Пастыр Добры аддае жыцьцё сваё за авечак.
Евангельля паводле Яна, 10:11
Ад пачатку свайго існаваньня Маскоўшчына зрабіла ўсё магчымае, каб “прыватызаваць” праваслаўя ды прышчапіць паняволеным народам імпэрыі думку: “Праваслаўныя сьвятары – непахісныя абаронцы і патрыёты Расеі.” Але гісторыя Беларусі, як і гісторыя іншых краінаў з пануючым праваслаўным веравызнаньням (Украіна, Грузія, Малдова і г.д.), ведае сотні выпадкаў адданага змаганьня праваслаўных сьвятароў за Волю сваіх народаў. Адзін зь іх – сьвятамучанік Гэоргі Бортнік.
Гэоргі быў сынам беларускага праваслаўнага сьвятара-патрыёта Венэдыкта Бортніка, што служыў і жыў у вёсцы Забор’е цяперашняга Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Магчыма, ён там і нарадзіўся.
Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, ад юнацкіх гадоў меў нязломныя нацыяналістычныя перакананьня, разумеючы: Галоўны вораг беларускага народу – расейскі імпэрыялізм.
У часе ІІ сусьветанай вайны Гэоргі Бортнік бярэ актыўны ўдзел у змаганьні з расейска-маскальскімі акупантамі. Ён разумее – перамагчы ворага магчыма толькі са зброяй у руках, а на той час толькі Няметчына была згодна даць беларусам зброю дзеля барацьбы зь маскоўска-расейскімі акупантамі. Бортнік уступае ў шэрагі беларускай паліцыі, а ў 1943 г. – у Саюз Беларускай Моладзі і робіцца адным зь актывістаў арганізацыі. Як беларускі вайсковец прымае ўдзел ва ўзброянай барацьбе зь дэвэрсійнымі групамі НКВД, маскоўска-расейскім камуністычным падпольлям. У 1944 г. Гэоргі Бортнік уступае да шэрагаў Беларускай Краёвай Абароны і прымае чынны ўдзел у абароне Беларусі ад маскоўскага акупацыйнага войска летам 1944 г.
Пасьля адступленьня нямецкіх войскаў, Гэоргі апынаецца ў Няметчыне і ўступае ў Бэрлінскую падафіцэрскую школу БКА і, адначасна, робіцца сябрам падпольнай Беларускай Незалежніцкай Партыі. У пачатку 1945 г. ён выдатна закончыў падафіцэрскую школу ў Баварыі й з красавіка 1945-га служыў камандзірам дружыны 3-га батальёна дывізіі СС “Беларусь”.
Няметчына капітулюе, але барацьба за незалежнасьць Беларусі працягваецца. Ад лета 1944 г. у Беларусі дзейнічае нацыянальная партызанка “Чорнага Ката” пад кіраўніцтвам Міхала Вітушкі, што стваралася з беларускіх патрыётаў і тэхнічнай дапамогай СД і Абвэру яшчэ ад вясны 1943 г.
З траўня 1945 г. Бортнік перабываў у амэрыканскім палоне і мае ўсе магчымасьці застацца на Захадзе, але малады беларускі афіцэр пастанаўляе павярнуцца на Бацькаўшчыну дзеля ўдзелу ў барацьбе за незалежнасьць Беларусі. Ён заагітоўвае да ўступленьня ў БНП яшчэ чацьвярых маладых беларускіх вайскоўцаў і ў сьнежні 1945 г., разам зь арганізаванай ім групай, вяртаецца ў Беларусь.
Пакуль нам невядома – ці меў ён перамовы зь нейкімі прадстаўнікамі Міхала Вітушкі, што заставаліся ў Заходняй зоне акупацыі Няметчыны альбо дзейнічаў самастойна. Вядома толькі: Гэоргі неаднойчы сустракаўся зь архіяпіскапам Пінскім Аляксандрам (Іназемцавым), ад якога бярэ дабраслаўленьня на вяртаньня ў Беларусь і прыняцьця сьвятарскае годнасьці. А савецкая агентура лічыла архіяпіскапа Аляксандра адной зь найбольш “небясьпечных” постацяў Беларускага і Ўкраінскага праваслаўя, адным зь духоўных натхняльнікаў ўзброенай вызваленчае барацьбы беларускага й украінскага народаў. Па меркаваньню беларускае эміграцыі, менавіта МГБ арганізавала забойства ўладыкі ў Мюнхене (люты 1948 г.).
Ад канца 1945 г. падпольная група Гэоргія Бортніка дзейнічае ў Беларусі. Яны зьбіраюць зброю, агітуюць людзей, спрабуюць налагодзіць сувязі зь іншымі падпольнымі і партызанскімі групамі ў тагачасным Пліскім раёне Полацкай вобласьці.
У 1947 г. Гэоргі ўступае да Жыровіцкае праваслаўнае сэмінарыі. На той час у Жыровічах перабывае, пад выглядам звычайнага ераманаха РПЦ, падпольны япіскап Наваградскі БАПЦ Гэрман, які ад лета 1944 г. зьяўляўся духоўнікам Беларускага супраціву М. Вітушкі і, адначасна, выконваў абавязкі сувязьнага беларускага падпольля. У Жыровіцах ствараецца падпольная беларуская група “Чорнага Ката”, у якую ўваходзяць ня толькі сьвятары і сэмінарысты, а і сьвецкія асобы. Адным зь сяброў групы зьяўляўся і Гэоргі Бортнік. Група дзейнічае у шчыльным кантакце з галёўным штабам і асабіста М. Вітушкай. Фармальная прыналежнасьць сьвятароў, сяброў групы, да РПЦ дае магчымасьць езьдзіць па ўсёй Беларусі і памежныя раёны Ўкраіны і Расеі. Сэмінарысты, сканчаючы навучаньня, разьяжаліся дзеля служэньня ў розныя куткі Беларусі і рабіліся прадстаўнікамі падпольнай БАПЦ. Фактычна аднаўлялася падпольная БАПЦ, да якой далучаюцца і некаторыя ўкраінскія сьвятары са зьнішчанай маскоўскімі акупантамі ЎАПЦ з беларуска- украінскага Палесься. Беларускія й украінскія праваслаўныя сьвятары-патрыёты шчыльна кантактуюць са ўзброяным супрацівам. Яны перадаюць партызанам прадукты, хаваюць і лекуюць параненых, арганізуюць супраціў сялянаў калектывізацыі, распаўсюджваюць падпольную літаратуру ды перапраўляюць да партызанаў людзей, за якімі пачынала паляваць МГБ.
Пасьля заканчэньня сэмінарыі Гэоргі Бортнік дапамагае ў служэньні свайму бацьку-сьвятару ў в. Забор’я і, адначасна, робіцца прадстаўніком беларускага супраціву ў Пліскам раёне Полатчыны. 7 верасьня 1947 г. ён узяў шлюб зь Леанілай Бортнік, дачкой псаломшчыка Аляксандра Барадзіна, а неўзабаве прымае дыяканскія ды сьвятарскія сьвячаньня. Як сьвятар у канцы 1947 г. альбо пачатку 1948 г. прымае ад япіскапа Гэрмана абавязкі экзарза падпольнай БАПЦ у Полацкай вобласьці Беларусі. Займаўся перакладацкай дзейнасьцю дзеля падпольнага “Весьніка БАПЦ”. Заўсёды чытаў Апостал і Эвангельля, прамаўляў казаньня і размаўляў з парахфіянамі выключна на беларускай мове.
У тым жа 1947 г. падпольная група а.Гэоргія ўсталеўвае сувязь зь яшчэ адной беларускай падпольнай групай - “Саюзам Барацьбы Супраць Камунізму” пад кіраўніцтвам Пятра Шыпко. Апошні гераічна гіне ў пэрастрэлцы з гэбістамі ў 1948 г. і а. Гэоргі ўзначальвае гэту арганізацыю.
Адначасна а. Гэоргі гуртуе беларускіх праваслаўных сьвятароў Полатчыны, што захавалі вернасьць БАПЦ. Некаторыя зь іх знаходзіліся ў падпольлі, некаторыя – дзеля прыкрыцьця, лічыліся сьвятарамі РПЦ. Ён праводзіць некалькі падпольных сьвятарскіх збораў Полацкага экзархату БАПЦ, на якіх сьвятары абгаворвалі тактыку дзейнасьці падпольнай БАПЦ ды дапамогу беларускаму ўзброенаму супраціву. Пад прафэсійным кіраўніцтвам а. Гэоргія, абодве галіны беларускага супраціву (падпольна-партызанская сэтка Міхала Вішукі і падпольная БАПЦ) на Полатчыне здолелі дзейнічаць узгоднена. Менавіта праз сьвятарскую сэтку “Саюз Барацьбы Супраць Камунізму” праводзіў найбольшую частку дзейнасьці па распаўсюджваньню літаратуры і ўлётак.
Падтрымліваў а. Гэоргі і непасрэдную сувязь зь невялікім атрадам беларускіх паўстанцаў, што дзейнічаў у Пліскім раёне. Па некаторым дадзеным, ён ня толькі зьяўляўся духаўніком атраду, а і перадаваў партызанам зброю, сабраную сябрамі “Саюза Барацьбы Супраць Камунізму”, прадукты і мэдыкамэнты.
У траўні 1950 г. а. Бортніка ды некаторых іншых сяброў ягонай падпольнай сэтцы арыштавалі. Больш году іх катавалі маскоўскія акупанты, але яны не здрадзілі барацьбе за свабоду Белаурсі. Паводле прысуду Ваеннага трыбунала ад 10 жніўня 1951-га а.Гэоргія Бортніка асудзілі “за здраду радзіме” да расстрэлу. Ужо пасьля прысыду маскоўскія каты зьдзясьнілі яшчэ адну спробу схіліць беларускага змагара да здрады: Яму прапанавалі зьмяніць прысуд на паняволеньня ў лягеры пад умовай пакаяньня і адмовы ад сьвятарства. Але айцец Георгі не здрадзіў Хрыста і Беларусь. Ён быў расстраляны 1 лістапада 1951 году.
У канцы 1951-га арыштуюць і жонку а. Гэоргія - Леанілу, беларускую патрыётку, выпускніцу Віленскай беларускай гімназіі, сяброўку СБМ. Ня гледзячы на тое, што дома засталіся два маленькіх сына (Лаўр (1948), Алег (1950)), яе асудзілі на 25 гадоў канцлягераў.
У пачатку 90-х Леаніла Бортнік спрабавала дамагчыся рэабілітацыі мужа. У красавіку 1991 году зь Віцебскай пракуратуры прыйшоў адказ:
“Вина Бортника подтверждается материалами дела. По приговору Военного трибунала от 10 августа 1951 года был осужден за измену родине к высшей мере наказания — расстрелу. В деле имеются данные, что приговор приведен в исполнение 1 ноября 1951 года. Оснований для постановки вопроса о пересмотре дела и реабилитации Бортника Г. В. не имеется. Ваше заявление оставлено без удовлетворения”.
Але Бог заўсёды дапамагае праўдзе! У лістападзе 2006 г., нягледзячы на вялікія цяжкасьці, пабачыла сьвет кніга С. Ярша і С. Горбіка “Беларускі супраціў”, дзе асобныя старонкі былі прысьвячаны асобе а. Гэоргія Бортніка. Адразу паўтала некалькі ініцыятыўніх групаў праваслаўных беларускіх вернікаў і міранаў розных юрысдыкцыяў, што дамагаліся вызнаньня а. Гэоргія сьвятамучанікам. Практычна ніводная праваслаўная юрысдыкцыя, апрача РПЦ МП ды яе сацялітаў, неадмовіла беларусам у праве ўшанаваньня беларускага змагара, а. Гэоргія Бортніка. У кастрычніку 2007 г. беларускім праваслаўным сьвятаром Сяржуком Горбікам былі складзены: адмысловая служба ў гонар сьвятамучаніка Гэоргія (Бортніка) і малебен. Ягоная памяць урачыста ўшаноўваецца 1 лістапада 2007 г. ў шматлікіх беларускіх праваслаўных парахфіях, а таксама ўсімі патрыётамі Беларусі.
Вечная памяць і слава героям!
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.