Wednesday, January 20, 2010

САБОР ПАПЯРЭДНІКА І ХРЫСЬЦІЦЕЛЯ ГОСПАДА ЯНА

7 студзеня

У Праваслаўнай Царкве усталяваны звычай на наступны дзень вялікіх Гасподніх і Багародзічных сьвят успамінаць тых сьвятых, якія найблізкім чынам паслужылі дадзенай сьвятой падзеі ў гісторыі. Так, на наступны дзень Багаяўленьня Царква шануе таго, хто паслужыў справе Хросту Хрыстовага, усклаўшы сваю руку на галаву Выратавальніка. Сьвяты Папярэднік і Хрысьціцель Госпада Ян, найвялікшы з прарокаў, завяршае гісторыю Царквы Старазапаветнай і адчыняе эпоху Новага Запавету. Сьвяты прарок Ян засьведчыў аб прышэсьці на зямлю Адзінароднага Сына Божага, прыняўшага чалавечае цела. Ён спадабніўся хрысьціць Яго ў водах Ярдану і сьведчыў таямнічую Зьяву Найсьвяцейшай Тройцы ў дзень Хросту Выратавальніка.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.