Wednesday, January 27, 2010

РАЎНААПОСТАЛЬНАЯ НІНА, АСЬВЕТНІЦА ГРУЗІІ

Памяць 14 студзеня

Сьвятая Ніна была пляменьніцай Ерусалімскага патрыярха Ювяналія. Яна зь юнацкасьці усім сэрцам палюбіла Бога і глыбока шкадавала аб людзях, не веруючых у Яго. Пасьля таго, як айцец яе Завулан сышоў у пустэльнікі, а маці паступіла ў дыяканісы, сьвятая Ніна была аддадзена на выхаваньне адной набожнай старыцы. Частыя апавяданьні гэтай старыцы аб Іверыі (цяперашняй Грузіі), тады яшчэ паганскай краіне, узбудзілі ў Ніне моцнае жаданьне наведаць гэтую краіну і адукаваць яе жыхароў сьвятлом Эвангельля.

Жаданьне гэта яшчэ больш узмацнілася, калі яна аднойчы убачыла ў сьне Маці Боскую, уручаючую ёй крыж зь вінаградных лоз. І жаданьне яе спраўдзілася, калі ёй прыйшлося зьбегчы ў Іверыю, ратуючыся ад ганеньня, распачатага імпэратарам Дыёклетыянам (284-305 г.г.).

У Іверыі сьвятая Ніна пасялілася ў адной жанчыны ў царскіх вінаградніках і вельмі хутка зрабілася вядомай у навакольлях, таму што аказвала дапамогу шматлікім патрабуючым. Пазнаўшы аб сіле яе малітваў, хворыя сталі ў мностве прыходзіць да яе. Заклікаючы імя Хрыстова, сьвятая Ніна вылечвала іх і распавядала ім аб Богу, які стварыў неба і зямлю, і аб Хрысьце Выратавальніку.

Пропаведзь аб Хрысьце, цуды, якія зьдзяйсьняла сьвятая Ніна, і яе дабрадзейнае жыцьцё дабратворна дзейнічалі на жыхароў Іверыі, і шматлікія зь іх паверылі ў праўдзівага Бога і прынялі хрост. Яна навярнула ў Грузіі да Хрыста і самога цара Марыяна (Мерай), быўшага да гэтага язычнікам. Тады былі выкліканыя з Канстантынопаля япіскап і сьвятары і пабудаваны першы ў Іверыі храм у імя сьв. Апосталаў. Паступова амаль уся Іверыя прыняла хрысьціянства.

Сьвятая Ніна, не не любіўшая ушанаваньня і славы, сышла на адну гару і там у адзіноце дзякавала Госпада за навярненьне ў хрысьціянства ідалапаклоньнікаў. Праз некалькі гадоў яна пакінула сваю адзіноту і адправілася ў Кахецію, дзе навярнула ў хрысьціянства царыцу Сафію. Пасьля зо гадоў подзьвігаў сьвятая Ніна мірна адышла да Госпада 14 студзеня 335 года. На месцы яе спачыну цар Марыян узьвёў храм у імя вялікамучаніка Георгія, далёкага сваяка сьвятой Ніны.

З памяцьцю сьвятой Ніны зьвязана знаходжаньне хітона Хрыстова. Пры расьпяцьці Выратавальніка гэты хітон дастаўся па лёсаваньню аднаму рымскаму ваяру і пасьля розных падзей патрапіў у Грузію.

Трапар сьвятой Ніне, асьветніцы Грузіі

Служыцельніца Слова Божага, / у апостальскай пропаведзі апосталу Андрэю і іншым апосталам пераймаўшая, / асьветніца Іверыі, / і Духа Сьвятога храм, / сьвятая Ніна, роўная апосталам у асьветніцтве, / малі Хрыста Бога, / каб выратаваліся душы нашы.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.