Wednesday, January 27, 2010

НАША ЖЫЦЬЦЁ – СЛУЖЭНЬНЕ

“Яна выгадавала дзяцей, прымала гасьцінна дарожнікаў, умывала ногі сьвятым, пасабляла гаротнікам і была старанная ў кожнай добрай справе.”

(1 Цім. 5:10)

Такія былі дыяканісы ў першыя стагодзьдзі хрысьціянства, верныя, руплівыя, адгукаліся на ўсе патрэбы, нястомныя, прасякнутыя адной думкай, адным памкненьням – усе рабіць дзеля славы Божай.

Усё ў ва ды будзе зь любоўю”, – кажа апостал Павал. Што ж магло ўнушыць такой жанчыне рабіць справы міласэрнасьці, што магло падтрымаць яе на вышыні поўнай самаахвярнасьці, калі не любоў, здольная саграваць, ажыўляць і асьвятляць усё і ўсіх вакол сябе. Забываючы аб сябе, яна аддавала сябе Богу, а ў Ім і ўсялякаму блізкаму.

Падобнае служэньне даступна і нам. Госпад, Які быў сярод людзей “як слуга”, навучыў Сваіх вучняў служыць. Таксама і цяпер: дзеля сапраўдных Ягоных вучняў усё жыцьцё – адно служэньне; яны “ходзяць зь месца на месца, робячы дабро”, і адчуваюць, што “больш дабрашчасна – даваць, чым браць” (Дз. 20:35). І калі прыйдзе такая душа ў вечнасьць, “і дзеі іхнія ідуць сьледам за імі” (Адкр. 14:13). Так, зробленае дабро не памірае, запалены сьвяцільнік не згасае; ён сьвеціць нам доўга пасьля таго, як адабрана ў нас дарагая істота; уплыў ягоны бясконцы, і нават сьмерць няздольная яго зьнішчыць, яно прыцягвае нас да нябеснага.

Сьветлая зорка хоць і сышла зь нашага небасхілу, але не згасьне ніколі, і ў Бога захаваецца ўсялякае добрае слова, усялякая спроба падбадзёрыць і суцешыць няшчаснага, усялякая добрая парада, дадзены ў патрэбны час і ўзяты зь адзінай Крыніцы сапраўднае любові. Зноў і зноў сустракаюцца нам, і на нас саміх і на іншых людзях, сьляды добрага ўплыву тых, каго мы згубілі, яны робяцца дзеля нас тады асабліва жывымі, і мы з радасьцю і ўдзячнасьцю разумеем, што “бачнае – часовае, а нябачнае – вечнае!” (2 Кар. 4:18)


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.