Скабаллановіч Міхал
Калі сьвята Усьпеньня не зь найстаражытнейшых у Царкве, то пост прад ім найменш старажытны з пастоў Праваслаўнае Царквы і маладзей нават Пятрова паста. Гісторыя яго павучальная тым, што паказвае, як пост гэты створаны, без садзейнічаньня гэтак магутнай наогул у Цэрквы сілы паданьня, аднак гарачай любоўю да Боскае Маці, усё як бы узрастаючае ў Царкве ад усё павялічваючыхся знакаў Яе нябеснай апекі над хрысьціянамі. Зрэшты, і усе хрысьціянскія пасты – падобнага паходжаньня. Не будучы ва уласным сэнсе усталяванымі Хрыстом і апосталамі (як таямніцы), яны сутнасьць мімаволі вырваліся зь сэрца Сьвятой Царквы выліваньнем яе падзякі за асабліва вялікія справы міласьці Боскай. Яны не прадыктаваны Царкве яе заснавальнікамі, а добраахвотна прынесены яе воляй у дарунак гэтым заснавальнікам. Таму пытаньне даўнасьці тут не мае ніякага значэньня. У найменш старажытны з пастоў – Усьпенскі – укладзена не менш параўнальна са старажытнымі пастамі любові да Шанаванай імі, мяркуючы па тым, што гэта любоў запасілася гэтулькі стагодзьдзяў. Гэтым тлумачыцца тая акалічнасьць, што Усьпенскі пост, нягледзячы на сваю найменшую старажытнасьць, займае па сьвятасьці (ступені устрыманьня, прынятай для яго) першае месца пасьля Вялікага посту і вышэй Каляднага.
Зьвяртаючыся да царкоўных помнікаў, мы мімаволі дзівімся іх доўгім маўчаньнем пра Усьпенскі пост. Тады як аб прадвялікодным посьце сустракаюцца сьведчаньні ужо з II стагодзьдзя, а аб Пятроўскім з IV—V стагодзьдзі, цэлы шэраг статутаў і тыпіконаў да XII стагодзьдзя, якія вылічаюць усе пасты і найдакладным чынам вызначаючых іх рэжым (diaitan – грэч.), не згадваюць пра Усьпенскі пост. У найстаражытным кароткім статуце Студытскага манастыра ў Канстантынопалі – Gupotuposis'е (IX ст.) – і так званым Diatuposis'е, статуце сьв. Апанаса Афэнскага (IX—X ст.ст.), маючых адмысловае тлумачэньне пра пасты частку зь надпісаным: “Пра колькасьць і якасьці ў ежы і піцьці і пра набожнасьць на трапэзах”, са шматдзённых пастоў, акрамя “Вялікай чатырохдзесятніцы”, названы толькі “чатырохдзесятніца св. Апосталаў” і “сьв. Піліпа”, і гэта ў рукапісах гэтых статутаў XIV (!) стагодзьдзя. Толькі ў рукапісы другога з гэтых статутаў ад XVI стагодзьдзя на палях супраць паказанай часткі ёсьць прыпіска: «выдатна (semaiosai – грэч.), што нічога не гаворыцца пра пост Усьпеньня». Яшчэ падрабязьней пра пасты кажа Эўергетыдскі статут, прысьвячаючы ім 5 частак свайго “Пралёгу”, але і тут названы толькі тыя тры паста. То ж і ў тыпіконе Канстантынопальскага царскага Пантакратартскага (Усятрымаючага) манастыра 1136 г. у аддзеле: “колькі і якой ежы прапануецца манахам штодня” [1].
З кароткіх статутаў і тыпіконаў, вядомых дагэтуль, упершыню указаньне на Усьпенскі пост сустракаем у тыпіконе паўднёва—італьянскага Мікола—Казулянскага манастыра (заснаванага ў 1099 г. выхадцамі з Грэцыі), – тыпіконе, складзеным, магчыма, у XII ст. зь ерусалімскага і студытскага статуту і з паданьняў самага манастыра. Тут пад 1 жніўня ёсьць такая заўвага: “Мікалая, найсьвятога патрыярха Канстантынопаля, новага Рыма, аб чатырохдзесятніцы Усьпеньня Усясьвятой Багародзіцы. Ёсьць у нас іншы пост, званы Усясьвятой Багародзіцы, які пачынаецца з 1 дня жніўня месяца, які згадваецца сьвятым саборам пра злучэньне (у іншым рукапісе: “і сёмым саборам у Нікее”). Але першы дзень жніўня месяца не посьцім з—за сьвята сьвятых Маккавеяў, а ад 2—га дня жніўня (пачынаем) учынены пост, і пасьлядоўнасьць Ператварэньні, г.зн. 8 дзён, усё цалкам сьпяваем (г.зн., нягледзячы на пост, служба Ператварэньню ў царкве сьпяваецца з прадсьвятам 8 дзён)”. Але той жа тыпікон у “каноне” пра ежу, які абдымае 25 частак, не узгадвае Усьпенскага посту.
Гэты тыпікон дае нам кіруючую нітку да адшуканьня пачатку Усьпенскага посту. Па ім, найстаражытнае згадваньне пра пост трэба шукаць у дзеях так званага “сабору злучэньня”, які быў у 920 годзе. Сабор гэты зь нагоды пытаньня пра дазвол чацвёртага шлюбу пастанавіў, што нават і траяжэнцы падлягаюць адмысловаму царкоўнаму пакаяньню: яны павінны (могуць?) “прылучацца (толькі?) тры разы ў год: у Вялікдзень, у сьвята Усьпеньня Багародзіцы і на Нараджэньне Бога нашага Ісуса Хрыста, бо гэтым сьвятам папярэднічаюць пасты” [2]. Сумніўна больш раньняе згадваньне пра Усьпенскі пост у лісьце папы Мікалая I (858—867) баўгарам: “наступныя пасты Сьвятая Рымская Царква прыняла ад старажытнасьці і утрымоўвае: па 40 дзён прад Вялікднем, пасьля 50—цы, прад Усьпеньнем Марыі Багародзіцы, а таксама прад сьвятам Нараджэньня Гасподняга”: Рымская Царква ніколі не ведала Усьпенскага посту і нідзе ён не працягваўся 40 дзён; гэтак жа як пост пасьля 50—цы ў Рымскай Царкве заўсёды быў толькі чатырохдзённым. У творы “Аб трох Чатырохдзесятніцах”, які прыпісваецца Анастасію Сынаіту (Патрыярх Антыёхійскі, 561—600 г.г.), Усьпенскі пост уяўляецца вылучаным з Посту сьвятых апосталаў: апошні першапачаткова працягваўся ад 1—га тыдня па 50—цы да Усьпеньня, а потым, па немачы чалавечай, зь яго выключаны ліпень.
У Кормчае кнізе ёсьць такое сьведчаньне пра Усьпенскі пост. Каля 1085 году манахі Афонскае гары пыталі Канстантынопальскага Патрыярха Мікалая Граматыка пра пасты, паміж якімі іх асабліва бянтэжыў Усьпенскі. Пра яго яны пісалі Патрыярху: “О посте, иже августа месяца до пятагонадесять дне, обретаем в соединения в соборе, бывшем в Константине граде о брацех, и в том памятовати недоумевающе молимся разрешити ны от стязания”. Патрыярх, пасьля нарады зь саборам, адказаў: “бяше пост в то время преложен бысть (г.з. пост з гэтага часу быў перанесены на іншы) сего ради, да не впадают в языческия посты, бывающия в то время; обаче и еще мнози от человек очищения ради от болезни постятся” [3].
Нараджаючыся пост да таго зацікавіў грамадзтва, што пра яго каля таго ж часу – у XI—XII ст.ст. – зьяўляецца і адмысловае дасьледаваньне нейкага Анастасія Кэсарыйскага (можа быць, тоеснага зь Анастасіяй Сынаітам). Старажытнасьць паста ён даказвае спасылкамі на сьведчаньні пра яго Антыёхійскіих Патрыярхаў і сабору злучэньня і прыходзіць да высновы, што пост выконваўся яшчэ да імпэратара Льва Мудрага (886—911 г.г.) [4]. Нарэшце, каля таго ж часу пытаньне пра Усьпенскі, як і Калядным пасьце, ізноў разглядаецца на Канстантынопальскім Саборы – пры Патрыярхе Луке і імпэратары Эмануіле (XII ст.). Па апавяданьні Вальсамону (XII ст.), некаторыя на гэтым саборы казалі, што ў пастанове папярэдняга (вышэйзгаданага) сабора пры патрыярху Мікалаю было згадана пра перанясеньне Усьпенскага посту на іншы час, і таму пост у першую палову жніўня не можа мець месца. Але па таму, што сабор не паказаў, на які час пост перанесены, тым часам як са згадваньня сабору ясна, што пост выконваўся спрадвеку ў жніўні, то гэты сабор зацьвердзіў выкананьне посту ў гэтым месяцы. У сваё патрыярства Вальсамон пісаў акруговыя і прыватныя пасланьні зь угаворваньнем выконваць гэты пост [5].
Нікан Чарнагорац (XI ст.) кажа пра Усьпенскі пост, што тыя, якія не выконваюць яго, не маюць для сябе падставы ў старажытнасьці, аднак і якія выконваюць яго сьцьвярджаюцца не на апостальскім паданьні, а на звычаі наступных часоў, зрэшты, вельмі старажытных [6].
Заўвагі
[1] Дмитриевский А., проф. Описание литургических рукописей. Киев, 1895. б. 231 і далей, 252 і далей, 623—624, 668.
[2] Beveregus.,Pandecta. T. 2. (Иером. Алексий) Историческое рассуждение о постах Православной Восточной Кафолической Церкви. Москва, 1837. б. 32, 66.
[3] Кормчая, ч.1, ст. 156 зв. Beveregus.,Pandecta. T. 2. (Иером. Алексий) Историческое рассуждение о постах Православной Восточной Кафолической Церкви, б. 53, 67.
[4] Тамсама. Cotelerius. Monum.Graec. eccles. T. III, p. 435.
[5] Тамсама.
[6] Корм. ч. I, л. 156.
Па выданьню: Скабалланович М. Успение Пресвятой Богородицы. К.: Пролог, 2003. б. 141—145
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.