Звышгодны Яфрэм Сірын
Ці доўга табе, сябра, цярпець ворага, і штодня рабіць прыемнае яму? Ці доўга табе, сябра, служыць цялеснаму, што сьмяротна? Прымі параду, якая дзеля цябе жыцьцядаўчая і паслужыць дзеля ачышчэньня тваёй душы, таксама і цела. Прыступі да Выратавальніка, Які вылечвае ўсіх прыпадаючых да Яго з пакаяньнем і праўдзівай верай. Так зь усяго годнага вялікае і выратавальнае пакаяньне. Таму, аднойчы ацьвярозіўшыся, не нырай ў ап’яненьне, штодня робячы грэх, то будуючы, то разбураючы, то сплятаючы, то распускаючы, як дзеці, якія шмат разоў старана будуюць свае дамы, і потым перакуліўшы, зьмешваюць усё ў кучу. Адхіліся ад скарпіёна, джала якога табе вядома. Старана бяжы ад зьмяі, згубнасьць якога табе вядомая. Хто два разы падае, спатыкаючыся на той жа камень, той сьляпы альбо нязграбны так, што не бачыць таго, чаго патрэбна пазьбягаць.
Таму, ужыўшы стараньне, прыступі з пакаяньнем; выкарыстоўваючы гэты сродак, рабі літасьцівым Творцу, пакорлівы і ў скрусе, патупіўшы позірк і ўздыхаючы, скарбутны аб зробленым, скіраваўшы ўвагу да чаканага наперадзе. Так калісьці выратаваўся мытар Закхей. Так Мацей зрабіўся слугой Хрыстовым. Таксама і жанчына – блудніца, любячая салодкі запал, што не ведала меры свайму блуду на спакусу бачыўшым, як толькі абцерла ногі Выратавальніка валасамі, выведзена была са згубнага рову беззаконьняў. Так і ты, паклаўшы аброць на блукаючы позірк свой і прыняўшы на сябе скарбуту, выратуеш сябе; таму што Бог настаўляе малых, узвышае пакорлівых, а скідае і разбурае тых, хто самі сябе ўзьвялічваюць. Паглядзі на гарады Садом і Гамору, як гэтых людзей жорсткіх, лютых, дзёрзкіх, нячыстых, нягодных, зь задавальненьнем гатовых на ўсялякую крыўду і ўсялякі прымус, паслаўшы на іх разбурэньне і вагонь, Гасподзь зьнішчыў усіх да апошняга. Паглядзі на горад Ніневію пышны і ўпрыгожаны, квітнеючы грахамі, напоўнены парокамі. Бог пагражаў разбурыць і нечакана ўразіць поўным зьнішчэньнем і падзеньнем горад; але пабачыўшы, што блудзіўшыя, ва рызьзі і попеле, у голадзе і посьце, з рыданьнем і сьлязамі, адкінуўшы ўсялякую раскошу, бледныя, напужаныя, прыведзены ў трапятаньне і зьмяніліся, зрабіліся самі на сябе непадобныя, і ўсе занятыя адной справай, зраўняліся паміж сабой і няроўныя, вольныя і рабы, багатыя і жабракі, кіраўнікі і падпарадкаваныя, уладары і слугі, мужчыны і жанчыны, старэйшыя і ўсе немаўляты, – пабачыў, што ўсе зрабіліся пакорныя, усе зрабіліся цнатлівымі, Гасподзь зрабіўся літасьцівым, памілаваў, выратаваў, пашкадаваў, адмяніў пакараньне, якім пагражаў, і пажадаў лепш апынуцца невыканаўшым слова, чым жорсткім. Такім чынам, карае Ён упартых грэшнікаў, але і не дае неміласэрна гінуць пакорлівым. Сьпяшайцеся, маліцеся, ратуйцеся, захоўвайце сябе. Гасподзь гатовы на міласьць, гатовы да лекаваньня, хуткі на дапамогу, не марудзіць зь вызваленьнем, дае просячым, адчыняе стукаючым, гадуе бедных, дае патрабуючым, не злуецца на ўпаўшых, працягвае руку, каб выратаваць, любіць тых, хто дамагаецца водпуску, пагражае непакорным. Ты заблукаў? Ацьвярозься. Упаў? Уздыміся, маліся, прасі, прыпадай, дамагайся, шукай, прымай, вер, што дадзена табе, пакланяйся, умольвай аб выратаваньні, рабі міласэрным Таго, Хто жадае даць і можа выратаваць. А выратаваны, не губляй набытага; упаў – уставай; ухіліўшыся – выпраўляйся; як толькі награшыш – замалі грэх, вылечыўшыся, будзь здаровым; атрымаўшы поўнае здароўе і выратаваны, адпрэчвай тую хваробу, як якой пазбаўлены. Таму не распальвай зноў тое, што аднойчы згасіў, не падай у ціну, якую так добра адмыў зь сябе. Не пераймай парсюкам, якія любяць валяцца ў брудзе; не рабіся падобным на сабак, што ядуць ваніты; ніхто, аднойчы ўсклаўшы рукі на плуг і азіраючыся не набываў сябе царства (Лк. 9:62). Ніхто, аднойчы адмыўшыся ад бруду, ды не павернецца да яе зноў. Адзін Хрыстос, адна вера, адзін крыж, адна сьмерць. Адна мілата, адна пакута, адно і ўваскрэсеньне. Аддаўшыся за цябе на ахвярную сьмерць, не павінны аддавацца зноў і ў другі раз плаціць за цябе выратавальную цану. Ты вызвалены, не заставайся ўпарта рабом; ты ачышчаны ад грахоўнага бруду, не рабіся брудным зноў, бо дзеля твайго ачышчэньня няма іншае купелі, прыгатаванай сьмяротнай язвай.
Святой Ефрем Сирин. Творения. Т.3. Репринтное издание. - М.: Издательский отдел Московского Патриархата, 1994, сс.26-29. // Творения иже во святых Отца нашего Ефрема Сирина. Писания духовно-нравственные. - Сергиев Посад. Типография Св.-Тр. Сергиевой Лавры, 1907.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.