Tuesday, January 19, 2010

СЛОВА НА ХРОСТ ГОСПАДА

мітрапаліт Антоній (Суражскі)

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.

Якія бываюць жыватворчыя і якія бываюць страшныя воды!.. У пачатку кнігі Быцьця мы чытаем аб тым, як над водамі насілася дыханьне Божае і як з гэтых вод узьнікалі усе жывыя істоты. На працягу жыцьці усяго чалавецтва — але так ярка ў Старым Запавеце — мы бачым воды як выяву жыцьця: яны захоўваюць жыцьцё прагнуўшага ў пустэльні, яны ажыўляюць поле і лес, яны зьяўляюцца знакам жыцьця і літасьці Боскай, і ў сьвятых кнігах Старога і Новага Запавету воды уяўляюць сабой выяву ачышчэньня, абмываньня, абнаўленьня. Але якія бываюць страшныя воды, воды патопу, у якіх загінулі усё, хто ужо не мог выстаяць перад судом Божым; і воды, якія мы бачым на працягу усяго нашага жыцьця, страшныя, пагібельныя, цёмныя воды паводку...

І вось Хрыстос прыйшоў на Ярданскія воды: у гэтых водах ужо не бязгрэшнай зямлі, а нашай зямлі, да самых нетраў сваіх апаганенай чалавечым грахом і здрадай, у гэтых водах прыходзілі абмывацца людзі, каючыся па пропаведзі Яна Папярэдніка; і як цяжкія былі гэтыя воды грахом людзей, якія імі абмываліся! Калі б мы толькі маглі бачыць, як абмываючыя гэтыя воды паступова цяжэлі і рабіліся страшнымі гэтым грахом! І у гэтыя воды прыйшоў Хрыстос у пачатку Свайго подзьвігу пропаведзі і паступовага узыходжаньня на Крыж, пагрузіцца ў гэтыя воды, якія носяць увесь цяжар чалавечага граху — Ён, бязгрэшны.

Гэты момант хросту Госпада — адзін зь самых страшных і трагічных момантаў Яго жыцьця. Нараджэньне — гэтае імгненьне, калі Бог, па Сваёй любові да чалавека жадаючы нас выратаваць ад вечнай пагібелі, апранаецца ў чалавечае цела, калі цела чалавечая праймаецца Бажаством, калі абнаўляецца яно, робіцца вечным, чыстым, прамяністым, тым целам, якое шляхам Крыжа, Уваскрэсеньні, Ушэсьці сядзе па правую руку Бога і Айца. Але ў дзень Хросту Госпада завяршаецца гэты падрыхтоўчы шлях; зараз, узросшы ужо ў Сваім чалавецтве Госпад, дасягнуўшы поўнай меры Сваёй сталасьці чалавек Ісус Хрыстос, зьяднаўшыся дасканалай любоўю і дасканалым паслухмянствам зь воляй Айца, ідзе вольнай воляй, вольна, выканаць тое, што Прадвечная Рада прадказала наказам. Зараз чалавек Ісус Хрыстос гэтае цела прыносіць у ахвяру і ў дарунак не толькі Богу, але усяму чалавецтву, бярэ на Свае плечы увесь жах чалавечага граху, чалавечага падзеньня, і акунаецца ў гэтыя воды, якія зьяўляюцца зараз водамі сьмерці, выявай пагібелі, носяць у сабе усё зло, увесь яд і усю сьмерць грахоўную.

Хрост Гаспада, у наступным разьвіцьці падзей, бліжэй усяго паходзіць на жах Гэфсіманскага саду, на адлучанасьць хроснай сьмерці і на спасланьне ў пекла. Тут таксама Хрыстос так злучаецца зь лёсам чалавечым, што увесь ягоны жах кладзецца на Яго, і спасланьне ў пекла зьяўляецца апошняй мерай Яго адзінства зь намі, стратай усяго — і перамогай над злом.

Вось, чаму так трагічны гэтае велічнае сьвята, і вось чаму воды ярданскія, якія носяць увесь цяжар і увесь жах граху, дакрананьнем да цела Хрыстову, целу бязгрэшнаму, усячыстаму, несьмяротнаму, працятаму і зыготкаму Бажаством, целу Богачалавека, чысьцяцца да глыбінь, і ізноў робяцца першаснымі, першабытнымі водамі жыцьця і робяцца здольнымі чысьціць і абмываць грэх, абнаўляць чалавека, вяртаць яму нчтленьне, прылучаць яго Крыжу, рабіць яго дзіцем ужо не цела, а вечнага жыцьця, Царства Божага.

Як дрыгатліва гэтае сьвята, і вось чаму, калі мы асьвячаем воды ў гэты дзень, мы з такім здзіўленьнем і глыбокай павагай на іх глядзім: гэтыя воды спасланьнем Сьвятога Духа робяцца водамі ярданскімі, не толькі першабытнымі водамі жыцьця, але водамі, здольнымі даць жыцьцё не толькі часавае, але і вечнае; вось чаму мы прылучаемся гэтым водам поўныя глыбокай пашаны, дрыгатліва; вось чаму Царква заве іх вялікай сьвятыняй і заклікае нас мець іх у дамах на выпадак хваробы, на выпадак душэўнай скрухі, на выпадак граху, для ачышчэньня і абнаўленьня, для прылучэньня да навізны вычышчанага жыцьця. Будзем смакаваць гэтыя воды, будзем датыкацца поўна глыбокай пашаны. Пачалося праз гэтыя воды абнаўленьне прыроды, асьвячэньне стварэньня, ператварэньне сьвету. Гэтак жа як у Сьвятых Дарунках, і тут мы бачым пачатак будучых стагодзьдзяў, перамогу Боскаю і пачатак вечнага жыцьця, вечнай славы — не толькі чалавека, але усёй прыроды, калі Бог стане усё ва усім.

Слава Богу за Яго бясконцую літасьць, за Яго Боскую ласку, за подзьвіг Сына Божага, зрабіўшагася Сынам чалавечым! Слава Богу, што Ён абнаўляе і чалавека і лёсы нашы, і сьвет, у якім мы жывем, і што жыць—то мы усё ж можам надзеяй ужо здабытай перамогі і весялосьцю аб тым, што мы чакаем дня Госпада, вялікага, дзівоснага, страшнага, калі зазьзяе увесь сьвет мілатой прынятага, а не толькі дадзенага Духу Сьвятога! Амін.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.