Saturday, February 23, 2013

ЧЫН АСЬВЯЧЭНЬНЯ БЕЛАРУСКАЕ ЗБРОІ

Сьвятар: Дабраслаўлёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Сьвятар: Слава Табе, Бог наш, слава Табе.
Уладару нябёсны, Уцяшыцелю, Духу ісьціны, што ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і Жыцьцядааўца, прыйдзі і ўсяліся ў нас і ачысьці нас ад ўсяго благога і збаў, Добры, душы нашы.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (3)
Усясьвята Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзе, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзе памілуй. (3)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш , каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як на небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
 
Сьвятар: Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Чытальнік: Госпадзе, памілуй. (12 разоў)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Прыйдзіце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзём да Хрыста, Уладара нашага і Бога.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзём да самаго Хрыста, Уладара і Бога нашага
Псальма 34
Заступіся, Госпадзе, перад тымі, хто судзіцца са мною, зваюй тых, хто ваюе мяне; вазьмі шчыт і латы, і ўстань на дапамогу мне; агалі меч, і заступі дарогу тым, што гоняць мяне; скажы душы маёй: Я - ратунак твой! Хай пасаромяцца і паганьбуюцца тыя, хто цікуе душу маю, хай адступяцца і пакрыюцца ганьбаю тыя, хто шкоду мне намышляе; хай будуць яны, як пыл на ветры, і анёл Гасподні хай праганяе іх. Хай будзе шлях іхні цёмны і коўзкі, і анёл Гасподні няхай гоніць іх, бо яны бязь віны схавалі мне яму - сетку сваю; выкапалі яе на бязьвінную душу маю! Хай спадзе на яго пагібель нянаджаная, і сетка ягоная, якую ён схаваў на мяне, хай яго самога і ўловіць; хай у яе і ўпадзе на пропадзь сваю. А душа мая зарадуецца ў Госпадзе; усьцешыцца збавеньнем ад Яго. Усе косткі мае скажуць: “Госпадзе! хто да Цябе падобны? Ты ратуеш слабога ад дужага, беднага і ўбогага ад зьдзірцы ягонага?” Паўсталі на мяне сьведкі няправедныя: чаго я ня ведаю, - выпытваюць у мяне; плацяць мне злом за дабро, сіроцтвам душы маёй. А як былі хварэлі яны, я апранаўся ў вярэту, душу маю таміў пастом, і малітва мая вярталася ў нетру маю. Я рабіў, быццам сябру, як брату майму; я хадзіў смутны, панурыўшы голаў, як бы аплакваючы маці. А калі я спатыкаўся, яны радаваліся і зьбіраліся; зьбіраліся агуднікі супроць мяне, ня ведаю завошта, ганілі мяне, і не пераставалі; з крывадушнымі пакепнікамі скрыгаталі на мяне зубамі сваімі.  Госпадзе! ці доўга будзеш глядзець на гэта? Адвядзі душу маю ад злачынстваў іхніх, ад ільвоў - самотную душу маю! Я праслаўлю Цябе на сходзе вялікім, сярод процьмы народу ўсхвалю Цябе, каб не збыткавалі зь мяне тыя, што ваявалі супроць мяне несправядліва, і не перамігваліся вачыма тыя, што ненавідзяць мяне бязьвіннага; бо не за мір прамаўляюць яны, а супроць мірных на землях плятуць аблудныя намыслы; разьзьяўляюць на мяне вусны свае; кажуць: “добра! добра! бачыла наша вока”. Ты бачыў, Госпадзе, не змаўчы; Госпадзе! не аддаляйся ад мяне. Устань, прачніся на суд мой, на цяжбіну маю, Божа мой і Госпадзе мой! Судзі мяне па праўдзе Тваёй, Госпадзе, Божа мой, і хай ня радуюцца яны празь мяне; хай ня кажуць у сэрцы сваім: “добра! добра!, нам да душы!” Хай ня кажуць: “мы праглынулі яго”. Няхай пасаромяцца і паганьбуюцца ўсе, хто радуецца зь няшчасьця майго; хай убяруцца ў сорам і ганьбу, хай фанабэрацца над мною. Няхай радуюцца і весяляцца, хто маёй слушнасьці прагне, і няхай кажуць заўсёды: “хай праславіцца Гасподзь, Які зычыць міру рабу Свайму!” І язык мой будзе абвяшчаць Тваю праўду і хвалу Табе дзень у дзень.
Дыякан: Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзі, памілуй.
Сьвятар чытае малітву над зброяй: Госпадзі Божа наш, Божа сілаў, дужы ў моцнасьці, й непераможны ў змаганьнях, юнаку Твайму Давыду ў старажытнасьці падаўшы прыцудоўную моц дзеля перамогі над благім ганбіцелям Галіяфам, Ты й сeньня добразычліва прымі пакорлівыя маленьня нашыя: на гэтуб зброю ваяроў беларускіх Твае нябeснае багаславеньня пашлі й рабам тваім, абаронцам зямлі Беларускай, яе насіць дзеля абароны Царквы Тваeй, богазахаванай краіны нашай Беларусі, абароны беларускіх дзяцей, старых, нямоглых і жанчын. Зрабі так, каб дзеля ўсялякага ворага зямлі беларускай і народу яе, зьяўлялася зброя гэтая жахлівай і страшнай, й заўсeды непераможнай у славу Тваю. Бо Ты eсьць моц й сьцьвержаньня наша й Табе славу ўздымаем, Айцу, й Сыну, й Сьвятому Духу, цяпер й заўсeды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Пасьля гэтага сьвятар тройчы акрапляе зброю сьвячанай вадой і прамаўляе:
Сьвятар: Дабраслаўленьня Бога ў Тройцы сьвятой услаўленага, Айца, й Сына, й Сьвятога Духа, акрапленьням гэтай асьвячанай вады, ды сыдзе і перабывае на гэтай зброі беларускай, і на носячых яе беларускіх абаронцах праўды Хрыстовай. Амін.
Пасьля гэтага сьвячанай вадой акрапляе ваяроў і прамаўляе
Сьвятар: Мужнасьцю ды ўмацуюцца сэрцы вашы, й перамагайце ўсіх ворагаў сьвятой зямлі Беларускай і народу яе, спадзяваясь заўсёды на Госпада.
Пасьля гэтага ўсе цалуюць сьвяты крыж, робіцца звычайны водпуск дня.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.