мітрапаліт Антоній (Суражскі)
Зь якім пачуцьцём глыбокай павагі да Хрыста і падзякі да родных, якія нас прыводзяць да веры, мы успамінаем аб сваім Хросьце: як дзівосна думаць, што паколькі нашы бацькі або блізкія нам людзі адкрылі веру ў Хрыста, даручыліся за нас перад Царквой і перад Богам, мы, Таямніцай Хросту, зрабіліся Хрыстовы, мы названыя Яго імем. Мы гэтае імя носім з такой жа глыбокай павагай і зьдзіўленьнем, як юная нявеста нясе імя чалавека, якога яна пакахала на жыцьцё і на сьмерць і даўшы ёй сваё імя; як гэтае чалавечае імя мы беражэм! Як яно нам дорага, як яно нам сьвята, як нам страшна было б учынкам, паводзінамі сваімі яго аддаць на зьнеслаўленьне нядобразычліўцам... І менавіта так злучаемся мы з Хрыстом, Выратавальнік Хрыстос, Бог наш, зрабіўшыся Чалавекам, нам дае насіць Сваё імя. І як на зямлі па нашых учынках судзяць аб усім родзе, які носіць тое ж імя, так і тут па нашых учынках, па нашым жыцьці судзяць аб Хрысьце.
Якая жа гэта адказнасьць! Апостал Павел амаль дзьве тысячы гадоў таму назад папярэджваў маладую хрысьціянскую Царкву, што дзеля тых зь іх, якія жывуць нягодна свайго прызначэньня, ганіцца імя Хрыстова. Няўжо не так зараз? Няўжо ва ўсім сьвеце цяпер мільёны людзей, якія жадалі б знайсьці сэнс жыцьця, радасьць, глыбіню ў Богу, не адхіляюцца ад Яго, гледзячы на нас, бачачы, што мы не зьяўляемся, на вялікі жаль, жывой выявай эвангельскага жыцьця – ні асабіста, ні як грамадзтва?
І вось у дзень Хросту Госпада жадаецца перад Богам сказаць ад сябе і заклікаць усіх сказаць, каму было дадзена хрысьціцца ў імя Хрыста: успомніце, што вы сталі зараз носьбітамі гэтага сьвятога і боскага імя, што па вас будуць судзіць Бога, Выратавальніка вашага, Выратавальніка усіх, што калі ваша жыцьцё – маё жыцьцё! – будзе годная гэтага дарунка Божага, то тысячы вакол выратуюцца, а калі будзе нявартая – зьнікнуць: без веры, без надзеі, без радасьці і без сэнсу. Хрыстос прыйшоў на Ярдан бязгрэшным, пагрузіўся ў гэтыя страшныя ярданскія воды, якія як бы пацяжэлі, абмываючы грэх чалавечы, вобразна зрабіліся як бы мёртвымі водамі – Ён у іх пагрузіўся і прылучыўся нашай сьмяротнасьці і усім наступствам чалавечага падзеньня, граху, зьневажэньня для таго, каб нас зрабіць здольнымі жыць годна чалавечага нашага прызначэньня, годна Самога Бога, Які нас заклікаў быць роднымі Яму, дзецьмі, быць Яму роднымі і сваімі...
Адгукнёмся ж на гэтую справу Боскую, на гэты Божы заклік! Зразумеем, як высока, як велічна наша годнасьць, як вялікая наша адказнасьць, і уступім у зараз ужо распачаты год так, каб быць славай Боскай і выратаваньнем кожнага чалавека, які дакранецца нашага жыцьця! Амін
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.