сьвяты Сімеон Салунскі
1. Усе жывучыя ў гэтым хрысталюбівым горадзе Фэсалёнікі, найбольш верныя слугі Хрыста, улюблёныя дзеці ў Гасподзе нашае маласьці, да будзе дабрыня вам, мір і дабраслаўленьне, свабода ад усялякае спакусы і вызваленьне ад усялякіх скарбут і патрэб і абставін; і паданьне ўсялякай дабрыні вам ды памножыцца ад адзінасутнае і непадзельнае і ня зьлітнае Тройцы, адзінага Бога нашага, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
2. Дзякую за вас, браты, Самога адзінага ў Тройцы Бога, бачачы вашу руплівасьць і чыстую веру ў Хрыста Бога нашага і стойкасьць і цярпеньне ва шматлікіх абставінах. Таму, радуйцеся і вы ў Гасподзе, радуйцеся і весяліцеся, што ўсё церпіце і выносіце за Хрыста і шматлікую ўзнагароду набываеце за гэта. І хай ніхто ў гэтым не хлусіць, не падманвае вас нехта, што вы, пакінутыя, не маеце ўзнагароды. Бо я запэўніваю вас, што будзеце мець тую ж узнагароду, што і мучанікі. Таму што, як яны змагаліся і ня скарыліся, каб не згнібіць Хрыста, так і вы сьведчыце сумленьнем і цярпеньнем скрухі, каб ў гэтым вашым горадзе не зьняславілася імя Хрыста. І як шматлікія зь сьвятых цярпелі беды, змагаліся, навучаючы набожнасьці і шматлікіх зь няверных зрабілі набожнага так і вы змагайцеся, каб ніхто з праваслаўных мужчын альбо жанчын, альбо дзяцей не загінуў і падвяргаўся небясьпекі за веру. І як шматлікія зь сьвятых душы свае за братоў паклалі і не выдалі схаваўшыхся, іншыя ж самі аддавалі сябе замест прасьледуемых альбо падвяргаючыхся небясьпецы, так і вы а схаваўшыхся ў горадзе гэтым хрысьціян жыцьцё кладзіце, (бо) шматлікія з паланёных вызваляюцца і шматлікія атрымліваюць паслабленьне, таму што вы пакутуеце і смуткуеце. І шматлікія зь сьвятых разбуралі ідальскія храмы і тыраны не рашаліся аднаўляць (іх), ні патрабаваць на гэта выкуп, і не скарыліся ў гэтым і мучанікі; вы ж захавалі і айчыну вашу не разбуранай ворагамі Хрыста і Бога нашага і сьвятыя храмы і сьвятыя манастыры і ўсю сьвятасьць іх захоўвайце не апаганенымі бязбожнымі. І роўная ўзнагарода вам і змагарам, і з тымі будзеце далучаны; і дабрашчасныя вы, пакуту церпячы за Хрыста.
3. А маючы іншае меркаваньне нікчэмны. Калі нехта жыцьцё нягодных і сілкаваньне плоці лічыць дабром, адпадае ад дабрыні нябеснае. Няма спадчыны нам у гэтым жыцьці, браты, няма. Уладыка наш крыжаваўся і быў зьняважаны за нас і невымоўныя выпрабаваньні пацярпеў, ганьбу і скруху і непавінную сьмерць. І аб нас гаворыць: “у сьвеце гэтым скарбутныя будзеце” і “калі Мяне гоняць, і вас гнаць будуць” і “будуць ненавідзець вас усе за імя Мае” і “цярпеньнем вашым выратоўваеце душы вашы”. Такім чынам, пакутуючы, мы не зьдзіўляемся, бо мы хрысьціяне, і як Хрыстос пацярпеў, (так) і нам належыць пакутаваць, каб мы праславіліся зь Ім; як піша боскі Павал, “паколькі зь Ім пакутуем, ды і зь Ім праславімся” і “нягодны пакуты цяперашняга часу да жадаючай славе зьявяцца ў нас” і “радуйцеся і весяліцеся, бо ўзнагарода ваша вялікая на нябёсах”, казаў Гасподзь.
4. І хто годны іх? бо мы большую частку цярпім праз грахі нашы і яшчэ больш праз маладушнасьць, таму што і праз неруплівасьць нашу цярпім усе гэтыя беды. Альбо не ведаеце, што праз неруплівасьць горад гэты амаль не пацярпеў небясьпекі нападу нягоднага Мусьліма і калі прыйшла бяда, праз неруплівасьць паслалі да бязбожных амбасадараў, што і было яшчэ большай правінай, чаму мы цяпер і ў злыднях ёсьць? Таму неруплівасьць, маладушнасьць і бясьпечныя языкі не спыняюцца памнажэньнем смутку і дзёрзкімі дзеямі нашых ворагаў і адбіраюць у нас усялякую надзею і перашкаджаюць дабру сусьвету. Паглядзім жа і такім чынам. Бо калі маладушнасьць альбо неруплівасьць было б у праваслаўным Канстантынопалі ў той вялікай і доўгай небясьпецы, дзе быў бы (аплот) нашага праваслаўя? Не пашкоджана лі, не прынізілася лі, не пакінутая лі (крэпасьць) нашага Праваслаўя? Не скарыцца лі (аплот) Царквы, як у Эгіпце і Ерусаліме, і Антыёхіі і іншых месцах? Колька цяпер там хрысьціян, колькі архірэяў і сьвятароў і манахаў? Не зьменшылася лі моцна і пагардай бязбожнікаў пакрытыя? Бачым жа і ўсе Ўсходнія гарады, якія зрабіліся спустошаныя і цалкам хрысьціянамі пакінутыя; і дзе некаторыя хрысьціяне, асьмеяныя, штодзённа зьняважаныя і прыніжаныя. І на Захадзе бачым пакрыху зьнікаючыя гарады. Бо перасьлед працягваецца, і нягодны гэты народ – сапраўды ёсьць папярэднік антыхрыста і выяўляе зьмея, што Адама падмануў. Ён, зь аднаго боку, прыкідаецца сябрам і ілжыва салодкасьць і свабоду абяцае; зь другога боку, паланіць, забівае і абсалютна разбэшчвае і, нарэшце, Бога зьняважаць прымушае.
5. Таму шляхетна ды ўстанем за Хрыста. Горад гэты ад пачатку ёсьць глава набожнасьці пасьля першага і царственнага: ён захоўвае хрысьціян тут, захоўвае іх на Захадзе – бо праз некаторую паслабленьне яны радуюцца – захоўвае іх на выспах, абараняе і царыцу гарадоў, і ёсьць рука Праваслаўя і добрая дапамога. Таму будзем захоўваць яго ўсімі сіламі і пакладзём за яго жыцьцё; і будзем змагацца за саміх сябе і атачаючых нас братоў.
6. Такім чынам, цяпер я ўпэўнены ў Хрысьці, як ўсе вы ў вышэйшае меры правы, у тым, што знаходзіцца вакол айчыны і дабра непахіснага і ні адзін зь вас не пажадае, калі б нехта і па жаху, здрадзіць гэты богазахаваны і хрысталюбімы горад ваш нягодным і ворагам Хрыстовым. І так цудоўна стоячым я абяцаю ад Усядобрага Ўладыкі зямныя і нябесныя даброты. Калі ж нехта злосьцю ілжывага і злога дэмана нешта іншае аб гэтым падумае і пажадае альбо будзе спрабаваць горад гэты праваслаўны і вялікі здрадзіць нягодным, чужы такі Богу і да нягодных далучаны. І маласьць наша карае такога, хто б ён ні быў, страшным і вечным адпадзеньнем ад Сьвятой Тройцы, і лёс ягоны зь здраднікам Юдам і крыжаваўшымі Хрыста. І так кажу і абвяшчаю, як ад Хрыста пастаўлены міласьцю Ягонай пастыр гэтага статку Ягонага і маючы патрэбу клапаціцца аб ім і церпячы дзеля яго моцныя пакуты і беды, і не жадаючы нікому і самым малым зь яго шкоды пацярпець нейкім чынам і нікому іншаму зь іншых і ўяўных нямоглымі альбо па-за гэтага (гораду) хрысьціян – альбо што? – і дзе б толькі не знаходзіўся. Бо адной душы ўвесь сьвет нягодны. Таму ўсе вы, браты, стойце у веры і абароне айчыны вашае праваслаўнае ў Хрысьці. Мужнейце, мацуйцеся, ды прыйдзе на вас дабраслаўленьне Боскае і міласьць, вызваленьне ад страху і поўнае выратаваньне.
7. Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста і любоў і мір і багатая міласьць дзеля Ўсясьвятой Багародзіцы і Заўсёды Дзевы Марыі і абаронца нашага і захавальніка горада, у пакутах міроцечнага і ва ўсіх сьвятых абранага і вялікага ў цудах Зьміцера ды будзе са ўсімі вамі. Амін.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.