Tuesday, November 10, 2009

ПАМЯЦЬ СЬВЯТОЙ ВЕЛІКАМУЧАНІЦЫ ПАРАСКЕВЫ ПЯТНІЦЫ

(28 кастрычніка)

Сьвятая велікамучаніца Параскева названа Пятніцай. Бо бацькі яе, іканійскія хрысьціяне, зь асаблівае павагай ставіліся да дня пакут Госпада – пятніцы, а таму, калі ім Госпад Бог паслаў дачку, назвалі яе Пятніцай (па грэцку – Параскева). Захоўваючы памяць пакут Хрыстовых ва ўласным імені, яна захавала іх у сваім сэрцы і зрэшты сала далучылася да пакут Хрыстовых сваімі пакутамі. Пасьля сьмерці бацькоў атрымаўшы багатую спадчыну, Сьвятая Дзева раздала сваё багацьця бедным хрысьціянам, прысьвяціла дзявоцтва Хрысту і, няспынна згадваючы Госпада, услаўляла Яго паміж язычнікамі ў Іконіі. За пропаведзь веры Хрыста сьвятую Дзеву кінулі ў вязьніцу, а потым аддалі на пякельнае катаваньне. Гэта адбылося ў часе цараваньня Дыаклетыяна (257 – 304).

Страшнымі былі пакуты, які выпала выцерпець Параскеве. Але ў яе ўсялілася вялікая дабрыня, якая узмацніла Параскеву. У цямніцы да яе зьявіўся Анёл, які прынёс крыж пакут Хрыстовых, і адбыўся цуд – усе раны яе вылечыліся, і яна зрабілася здаровай. Новы цуд адбыўся, калі вялі сьвятую ў капішча ідальскае – па яе загаду ўсе ідалы ў капішчы пападалі і пераўтварыліся на попел. Параскеву пачалі паліць сьвечкамі, але полымя павярталася да яе катаў, і шматлікія зь іх абпаліліся. Тады ёй адсеклі мячом галаву.

Трапар сьвята

Прамудрая і ўсяхвальная мучаніца Хрыстова Параскева, / цьвёрдасьць мужчынскую атрымаўшы, а немач адпрэчыўшы, / злога перамагла і мучыцеляў пасарамаціла, / абвяшчаючы і заклікаючы: / Прыйдзіце, рубіце цела мае і ў вагне спаліце, / а я, радуючыся, іду да Хрыста, Жаніха майго. / Малітвамі мучаніцы Праскевы, Хрыстос Бог, выратуй душы нашы


ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ СЬВЯТОГА ВЕЛІКАМУЧАНІКА ЗЬМІЦЕРА САЛУНСКАГА

(26 кастрычніка)

Сьвятая Царква ад першых стагодзьдзяў хрысьціянства высока ценіць заслугі мучанікаў, іх шануе, ставіць нам як узор гераічнае любові да Бога і вызнаньня сьвятой веры. Некаторыя зь іх, якія асаблівы вызначыліся сваёй рэўнасьцю і мужнасьцю ў вызнаньні сьвятой веры і цудамі, якімі іх Госпад Бог пасьля сьмерці ўславіў, маюць у царкоўным годзе ўрачыстыя сьвята. Да іх належыць сьвяты мучанік Зьміцер, якому сьвятая Царква дала тытул велікамучаніка і міроцечнага.

Сьвяты Зьміцер жыў у другой палове ІІІ ст. у горадзе Салуні, дзе яго бацька быў высокім службоўцам імпэратара. Пасьля сьмерці бацька імпэратар Максіміліян зрабіў яго салунскім праконсулам. Зь дзяцінства сьв. Зьміцер выхоўваўся ў хрысьціянскае веры, якую неўзабаве з рэўнасьцю прапаведаваў. За апостальскую дзейнасьць імпэратар Максіміліян кінуў яго ў вязьніцу. Знаходзячыся ў вязьніцы, ён дабраславіў сьвятога Нестара на бой зь непераможным імпэратарскім глядыятарам Ліям. Сьвяты Нестар выступіў супраць Лія з крыжам у руках і перамог яго. Імпэратар, даведаўшыся, што Зьміцер дабраславіў Нестара на змаганьне зь Ліям, паслаў сваіх салдат, і яны пракалолі яго дзідамі. Гэта было ў 306 г. пасьля Нараджэньня Хрыстовага. Памяць сьвятога Нестара Царква адзначае ў наступны дзень пасьля памяці сьвятога Зьміцера.

Вялікую веру сьвятога Зьміцера ўславіў Госпад Бог не толькі рознымі цудамі пасьля ягонай сьмерці, але таксама нятленнасьцю цела і міроцечнасьцю. Амаль праз сто гадоў пасьля ягонай сьмерці адчынілі труну – яго цела засталося нятленным, а зь яго костак цякло водарнае міро – алея, якая вылечвала хворых.

Дарам цудаў, нятленнасьцю цела і міроцечнасьць робяцца крыніцай вялікага і шырокага шанаваньня сьвятога Зьміцера. Да яго труны штогод ідуць сотні і тысячы пілігрымаў. У V ст. над ягонай труной пабудавалі велічны храм. А на Балканах ёсьць больш двухсот цэркваў у гонар сьвятога Зьміцера.

Культ сьвятога Зьміцера прыйшоў з хрысьціянскае верай і на землі Кіеўскае Русі. Пачалося ўсё зь атачэньня Канстантынопаля кіеўскім князям Алегам. Калі кіеўскія войскі перамаглі сілы грэкаў, то грэкі казалі, што гэта не Алег, а сьвяты Зьміцер пасланы на іх Богам. А неўзабаве, калі хрысьціянства пашырылася на землях Кіеўскае Русі, князі, а таксама ўсе верныя аддалі сябе пад апеку сьв. Зьміцера.

Князь Ізяслаў Зьміцер Яраславіч пабудаваў у Кіеве ў 1057 г. манастыр у гонар сьв. Зьміцера. У 1197 г. вялікі князь Усевалад Зьміцер Юр’евіч атрымаў у падарунак зь Салуні дошку з труны і кашулю сьв. Зьміцера. Зь дошкі цякло міро, якое вылечвала хворых. У гонар сьв. Зьміцера гэты князь пабудаваў храм ва Ўладзіміры, перадаўшы туды ўзгаданыя падарункі. На землях Кіеўскае Русі было пабудавана шмат храмаў у гонар сьв. Зьміцера.

Сьвятая Царква ўслаўляе сьв. Зьміцера як мужнага воіна Хрыстовага і спавядальніка, як цудатворцу, які вылечвае хваробы душы і цела, дапамагае людзям у цяжкія хвіліны.

Трапар сьвята

Вялікага ў бедах абаронцу набыў увесь сусьвет у табе, / пераможцы ворагаў. / Таму, як гонар Лія зьняважыў ты / і на подзьвіг натхніў сьмеласьць Нестара, / так, сьвяты Зьміцер, маліся Хрысту Богу, / каб падаў нам вялікую міласьць


Thursday, November 5, 2009

ЗА АЎТАКЕФАЛЬНАСЬЦЬ УКРАІНСКАЕ ЦАРКВЫ

Прапанаваная вашай увазе без перабольшаньня гістарычны артыкул “За аўтакефальнасьць Украінскае Праваслаўнае Царквы” падсумоўвае долю ўкраінскае Царквы і яе вернікаў у няволі расейскае Царквы і робіць вынік аб патрэбе незалежнага царкоўнага жыцьця. “Украінская аўтакефалія” перадрукавала гэты тэкст зь выданьня “Вістник політики, літератури й життя”, № 25, Відзень, 1918 г., 23 чэрвеня, бачына 1. З гэтага тэксту мы і робім пераклад на беларускую мову.

На 20 чэрвеня быў прызначаны пачатак Агульнаўкраінскага Праваслаўнага Царкоўнага Сабору ў Кіеве. Ён мусіць вырашыць надзвычайна важныя пытаньні. Украінская Праваслаўная Царква спыніла ў 1685 г. жыць уласным жыцьцём. Калі фатальны лёзунг “Жадаем пад праваслаўнага цара” перакрыў паветра веку дзеля эканамічна–палітычнага і нацыянальна–культурнага разьвіцьця Ўкраіны, нядоўга трэба было чакаць, бо толькі 31 год, на падпарадкаваньне Кіеўскае мітраполіі Маскоўскаму патрыярху.

Прад тым незалежная Ўкраінская Праваслаўная Царква ўяўляла сабой вольную, чыста агульна–грамадзянскую інстытуцыю, арганізаваную на выбарным падмурку з шырокім удзелам сьвецкіх людзей ў яе справах. У часы сваёй самастойнасьці Ўкраінская Праваслаўная Царква, як і ўсе нацыянальныя інстытуцыі Ўкраіны, была глыбока пранізана і напоўнена духам шырокага і шчырага дэмакратызму. Тады абапіралася яна не толькі на духоўную герархію, але і на царкоўна–рэлігійныя брацтва, у склад якіх уваходзілі ўсе кола грамадзкасьці, пачынаючы ад набожных князёў і канчаючы зьбяднелымі багамольцамі–жабракамі.

У час сваёй незалежнасьці бачыла Ўкраінская Праваслаўная Царква доўгі шэраг слаўных мітрапалітаў, ігуменаў, белае і чорнае сьвятарства, якія верна стаялі на абароне ўкраінскіх народных патрэбаў, бралі чынны ўдзел у змаганьнях Украіны за волю, пакінулі вечныя сьляды ў разьвіцьці ўкраінскае культуры, напрыклад у тагачасным украінскім літаратурным жыцьці адыгрывалі галоўную ролю (Елісей Плятянецкі, Герасім і Мялецій Сматрыцкія, Ёў Княгінецкі, Іван Вішнявецкі, Іянікій Гатляроўскі, Лазар Барановіч, Інакенцій Гізэль, Захарыя Копысьценскі, Кірыла Транквіліён Стаўравекій, Антін Радзівілаўскі, Сьвэстр Косаў, Ёў Барэцкі, Зьміцер Растоўскі ды іншыя). Шмат разоў украінская гісторыя запісвала вельмі прыгожыя дакумэнты патрыятызму ўкраінскага праваслаўнага сьвятарства. Кіеўскі мітрапаліт і архімандрыт Кіева–Пячорскае Лаўры заявілі, што хутчэй загінуць, чым прысягнуць цару (расейскаму – БА) на вернасьць, калі Хмяльніцкі зрабіў Пераслаўскую дамову. У сваіх плянах выратаваць украінскую дзяржаўнасьць зь маскоўскае няволі меў гэтмат Пятро Дарашэнка знакамітага дарадцу і дапаможніка ў асобе мітрапаліта Іосіфа Нялюбовіча–Тукальскага.

Адносна ўзроўню сваёй адукацыі знаходзілася тады ўкраінскае праваслаўнае сьвятарства без параўнаньня вышэй маскоўскага сьвятарства. Пятро Магіла вучыўся ў Парыжу і пасылаў маладых людзей у Заходнюю Эўропу атрымоўваць вышэйшую адукацыю. Для Ўкраіны не патрабаваўся Пятро І каб прарубіць вакно ў Эўропу, бо тут усе выбітныя прадстаўнікі сьвятарства былі зь заходнеэўрапейскай адукацыяй. Больш таго, Маскоўшчыну “эўрапеізаваў” цар Пятро І пры дапамозе ўкраінскага сьвятарства, а Тэафан Пракаповіч быў правай рукой цара ў ягоных змаганьнях за рэформы. З падпарадкаваньнем Кіеўскае мітраполіі Маскоўскаму патрыярху, маскоўскі ўрад пачаў пры дапамозе зьняволенай украінскай Царквы і яе пастыраў зачыняць Украіне вакно ў Эўропу. Так было забіта найперш тое, чым Украінская Праваслаўная Царква карысна адрозьнівалася ад маскоўскай.

У 1721 г. уведзена маскоўская цэнзура, а сынадальны ўказ дамогся “зьвяраць кнігі зь велікарускімі пячатнымі, каб не было аніякай разьніцы і асаблівай мовы не было”. Украінскія манастыры замест таго, каб быць асяродкамі ўкраінскай духоўнасьці, зрабіліся антынароднымі асяродкамі, а з тых месцаў, адкуль раней разыходзілася кніжнае сьвятло па Ўкраіне, як, напрыклад, з Кіева–Пячорскае Лаўры і зь базыльянскае друкарні ў Пачаеве, паўсталі цьвярдыні маскафільскага чарнасоценства. Між вышэйшаю ўкраінскаю герархіяй па працягу ўсяго часу зьняволеньня Царквы не знайшлося ніводнага роўнага старажытным.

Украінская Праваслаўная Царква не толькі згубіла свой нацыянальны характар, але і зрабілася аб’ядноўваючым чыньнікам русыфікацыі. На япіскапскіх і ігуменскіх пасадах заселі маскалі альбо нацыянальныя здраднікі манкурты, што душылі ўсялякае жаданьне працы дзеля свайго народу ў ніжэйшага сьвятарства, якое рэкрутавалася зь народных мас. Доўга змагалася Ўкраінская Праваслаўная Царква за сваю незалежнасьць. Яе дэмакратычная арганізацыя зрабіла з казацтва заўзятых абаронцаў яе правоў. Часы ўздыму, нацыянальна–дзяржаўнае думкі ва Ўкраіне былі часам уздыму і Ўкраінскае Праваслаўнае Царквы. Заснаваньне “Сьвяцейшага Сыноду” у 1721 г. зьліла дзьве самастойныя арганізацыі ў адну, але такім чынам, што Ўкраінская Праваслаўная Царква цалкам згубіла сваю індывідуальнасьць і набыла маскоўскую.

А наступствы таго? Наступствы таго на нацыянальным полі ўжо вызначаны ў агульных рысах. На рэлігійным полі зрэагавалі на гэта народныя масы вялікім распаўсюджаньнем сэктанства. Алкаголь і дэмаралізацыя вынішчае маладое пакаленьне ўкраінскага народу. Справа не можа чакаць і кліча да паратунку ўсіх людзей добрае волі.

Для Украінскае Праваслаўнае Царквы ёсьць адзіны выхад: павярнуцца да сваёй мінуўшчыны зь выбарчым правам і апорай ня толькі на герархію, а і на брацтва, якія мелі б на мэце выкараніць дэмаралізацыю сярод украінскіх народных мас, усунуць піяцтва, ўзьняць іх маральную вартасьць. Мала таго. Украінская Праваслаўная Царква павінна зрабіць тое, што давяршыў Чацьвёрты Ўнівэрсал Украінскай Цэнтральнае Рады на палітычным полі, на царкоўным полі і замяніць былую залежнасьць ад Канстантынопальскага Патрыярхату поўнай незалежнасьцю, уласнай аўтакефаліяй.


Wednesday, November 4, 2009

СЬВЯТЫ РАЎНААПОСТАЛЬНЫ АВЕРКІЙ, ЯПІСКАП ІЭРАПОЛЬСКІЙ

Памяць 22 кастрычніка

Сьвяты роўнаапостальны Аверкій, япіскап Іэрапольскій, цудатворац, уславіўся ў II стагодзьдзі ў Фрыгіі. Горад Іэраполь тыя часы засялялі, у асноўным, язычнікі. Сьвяціцель маліўся Госпаду аб выратаваньні іх душаў і звароце да Праўдзівага Сьвятла. Зьявіўшыся Анёл загадаў сьвятому Аверкію зьнішчыць ідалаў у паганскім капішчы. З рэўнасьцю выканаў сьвяты наказ Боскі. Пачуўшы, што ідалапаклоньнікі жадаюць забіць яго, сьвяціцель прыйшоў на месца народных збораў і адкрыта выкрыў памылкі язычнікаў. Язычнікі спрабавалі схапіць сьвяціцеля. У гэты час у натоўпе закрычалі тры ашалелых юнака. Народ прыйшоў у замяшаньне, сьвяціцель жа малітвай выгнаў зь іх нячысьцікаў. Бачачы юнакоў здаровымі, іэрапольцы папрасілі сьвяціцеля Аверкія навучыць іх хрысьціянскай веры, а потым прынялі сьвяты Хрост. Пасьля гэтага сьвяціцель адправіўся па суседніх гарадох і сёлах, вылечваючы хворых і дабравесьця аб Царстве Боскім. З пропаведзьдзю ён абышоў Сірыю, Кілікію, Мэсапатамію, наведаў Рым і усюды навяртаў да Хрыста мноства людзей. Сьвяціцель Аверкій за свае вялікія працы названы роўнаапостальным. Шмат гадоў ён абараняў Царкву ад ерэтыкоў, сьцьвярджаў хрысьціян у веры, выводзіў заблукаўшых на праўдзівы шлях, вылечваў хворых і распаўсюджваў славу Хрыстову.

Трапар Аверкію, яп. Іэрапольскаму, цудатворцы.

Ісьціны прапаведнікам і цудатворцам дзівосным паказаў сябе, / сірот бацька і жабракоў абаронца, / бадзёры пастыр славеснага статку. Жах нячысьцікаў, / ты ад усіх нападаў абарані заклікаючых цябе: / Аверкій ойча наш, / малі Хрыста Бога, / каб выратаваліся душы нашы.


СЯМІ ЭФЭСКІХ ЮНАКОЎ

Памяць 4 жніўня і 22 кастрычніка,

Сэм Эфэскіх юнакоў: Максімілян, Іамвліх, Мартиніян, Ян, Дыянісій, Эксакустадзіян (Кастусь) і Антанін, жылі ў III стагодзьдзі. Сьвяты Максіміліян быў сынам эфэскага кіраўніка горада, астатнія шэсьць юнакоў – сынамі іншых шляхетных эфэскіх грамадзян. Юнакі былі сябрамі зь дзяцінства, і усё былі на ваеннай службе. Калі імпэратар Дзекій (249–251) прыбыў у Эфэс, ён загадаў усім грамадзянам зьявіцца для прынясеньня ахвяры паганскім бажкам; непакорлівых жа чакалі пакуты і сьмяротнае пакараньне. Па даносе шукаўшых добрага стаўленьня імпэратара да адказу былі закліканыя і сем эфэскіх юнакоў. Паўстаўшы перад імпэратарам, сьвятыя хлопцы спавядалі сваю веру ў Хрыста. Зь іх неадкладна былі зьнятыя знакі воінскага адрозьненьня – паясы вайскоўцаў. Аднак Дзекій адпусьціў іх на волю, спадзеючыся, што яны зьменяць рашэньне за то час, пакуль ён знаходзіцца ў паходзе. Юнакі сышлі з гораду і схаваліся ў пячоры гары Ахлон, дзе праводзілі час у малітвах, рыхтуючыся да пакутніцкага подзьвігу. Самы малодшы зь іх – сьвяты Іамвліх, апранаючыся ў жабрацкую вопратку, хадзіў у горад і купляў хлеб. У адзін з такіх выхадаў у горад ён пачуў, што імпэратар вярнуўся і іх шукаюць, каб прадставіць на суд. Сьвяты Максыміліян натхніў сяброў выйсьці з пячоры і добраахвотна зьявіцца на суд. Пазнаўшы, дзе хаваюцца хлопцы, імпэратар загадаў закласьці уваход у пячору камянямі. каб хлопцы памерлі ў ёй ад голаду і смагі. Двое зь саноўнікаў, прысутных пры замуроўваньні уваходу ў пячору, былі таемнымі хрысьціянамі. Жадаючы захаваць памяць аб сьвятых, яны уклалі сярод камянёў запячатаны каўчэг, у якім знаходзіліся дзьве алавяныя дошчачкі. На іх былі напісаныя імёны сямі юнакоў і гісторыя іх пакут і сьмерці.

Але Госпад навёў на хлопцаў цудоўны сон, які доўжыўся амаль два стагодзьдзя. Да таго часу ганеньні на хрысьціян спыніліся, хоць пры сьвятым верным цару Хвядосе Малодшым (408-450) зьявіліся ерэтыкі, якія адпрэчвалі уваскрэсеньне мёртвых у Другое прышэсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста. Адны зь іх казалі: “Як можа быць уваскрэсеньне мёртвых, калі не будзе ні душы, ні целы, бо яны зьнішчацца?” Іншыя сьцьвярджалі: “Толькі адны душы будуць мець адплату, бо немагчыма целам паўстаць і ажыць пасьля тысячы гадоў, калі не застанецца ад іх і праху”. Тады Госпад і адкрыў таямніцу чаканага уваскрэсеньня мёртвых і будучага жыцьця праз Сваіх сямі юнакоў.

Уладальнік участку зямлі, на якой знаходзілася гара Ахлан, распачаў будаўніцтва каменнай пабудовы, і працоўныя разабралі уваход у пячору. Госпад ажывіў хлопцаў, і яны прачнуліся нібы ад звычайнага сну, не падазраючы, што мінула амаль 200 гадоў. Целы іх і адзежа былі цалкам нятленныя. Рыхтуючыся прыняць пакуты, хлопцы даручылі сьвятому Іамвліху яшчэ раз купіць ім хлеба ў горадзе для падмацаваньня сіл. Падышоўшы да горада, юнак уразіўся, убачыўшы на варотах сьвяты крыж. Пачуўшы вольна прамаўляемае Імя Ісуса Хрыста, ён стаў сумнявацца, што прыйшоў у свой горад. Разрахоўваючыся за хлеб, сьвяты юнак падаў гандляру манэту зь малюнкам імпэратара Дзекія і быў затрыманы, як скрыўшы скарб старадаўніх манэт. Сьвятога Іамвліха прывялі да кіраўніка горада, у якога ў то час знаходзіўся Эфэскій япіскап. Слухаючы зьдзіўленыя адказы юнака, япіскап зразумеў, што Бог адчыняе праз яго нейкую таямніцу, і сам адправіўся разам зь народам да пячоры. У уваходу ў пячору япіскап выняў з груды камянёў запячатаны каўчэг і адкрыў яго. Ён прачытаў на алавяных дошчачках імёны сямі хлопцаў і акалічнасьці замуроўваньня пячоры па наказе імпэратара Дзекія. Увойдучы ў пячору і убачыўшы ў ёй жывых юнакоў, усё узрадаваліся і зразумелі, што Госпад, праз абуджэньне іх ад доўгага сьну, адчыняе Царкве таямніцу уваскрэсеньня мёртвых. Неўзабаве сам імпэратар прыбыў у Эфэс і гутарыў зь юнакамі ў пячоры. Тады жа сьвятыя юнакі на вачах у усіх схілілі галовы на зямлю і ізноў заснулі, гэтым разам да усеагульнага уваскрэсеньня. Імпэратар жадаў кожнага зь юнакоў пакласьці ў каштоўную раку, але, зьявіўшыся яму ў сьне, сьвятыя юнакі сказалі, каб целы іх былі пакінутыя ў пячоры на зямлі. У ХII стагодзьдзі паломнік зь Кіеўскае зямлі ігумен Данііл бачыў у пячоры гэтыя сьвятыя мошчы сямі юнакоў.

Згодна старажытнай грэцкае мінеі, юнакі першы раз заснулі 4 жніўня, а пракінуліся ад сну 22 кастрычніка. У гэтыя два дні і сьвяткуецца іх памяць. Сьвятыя юнакі згадваюцца таксама і ў службе царкоўнага новага году – 1 верасьня.


Tuesday, November 3, 2009

ЗВЫШГОДНЫ ІЛАРЫЁН ВЯЛІКІ

Памяць 21 кастрычніка

Звышгодны Іларыён Вялікі нарадзіўся ў 291 году ў палестынскім паселішчы Тавафа. Яго паслалі для вывучэньня навук у Александрыю, дзе ён пазнаёміўся з хрысьціянамі і прыняў сьвяты Хрост. Пачуўшы аб анёльскім жыцьці звышгоднага Антонія Вялікага, Іларыён адправіўся да яго, каб навучыцца дагаджаць Богу. Неўзабаве Іларыён вярнуўся на радзіму. Бацькі яго ужо памерлі. Раздаўшы маёмасьць сваякам і жабракам, Іларыён пасяліўся ў пустэльні каля горада Маіўма. Звышгодны узмоцнена змагаўся зь нячыстымі намерамі, спакушаўшымі розум і запаляючымі цела, перамагаючы іх цяжкай працай, пастом і руплівай малітвай. Злы запалохваў сьвятога зданямі і прывідамі. Падчас малітвы сьвяты Іларыён чуў плач дзяцей, рыданьне жанчын, румз львоў і іншых зьвяроў. Звышгодны разумеў, што гэтыя жахі наводзяць нячысьцікі, каб прагнаць яго з пустэльні, таму перасільваў страх зь дапамогай стараннай малітвы.

Аднойчы на звышгоднага Іларыёна напалі разбойнікі, і ён сілай свайго слова пераканаў іх пакінуць злачыннае жыцьцё. Хутка аб сьвятым падзьвіжніку пазнала уся Палестына. Госпад дараваў звышгоднаму Іларыёну уладу выганяць нячыстых духаў. Гэтым дабрадатным дарам ён вызваліў ад кайданоў злога шмат нядужых. Хворыя прыходзілі для вылячэньня, і звышгодны лячыў хваробы бясплатна, кажучы, што мілата Бская не прадаецца. Праз нюх сьвятой пазнаваў, якім запалам хворы той або іншы чалавек. Прыходзілі да звышгоднага Іларыёна і жадаючыя ратаваць сваю душу пад яго кіраўніцтвам. Зь дабраслаўленьня звышгоднага па усёй Палестыне пачалі узьнікаць манастыры. Пераходзячы зь адной мясцовасьці ў іншую, ён сцвярджаў у іх строгі падзьвіжніцкі лад жыцьця. За сем гадоў да сьмерці († 371-372) звышгодны Іларыён пасяліўся на Кіпры, дзе жыў у пустынным месцы, пакуль Госпад не заклікаў яго да Сабе.

Трапар Іларыёну Вялікаму

Бруямі сьлёз тваіх бясплоднасьць пустэльні абрабіў ты / і з глыбіні подыхам у працы ў сотні разоў боль пладоў атрымаў, / і зьяўляўся ты сапраўдным сьвяцільнікам сусьвету, / зьзяючы цудамі, ойча наш Іларыён, / малі Хрыста Бога, каб выратавацца душам нашым.


Monday, November 2, 2009

КАМПРАМІС ПА–ГРЭЦКІ

“Эладская мадэль”, значыцца мадэль кананічнай арганізацыі, што сёньня існуе ў Грэцыі зьявілася як кампрамісная пасьля ўваходжаньня да складу грэцкае дзяржавы ў выніку балканскіх войнаў 1912 – 1913 г.г. так званых новых, альбо паўночных, тэрыторый. Вынікала кананічная праблема: да часу ўваходжаньня да складу Грэцыі на гэтай вялікай тэрыторыі існавала кананічная ўлада Сусьветнага Патрыярха. Адначасна, адпаведна Томасу аб аўтакефаліі, выдадзенага ў 1850 г. Канстантынопальскай Патрыярхіяй, кананічная ўлада Эладскае Царквы распаўсюджвалася на тэрыторыі, што ўваходзяць да складу Грэцыі. У ліпні 1928 г. грэцкі ўрад выдаў закон, адпаведна якому япархіі новых тэрыторый далучаліся да Эладскае Царквы. Аднак канчаткова доля япархій была вырашана толькі ў верасьні таго ж году, калі Сусьветны Патрыярх выдаў акт, адпаведна якому япархіі новых тэрыторый перайшлі ў кіраваньне Эладскае Царквы, адначасна захоўваючы сваю еднасьць зь Сусьветным Патрыярхатам.

Такім чынам складася так, што каля палавіны япархій Праваслаўнай Царквы ў Грэцыі апынуліся ў стане двайнога кананічнага падпарадкаваньня. Зь аднаго боку, права ўпраўленьня япархіямі былі перададзены Сабору япіскапаў Эладскае Царквы (у склад якой дэ–факта ўвайшлі і япархіі новых тэрыторый). Зь іншага – за Сусьветным Патрыярхам было захавана шэраг кананічных правоў адносна новых тэрыторый, напрыклад Патрыярх утрымліваў за сабой права зацьвярджаць кандыдатаў на катэдры. Такім чынам, Сусьветнаму Патрыярху і Эладскае Царкве ўдалося на падставе кампрамісу выпрацаваць такі функцыянальны мэханізм кананічнага ладу Праваслаўнае царквы ў Грэцыі, які задавальняў ўсе зацікаўленыя бакі, менавіта абедзьве памесныя царквы і грэцкую дзяржаву.

Ці актуальна падобная мадэль вырашэньня царкоўнае праблемы для Ўкраіны? Зь аднаго боку, мы мусім зьвярнуць увагу на шэраг адрозьненьняў паміж украінскай сытуацыяй і грэцкай. Па-першае, прад Праваслаўнай царквой у Грэцыі стаяла заданьне не вылячэньня расколу, а дасягненьне эфэктыўнага узаемадзеяньня паміж двума кананічнымі юрысдыкцыямі. Па– другое, у адрозьненьні ад УПЦ, Эладская царква мае статус аўтакефальнай, а таму была здольная выступаць як самастойная адзінка, укладаючы дамоўленасьць з Канстантынопалем. Зрэшты, пасьля выданьня Томасу аб аўтакефаліі Эладскае царквы (1850) паміж Эладскаю царквой і Сусьветным Патрыярхам усталяваліся крыху іншы тып адносінаў, чым сучасныя адносіны ЎПЦ і Канстантынопаля. Бо не сакрэт, што для любога грэка, належнага да любой праваслаўнай юрысдыкцыі, Сусьветны Патрыярх ёсьць ня толькі першым па годнасьці праваслаўным герархам, а і духоўным лідэрам элінізму.

Зь іншага боку, нам падаецца, што перабольшаньне значэньня гэтых адметнасьцяў – няправільна. Тыя, хто апынуўся ў кананічнае ізаляцыі, сёньня вельмі шчыра прагнуць аднавіць царкоўную еднасьць. Кананічны статус УПЦ, хоць і прадбачвае пэўную залежнасьць ад кіруючай герархіі Маскоўскага патрыярхату, усё ж такі дастатковы для ўдзелу ў перамоўным працэсе па пытаньню аднаўленьня царкоўнае еднасьці. Апрача гэтага, сёньня кіраўніком Расейскае царквы зьяўляецца асабістасьць, яка, безумоўна, увойдзе ў гісторыю гэтай Памеснае царквы як адзін зь найбольш дзейных і стратэгічна думаючых кіраўнікоў за ўсю яе гісторыю. Таму, узяўшы пад увагу заявы патрыярха Кірылы аб тым, што пераадоленьня расколу ва Ўкраіне – адна з прыярытэтных мэтаў яго патрыяршага служэньня, мы спадзяемся, што Яго Сьвятасьць не адмовіцца ад сваіх слоў і актыўна будзе спрыяць вылячэньню расколу ва Ўкраінскае царкве. Зрэшты, калі паміж Маскоўскім патрыярхам і Канстантынопалем і ёсьць пэўны праблемы ў адносінах, то гэта пытаньне, якія вырашаюцца. І супраца ў вылячэньні расколу ва Ўкраіне была б найлепшым спосабам аптымізацыі адносін паміж патрыярхамі.

Украіна мусіць быць не тэрыторыяй разладу, а тэрыторыяй супрацы. Вырашэньне ўкраінскага пытаньня мусіць і павінна не раскалоць праваслаўны сьвет, а, наадварот, замацаваць новы эфэктыўны спосаб узаемадзеяньня паміж двума найбольш уплывовымі памеснымі цэрквамі праваслаўнага сьвету.

“Эладскую мадэль” нельга мэханічна перанесьці на ўкраінскую глебу. Аднак менавіта гэтая мадэль можа дапамагчы ўкраінскаму праваслаўю ў набыцьці еднасьці.

Досьвед кананічнай арганізацыі Грэцыі сьведчыць, што царкоўная еднасьць краіны не абавязкова прадбачыць еднасьць юрысдыкцый. Там існуе дзьве юрысдыкцыі – Эладскае Царквы і Канстантынопальскага патрыярхату. Але гэта не перашкаджае япіскапам гэтых двух юрысдыкцый як магчыма больш шчыльна супрацоўнічаць, фактычна зьяўляючыся адным царкоўным целам. Гэта ж мадэль у той альбо іншае форме можа быць рэалізавана і ва Ўкраіне.

Як вядома, 26 жніўня 2009 г., япіскапат УАПЦ аднагалосна падаў на імя Сьвяцейшага Патрыярха Варфаламея просьбу аб прыняцьці нашае Царквы ў склад Сусьветнага Патрыярхату на правах аўтаноміі. Адначасна ЎАПЦ не жадала б, каб задавальненьня гэтай просьбы выклікала крызу ў адносінах паміж Масквой і Канстантынопалем. Не жадаем мы таксама, каб уваходжаньне ЎАПЦ у склад Сусьветнага Патрыярхату затармазіла працэс паступовага збліжэньня ЎАПЦ і ЎПЦ (МП). Наадварот, мы шчыра прагнем, каб гэтае збліжэньне ўвянчалася сваім лягічным канцом – усталяваньнем паміж нашымі цэрквамі поўнага супрычасьця, калі б вернікі ЎАПЦ і ЎПЦ (МП) маглі без усялякіх перашкод мець зносіны ў малітвах і таямніцах.

Шлях да такога збліжэньня дзеля праваслаўных верных Украіны можа адчыніць толькі адказнае супрацоўніцтва ў вырашэньні ўкраінскае праблемы Канстантынопаля, Кіеву і Масквы. Канстантынопальскі патрыярх, япіскапат УПЦ і Сьвяцейшы Патрыярх Кірыла павінны сумеснымі намаганьнямі вызначыць, якім чынам вылечыць раскол і надаць адзінакроўным братам магчымасьць агульнай малітвы і прычасьця ад адзінай Чары.

Уваходжаньне ЎАПЦ да складу Канстантынопальскага патрыярхату мусіць адбыцца не супраць волі Расейскае Царквы, а, наадварот, зь яе добрай волі. Безумоўна, з такім падыходам такая юрысдыкцыя магла б мець не абсалютны характар. Пэўную колькасьць кананічных юрысдыкцыйных правоў Канстантынопаль мог бы перадаць агульнаму сабору кананічных праваслаўных япіскапаў Украіны пад кіраўніцтвам Сьвяцейшага мітрапаліта Ўладзіміра.

Бо становішча здаецца невырашальным толькі ў тым выпадку, калі мы бачым сябе царкоўную юрысдыкцыю як нешта абсалютнае, быццам бы той ці іншы патрыярхат – гэта асобная абсалютна сувэрэнная дзяржава зь сваёй мовай, валютай і старана ўмацаванымі “кананічнымі межамі”. З багаслоўскае кропкі гледжаньня, усё цалкам інакш. Маскоўскі і Канстантынопальскі патрыярхаты – гэта не дзьве “сувэрэнныя дзяржавы” і нават не дзьве “сувэрэнныя” зачыненыя ў сябе цэрквы. Гэта адна і тая ж Праваслаўная царква, дзьве памесныя праявы адной і той жа саборнай, кафалічнае царквы. І калі для рэальнага вылячэньня расколу ва Ўкраіне сёньня неабходна іх шчыльнае супрацоўніцтва, то абодва старажытных і ўплывовых у сьвеце патрыярхата павінны знайсьці ў сябе жаданьне і магчымасьць для плённага супрацоўніцтва.

УАПЦ гатовая для ўхваленьня рашэньня на падставе кансэнсусу. Мы не прагнем, каб легалізацыя нашага кананічнага статусу прывяла да жорсткага перафарматаваньня канфэсійнае мапы Ўкраіны. Мы не жадаем, каб ва Ўкраіне ўзьнялася новая хваля пякельнай барацьбы за храмы і маёмасьць. УАПЦ дастаткова ўласных магчымасьцяў у зьдзяйсьненьні царкоўнай місіі. Мы верым, што колькасьць нашай паствы павялічыцца не за рахунак адыходу веруючых ад УПЦ (МП), а дзякуючы нашае місіянэрскае працы, дзякуючы эвангелізацыі тых мільёнаў украінцаў, якія сёньня не прыналежаць ні да адной з хрысьціянскіх канфэсій.

Такога ж адкрытага і ахвярнага ўдзелу ў вылячэньні расколу мы чакаем ад Маскоўскага і Канстантынопальскага патрыярхаў. Дваццаць гадоў існаваньня ва Ўкраіне аўтакефальнага руху засьведчылі: вырашыць праблему сілавымі сродкамі немагчыма. УПЦ пад амафорам Сьвяцейшага мітрапаліта Ўладзіміра не можа паглынуць паствы ЎПЦ КП альбо ЎАПЦ. Кіеўскі Патрыярхат не можа паглынуць УПЦ (МП) і нават меньш колькасную ЎАПЦ. Не ўвянчаліся посьпехам і намаганьні палітыкаў, якія падштурхоўвалі Канстантынопаль паглынуць украінскае праваслаўе альбо нават украінскі аўтакефальны рух ў асобе ЎПЦ КП і ЎАПЦ. Таму мы мусім зразумець, што лёгіка паглынаньня сябе не апраўдвае. Патрэбна адмовіцца ад ідэі паглынаньня і спрабаваць адбудаваць мадэль кананічнай арганізацыі Праваслаўнай царквы ва Ўкраіне такім чынам, каб у ёй былі ўлічаны інтарэсы ўсіх цэркваў, і найперш “інтарэс Божы”, а менавіта неадкладнае вылячэньне расколу.

“Эладская мадэль” – толькі адна зь магчымых мадэлей вылячэньня расколу ва Ўкраіне. Зразумела, што яна патрабуе сёньня не так прапаганды, як разважлівага і незалежнага аналізу. Аднак гэты аналіз не павінны зводзіцца да патрыятычных дэклярацый, калі рашэньне на падставе кансэнсусу разглядаецца “канфэсійнымі патрыётамі” як здрада інтарэсаў “нацыі / царквы”. Час “канфэсійнага шавінізму” мінуў. Мы павінны ўсьвядоміць, што наша галоўнае грамадзянства – не тыя альбо іншыя зямныя краіны, а вышэйшы, Нябесны Ерусалім.

Ян, архіяпіскап Уманські, кіраўнік багаслоўска–кананічнай камісіі ЎАПЦ.

http://uaoc.net/2009/10/31/kompromis-po-hretsky/


ВЕЛІКАМУЧАНІК АРЦЕМІЙ

Памяць 20 кастрычніка

Сьвяты велікамучанік Арцемій быў адным з выбітных вайскоўцаў у кіраваньне роўнаапостальнага цара Канстантына Вялікага (306 – 337), а затым – яго сына і пераемніка, Канстанцыя (337 – 361). Арцемій, меў шмат узнагарод за выдатную службу і адвагу, быў пастаўлены намесьнікам Егіпет. У гэтай пасадзе ён шмат зрабіў для распаўсюджваньня і умацаваньні хрысьціянства ў Эгіпце. Імпэратара Канстанцыя на пасадзе зьмяніў Юльян (361 – 363). Імпэратар–адступнік, жадаючы вярнуць паганства, вёў непрымірымае дужаньне з хрысьціянствам, адпраўляючы на сьмерць сотні хрысьціян. У Антыёхіі ён загадаў катаваць двух япіскапаў, не якія жадалі зрачыся ад Хрыстовай веры. У гэты час у горад прыйшоў сьвяты Арцемій і усенародна выкрыў Юльяна ў нягоднасьці. Угневаны Адрачэнец падвергнуў сьвятога жорсткім катаваньням. Пасьля гэтага вялікамучаніка кінулі ў вязьніцу. Падчас малітвы, якую сьвяты узносіў да Госпада, яму зьявіўся Сам Хрыстос у асяродзьдзі Анёлаў і сказаў: “Набірай мужнасьці , Арцемій! Я з табой і пазбаўлю цябе ад усякага болю, якую прычынілі табе каты, і ужо рыхтую табе вянок славы. Бо як ты паспавядаў Мяне прад людзьмі, на зямлі, так і Я вызнаю цябе прад Айцом Маім Нябесным. Такім чынам, будзь мужным і радуйся – ты будзеш са Мною ў Маім Царстве”. Пачуўшы гэта ад Самога Госпада, велікамучанік узрадаваўся і стаў горача дзякаваць і усхваляць Яго.

На наступны дзень Юльян запатрабаваў, каб велікамучанік Арцемій прызнаў паганскіх богаў. Сустрэўшы рашучую адмову, імпэратар зьвярнуўся да катаваньняў. Падзьвіжнік пераносіў усё без адзінага стогну. Сьвяты прадрок Юльяну, што хутка той атрымае справядлівую адплату за зло, прычыненае ім хрысьціянам. Адрачэнец разьюшыўся і зьвярнуўся да яшчэ больш лютага катаваньням, але яны не зламалі волю велікамучаніка, і тады сьвяты Арцемій быў абезгалоўлены (+ 362).

Яго цела было пахаванае хрысьціянамі.

Пасьля сьмерці сьвятога велікамучаніка Арцемія збылося ягонае прароцтва аб хуткае сьмерці Юліяна Адступніка.

Юльян са сваім войскам выйшаў з Антыёхіі для бітвы з пэрсамі. Каля пэрсыдзкага горада Ктэзыфону яму сустрэўся стары пэрс. Ён абяцаў здрадзіць суайчыньнікаў і быць правадыром войску Юльяна. Стары абдурыў Адступніка і завёў яго войска ў Карманыцкую пустэльню, у непраходныя месцы, дзе не было ні воды, ні ежы. Стомленае голадам і смагай грэка-рымскае войска Юльяна было змушанае уступіць у бой са сьвежымі сіламі пэрсаў.

Боская адплата нагнала тут і самога Адступніка. Падчас бітвы ён быў сьмяротна паранены нябачнаю рукою, нябачнай зброяй. Юльян цяжка застагнаў і, паміраючы, вымавіў: “Ты перамог, Галілянін!”. Пасьля згубы імпэратара–адступніка мошчы сьвятога велікамучаніка Арцемія былі з ушанаваньнямі перанесеныя з Антыёхіі ў Канстантынопаль.

Трапар сьвятому велікамучаніку Арцемію

Праўдзівай Хрыстовай верай сьцьвердзіўшыся, велікамучанік, / мучыцеля, злога цара / і ідалашанаваньнем, перамог ты. / Гэтым ад Цара Вялікага, вечна царствуючага, / прасьветлым вянком пераможца ўзнагароджаны быў, / усіх заклікаючых цябе вылечвай, Арцемій вялікі, / малі Хрыста Бога, / каб выратаваліся душы нашы.


Saturday, October 31, 2009

Змагар за незалежнасьць Белаурсі сьвятамучанік Гэоргі Бортнік


Пастыр Добры аддае жыцьцё сваё за авечак.

Евангельля паводле Яна, 10:11

Ад пачатку свайго існаваньня Маскоўшчына зрабіла ўсё маг­чы­мае, каб “прыватызаваць” праваслаўя ды прышчапіць па­ня­во­ле­ным народам імпэрыі думку: “Праваслаўныя сьвя­та­ры – непахісныя абаронцы і патрыёты Расеі.” Але гісторыя Бе­ла­ру­сі, як і гісторыя іншых краінаў з пануючым праваслаўным ве­ра­выз­на­нь­ням (Украіна, Грузія, Малдова і г.д.), ведае сотні вы­пад­каў адданага змаганьня праваслаўных сьвятароў за Во­лю сваіх народаў. Адзін зь іх – сьвятамучанік Гэоргі Бортнік.

Гэоргі быў сынам беларускага праваслаўнага сьвятара-пат­ры­ё­та Венэдыкта Бортніка, што служыў і жыў у вёсцы Забор’е ця­пе­раш­ня­га Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Магчыма, ён там і нарадзіўся.

Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, ад юнацкіх гадоў меў нязломныя нацыяналістычныя перакананьня, разумеючы: Галоўны вораг беларускага народу – расейскі імпэрыялізм.

У часе ІІ сусьветанай вайны Гэоргі Бортнік бярэ актыўны ўдзел у змаганьні з расейска-маскальскімі акупантамі. Ён ра­зу­мее – перамагчы ворага магчыма толькі са збро­яй у руках, а на той час толькі Няметчына бы­ла згодна даць беларусам зброю дзеля ба­ра­ць­бы зь маскоўска-ра­сей­с­кі­мі акупантамі. Бор­т­нік уступае ў шэрагі беларускай паліцыі, а ў 1943 г. – у Саюз Бе­ла­рус­кай Моладзі і робіцца ад­ным зь актывістаў арганізацыі. Як беларускі вай­с­ко­вец прымае ўдзел ва ўзброянай барацьбе зь дэвэрсійнымі групамі НКВД, маскоўска-ра­сей­с­кім ка­му­ніс­тыч­ным падпольлям. У 1944 г. Гэ­ор­гі Бортнік ус­ту­пае да шэрагаў Беларускай Кра­ё­вай Аба­ро­ны і прымае чынны ўдзел у аба­ро­не Беларусі ад мас­коў­с­ка­га акупацыйнага вой­с­ка летам 1944 г.

Пасьля адступленьня нямецкіх войскаў, Гэ­ор­гі апынаецца ў Няметчыне і ўступае ў Бэр­лін­с­кую падафіцэрскую школу БКА і, адначасна, ро­біц­ца сябрам падпольнай Беларускай Не­за­леж­ніц­кай Партыі. У пачатку 1945 г. ён выдатна за­кон­чыў падафіцэрскую школу ў Баварыі й з кра­са­ві­ка 1945-га служыў камандзірам дружыны 3-га батальёна дывізіі СС “Беларусь”.

Няметчына капітулюе, але барацьба за не­за­леж­насьць Беларусі працягваецца. Ад лета 1944 г. у Беларусі дзейнічае нацыянальная партызанка “Чорнага Ката” пад кіраўніцтвам Міхала Ві­туш­кі, што стваралася з беларускіх патрыётаў і тэхнічнай дапамогай СД і Абвэру яшчэ ад вяс­ны 1943 г.

З траўня 1945 г. Бортнік перабываў у амэрыканскім палоне і мае ўсе магчымасьці застацца на За­хадзе, але малады беларускі афіцэр пастанаўляе павярнуцца на Бацькаўшчыну дзеля ўдзелу ў ба­ра­ць­бе за незалежнасьць Беларусі. Ён заагітоўвае да ўступленьня ў БНП яшчэ чацьвярых ма­ла­дых беларускіх вайскоўцаў і ў сьнежні 1945 г., разам зь арганізаванай ім групай, вяр­та­ец­ца ў Беларусь.

Пакуль нам невядома – ці меў ён перамовы зь нейкімі прад­с­таў­ні­ка­мі Міхала Вітушкі, што заставаліся ў Заходняй зо­не аку­па­цыі Няметчыны альбо дзейнічаў самастойна. Вя­до­ма толькі: Гэ­ор­гі неаднойчы сустракаўся зь архіяпіскапам Пін­с­кім Аляк­сан­д­рам (Іназемцавым), ад якога бярэ даб­рас­лаў­ле­нь­ня на вяр­та­нь­ня ў Беларусь і прыняцьця сьвятарскае год­на­сь­ці. А са­вец­кая агентура лічыла архіяпіскапа Аляк­сан­д­ра адной зь найбольш “небясьпечных” постацяў Беларускага і Ўкра­ін­с­ка­га праваслаўя, ад­ным зь духоўных натхняльнікаў ўзброенай вызваленчае барацьбы бе­ла­рус­ка­га й украінскага народаў. Па мер­ка­ва­нь­ню беларускае эміг­ра­цыі, менавіта МГБ ар­га­ні­за­ва­ла забойства ўладыкі ў Мюнхене (люты 1948 г.).

Ад канца 1945 г. падпольная група Гэоргія Бортніка дзей­ні­чае ў Беларусі. Яны зьбіраюць зброю, агітуюць людзей, спра­бу­юць налагодзіць сувязі зь іншымі падпольнымі і пар­ты­зан­с­кі­мі групамі ў тагачасным Пліскім раёне Полацкай воб­ла­сь­ці.

У 1947 г. Гэоргі ўступае да Жыровіцкае праваслаўнае сэ­мі­на­рыі. На той час у Жы­ро­ві­чах перабывае, пад выглядам звы­чай­на­га ераманаха РПЦ, пад­по­ль­ны япіскап Наваградскі БАПЦ Гэр­ман, які ад лета 1944 г. зьяўляўся духоўнікам Беларускага суп­ра­ці­ву М. Вітушкі і, адначасна, выконваў абавязкі сувязьнага бе­ла­рус­ка­га падпольля. У Жы­ро­ві­цах ствараецца пад­по­ль­ная беларуская група “Чорнага Ка­та”, у якую ўваходзяць ня то­ль­кі сьвя­та­ры і сэмінарысты, а і сьвецкія асобы. Ад­ным зь сяброў групы зьяў­ляў­ся і Гэ­ор­гі Бортнік. Група дзейнічае у шчы­ль­ным кантакце з галёўным штабам і аса­біс­та М. Ві­туш­кай. Фармальная пры­на­леж­насьць сьвятароў, сяброў групы, да РПЦ дае маг­чы­масьць езь­дзіць па ўсёй Бе­ла­ру­сі і памежныя раёны Ўкраіны і Ра­сеі. Сэмінарысты, скан­ча­ю­чы на­ву­ча­нь­ня, разьяжаліся дзеля служэньня ў роз­ныя куткі Беларусі і рабіліся прад­с­таў­ні­ка­мі пад­по­ль­най БАПЦ. Фактычна ад­наў­ля­ла­ся падпольная БАПЦ, да якой да­лу­ча­юц­ца і не­ка­то­рыя ўкраінскія сьвя­та­ры са зьнішчанай мас­коў­с­кі­мі акупантамі ЎАПЦ з бе­ла­рус­ка- ук­ра­ін­с­ка­га Палесься. Бе­ла­рус­кія й ук­ра­ін­с­кія правас­лаўныя сьвятары-пат­ры­ё­ты шчыльна кан­так­ту­юць са ўзб­ро­я­ным супрацівам. Яны пера­даюць пар­ты­за­нам прадукты, хаваюць і лекуюць па­ра­не­ных, ар­га­ні­зу­юць супраціў сяля­наў ка­лек­ты­ві­за­цыі, распаўсюджваюць пад­по­ль­ную лі­та­ра­ту­ру ды перапраўляюць да пар­ты­за­наў людзей, за якімі пачынала па­ля­ваць МГБ.

Пасьля заканчэньня сэмінарыі Гэ­ор­гі Бортнік дапамагае ў служэньні свай­му бацьку-сьвятару ў в. Забор’я і, ад­на­час­на, робіцца прадстаўніком бе­ла­рус­ка­га супраціву ў Пліскам раёне По­лат­чы­ны. 7 верасьня 1947 г. ён узяў шлюб зь Леанілай Бортнік, дачкой пса­лом­ш­чы­ка Аляксандра Барадзіна, а неў­за­ба­ве прымае дыяканскія ды сьвя­тар­с­кія сьвя­ча­нь­ня. Як сьвятар у канцы 1947 г. альбо пачатку 1948 г. пры­мае ад япіс­ка­па Гэрмана аба­вяз­кі экзарза пад­по­ль­най БАПЦ у Полацкай воб­ла­сь­ці Беларусі. Займаўся перакладацкай дзейнасьцю дзеля падпольнага “Весьніка БАПЦ”. Заўсёды чы­таў Апос­тал і Эвангельля, пра­маў­ляў казаньня і раз­маў­ляў з парахфіянамі выключна на бе­ла­рус­кай мове.

У тым жа 1947 г. пад­по­ль­ная група а.Гэоргія ўста­леў­вае су­вязь зь яшчэ адной бела­рус­кай пад­по­ль­най групай - “Саю­зам Барацьбы Супраць Каму­нізму” пад кіраўніцтвам Пятра Шып­ко. Апошні гераіч­на гіне ў пэрастрэлцы з гэбіс­та­мі ў 1948 г. і а. Гэоргі ўзначальвае гэту арганізацыю.

Адначасна а. Гэоргі гур­­­туе беларускіх пра­вас­лаў­ных сьвя­та­роў Полатчыны, што за­ха­валі вер­насьць БАПЦ. Не­ка­то­рыя зь іх зна­ходзі­лі­ся ў пад­по­ль­лі, некаторыя – дзеля прык­ры­ць­ця, лічыліся сьвя­та­ра­мі РПЦ. Ён пра­водзіць не­ка­ль­кі падполь­ных сьвя­тар­с­кіх збо­раў Полац­кага экзархату БАПЦ, на якіх сьвятары аб­га­вор­ва­лі так­ты­ку дзейнасьці пад­по­ль­най БАПЦ ды да­па­мо­гу беларускаму ўзброенаму суп­ра­ці­ву. Пад прафэсій­ным кі­раў­ніц­т­вам а. Гэоргія, абод­ве га­лі­ны бе­ла­рус­ка­га суп­ра­ці­ву (падпольна-пар­ты­зан­с­кая сэт­ка Міхала Вішукі і пад­по­ль­ная БАПЦ) на Полатчыне здолелі дзей­ні­чаць узгоднена. Ме­на­ві­та праз сьвя­тар­с­кую сэтку “Саюз Ба­рацьбы Супраць Ка­му­ніз­му” право­дзіў найбольшую час­т­ку дзейнасьці па распаў­сюд­ж­ва­нь­ню лі­та­ра­ту­ры і ўлётак.

Падтрымліваў а. Гэоргі і непасрэд­ную сувязь зь невялікім атрадам беларус­кіх паўстанцаў, што дзейнічаў у Пліскім раёне. Па некаторым дадзеным, ён ня толькі зьяўляўся духаўніком ат­ра­ду, а і перадаваў партызанам зброю, сабраную сябрамі “Саюза Барацьбы Супраць Камуніз­му”, прадукты і мэдыкамэнты.

У траўні 1950 г. а. Бортніка ды некаторых іншых сяброў ягонай падпольнай сэтцы арыштавалі. Больш году іх катавалі маскоўскія акупанты, але яны не здрадзілі барацьбе за сва­бо­ду Белаурсі. Паводле прысуду Ваеннага трыбунала ад 10 жніўня 1951-га а.Гэоргія Бор­т­ні­ка асудзілі “за здраду радзіме” да расстрэлу. Ужо пасьля прысыду маскоўскія каты зьдзя­сь­ні­лі яшчэ адну спробу схіліць беларускага змагара да здрады: Яму прапанавалі зьмя­ніць прысуд на паняволеньня ў лягеры пад умовай пакаяньня і адмовы ад сьвятарства. Але айцец Георгі не здрадзіў Хрыста і Беларусь. Ён быў расстраляны 1 лістапада 1951 го­ду.

У канцы 1951-га арыштуюць і жонку а. Гэоргія - Леанілу, беларускую патрыётку, вы­пус­к­ні­цу Віленскай беларускай гімназіі, сяброўку СБМ. Ня гледзячы на тое, што дома зас­та­лі­ся два маленькіх сына (Лаўр (1948), Алег (1950)), яе асудзілі на 25 гадоў кан­ц­ля­ге­раў.

У пачатку 90-х Леаніла Бортнік спрабавала дамагчыся рэабілітацыі мужа. У красавіку 1991 году зь Віцебскай пракуратуры прыйшоў адказ:

“Вина Бортника подтверждается материалами дела. По приговору Военного трибунала от 10 августа 1951 года был осужден за измену родине к высшей мере наказания — расстрелу. В деле имеются данные, что приговор приведен в исполнение 1 ноября 1951 года. Оснований для постановки вопроса о пересмотре дела и реабилитации Бортника Г. В. не имеется. Ваше заявление оставлено без удовлетворения”.

Але Бог заўсёды дапамагае праўдзе! У лістападзе 2006 г., нягледзячы на вялікія цяжкасьці, па­ба­чы­ла сьвет кніга С. Ярша і С. Горбіка “Беларускі супраціў”, дзе асобныя старонкі былі пры­сь­вя­ча­ны асобе а. Гэоргія Бортніка. Адразу паўтала некалькі ініцыятыўніх групаў пра­вас­лаў­ных беларускіх вернікаў і міранаў розных юрысдыкцыяў, што дамагаліся вызнаньня а. Гэ­ор­гія сьвятамучанікам. Практычна ніводная праваслаўная юрысдыкцыя, апрача РПЦ МП ды яе са­ця­лі­таў, неадмовіла беларусам у праве ўшанаваньня беларускага змагара, а. Гэоргія Бор­т­ні­ка. У кастрычніку 2007 г. беларускім праваслаўным сьвятаром Сяржуком Горбікам былі складзе­ны: адмысловая служба ў гонар сьвятамучаніка Гэоргія (Бортніка) і малебен. Ягоная па­мяць урачыста ўшаноўваецца 1 лістапада 2007 г. ў шматлікіх беларускіх праваслаўных парах­фі­ях, а таксама ўсімі патрыётамі Беларусі.

Вечная памяць і слава героям!

Сьвятар Сяржук Горбік

Friday, October 30, 2009

ПАМЯЦЬ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА І ЭВАНГЕЛІСТА ЛУКІ

(18 кастрычніка)

Сьвяты Апостал і Эвангеліст Лука нарадзіўся ў Антыёхіі. Ягоныя бацькі былі язычнікамі. Зь старажытных апавяданьняў вядома, што ён быў адукаваным чалавекам, па спэцыяльнасьці лекар, яшчэ займаўся жывапісам і някепска ведаў юрыдычныя навукі. Знаходзячыся ў Ерусаліме, ён пачуў казань Госпада Ісуса Хрыста. Ён увераваў у Госпада, зрабіўся Яго пасьлядоўнікам і быў залічаны да ліку сямідзесяці Апосталаў, аб абраньні якіх ён так распавёў у сваім Эвангельлі: “Пасьля гэтага выбраў Гасподзь і іншых вучняў, і паслаў іх па двое перад абліччам Сваім у кожны горад і мясьціну, куды Сам хацеў ісьці, і сказаў ім: жніва многа, а работнікаў мала; дык вось маліце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво Сваё. Ідзеце! Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў. Не бярэце ні мяха, ні торбы, ні абутку, і нікога на дарозе ня вітайце. У які дом увойдзеце, сьпярша кажэце: “мір дому гэтаму!” і калі будзе там сын міру, дык спачыне на ім мір ваш; а калі не, дык да вас вернецца; а ў доме тым заставайцеся, ежце і пейце, што ў іх ёсьць: бо працаўнік варты ўзнагароды за працу сваю, не пераходзьце з дому ў дом. І калі прыйдзеце ў які горад, і прымуць вас, ежце, што вам дадуць; і ацаляйце ў ім хворых, і кажэце ім: “наблізілася да вас Царства Божае”. А як прыйдзеце ў які горад, і ня прымуць вас, дык, выйшаўшы на вуліцу, скажэце: 11. “і пыл, прыліплы да нас ад вашага горада, абцярушваем вам; аднак жа ведайце, што наблізілася да вас Царства Божае”. Кажу вам, што Садоме ў дзень той будзе радасьней, чым гораду таму. Гора табе, Харазіне! гора табе, Віфсаіда! бо, калі б у Тыры і Сідоне зьявіліся сілы, яўленыя ў вас, дык даўно б яны, седзячы ў вярэце і ў попеле, пакаяліся; але і Тыру і Сідону радасьней будзе на судзе, чым вам. І ты, Капернауме, што да неба ўзвысіўся, да пекла зрынешся. Хто слухае вас, Мяне слухае, і хто вас цураецца, Мяне цураецца; а хто цураецца Мяне, цураецца Таго, хто паслаў Мяне.” (Лк. 10:1-16) Яго амаль забіла страта Ісуса Хрыста. Але яму дапамог сам Ісус, які зьявіўся яму ў Кляопі. Пераканаўшыся ў тым, што Ісус Хрыстос уваскрос, сьвяты Лука пасьля ўзьнясеньня Госпада пачаў прапаведаваць Яго дзеля іншых. У Анціёхію часта прыяжджаў Апостал Павал. Сьв. Лука палюбіў гэтага Апостала і разам зь ім наварочваў людзей да веры ў Ісуса Хрыста. Яны неаднаразова наведвалі Малую Азію і Грэцыю, знаходзіліся ў Ерусаліме і Рыме. Сьв. Лука не разлучаўся зь апосталам Паўлам да самай ягонай сьмерці. Гэта апісана ў Дзеях Апосталаў. Каля 90 г. пасьля Нараджэньня Хрыстовага, сьв. Апостал Лука быў ужо старшага веку. Цар Даміцыян чыніў ганеньня на хрысьціян. Сьв. Лука ў сваім Эвангельлі даводзіць, што хрысьціяне не ворагі дзяржаве. Бо, адзначыў ён, сам Пілат, пераканаўся, што Ісус не меў за сабой ніводнай правіны.

Ягонае Эвангельля больш зьмястоўна і дакладней, чым папярэднія. Сам сьв. Лука лічыў сябе найперш гісторыкам. У сваёй працы ён жыцьцё Ісуса Хрыста павязаў з гісторыяй Рымскае імпэрыі і надаў шэраг храналягічна канкрэтных дат. Сьвяты Лука, па просьбе апостала Паўла, напісаў кнігу Дзеяў Сьвятых Апосталаў. У ёй, па словай сьв. Яна Залатавуснага, шмат увагі дадзена апосталу Паўлу, які найбольш зрабіў для пашырэньня веры Хрыстовай. Сьв. апостал лука прапаведаваў веру Хрыста ў Грэцыі. У Салуні ён быў пастаўлены япіскапам г. Македонія. Рукапакладзены ён быў апосталам Паўлам. Сьв. апостал Павал называе яго лекарам, у сваім пасланьні ён піша: “Вітае вас Лукаш, лекар любасны…” (Кал. 4:14). Апостал Лука маляваў абразы. Ім напісаны іконы Боскай Маці, а таксама абразы Сьв. апостала Пятра і Паўла. Адзін зь абразоў напісаны апосталам Лукой быў падараваны патрыярхам Канстантынопалю сьвятой маці нашай Еўфрасіньні Полацкай і захоўваўся ў Полацку.

З пераказаў вядома, што за веру Хрыстову ворагі хрысьціянства павесілі сьвятога апостала Луку на аліўкавым дрэве ў горадзе Ахаі на 84 годзе ягонага жыцьця. Цела яго пры імпэратары Канстантыне ў 390 годзе было перанесена зь Ахаі ў Канстантынопаль, у царкву Пятра і Паўла разам зь мошчамі апосталаў Андрэя і Цімафея. Філасторгій сьведчыць, што калі перанасілі мошчы Сьвятога Апостала, да працэсіі далучыўся хворы эўнух Анатоль і дапамог несьці цела сьв. апостала Лукі. У час перанясеньня ён выздаравеў.

Ёсьць сьведчаньні, што сьвяткаваць памяць ап. Лукі пачалі ў IV ст. У V ст. Анатоль Канстантынопальскі і Леў Магістар напісалі песьні ў гонар Эвангеліста Лукі, якія і зараз сьпявае сьв. Царква, услаўляючы сьв. апостала Луку як Эвангеліста, аўтара Дзеяў Апосталаў і як лекара.

На “Хваліце” сьпяваем: “Ты навучыўся, Лука, прыдабрашчасны, больш навуцы лекаваньня душаў, чым целаў, і, натхнёны Божай мудрасьцю, да ўсяго здатным паказаў сябе, лікуючы і душы, і целы. Ты заўсёды заклікаеш людзей да ведаў, узносіш да жаданьня Бога, на неба прыводзіш і маленьні за ўсіх, славячых цябе, узносіш”.

Трапар сьвята

Апостал сьвяты і Эвангеліст Лука, маліся да міласьцівага Бога, каб прабачэньня грахоў падаў Ён душам нашым.