Saturday, March 16, 2013

Старажытны чын усяпрабачэньня Кіеўскага Праваслаўя ў Нядзелю Сырну

Пасьля водпуску Літургіі або вячэрняе ў Нядзелю Сырну, пачынаюць сьпяваць Псальму 50, пакаянную. У час чытаньня альбо сьпеву Псальмы, архірэй і сьвятары выходзяць з алтару ды ўстаюць на амбоне, тварам да вернікаў.
Псальма 50
Памілуй, Божа, зь мяне ў вялікай ласцы Тваёй, і ў мностве шчадротаў Тваіх загладзь беззаконьні мае! Адмый мяне шматкроць ад беззаконьня майго, і ад грэху майго ачысьці мяне: бо беззаконьне маё я ўсьведамляю, і грэх мой заўсёды перада мною. Табе, Табе аднаму я зграшыў і прад вачыма Тваімі благое ўчыніў: таму справядлівы Ты будзеш у прысудзе Тваім, і чысты ў судзе Тваім. Вось, я ў беззаконьні зачаты, і ў грэху маці мая нарадзіла мяне. Вось, палюбіў Ты праўду ў сэрцы і ўліў у мяне тайную мудрасьць. Акрапі мяне ісопам, і ачышчуся: абмый мяне, і бялей за сьнег адбялюся. Дай мне ўцеху пачуць і радасьць, і ўзрадуюцца косьці, Табою паламаныя. Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і загладзь усе беззаконьні мае. Чыстае сэрца ўмацуй ува мне, Божа, і дух справядлівы аднаві ўва мне. Не адкінь мяне ад аблічча Твайго і Духа Твайго Сьвятога не адбірай у мяне. Вярні мне радасьць збавеньня Твайго, і Духам Уладным мяне падтрымай. Я навучу беззаконцаў дарогам Тваім, і бязбожныя да Цябе навернуцца. Вызваль мяне ад крывавасьці, Божа, Божа ратунку майго; і язык мой уславіць праўду Тваю. Госпадзе! адкрый вусны мае, і вусны мае прагалосяць славу Табе: бо калі б ахвяры Ты пажадаў, я даў бы яе; цэласпаленьне Табе не падабаецца. Ахвяра Богу - дух упакораны; сэрца ўпакоранае і зьміранае Бог ня зьнішчае. Ушчасьліві, Госпадзе, добрай воляй Тваёю Сіён, і хай паўстануць муры Ерусалімскія. Тады ўпадабаеш Ты ахвяру праўды, прынашэньні і цэласпаленьні; тады пакладуць на алтар Твой цялят.

 
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Архірэй, а калі яго няма, то архімандрыт (ігумен) або настаяцель:
Архірэй альбо настаяцель: Нагадаем сябе, браты і сёстры, усіх тых, якія нас абразілі, пакрыўдзілі, альбо правініліся супраць нас.
Браты: Ад шчырага сэрца прабачаем усім тым, якія нас абразілі, пакрыўдзілі, альбо правініліся супраць нас.
Архірэй альбо настаяцель: Нагадаем сябе, браты і сёстры, усіх тых, якіх мы сьвядома альбо несьвядома абразілі, пакрыўдзілі альбо разгневалі.
Браты: Ад шчырага сэрца прызнаемся, што зграшылі супраць блізкіх, сьвядома альбо несьвядома абразілі, пакрыўдзілі ды ад шчырага сэрца просім прабачэньня.
Архірэй альбо настаяцель, а таксама ўсе сьвятары, што стаяць на абмоні, кланяюцца да зямлі вернікам, а потым устаюць на калені.
Архірэй альбо настаяцель: Дабраславіце, браты і сёстры, і прабачце мяне, грэшнага, у чым правініўся я ў гэты дзець ды ва ўсе дні жыцьця майго, словам, справай, думкай ды ўсімі пачуцьцямі маімі.
Браты: Бог прабачыць і памілуе вас, Прысьвяты ўладыка (альбо годны ойча), і мы вам прабачаем.
Архірэй альбо настаяцель: Прабачце мяне, браты і сёстры, калі я праз забыцьцё альбо нядбаласьць не выканаў ўсіх сваіх абавязкаў для вас.
Браты: Бог прабачыць і памілуе вас, Прысьвяты ўладыка (альбо годны ойча), і мы вам прабачаем.
Архірэй альбо настаяцель: Прабачце, браты і сёстры, мне і ўсім маім братам ў сьвятарстве за ўсё, чым мы зграшылі супраць вас.
Архірэй, архімандрыт альбо настаяцель, а таксама ўсе сьвятары, устаюць з кален. Браты (вернікі) кладуць зямны паклон архірэю ды сьвятарам, а потым устаюць на калені.
Браты: Дабраславіце, Прысьвяты ўладыка ды годныя айцы, і прабачце нам, грэшным, усё, чым правініліся мы ў гэты дзень ды ва ўсе дні жыцьця нашага: словам, справай, думкаю і ўсімі пачуцьцямі нашымі.
Архірэй альбо настаяцель: Мілатой Сваёй, Бон хай пабачыць усе грахі вашы і памілуе вас, і я вам прабачаю.
Браты: Дабраславіце, Прысьвяты ўладыка (годны ойча), і прабачце нам, грэшным, калі мы праз забыцьцё альбо нядбаласьць не выканалі сваіх абавязкаў у стаўленьні да вас.
Архірэй альбо настаяцель: Мілатой Сваёй, Бог прабачыць усе грахі вашы і памілуе вас, і я вас прабачаю.
Браты: Дабраславіце, Прысьвяты уладыка (годны ойча), і прабачце нам, грэшным, правіны нашы вольныя і нявольныя, сьвядомыя і несьвядомыя, якія мы зьдзейсьнілі словам, справай, альбо думкаю, і ўсімі пачуцьцямі нашымі.
Архірэй альбо настаяцель: Дабрынёй Сваёй Бог прабачыць усе грахі вашы і памілуе вас, і я вас прабачаю.
Вернікі ўстаюць з кален і прамаўляюць, разам зь архірэям і сьвятарамі, малітву сьвятога Яфрэма Сырына.
Гасподзь і Уладар жыцьця майго! Духу бяздзейнасьці, марнасьці, уладалюбства і марнаслоўя не перадай мяне. (Паклон)
Дух жа цноты, пакорамудрасьці, цярпеньня і любові падай мне, слузе Твайму. (Паклон)
Так, Гасподзь - Цар, дай мне бачыць мае грахі і не асуджаць брата майго, бо Ты дабраслаўлёна ва ўсе стагодзьдзі. Амін. (Зямны паклон)
Пасьля гэтага вернікі падыходзяць і цалуюць крыж у рухай архірэя (настаяцеля), а потым просяць прабачэньня адзін у аднаго . У гэты час хор сьпявае ірмасы пакаяннага канону сьвятога Андрэя Крыцкага альбо, згодна з традыцыяю Сьвятога Афону, Велікодны вершыры: “Уваскрэсьне Бог….”

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.