Thursday, September 30, 2010

СЬВЯТЫЯ МУЧАНІЦЫ ВЕРА, НАДЗЕЯ, ЛЮБОЎ І МАЦІ ІХ САФІЯ.

(17 верасьня)
У ІІ ст. у час цараваньня імпэратара Андрыяна жыла ў Рыме ўдава-хрысьціянска, па імю Сафія. У яе было тры дачкі, якіх яна назвала імёнамі трох хрысьціянскіх дабрадзействаў: Веры, Надзеі і Любові. Яна выхоўвала іх у страсі Божым, навучала іх чытаць Эвангельля і ўсяляла ў іх цьвёрдасьць духу і веру ў Госпада нашага Ісуса Хрыста. Да імпэратара дайшлі чуткі аб тым, што ўдава – хрысьціянка. Ён паклікаў яе да сябе. Даведаўшыся ад самой Сафіі, што яна і яе дзеці хрысьціяне, – ён даручыў наглядаць за імі жанчыне–язычніцы і праз тры дні выклікаў Сафію на суд.
У прызначаны дзень Сафія зь дзяцьмі прыйшла да Андрыяна. Пабачыўшы трох дзяўчатак–юначак (Веры было 12 гадоў, Надзеі – 10, а Любові – 9), імпэратар пачаў угаворваць іх пакланіцца ідалам. Ён абяцаў нават удачарыць іх, калі яны выканаюць яго просьбу. Але сёстры былі непахіснымі, яны цьвёрда стаялі на тым, што ў іх адзін айцец – Бог, і яны з радасьцю гатовы пацярпець і памерці за Хрыста.
Тады імпэратар загадаў аддаць на жорсткае катаваньне старэйшую сястру. Яна пазнала жахлівыя пакуты, але прасіла маці і сёстраў маліцца і быць вернымі Богу да канца. Вытрываўшы жахлівыя катаваньні, заставалася цэлай і здаровай, але, па загаду мучыцеля, паклала галаву на плаху. Кат асек ёй галаву. Сёстры пераймалі яе прыклад. Маліліся, цярпелі пакуты і славілі ў малітвах адзінага Бога. Абедзьвюм адсеклі галовы.
Сафію не катавалі. Андрыян вырашыў, што хопіць зь яе таго, што яна бачыла мукі і сьмерць сваіх дачок. Ён пераканаўся, што аніякія катаваньні не пахіснуць яе веры, таму адпусьціў яе і дазволіў забраць целы закатаваных дачок. Яна пахавала іх, а на трэці дзень сама памерла на іх магіле. Веруючыя пахавалі яе цела на тым жа месцы. Мошчы сьвятых мучанікаў спачываюць у Эльзасе, у царкве Эша.
Трапар сьвята
Сьвяткуе Царква першародных / і весяліцца маці прымаючы вестку аб дзецях радуючыхся, / яна ж як цёзка мудрасьці / траістай багаслоўскай набожнасьці нарадзіла роўны лік. / Яны зь мудрымі дзевамі бачаць палац шлюбны Жаніха Бога Слова, / зь ёй і мы духоўна ў памяць іх вяселімся, прамаўляючы: / Тройцы верныя служанцы: / Вера, Любоў і Надзея / у веры, любові і надзеі сьцьвярджайце нас.
Гэтыя тры дні Сафія правела ў малітве і ў размовах зь дзяцьмі. У той час кепская злая доля чакала хрысьціян, іх жорстка прасьледавалі за тое, што яны не вызнавалі багоў язычнікаў.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.