксама ў запісах сьвятога Яна Залатавуснага, сьвятых Прокла, Епіфана і Аўгусьціна. Сьвяткаваньне Нараджэньня Багародзіцы апісваецца ў служэбніку Галасія (V ст.). Тады ж Анатоль, япіскап Канстантынопаля, напісаў на дзень Нараджэньня Багародзіцы вершыры, якія і зараз сьпяваюць у Царкве. У VІ ст. аб сьвяткаваньні Нараджэньня Багародзіцы ўзгадвае сьвяты Рыгор Вялікі ў сваім сакрамэнтарыі. У гэтым жа стагодзьдзі Стэфан Сьветаградскі, у VІІ – Андрэй Крыцкі; патрыярх Канстантынопальскі Сяргей, у VІІІ – Ян Дамаскін і патрыярх Канстантынопальскі Герман, у ІХ – Іосіф Студыт. Усе яны ўславілі Нараджэньне Багародзіцы шматлікімі песьнямі, якія і цяпер сьпяваюць у Царкве ў дзень сьвяткаваньня Нараджэньня Дзевы Марыі.

У набажэнскіх песьнях і трапарах канонаў сьвята, напрыклад, выказваецца думка, што Чыстае Багародзіца і Слуга Хрыста Бога бесьперапынна моліцца прад Ім аб паданьні людзям першай асалоды. Для схіляючыхся да пекла Яна — мост жыцьця. Ёю зваявана бессаромнае пекла, а першародная Ева уведзеная ў цьвёрдае жыцьцё. Яна адчыніла уваход у рай, зачынены старажытным злачынствам і, як бязгрэшная Агніца, прывяла ў нашу сутнасьць Агнца Хрыста. Ад Яе нарадзіўся Боганемаўля — Вагонь па Боскасьці і Ойча Слова — і ў Яе улоньні зь агульначалавечай плоці стварыў цела, не засеянае зямным айцом.

Сьвяткуючы Нараджэньне Багародзіцы, Царква і сьвятары ўслаўляюць найвышэйшую ступень набліжэньня Боскасьці да людзей, Яго дабрадатнае яднаньне зь намі ў вобразе Дзевы, народжанай зь дабраслаўленьня Боскага.

Сьвятой Андрэй Крыцкі ў сваім слове на дзень Нараджэньня Ўсясьвятой Багародзіцы кажа: “Сёньняшняе сьвята ёсьць для нас пачатак сьвят. Яно служыць прадвесьнікам дабрыні ісьціны”. Па словах сьвятога Яна Дамаскіна: “Дзень Нараджэньня Багародзіцы ёсьць сьвята сусьветнае радасьці, таму што Багародзіцай увесь род чалавечы абнавіўся і смутак прамаці Евы зьмяніўся на радасьць”.

Сьвята Нараджэньня Багародзіцы трывае шэсьць дзён – зь сёмага па дванаццатае верасьня.

Трапар сьвята , тон 4

Нараджэньня Тваё, Багародзіца Дзева, / радасьць узьвясьціла усяму сусьвету, / бо зь Цябе зазьзяла Сонца праўды, Хрыстос Бог наш; / і, адмяніўшы праклён, Ён даў дабраславеньня, / і, скасаваўшы сьмерць, падаў нам жыцьцё вечнае.


НАРАДЖЭНЬНЕ БОСКАЕ МАЦІ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.

Жадаю вам сказаць некалькі слоў пра веліч гэтага сьвята. Калі чалавек аглядаецца, аглядаецца на сябе ў тым сьвеце, у якім мы жывём, такім бязьмежна прасторным, якому, здавалася б, няма меж, ён пачуваецца часам бясконца малым і страшна малаважным. І калі да гэтага дадаць атачыўшую яго чэрствасьць і халоднасьць, то чалавеку часам здаецца, што ён бязьмежна уразьлівы, нямоглы, бездапаможны, безабаронны і перад тварам людзей, і перад усім абшарам, жахлівым абшарам нашага сьвету.

А разам з гэтым, калі чалавек азірнецца на сябе самога ужо не ў адносінах да таго, што вакол, а увойдзе унутр сябе, то ён выяўляе ў сабе такі абшар, такія глыбіні, што увесь створаны сьвет занадта малы для таго, каб запоўніць яго да дна. Чалавек бачыць прыгажосьць гэтага сьвету — і не насыціцца гэтым бачаньнем; ён пазнае бясконца шмат пра тое, як і што Бог стварыў — і веды яго да канца не запаўняюць; ні радасьць, ні нават чалавечае гора не могуць да мяжы запоўніць, завяршыць чалавека. У ім глыбіня, перабольшваючая усё стварэньне. Бог стварыў чалавека такім прасторным, такім глыбокім, такім бязьмежным у духоўнай сваёй сутнасьці, што, акрамя Самага Бога, нішто на сьвятле не можа яго запоўніць, задаволіць да канца.

Мы гэта бачны зь асаблівай прыгажосьцю, асабліва дзівосна сёньня ў сьвята Боскае Маці. Яна так паверыла ў Бога, Яна так аддалася Яму — чыстым розумам, чыстым сэрцам, непахіснае воляй Сваёй, і чысьцінёю дзявоцтва і жыцьці Свайго, што Ёй было дадзена прамовіць імя Боскае так цалкам, з такой глыбокай павагай, з такой любоўю, што Слова зрабілася целам і што ў Ёй Бог зрабіўся чалавекам.

І гэтым нам паказана, што не толькі наша душа, наш дух, унутраная наша існасьць такой створана Богам, што яна можа зьмясьціць у сябе таямніцу сустрэчы зь Жывым Богам, але што нават цела наша так створана, што яно можа неспасьціжным чынам злучыцца зь Жывым Богам. Так, па слову апостала Пятра мы закліканы зрабіцца прычасьнікамі Боскай прыроды, па слове Паўла апостала наша пакліканьне — быць храмамі Сьвятога Духу. Увесь Новы Запавет нас вучыць таму, што праз Хрост і праз прылучэньне Сьвятых Таямніц мы — цела, жывое, трапяткое цела Хрыстова. Як гэта дзівосна і як мы павінны ставіцца не толькі да вечнай нашай душы, але да гэтага цела нашага, якое закліканае да уваскрэсеньня, закліканае увайсьці ў Царства Боскае і услаўленым быць, падобна целу Хрыста.

Сьвяты Сімеон Новы Багаслоў, адзін зь найвялікіх падзьвіжнікаў, запісаў думкі, якія яму прыйшлі, калі ён, прычасьціўшыся Сьвятых Таямніц, вярнуўся ва убогую сваю кельлю, сядзіць на дашчаным ложку. Ён піша: Я пазіраю на гэтае тленнае цела, на гэтае нямоглае цела — і трапячу, таму што прычашчэньнем Сьвятых Таямніц яно усё працятае Боскасьцю, яно усё прылучана Хрысту, яно усё перапоўнена Духам Сьвятым. Гэтыя нямоглыя рукі зрабіліся рукамі Боскімі, гэта цела зрабілася целам, якім авалодаў Бог...

Падумайце пра тое, што нам дадзена, не толькі верай нашай, але таямніцамі Царквы, калі асьвячоная вада, у якую мы апускаемся пры Хросьце, робіць нас часьціцай, жывым чальцом Цела Хрыстова, калі, памазываючыся сьвятым міром, мы атрымліваем не толькі бачную пячатку Сьвятога Духу, але робімся храмамі, у якіх Ён жыве. Калі асьвячаюцца хлеб і віно, якія прыносяцца верай нашай, любоўю нашай Богу, яны робяцца неспасьціжны, таямніча Целам і Крывёй Хрыста. І гэта рэчавае стварэньне прылучаецца Хрысту і даносіць да нас, няздольных духам узьняцца да Бога, Боскасьць Хрыстову, якая ратуе і ператварае нас і ў душы і ў целе.

І вось, сьвята Нараджэньня Боскае Маці — гэта дзень, калі нарадзілася Тая, Якая здолела за нас усіх, за увесь чалавечы род так паверыць, так паверыць, так аддацца Богу, што Бог зьдолеў зрабіцца чалавекам праз Яе і даць нам гэтыя незьлічоныя, неспасьціжныя для нас дарункі. Слава Яе пакоры, слава Яе веры, слава Яе любові, дзякуй Богу увасобленаму і Дзеве Багародзіцы — годнаму сасуду Увасабленьня Сына Боскага, Хрыста Бога нашага! Амін.


СЛОВА ДРУГОЕ НА НАРАДЖЭНЬНЕ ЎСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

звышгодны Ян Дамаскін

Сёньня сьвятло сьвяткуе стварэньне, прымаючы новае неба – Дзеву. Нарадзілася на зямлі Дзева – адушаўлёны палац Уладара Нябеснага. Прыйшла ў сьвет Юначка, зьзяючая сьвятлей сонечнага праменьня. Зь няплоднае зазьзяла Немаўля – сьвяцейшы храм дзявоцтва. Хто не пасьпяшаецца на сьвята? Хто не прынясе сьвяточных дароў, прыемных Дзеве? Найбольш лепшы дарунак ў тых, які праводзяць нявіннае жыцьцё, ёсьць нявіннасьць, у шлюбных – устрыманьне, у багатых – шчодрасьць, у жабракоў – удзячнасьць, у кіраўнікоў – сьціпласьць, у ўладароў – правасудзьдзе, у сьвятароў – набожнасьць, ва ўсіх справядлівасьць ва ўсім. А калі прынесены такія дарункі і зь імі злучана сьвята; то прыходзьце – пачнём сьвяткаваць у радасьці, засьпяваем удзячныя песьні, разам з Давыдам, узрадуемся Госпаду, усклікнем Богу Выратавальніку нашаму (Пс. 94:1). Творцы ўсяго уладкаваны храм дзеля прыняцьця Яго; Стваральніку – Слову падрыхтаваны гасьцінны дом; дзеля Сонца праўды распасьцёртае сьветлае воблака; апранаючаму неба аблокамі зроблена аснова Богатканае вопраткі; яднаючаму часы з часамі і гады, паказаны шлюбны палац. Радуйцеся, дзевы, бо сёньня дзень нараджэньня Дзевы. Сьвяткуйце, маці, бо Дзева ёсьць плод маці. Няплодныя жанчыны будзьце добрымі, гледзячы на Тую, якая раней была няплоднай, а потым нарадзіла боскага Немаўля. І юначкі ды не пакінуць ўрачыстасьці, сьвяткуючы нараджэньне Той, якая адна ёсьць вянец і царыца юначак. Трубіце ў трубы на пагорках, абвясьціце ў вышынях, прапаведуйце ў Ерусаліме, як наказваюць нам праз Асію (Ас. 5:8). Ды абрадуецца Давыд – Богаайцец; ды весяліцца Ісая – галоўны паміж прарокамі; першы, таму што зь сьцёгнаў ягоных, згодна з клятвенным абяцаньнем, адбываецца Царыца, ад якой плод ягоны Бог абяцаў пасадзіць на пасадзе ягоным (Пс. 131:11); апошні – таму што спраўдзілася прароцтва ягонае: “І пойдзе пасынак ад кораня Есэевага, і галіна вырасьце ад кораня ягонага” (Іс. 11:1). Дзева ёсьць жазло, зь якога ўзрасла вечная кветка – бязгрэшны Хрыстос.

Але дзеля чаго я вызначаю аднаму альбо іншаму радавацца, а не выяўляю радасьці кароткім словам? Ды ўзрадуецца неба вышэйшае, “Крапеце, нябёсы, згары, і воблакі хай праліваюць праўду; хай разамкнецца зямля і прыносіць выратаваньне, і хай расьце разам праўда.” (Іс.45:8) Чаму ж? Таму што скінія зьявілася Богу Якава; таму што сьвятое месца паказанае Ўсясьвятому Слову. Ды ўсклікне Якаў – найбольш слаўны з патрыярхаў: “Якое страшнае месца гэтае! гэта ня што іншае, як дом Божы, гэта – брама нябесная.” (Быць. 28:17) О невымоўныя падзеі! О дзівосныя справы! Што значыць гэтая новая вестка? Што значыць гэтая дзівоснае і невымоўнае апавяданьне? Калі неба не можа ўмясьціць Цябе, як кажа Пісаньне: то як зямное жыльлё будзе дастатковым для Бога? “Ці ж не напаўняю Я неба і зямлю? кажа Гасподзь.” (Ер. 23:24) І дзе знойдзецца месца, здольнае прыняць столь вялікую Істоту, перабольшваючую ўсялякае разуменьне аб умяшчальнасьці, бо бясконцае не лічыцца па колькасьці? “Кажа Гасподзь: неба - трон Мой, а зямля - падножжа ног Маіх” (Іс. 66:1). Якой жа дом павінны быць пабудаваны дзеля ўвасобленага (Бога)? Альбо якое ж месца было знойдзена дзеля спакою Ягонага? Але яно знойдзена і зьявілася. Як жа, якім чынам? З гэтага і складаецца пытаньне. Крыху пачакай, умілаваны, і атрымаеш жаданае бачаньне.

Калі Бог па бязьмежнае дабрыні Сваёй, пажадаў прывесьці чалавека зь нябыту ў быцьцё, то раней нябёсы раскінуў, зямлю ўмацаваў, мора замкнуў у ягоных межах і ўсё, што патрэбна было дзеля напаўненьня зямлі і мора, прыведзена ў дасканалы парадак. Потым чалавек, як уладар, зьмяшчаецца ў раю дзеля практыкаваньня ў дабрадзейнасьці. І калі б ён не пераступіў запавету, то не быў бы выгнаны зь месца зручнага да працягу жыцьця. Не маючы патрэбы ў вопратцы, ён, калі б не працівіўся б Боскім намерам, не сышоў у стан, уражаны вельмі шматлікае недасканаласьцю, так што замест адзінага Бога ён шанаваў шматлікіх багоў. Такім чынам, калі ўсе людзі – скажу каротка – падвяргаліся тленьню, тады міласэрны Бог, не жадаючы, каб зьнішчалася стварэньне рук Ягоных, творыць другое новае неба, зямлю і мора, у якіх Неўмяшчальны пажадаў умясьціцца дзеля аднаўленьня роду чалавечага. Гэта – дабрашчасная і прыслаўная Дзева. О цуд! Яна ёсьць неба, таму што зь недасягальнае скарбніцы ўзводзіць сонца праўды. Яна ёсьць зямлля, таму што з нявінных сьцёгнаў нятленных узрасьціла колас жыцьця.

Яна ёсьць мора, бо зь нетраў Сваіх выносіць духоўную жамчужыну. Такім чынам, ужо зьявілася новае стварэньне Неспасьціжнага; падрыхтаваны царскі палац Уладара ўсіх; уладкавана разумнае жыльлё Няўмяшчальнага. Які велічны гэты сьвет! Як годнае зьдзіўленьня стварэньне, упрыгожанае парасткамі дабрадзейнасьці, духмянае кветкамі чысьціні, зьзяючае праменьнем бачаньня, маючае ў багацьці ўсе іншыя даброты, каротка сказаць – годнае таго, каб Бог жыў паміж людзьмі. Праўда, і першы сьвет вельмі дзівосны. “Пры ўсеагульнай радасьці ранішніх зорак, – кажа Гасподзь – калі сыны Божыя ўсклікалі ад захапленьня” (Іоў. 38:7), – і апелі. Але нішто так не годна Бога, як дабрашчасная і прыдзіўная Дзева. Дзеля ўпэўненьня ў праўдзівасьці гэтага, паслухайце, што кажа шматпакутны Ёў: неба не чыстае, і зоркі не бязгрэшны прад Богам. Але што чысьцей Дзевы? Што больш бязгрэшна чым Яна? Яе так упадабаў Бог, вышэйшы і найбольш чысты сьвет, што праз сыход Сьвятога Духа сутнасьцю зьяднаўся зь Ёй і нарадзіўся ад Яе дасканалым чалавекам, не зьмяняючы і не зьмешваючы ўласьцівасьцяў. О цуд! Найбольшы Чалавекалюбца не пасаромеўся Сваю слугу зрабіць Сваёй Маці. О ласка! Усядобры не адмовіўся нарадзіцца ад Свайго стварэньня, упадабаўшы Тую, якая прыгажэй ўсялякага стварэньня, абраўшы Тую, якая годнасьцю Сваёй перабольшвае сілы нябесныя. Аб Ёй – то найцудоўны Захарыя кажа “Радуйся і весяліся, дачка Сіёна! Бо вось, Я прыйду і пасялюся сярод цябе, кажа Гасподзь.” (Зах. 2:10) Аб Ёй жа – як я думаю – і найбольш дабрашчасны Ёіль кажа так: “Ня бойся, зямля: радуйся і весяліся, бо Гасподзь вялікі, каб учыніць гэта.” (Ёіл. 2:21) Яна ёсьць зямля на якой сьвяцейшы Майсей атрымаў загад скінуць абутак закону (Вых. 3:5), быўшага ценем зьмяніўшай яго мілаты. Яна ёсць зямля, на якой Духам заснаваны ў плоці Той, хто ўсталёўвае зямлю на цьвярдыні яе (Пс. 103:5). Яна ёсьць зямля, не прыняўшая насеньня і сілкуючая сваімі пладамі Таго, хто дае ежу ўсім. Яна ёсьць зямля, на цярне граху не ўзышло; наадварот праз расток, нарадзіўшыя ад яе, абсалютна зьнішчаны. Яна ёсьць зямля не тая, якая раней праклятая была, і якой плады напоўнены цярнем і ваўкамі, але тая, на якой дабраслаўленьне Госпада, і плод улоньня якой дабраслаўлёны, як кажа Сьвятое Пісьмо (Лк. 1:42).

Цяпер паглядзім, адкуль непасрэдна адбылася заўсёды жывая галіна дзявоцтва: хто Яе бацька і хто маці. Гэта – Якім і Ганна, слаўная і годная пара Слова, – саюз, які сьвяцей усіх шлюбных саюзаў; бо калі галіна перабольшвае ўсё, то няўжо карэньне не будзе вельмі падобным ёй? Аднак расьліна, што мае добрыя карані, такое велічнае і прыгожае, было няплодным. Найбольш чыстая крыніца, – але не праліваючы бруй: бяда цяжкая, абставіны смутку і гора. Што ж? “Клічуць [праведнікі], і Гасподзь чуе, і ад усіх уціскаў іх вызваляе.” (Пс. 33:18) Так здалёк Давыд па натхненьню паказаў гэта. “Клічуць – кажа – праведнікі”. Мне здаецца, што гэтая пара выяўляла сабой усё чалавецтва. А таму яны бачылі чалавецтва чужым Богапазнаньня, бачылі сьвет удовым па чыньніку няверы, таму што – па словам Давыда – “Усе ўхіліліся, зрабіліся аднолькава непатрэбныя” (Пс. 13:3) Гаротны смутак, гаротная няплоднасьць! “Клічуць” праведнікі, гэта значыцца ва ўласным садзе. Чаму? Таму што зь саду паходзіць гаротны грэх, і там Бог ўсіх прамовіў прамаці: “Жонцы сказаў: множачы памножу скруху тваю ў цяжарнасьці тваёй; у хворасьці будзеш нараджаць дзяцей; і да мужа твайго цяга твая, і ён будзе валадарыць над табою.” (Быць. 3:16) Аб чым жа яны прасілі? Аб плодзе ўлоньня, гэта значыцца прасілі аб плодзе Богапазнаньня і, верагодна, так маліліся: “Аданаі, Гасподзь Бог Саваоф! Ты ведаеш зьнявагу бязьдзетнасьці, ведаеш смутак няплоднасьці. Калі Ты міласьціва паглядзіш на пакору слуг Тваіх і падаруеш слугам Тваім дзіця, то мы прынясем яго ў падарунак Табе”. Гасподзь, хуткі на міласьць і павольны на гнеў, пачуў іх, дараваўшы ім названую Марыяй, настолькі слаўную і вялікую цану дзеля збаўленьня Евы: Дачка зрабілася лекаваньнем маці. Вось новы цуд боскага аднаўленьня, усясьвяты пачатак роду нашага, карэньне вырашчанае Богам галіны, вясельле прабацькі! О дабрадзейнасьць! О шчодры падарунак! Не праўда лі, што само сонца зьзяе цяпер больш прамяніста, як бы адчуваючы вялікую радасьць? Усялякае тварэньне як бы ўзносіцца, у надзеі вызваленьня ад тленьня, пры нараджэньня Той, якая зачала без насеньня Вызваліцеля сусьвету. Паглядзі і на наступнае. Уважліва слухай, умілаваны, і не лянуйся дасьледаваць. “ад зьбіваньня малака – кажа Пісаньне – робіцца масла” (Выс. 30:33). Зручнае месца малітвы праведных (Якіма і Ганны). Памаліўшыся ў садзе, яны нарадзілі сад значна больш лепшы першага. Там зьмей шаптаўшы лёгка спакусіў Еву; тут Архангел Гаўрыіл, абвясьціўшы Марыі радасную падзею, хоць засмуціў яе, але не спакусіў. Там паслушэнства, паказанае зьмею, набыла гаротную сьмерць; тут наадварот, словы Анёла прынесьлі людзям жыцьцё назаўжды радаснае. Там – гаротнае вызначэньне дзеля нараджаючай пасьля непаслушэнства; тут – прыход Духа Сьвятога, радасны дзеля Той, якая па словам прароцкім, пазьбегла цяжкай болі (нараджэньня). Якое зьмяненьне справы! Якая навіна падзей! “Старажытнае мінула – мусім сказаць – цяпер усё новае” (2 Кар. 5:17). Гэтая сьветлая ўрачыстасьць, па ягонаму дакладнаму дасьледаваньню, служыць пачаткам домабудаваньня і прыходу Боскага да людзей

Ты маеш, умілаваны, вырашэньне пытаньня. Ты атрымаў абяцаны абавязак. Прамоў і ты зь Ісаяй словы Ісаі: “Госпадзе! Ты Бог мой; услаўлю Цябе, усхвалю імя Тваё, бо Ты зьдзейсьніў дзівоснае; вызначэньні даўнія – у ісьціне” (Іс. 25:1). Хутка ты пабачыш Дабрашчасную уваходзячую ў Сьвятая сьвятых, бо Яна ўжо прысьвечаная ўсясьвятому Богу, – потым, ва ўлоньні зачаўшую Няўмяшчальнага. О цуд! Ў малым целе жыве Трымаючы гронкай ўсё. Як жа ты, вораг Хрыстовы, назавеш Яго невыяўленчым? (я ўхіляюся крыху ад тэмы). “Таму што хоць Ён – кажаш – і падобны на нас, але вышэй нас”. Але што з таго? Розьніца і непадабенства, не па чалавечаму выгляду, але па Боскае прыродзе. Так, напрыклад, па чалавечы Ён сілкаваўся малаком матчыных грудзей, але па Боскасьці даваў жыцьцё Маці. Падобна нам, размаўляў натуральным голасам, але, будучы вышэй нас, боскаю ўладай загадваў – і зьдзяйсьняліся цуды. Падобна нам хадзіў па зямлі, але, будучы вышэй нас, крыжам выгнаў варожыя сілы. Адно належыць абмежаванае прыродзе, так як яна падобна нам; а іншае – неабмежаванае, якая вышэй нас. Ні водная зь гэтае прыроды, пры істотным злучэньні, не зьнішчыла натуральных уласьцівасьцяў іншае, але кожная зь іх заставалася ў сваіх межах. А ты, асьцерагаючыся апісваць альбо выяўляць (бо гэта адно і тое ж), і зьмешваеш сутнасьці зь Акефалітамі, і адмаўляеш домабудаваньне зь Маніхеямі. Меней была б твая бяздумнасьць (я прамоўлю ісьціну), калі б ты трымаўся вучэньня Юдэяў, чым калі ты, называючыся хрысьціянінам, паўстаеш супраць Хрыста: той, не прымаючы ўвасабленьне Бога, не выяўляе Яго і робіць згодна зь самім сабой: а калі ты, прымаеш увасабленьне, не выяўляеш, то робіш непасьлядоўна зь самім сабой і робішся сьмешным для самога Юдэя (я не кажу ўжо аб зьняслаўленьні). Але хопіць прамаўляць да гэтых людзей, мы сабраліся не дзеля вызначэньня догматаў, а дзеля сьвяткаваньня. Зьдзейсьніўшы кароткае вітаньне Дзеве, і пераважна тымі словамі, якія ўжывае Сьвятое Пісаньне, мы скончым пакорлівае слова.

Радуйся, Марыя, альбо лепш Мірыа (бязьмежная), па бязьмежнае велічы славы. Хоць бы хто прыпісаў Табе незьлічоную колькасьць пахвал, аднак не праславіў бы Цябе годна. Радуйся, спадарыня, як Маці, атрымаўшая ўладарства Ўладара ўсяго. Хто скажа, што ўсё служыць Табе – не ўхіліцца ад праўды. Радуйся, сьмірна марская, у саляных бруях жыцьця носячая плоць, мёртвую дзеля граху; з Цябе паходзіць Той, хто ёсьць салодкасьць і ўсё жаданьне, і хто кажа ў Песьнях: “Увайшоў я ў мой сад, сястрыца, нявеста, сабраў маёй міры з бальзамам” (Пес. 5:1). Радуйся купіна, дзівосна ахінутая полымем, недасягальная дзеля граху (так як і купіна, што зьявілася Майсею, была недатычнай), і боскім нараджэньнем Сваім зрабіўшая неба дасягальным дзеля народжаных на зямлі. Радуйся, каўчэг, Богам уладкаванае жыльлё, уладарка новастворанага сьвету, ад якой адбываецца Хрыстос – новы Ной, напаўняючы ўвесь сьвет нетленьнем. Радуйся жазло, Богам пасаджаная расьліна, адзіная зь усіх дзеў дзетародная, без насеньня даўшая кветку – Бога ўсіх і Сьвятога Ўладара. Радуйся стамна, залаты сасуд, вылучаны зь усялякага агульнага сасуда; з Цябе ўвесь сьвет атрымаў ману – хлеб жыцьця, сечаны полымем Боскасьці. Радуйся скінія, неба Боскасьці, перабольшваючае ўладкаваньне бачнага неба; праз Цябе Бог асабіста размаўляў зь людзьмі, і прыйшло ў сьвет вечнае ачышчэньне. Радуйся кадзільніца, залаты сасуд; Ты носіш ў сябе боскі вугаль і зь Цябе разьліўся водар Духу, выганяючы зь сьвету смуроднае тленьне. Радуйся трапэза, Богам прапанаванае зьмяшэньне, напоўненае ўсімі дабротамі дабрадзейнасьці прычашчэньне дзеля Таго, хто кажа ў Песьнях: “Якія прыгожыя ногі твае ў сандалях, дачка знакамітая!” (Пес. 7:2) Радуйся храм, чыста ўладкаваны дом Госпада, аб якім Давыд казаў: “Сьвяты храм Твой. Страшны ў правасудзьдзі” (Пс. 64:5)., зь якога Хрыстос уладкаваў Сябе храм, гэта значыцца цела, зрабіў сьмяротных храмам жывога Бога. Радуйся асьвячэньне. Богам адчыненая крыніца, напоўнены ўсялякай сьвятасьці, зь якой адбыўся Сьвятой сьвятых, ачышчаючы сьвет ад бруду. Радуйся месца Госпада, Богам пройдзеная зямля, умясьціўшая ва ўвасабленьні Таго, хто па Боскасьці неабмежаваны аніякім месцам; праз Цябе просты зрабіўся складаным, вечны – часовым, неапісаны – апісаным. Радуйся, дом Боскі, зьзяючы боскае прыгажосьцю, зь неад’емным парогам чысьціні; Ты напоўнена славы Госпада, і духам сьвятлей палымяных Серафімаў. Радуйся Дзева – брама, зьвернутая да ўсходу, зь якой выйшаў усход жыцьця дзеля людзей, зьмяншаючы захад сьмерці: Богам пройдзена купіна, носячая ключы дзявоцтва. Радуйся неба – жыльлё, якое больш слаўнае мясьцін, атачаючых сьвет; Ты зьзяеш сьвятлом дабрадзейнасьці, як зоркамі; зь Цябе зазьзяла Сонца праўды, уладкаваўшае дзеля людзей дзень выратаваньня і не ведае захаду. Радуйся пасад, найбольш узьнесены славай, адушаўлёнае сядзеньне; Ты ў сябе самой уяўляеш сядзеньне Боскае і даеш Богу лепшы спакой, чым сілы разумныя. Радуйся Херувімаў вобраз палымянага розуму; Ты напоўнена боскіх думак, быццам вачамі, і прыцягваеш да Сябе вялікія дары мілаты; праз Цябе праходзіць да людзей невячэрняе сьвятло. Радуйся, Маці, што мужа не ведала, адзіная паміж маці чыстая Маці і разам з тым Дзева – цуд найноўшы са ўсіх цудаў. Радуйся Дзева, нарадзіўшая Сына – адна паміж дзевамі дзетародная, Дзева і разам з тым Маці, – цуд найбольш дзіўны са ўсіх цудаў. Радуйся пячатка царская, народжанага ад Цябе Цара ўсяго стварэньня зрабіўшая ў целе, падобным на Твае: бо якая – нараджаўшая, такое, натуральна, і народжанае. Радуйся кніга запячатаная,чужая ўсялякай мітусьні думкі; Праз Цябе Гасподзь Богам дараванага закону, Сам Сабой, нявінна пазнаецца. Радуйся сьвітак новае таямніцы, па нятленьню абсалютна новы, у якім Слова, не маючае выгляду, выявілася пісьмом чалавечым, гэта значыцца ўвасобілася, зрабілася падобным нам ва ўсім, апрача граху. Радуйся крыніца выяўленая, ключ нятленьня, падаўшы Хрыста, крыніцу жыцьця, між тым як пячатка дзявоцтва засталася непашкоджанае; прычашчэньнем Ягоным атрымаўшы несьмяротнасьць, мы зноў уваходзім у не старэючы рай. Радуйся нябесны горад зачынены, неспасьціжнае дзеля дзеў плоднасьць.

Твой водар духмяны падобны водару цэлага ноля, дабраслаўлёны прыйшоўшым зь Цябе Госпадам. Радуйся вечна квітнеючая ружа, бясконца духмяная, якую адчуваў Гасподзь ва ўлоньні і праз якую расквітнеўшы Ён зьнішчыў пах сьвету. Радуйся яблыка водарнае, плод, што нарадзіўся ад няплоднай і маючы боскую прыгажосьць; Ты кажаш у Песьнях: “Яблыкамі асьвяжэце мяне, бо я зьнемагла ад каханьня” (Песн. 2:5). Узяўшы плод чысьціні Тваёй, Хрыстос падрыхтаваў водар, неадчувальнае для сьвету. Радуйся кветка, ад якой нарадзіўшыся Ісус апранае кветкі палявы: духмяны кветнік духоўны, зь якога Хрыстос без насеньня апрануўся ў няствораную вопратку, перабольшваючую вопратку Саламона. Радуйся кветка, якая па прыгажосьці ўсіх дабротаў перабольшвае ўсялякую разнастайнасьць кветак; зь цябе адбываецца падобная Табе кветка, на якой спачываюць сем духаў, як кажа Пісаньне (Іс. 11:1). Радуйся канал, цякучы і арашаючы духмяныя кветкі чысьціні, выпарваньня якіх служаць прыемным водарам дзеля Таго, хто кажа ў Песьнях: “Мой народ разьліваў пахошчы” (Песн. 1:3). Радуйся стакта (міравы бальзам), зь дзявоцкага бальзаму праліваючы Хрысту стакту асьвячэньня, альбо малака, і сьпяваючая ў Песьнях: “Мне мой мілы – як ладанка зь мірай; начуе ў мяне на грудзях” (Песн. 1:13). Радуйся кінамон, сыходзячы зь духоўнага раю, водарная кветка чысьціні, якой пах прыемны Таму, хто кажа ў Песьнях: “Зарасьнікі твае - гранатавы гай з сакавітымі пладамі, кіперы з нардамі, нард і шафран, аер і карынка, расьліны духмяныя, міра, альяс і найлепшы бальсан; калодзеж садоў – крыніца з жывою вадою, і крыніцы зь Лівана!” (Песн. 4:13 – 15) Радуйся дачка, пасьвячоная Богу Юначка, чысьціня якой жаданая і прыгажосьць дзівосная дзеля Таго, хто прамовіў у Песьнях: “Уся ты прыгожая, любасьць мая, і няма на табе заганы!” (Песн. 7:7) Радуйся сястра, суімянная цудоўнаму брату і ўпадабаная яму, як кажа Ён у Песьнях: “Паланіла ты сэрца маё, сястрыца, нявеста, паланіла ж ты сэрца маё” (Песн. 4:9). Радуйся нявеста, заручальнікам якой ёсьць Дух Сьвяты, а жаніх – Хрыстос, прамаўляючы ў Песьнях: “Са мною зь Лівана, нявеста, са мною зь Лівана прыйдзі!” (Песн. 4:8) Радуйся міро, найкаштоўны склад дабротаў; Ты духмяная ўсялякае чысьцінёй, зь Цябе адбыўся Гасподзь, падобны імям Табе (бо сказана: “Імя тваё – як разьлітае міра” (Песн.1:2)): ім памазанае царственнае сьвятарства. Радуйся кадзільніца, месца малітвы, узьнятай прад Госпадам аб усім сусьвеце; Ты напоўнена водарам Духу; аб Табе нехта зьдзіўлены ўсклікнуў: “Хто там выходзіць з пустэльні, нібыта слуп дыму” (Песн. 3:6). Радуйся золата чыстае, полымем Духа выпрабаванае ў гарніле Боскім і аніякага бруду зла не маючая, зь якой зроблены сьвяцільнік, і трапэза, і ўсё, што па закону уладкавана было зь золата, у іншасказальным значаньні дадаецца да Цябе, што мае залатыя і шматлікія назвы. Радуйся дрэва, што не гніе; Ты не дапусьціла чарвяка тленьня грахоўнага і зь Цябе ўладкаваны Богу духоўны ахвярнік, складзены не зь дрэва гніючага, але з чыстага ўлоньня. Радуйся, царская парфіра; Ты зь дзявочай крыві Сваёй выткала пурпурную вопратку дзел Таго, хто кажа ў Песьнях: “Твая галава – як гара Карміл, і пасмачкі валасоў – як пурпура; цар паланёны кучарамі тваімі. Якая прыгожая ты” (Песн. 7:6 – 7). Радуйся, цымбалы зьвітыя; Ты схавала ў розуме Сваім высокае, боскія думкі і не адкрыла выхаду дзеля кепскага спакушэньня. “Як будзе гэта, – прамовіла Ты – калі Я мужа ня знаю?” (Лк.1:34) Праз Цябе падрыхтаваная пурпуровая і залатая вопратка дзеля Сьвятога кіраўніка сіл вышэйшых. Радуйся гіяцынт, хваля дзявоцтва, маючая палымяны выгляд; зь Цябе таямніча зроблена Богу вопратка плоці. Радуйся воблака лёгкае, зямное і цяжкае Ты робіш лёгкім, быццам паветранае скініяй і ўтрымліваеш у сябе хлеб жыцьця, як у ахвярніку; на Табе спачывае Гасподзь, як прадказаў Ісая (Іс.19:1). Радуйся бязгрэшная, недатыкальнае ўпрыгожаньне дзявоцтва; Ты нарадзіла бязгрэшнае Слова і ад Цябе зазьзяла дзявоцтва. Радуйся чыстая, Ты адзіная здольная пахваліцца, што маеш чыстае сэрца; гара, сапраўды прыемная Богу, ад якой новы Ізраіль ачышчаецца лепш і надзейней, чым старажытны. Радуйся недатыкальная шлюбу, падобна іншым маці багатая малаком дзеля сілкаваньня Немаўля, зь якой прымае дзявочае малако Той, хто сілкуе ўсё. Радуйся годна, адзіная годная таго, каб Бог жыў у Табе і па нараджэньню Свайму маючая боскую годнасьць; таму кланяюцца Табе і ўсе нябесныя сілы. Радуйся руно, сымбаль перамогі Гідэёна; зь Цябе вобразна выцекла вечная раса – Той, хто Сам кажа: “Суцешцеся: Я перамог сьвет.” (Ян. 16:33) Радуйся месца Боскае, – умясьціўшае ва ўлоньні Неўмяшчальнага ва ўсім, які жменяй трымае ўсё і тады, калі знаходзіцца на руках Тваіх. А гэта, калі і выяўляецца словамі, то незразумела; калі ж і зразумела, то невытлумачальна. Радуйся Маці Боская, адзіная слуга ўласнага Сына, і пры гэтым па прыродзе, пасьля Цябе няма маці дзевы, калі дабрашчаснае дзявоцтва дасягнула ранейшага нятленьня, якое было ў раю. Радуйся, прыняўшая Бога, сьветлая стыхія боскай бязьмежнасьці; Тваім малым улоньнем прымаецца Бязьмежны, ахінаючы Сабой усе канцы. Радуйся Багародзіца ў асабістым і праўдзівым сэнсе, прыводзячая ў трапятаньне яднаньне людзей з Богам; праз Цябе нябеснае зьяднанае зь зямным,, чалавечае з Богам, боскае з чалавекам. Радуйся палац, упрыгожаны дзявоцкімі дарамі дзеля Таго, хто кажа ў Песьнях: “Увайшоў я ў мой сад, сястрыца, нявеста” (Песн. 5:1). Аб Ягоным яднаньні з плоцьцю гаворыцца ў наступных словах: “Выходзьце, дзяўчаты, на цара Саламона зірнеце, дочкі Сіёнскія, на вянок, якім яго маці ў дзень вясельля ўвянчала, у дзень радасьці сэрца ягонага.” (Песн. 3:11) Радуйся агніца, няплодная дзеля шлюбу і нарадзіўшая ад Боскага зачацьця; ад Цябе адбылося “Ягня Божае, Якое бярэ на Сябе грэх сьвету” (Ян. 1:29). Радуйся сьветлае воблака, малітоўна ахінаючае новы Ізраіль у пустэльні жыцьця; зь Цябе пачуты добрыя настаўленьні; зь Цябе зазьзяла Сонца праўды, асьвячаючае ўсё праменьнем нятленьня. Радуйся сьвяцільнік, залаты і цьвёрды сасуд дзявоцтва; сьветам гэтага сьвяцільніка служыць мілата Духа, а ялеем – сьвятое цела, пазычанае з чыстае плоці; адсюль адбываецца невячэрняе сьвятло – Хрыстос; Ты асьвяціла вечным жыцьцём тых сядзячых у цемры і цені сьмяротнае. Радуйся Дабрадатная; Ты – і на самой справе і па імю – больш жадана чым усялякая радасьць; зь Цябе прыйшоў у сьвет Хрыстос – няспынная радасьць, лекаваньне смутку Адама. Радуйся рай, месца, больш салодкае чым Эдэм; у гэтым раю зноў зазелянела ўсялякая расьліна дабра і зьявілася дрэва жыцьця; прычашчаючыся яго, мы вяртаемся ў ранейшае жыцьцё, між тым, як зброя полымя асечку дае, як напісана. Радуйся горад вялікага Цара – прамоўлю словамі Давыда – у якім адчынена царства нябеснае і на зямлі народжаныя, упісаныя ў лік грамадзян, радуюцца, у якім мы чуем апавяданьні вялікія і дзівосныя дзеля ўсіх моў і розуму, у Хрысьці Ісусе, які праз Цябе памілаваў мяне; за што я, бедны і неразумны, павінны праслаўляць незьлічоныя Твае дасканаласьці.

Бо Яму належыць ўсялякая слава, гонар і пакланеньне – зь Айцом і Сьвятым Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.


Monday, September 20, 2010

СЛОВА НА НАРАДЖЭНЬНЕ ЎСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

сьвяціцель Андрэй Крыцкі

Цяперашняе сьвята ёсьць дзеля нас пачаткам сьвятаў. Будучы мяжой закону і правобразам, яно разам з тым служыць брамай да мілаты і праўды. Абвяшчаючы славу дзявоцтва, гэта богаабраны дзень прапануе ўсяму стварэньню агульную радасьць. Майце дзёрзкасьць, кажа ён, гэта сьвята нараджэньня Дзевы, і зь ім абнаўленьня роду чалавечага. Дзева нараджаецца і рыхтуецца быць маці Ўладара ўсіх – Бога. Дзева робіцца пасярэдніцай паміж веліччу Боскасьці і нямогласьцю плоці.

Ды весяліцца ж цяпер усялякае стварэньне, ды сьвяткуе ўся прырода. Ды радуецца неба вышэйшае, і “воблакі ды крапяць праўду” (Іс. 45:8), ды “падаюць горы салодкасьць” (Ам. 9:13), “і гудзеце, горы, ад радасьці; бо суцешыў Гасподзь народ Свой і памілаваў пакутнікаў Сваіх” (Іс. 49:13), і “паслаў моцнага выратавальніка нам, нашчадка Давіда, слугі Свайго” (Лк. 1:69) – усячыстую і недатыкальную мужчынамі Дзеву, ад якой нарадзіцца Хрыстос, надзея і выратаваньне язычнікаў. Ды радуецца цяпер усялякая ўдзячная душа і пакліча ўсё стварэньне на свае абнаўленьне і аднаўленьне. Цяпер Стваральнік усяго ўладкаваў створаны храм, і стварэньне рыхтуецца ў новае Боскае жыльлё Творцы. Цяпер выгнаная з краіны асалоды прырода наш прыме пачатак абагаўленьня і рука імкнецца ўзьнесьціся да найвысокае славе. Цяпер Адам прыносіць ад нас і за нас першае Богу – Марыю, у якой новы Адам без насеньня робіцца хлебам дзеля аднаўленьня роду чалавечага. Цяпер адчыняецца вялікія нетры дзявоцтва і царква, па вобразу шлюбнае, упрыгожваецца чыстым бісэрам праўдзівае нявіннасьці. Цяпер сыны чалавечыя прымаюць першабытны дарунак вобразу і падабенства Боскага: боская прыгажосьць, пашкоджаная брудам граху, павяртаецца чалавеку праз саюз прыроды чалавечай зь народжаным Марыяй “прыгажэйшага за сыноў чалавечых” (Пс. 44:3), – і чалавек прымае ранейшы богаствораны і богападобны выгляд. Цяпер няплодная, звыш чаканьня, робіцца маці і нарадзіўшы Нарадзіўшую без мужа, асьвячае натуральнае нараджэньне. Цяпер, па прароцтву, галіна Давыда ўзрасла з расквітнеўшага жазла Арона, каб узрасьціць нам жазло сілы – Хрыста. Цяпер ад Юды і Давыда адбываецца Дзева Юначка, выяўляючы сабой царскую і сьвятарскую годнасьць Таго, Хто прыняў на Сябе сьвятарства Арона па “падабенстве Мелхісэдэкавым” (Жыд. 7:15). Цяпер мілата ўзвысіла ў годнасьці таямнічы эфор Боскага сьвятарства, зрабіўшы яго з тканіны царскага насеньня. Каротка кажучы, цяпер пачынаецца аднаўленьне прыроды нашае, і зрабіўшыся трухлявым сьвет, прымаючы годную Бога асьвету, атрымлівае пачатак другога боскага тварэньня.

Чалавек першапачаткова быў створаны дасканалым: але прырода ягоная згубіла сваю ўроджаную годнасьць, пазбавілася мілаты праз грэх непаслушэнства. За гэта мы і былі выгнаныя з краіны жыцьця і замест райскае асалоды атрымалі жыцьцё часовае, як спадчыну роду, а зь ёй сьмерць і тленьне роду нашага. Усе палюбілі зямлю і пачалі аддаваць ёй перавагу прад небам, такім чынам не засталося аніякай надзеі на выратаваньне, апрача вышэйшае дапамогі. Ні натуральны, ні напісаны закон, ні палымяныя словы прарокаў няздатныя былі вылечыць хваробу. Ніхто не ведаў, як выправіць прыроду чалавека, і пасродкам чаго зручна было б узьвесьці яе да першабытнае дасканаласьці, пакуль Творца не пажадаў як бы зноў стварыць стрункі і прыгожы сьвет, зьнішчыць сілу граху, што ўварвалася ў старажытнасьці і нарадзіла сьмерць, і падарыць нам дзівоснае, свабоднае і абсалютна пазбаўленае запалаў жыцьцё, праз аднаўленьне наша ў хрышчэньні боскага нараджэньня. Але як бы перадалася нам гэтае вялікае і найбольш праслаўленае дабро, настолькі адпаведнае законам Боскасьці, калі б Бог не зьявіўся нам у плоці, не аддаўся законам прыроды і не пажадаў усяліцца і пажыць зь намі вядомым Яму чынам. А як бы ўсё гэта здолела б прыйсьці ў выкананьне, калі б раней не паслужыла таямніцы чыстая і нявінная Дзева, якія ўмясьціла б ва ўлоньні сваёй няўмяшчальнага, па закону перабольшваючага ўсе законы прыроды? І здолела б паслужыць дзеля гэтае таямніцы нейкая іншая дзяўчына, апрача той адзінай, якая раней ўсіх родаў была абраная Творцам прыроды? Гэтая Дзева ёсьць Багародзіца Марыя, Богам праслаўленая, зь улоньня якой выйшаў у плоці Усябоскі, і якую Сам Ён уладкаваў цудоўным храмам дзеля Сябе. Яна зачала без насеньня і нарадзіла нятленна, таму што яе Сын быў Богам, хоць і нарадзіўся ў плоці, без зьмяшэньня і хваробаў. Гэтая Маці, сапраўды, не пазнала болі нараджэньня, уласьцівых парадзіхам і дзівосна сілкавала малаком Сына, народжанага без мужа. Дзева, нарадзіўшы зачатага без насеньня, заставалася нявіннае. Таму, праўдзіва гэтая Дзева завецца Багародзіцай: нявіннасьць Яе шануецца і нараджэньне сьвяткуецца. Бог, зьяднаўшыся з чалавекам і зьяўляючыся ў плоці, даруе Дзеве Марыі Сваю ўласную славу. Жаночая сутнасьць раптам вызваляецца ад першай клятвы, і як першае ўвяло грэх, так першае ж пачынае выратаваньне.

Хто ж гэтая Дзева і ад якіх бацькоў адбылася? Скажам аб гэтым коратка, узгадаўшы, па магчымасьці, тое, што расказваецца аб ёй. Марыя, слава ўсіх, нарадзілася ад роду Давыда, а ад насеньня Якіма. Яна паходзіць ад Евы, а была дачкой Ганны. Якім быў мужам набожным, выхаваны ў законе Божым, жывучы цнатліва і ходзячы прад Богам, ён, прынамсі, састарэўся бязьдзетным. Таксама і Ганны была жонкай любячай Бога, жыўшая зь мужам сваім ва ўсялякае чысьціні, але яна пакідалася няплоднае. Прызнаючы першым і адзіным сваім абавязкам шанаваць запаветы Госпада, Ганна, аднак, штодзённа ўражалася джалам няплоднасьці, сумавала і пакутавала, носячы зьнявагу бязьдзетнасьці. Так Якім і Ганна наракалі аб тым, што нямелі нашчадка роду свайго, тым ня менее іскра надзеі яшчэ не згасла ў іх абсалютна: абодва яны ўздымалі малітву да Бога аб дараваньні ім дзіцяці дзеля працягу насеньня іхняга, – абодва пераймалі пачутай некалі малітве Ганны (1 Цар. 1:10), не адыходзілі ад храму, старана просячы Бога, каб Ён падараваў плод бязьдзетным. І не пакідалі яны сваіх намаганьняў, пакуль не атрымалі жаданага. Сапраўды, Падаўца падарункаў не пагрэбаваў дарункам надзеі. Хуткая сіла хутка паўстала на дапамогу да праліваючых сьлёзы замілаваньня і смутку прад Богам і састарэлую пару зрабіла здольнае да ўзрастаньня плоду. Такім чынам, ад няплодных і высахлых бацькоў, як бы ад арашоных дрэваў, узрос дзеля нас прыслаўны плод – усянявінная Дзева. Сувязь няплоднасьці разбурыліся: малітва звыш чаканьня апынулася плоднай, няплодная нарадзіла плод, бязьдзетная зрабілася шчасьлівае маці. Паколькі ж узрасьціўшая зь улоньня свайго Колас нятленьня адбылася ад няплоднае маці, то бацькі ў першым квітненьні Яе ўзросту прывялі Яе ў храм і прысьвяцілі Богу. Зьдзяйсьняўшы тады чарговае служэньне сьвятар, пазнаўшы хор дзяўчатак, што крочылі прад і пасьля Дзевы, узрадаваўся і ўзьвесяліўся, бачачы як бы дзейнае выкананьня Боскіх абяцаньняў. Ён пасьвяціў гэтую Дзеву Богу, як годны дар, як нейкую прыемную Богу ахвяру, і, як вялікі скарб выратаваньня, схаваў Яе ў самых патаемных частках храму. Тут Юначка хадзіла ў апраўданьнях Госпада, як у шлюбным палацы, сілкуючыся нябеснае ежай да часу заручын, які быў прадвызначаны раней усіх стагодзьдзяў Тым, Хто, па невымоўнае міласэрнасьці, нарадзіўся ад Яе, і Тым, Хто раней часоў і прасторы Боска нарадзіў Яго, і разам супрыродным і супасадным і сушанаваным Духам Ягоным, а гэта і ёсьць адзіная Боскасьць непадзельная і нязьменная і ні ў чым не адрозьнівалася, апрача асабістых якасьцяў. Такім чынам, нарадзіўшыся ад Дзевы навучыла нас вераваць у Сьвятую Тройцу: адвечнае Слова – Сын уладкаваў у Дзеве Сваё ўвасабленьне, нарадзіўшы Айцец пажадаў гэтае ўвасабленьне ад Юначкі, Дух Сьвяты ахінуў і асьвяціў улоньне неспасьціжным чынам зачаўшай.

Людзі Боскія, сьвяты збор! Ушануем памяць богабацькоў, узьвялічым сілу таямніцы. Кожны зь нас, па дадзенае яму мілаце, ды прынясе годны дарунак гэтае ўрачыстасьці. Бацькі – добрых дзяцей, няплодныя – няплоднасьць граху. Калі хто зь вас бацька, хай пераймае бацьку Ўсясьвятой Дзевы. Маці, сілкуючая сваіх дзяцей, хай радуецца разам з Ганнай, выхаваўшай дзіця, дадзенае ёй па малітве. Пазбаўленая дабраслаўлёнага плоду, хай прыходзіць зь верай да радасьці, што ўзрасла ад Ганны, і галіна няплодная апладатварылася. Дзева, набожна жывучая, хай будзе маці слова, упрыгожваючы словам прыгажосьць душы. “Разам багатыя і бедныя, юнакі і юначкі, старыя зь юнакамі” (Пс. 48:3; 148:12), ды сьвяткуюць ў гонар Юначкі Маці Хрыста Бога. Пасьпяшаемся за ідучымі дзевамі, увойдзем у сьвятое сьвятых. Там сьпее водарная кветка, там Бог прыгатаваў палац дзеля Юначкі. Таму дзевы – блізкія Яе радуюцца, уладкоўваючы будучыню: таму дачкі Сіёну крочаць за Ёй, як за царыцай. Храм адчыніў сьвяцейшую браму, каб прыняць усяўладарную славу, сьвятое сьвятых адчынілася, каб узяць у свае недасягальныя нетры Усясьвятую Маці Ўсясьвятога. Там падрыхтавана дзеля Дзевы ежа цудоўная, нябеснае сілкаваньне прапануе Ёй Той, Хто сам неўзабаве будзе сілкавацца малаком Яе. Сілкавальнікам Юначкі быў Дух Сьвяты да таго часу, калі патомак Давыда – Іосіф заручыўся зь Дачкой Давыда, і Яна прыняла словы Гаўрыіла замест насеньня, пасьля чаго была недатыкальнае шлюбу, зьяўляючыся маючай ва ўлоньні і нарадзіла Сына, не згубіўшы нявіннасьці, паколькі нарадзіўшыся ад Яе захаваў і пасьля нараджэньня непашкоджанымі знакі дзявоцтва. Ён ёсьць Ісус Хрыстос, праўдзівы Бог. Яму слава, гонар і пакланеньне зь Айцом і Сьвятым Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.