Monday, November 2, 2009

ВЕЛІКАМУЧАНІК АРЦЕМІЙ

Памяць 20 кастрычніка

Сьвяты велікамучанік Арцемій быў адным з выбітных вайскоўцаў у кіраваньне роўнаапостальнага цара Канстантына Вялікага (306 – 337), а затым – яго сына і пераемніка, Канстанцыя (337 361). Арцемій, меў шмат узнагарод за выдатную службу і адвагу, быў пастаўлены намесьнікам Егіпет. У гэтай пасадзе ён шмат зрабіў для распаўсюджваньня і умацаваньні хрысьціянства ў Эгіпце. Імпэратара Канстанцыя на пасадзе зьмяніў Юльян (361 – 363). Імпэратарадступнік, жадаючы вярнуць паганства, вёў непрымірымае дужаньне з хрысьціянствам, адпраўляючы на сьмерць сотні хрысьціян. У Антыёхіі ён загадаў катаваць двух япіскапаў, не якія жадалі зрачыся ад Хрыстовай веры. У гэты час у горад прыйшоў сьвяты Арцемій і усенародна выкрыў Юльяна ў нягоднасьці. Угневаны Адрачэнец падвергнуў сьвятога жорсткім катаваньням. Пасьля гэтага вялікамучаніка кінулі ў вязьніцу. Падчас малітвы, якую сьвяты узносіў да Госпада, яму зьявіўся Сам Хрыстос у асяродзьдзі Анёлаў і сказаў: “Набірай мужнасьці , Арцемій! Я з табой і пазбаўлю цябе ад усякага болю, якую прычынілі табе каты, і ужо рыхтую табе вянок славы. Бо як ты паспавядаў Мяне прад людзьмі, на зямлі, так і Я вызнаю цябе прад Айцом Маім Нябесным. Такім чынам, будзь мужным і радуйся – ты будзеш са Мною ў Маім Царстве”. Пачуўшы гэта ад Самога Госпада, велікамучанік узрадаваўся і стаў горача дзякаваць і усхваляць Яго.

На наступны дзень Юльян запатрабаваў, каб велікамучанік Арцемій прызнаў паганскіх богаў. Сустрэўшы рашучую адмову, імпэратар зьвярнуўся да катаваньняў. Падзьвіжнік пераносіў усё без адзінага стогну. Сьвяты прадрок Юльяну, што хутка той атрымае справядлівую адплату за зло, прычыненае ім хрысьціянам. Адрачэнец разьюшыўся і зьвярнуўся да яшчэ больш лютага катаваньням, але яны не зламалі волю велікамучаніка, і тады сьвяты Арцемій быў абезгалоўлены (+ 362).

Яго цела было пахаванае хрысьціянамі.

Пасьля сьмерці сьвятога велікамучаніка Арцемія збылося ягонае прароцтва аб хуткае сьмерці Юліяна Адступніка.

Юльян са сваім войскам выйшаў з Антыёхіі для бітвы з пэрсамі. Каля пэрсыдзкага горада Ктэзыфону яму сустрэўся стары пэрс. Ён абяцаў здрадзіць суайчыньнікаў і быць правадыром войску Юльяна. Стары абдурыў Адступніка і завёў яго войска ў Карманыцкую пустэльню, у непраходныя месцы, дзе не было ні воды, ні ежы. Стомленае голадам і смагай грэка-рымскае войска Юльяна было змушанае уступіць у бой са сьвежымі сіламі пэрсаў.

Боская адплата нагнала тут і самога Адступніка. Падчас бітвы ён быў сьмяротна паранены нябачнаю рукою, нябачнай зброяй. Юльян цяжка застагнаў і, паміраючы, вымавіў: “Ты перамог, Галілянін!”. Пасьля згубы імпэратараадступніка мошчы сьвятога велікамучаніка Арцемія былі з ушанаваньнямі перанесеныя з Антыёхіі ў Канстантынопаль.

Трапар сьвятому велікамучаніку Арцемію

Праўдзівай Хрыстовай верай сьцьвердзіўшыся, велікамучанік, / мучыцеля, злога цара / і ідалашанаваньнем, перамог ты. / Гэтым ад Цара Вялікага, вечна царствуючага, / прасьветлым вянком пераможца ўзнагароджаны быў, / усіх заклікаючых цябе вылечвай, Арцемій вялікі, / малі Хрыста Бога, / каб выратаваліся душы нашы.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.