Звышгодны Рыгор Сінаіт
Глядзі, я жадаю, каб ты дакладна ведаў аб замілаванасьці, сьцярогся яе і каб, кіруемы няведаньнем, моцна не пашкодзіў сябе і не згубіў сваёй душы. Вольны выбар чалавека лёгка схіляецца да сяброўства зь ворагамі, асабліва ў нявопытных, як найбольш прасьледуемых імі. Навокал і вакол пачаткоўцаў і свавольных нячысьцікі раскідваюць сеткі думак і згубных мараў і рыхтуюць роў нападу, бо іх душэўны горад – пад уладай іншаземцаў. І не трэба зьдзіўляцца, калі нехта з пачаткоўцаў спакушаны, альбо паддаўся запалу розуму, альбо прымаў і прымае замілаваньне, альбо пабачыў чужое ісьціне, альбо кажа кепскае па нявопытнасьці і няведаньню. Іншы, часта размаўляючы аб ісьціне, неразумна і незаўважна кажучы адно замест іншага, не ў стане правільна сказаць, як устроена адна альбо іншая справа. Ён шматлікіх пужае, а на бязмоўных наводзіць асуджэньне альбо сьмех сваёй бяздумнае дзейнасьцю. І няма нічога дзіўнага ў тым, што нейкі пачатковец пасьля вялікае працы ўпадае ў замілаваньне. Гэта адбывалася са шматлікімі шукальнікамі Бога цяпер і раней.
Памяць аб Богу, альбо разумная малітва, вышэй усялякіх радоў дзейнасьці. Яна, як любоў Боская, зьяўляецца галоўным дабром. Але бессаромна і дзёрзка жадаючым увайсьці да Бога і чыста спавядаць Яго і ўзмацняючы набыцьцё Яго ў сябе, калі будзе дапушчана зь вышыні, лёгка забіваецца тымі – маю на ўвазе дэманаў, – бо саманадзейна і дзёрзка шукаючы нязгоднага зь асабістым станам цягнецца ганарыста да дасягненьня жаданага раней часу. Літасьцівы да людзей Гасподзь, часта зьвяртаючы ўвагу на тое, якія мы дзёрзкія ў самаўзвышэньні, не дазваляе нам быць выпрабаванымі, каб кожны пазнаў сваю самаацэнку, павярнуўся да сапраўднага падзьвіжніцтва самастойна і раней чым зрабіўся пазорам і сьмехам дзеля дэманаў і плачам дзеля людзей, асабліва калі хто шукае гэтай дзіўнай справы зь доўгім цярпеньнем, пакорай і больш за ўсё з падпарадкаваньнем і пытаньнем вопытных, каб незаўважна замест пшаніцы не зьняць жніво цернія альбо горкага замест салодкага, і замест выратаваньня не адшукаць бы сьмерці.
Моцным і дасканалым уласьціва заўсёды ў адзіноце змагацца зь дэманамі і няспынна ўздымаць супраць іх духоўны меч, якім служыць слова Боскае (гл. Эф. 6:17). Нямоглыя ж і пачаткоўцы, як цьвярдыняй, карыстаюцца набожнымі ўцёкамі, са страхам пазьбягаючы адзінаборства і, не маючы на яго адвагі раней патрэбнага часу, гэтым ратуюцца ад сьмерці. Ты ж, калі маеш посьпех у бязмоўі, чакаеш знаходжаньня з Богам, ніколі не прымай нічога пачуцьцёвага альбо духоўнага, што прадстаўляецца па-за альбо ўнутры цябе, хоць бы то вобрах Хрыста, альбо можа анёла, альбо воблік сьвятога, альбо б хоць у розуме сьвяціў і марай бачылася сьвятло. Розум і сам па сябе мае прыродную здольнасьць марыць. Ён лёгка можа будаваць вобразы таго, чаго дамагаецца яшчэ не чуючы добра гэтага і тым самаму сябе робіць шкоду. Такая згадка добрага і злога звычайна нечакана фармуе разумовыя вобразы і вядзе да мройнасьці.
Адсюль падобны чалавек міжволі робіцца летуценьнікам, а не бязмоўнікам. Таму будзь пільным, не верыш лі ты чамусьці ў сілу хуткага захапленьня, раней пытаньня і шматлікіх дасьледаваньняў, хоць бы тое здавалася добрым, каб не атрымалася шкода. Заўсёды заставайся абураным на мроі, захоўваючы свой розум бясколерным, нябачным і бясформенным. Часта шматлікім задавала шкоды і пасланае Богам дзеля выпрабаваньня для вянца. Наш Гасподзь жадае выпрабаваць, куды схіляецца наш вольны выбар. Але ўбачыўшы нешта розумам альбо пачуцьцямі і прымаючы гэта без парады вопытных, хай зьява была і па волі Боскай, лёгка спакушаецца альбо спакусіцца ў будучым, як успрымаючы ўсе бяздумна. Пачаткоўцу патрэбна быць уважным да дзейнасьці сэрца, як праўдзівай, але ж іншага не прымаць да моманту ўтаймаваньня запалу. Бог не крыўдзіцца на таго, хто жорстка слухаючы сябе, каб пазьбегнуць замілаваньня не прымае знакаў ад Яго без дазволу вопытных і шмат дасьледуючых, але больш хваліць яго, як мудрага, хоць на некаторых і абураўся. Разам з тым, пытаць належыць не ўсіх, а толькі аднаго, каму даручана кіраваньне іншымі, хто зьзяе жыцьцём і, зьяўляючыся, па Пісаньню, бедным, шматлікіх абагачае (гл. 2 Кар. 6:10). Было шмат нявопытных кіраўнікоў, пашкодзіўшых шматлікім неразумным, за якіх пасьля сьмерці будуць судзімы. Права кіраваць іншымі належыць не ўсім, а толькі тым, якім дадзены боскі розум, альбо, згодна апосталу, адрозьненьне духаў (2 Кар. 12:10), падзяляючае мячом слова кепскае ад добрага. Кожны валодае сваім розумам і натуральным дзейным альбо навуковым меркаваньнем, але не ўсе маюць духоўнае меркаваньне. Таму прамудры Сірах казаў: Жывучых з табой у міры ды будзе шмат, а параднікам тваім – адзін з тысячы (Сір. 6:6). Не малая праца – адшукаць кіраўніка, які не памыляецца: ні словам, ні справай, ні думкай. Ці пазбаўлены хто замілаваньня – гэта выяўляецца ў тым, мае лі ён на дзейнасьць і яе разуменьне сьведчаньне ад Боскага Пісаньня, пакорна разьмяркоўваючы аб тым, аб чым яму належыць мець меркаваньне. Выразна ж спасьцігнуць ісьціну і быць чыстым ад несумяшчальнага зь мілатой – праца не малая, таму што злому ўласьціва паказваць сваё замілаваньне ў выглядзе ісьціны, асабліва пачаткоўцам, і пераўтвараць сваё падступства ў духоўнае.
У выніку гэтага, старана жадаючы ў бязмоўі дасягнуць чытае малітвы, павінны крочыць да сваёй мэты шляхам пытаньня вопытных і ў вялікім трапятаньні і скрусе, няспынна плача аб уласных грахах, смуткуючы аб іх і жахаючыся пякельнай пакуты, адпадзеньня ад Бога і разлукі зь Ім цяпер і ў будучым стагодзьдзі. Калі злы пабачыць кагосьці жывучым у плачы, то не спыняецца там, асьцерагаючыся пакоры, створанай плачам. Калі ж хто зь самазакаханых марыць дасягнуць вышэйшага, набыўшы сатанінскае, а не праўдзівае жаданьне, то такога, як свайго слугу, сатана абавязкова бесьперашкодна апутае сваімі сеткамі. Таму захаваньне сябе ў малітве і плачы зьяўляецца найбольш вялікай зброяй супраць таго, каб ад радасьці ў малітве не ўпасьці ў самаўпэўненасьць, але, абраўшы сябе ў жыцьцё суцяшальную скруху, захаваць сябе непашкоджаным.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.