Wednesday, January 27, 2010

НЕАБХОДНАСЬЦЬ АЛЬБО НЕБЯСЬПЕКА БАГАСЛОЎСКАГА ДЫЯЛЁГУ?

Αναγκαιότητα ή κίνδυνος ο θεολογικός διάλογος
Деспіна Константыну

Ужо ў які раз Кіпр робіцца месцам сустрэчы паміж праваслаўнымі і інаслаўнымі дзеля правядзеньня багаслоўскага дыялёгу. Дыялёг, які сваімі карэньнем сягае часоў Сьвятых Айцоў і Сусьветных сабораў, тады называлі “багаслоўскія змаганьні”, зьяўляецца станоўчай зьявай.

Аднак калі мы паспрабуем правесьці нейкае падабенства анатамічнага дасьледаваньня падобных відаў дыялёгаў і сустрэч, то мы сутыкаемся зь вынікамі, які выклікаю толькі занепакоенасьць і спрэчкі.

а) На вялікі жаль, дыялёгі суправаджаюцца супольнымі малітвамі праваслаўных зь інаслаўнымі (нягоднымі – κακοδόξων) тым, што бясспрэчна забараняецца сьвятымі канонамі (хай нам не кажуць, што сьвятыя каноны зьяўляюцца мёртвай літарай, састарэлымі, што яны паралізаваны і г.д.) 45 Апостальскае правіла кажа: “япіскап альбо прэсьвітэр, альбо дыякан, што маліўся зь ерэтыкам, ды будзе адлучаны. А калі дазволіць ім дзейнічаць нейшта, як служыцелям Царквы: ды будзе пазбаўлены (сану)”.

б) Ці гэтыя віды дыялёгаў праводзяцца зыходзячы з патрэбы вернікаў альбо можа неабходна на іх глядзець як вонкава і зь вышыні спрыяльныя, мякка кажучы прымусовай тактыцы Новай Эры, Новага Сусьветнага Парадку і Экумэнічнага руху?

Усё вышэй узгаданае зьяўляецца старанным насаджэньнем новага міжрэлігійнага этаса, што прыводзіць да другога, трэцяга наступства, калі дагматычныя і рэлігійныя адрозьненьні адкідаюцца ўсе ў імя нейкай няправільнай і кепска зразумелай любові. Давайце памятаваць, што Айцы нашае веры мелі любоў і зь душэўным болем ставіліся да тых, хто быў у іх часы па-за Царквой, каб абвяшчаць ісьціну. Таму той, хто мае скептыцызм і пратэстуе, не выкрывае ў сябе адсутнасьць любові, але ён скіроўвае нас да выдатных слоў сьвц. Яна Залатавуснага: “я ненавіджу не чалавека (нягоднага – τον κακόδοξο), а ненавіджу ерась”.

в) Гэтыя віды дыялёгаў раней не прыносілі карысьці па сваім наступствам для Праваслаўя. Мы вызначым дамову, якая была ўкладзена ў чэрвені 1993 г. у Баламандзе (Ліван) паміж праваслаўнымі і каталікамі, дзе ў 13 пункце эклязіялягічных прынцыпаў, па якім дасягнулі згоды, мы чытаем наступнае: “кожным бокам вызнаецца, што кожная Царква паверыла ў Хрыста (мае місію, пераемнасьць, спавяданьне апостальскае веры, удзел у таямніцах) не могуць разглядацца як выключная ўласнасьць адной зь нашых Цэркваў (Праваслаўнай і Рыма-Каталіцкай)”. Робіцца відавочным, што ў гэтых рамках выключаецца ўсялякі паўторны хрост!

Мы цалкам зразумела лічым, што дыялёгі ў тым выглядзе, у якім яны праводзяцца сёньня, у любым выпадку нічога добрага не прыносяць Праваслаўю і яму падобныя дыялёгі не пратрэбныя.

Крыніца: “Ο Φιλελεύθερος” Τετάρτη, 28 Οκτωβρίου 2009

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.