Thursday, January 14, 2010

НАДМАГІЛЬНАЕ СЛОВА СВЯЦІЦЕЛЮ ВАСІЛЮ ВЯЛІКАМУ СЬВЯЦІЦЕЛЯ РЫГОРА БОГАСЛОВА

Раней думаў я, што адно і тое ж — жыць целу без душы і мне без цябе, умілаваны Хрыстоў слуга, Васіль. Але перанёс я разьвітаньня і яшчэ жывы. Ці доўга жа марудзіць? Для чаго не забярэш мяне адсюль і не увядзеш у весялосьць дабрашчасных? Не пакінь жа, не пакінь мяне! Клянуся магілай, што ніколі, калі бы і захацеў, не забуду аб табе. Вось Рыгорава слова!

Калі Тройца прыняла да сабе дух багамудрага Васіля, які ахвотна сьпяшаўся адсюль, тады усе нябесныя ваяры усьцешылася, бачачы яго крочашчым, а усялякі горад у кападокіян зарыдаў. Скажу яшчэ больш: тады і вялікі сусьвет заклікаў: “Не стала прапаведніка,не стала таго, хто быў вузлом, замацоўваючым выдатны мір”.

Увесь сусьвет — набытак роўнамагутнай Тройцы — прыведзены ў незвычайнае ваганьне супраціўнымі вучэньнямі. А вусны Васілёвы (нажаль! нажаль!) зачынены маўчаньнем. Абудзіся, Васіль, і спыні буру сваім словам і сваімі сьвятадзействамі. Бо ты адзін паказаў нам і жыцьцё, роўнае вучэньню, і вучэньне, роўнае жыцьцю.

Адзін Бог, валадарыўшы у горных; і наша стагоддзе бачыла аднаго годнага архірэя. Гэта ты, Васіль, громагучны весьнік ісьціны, сьветлае вока хрысьціянаў, асьвячаючае душэўнымі доблесьцямі, вялікая слава Понта і кападокіян! Умольваю цябе, і цяпер прадстой і прынось свае падарункі за мір.

Не шматлікім дыхаў ты на зямлі, але усё прынёс і аддаў у падарунак Хрысту: і душу, і цела, і слова, і рукі, — о Васіль, вялікая слава Хрыстова, абапора ярэяў, апора ісьціны, якую цяпер больш усяго імкнуцца расьсячы.

Сьвятланосны Васіль, вялікая хвала кеарыйцаў! Тваё слова — гром, а жыцьцё — маланка. Але і ты пакінуў сьвяты пасад! Так заўгодна стала Хрысту, каб як мага хутчэй далучыць цябе да хору жыхароў нябёсных.

Ты вывучыў усе глыбіні Духу і усю зямную мудрасьць. Ты быў жывою ахвярай.

Восем гадоў трымаў ты стырно багамудрага народа. Гэта адно мала ў справах тваіх, Васіль.

Радуйся, Васіль, хоць ты і ў расстаньні яшчэ са мною! Такое табе ад Рыгора надмагільнае пісаньне.

Вось слова, якое любіў ты! Адданы табе, Васіль, доўг сяброўства і падарунак для нас шматплачэўны.

Такі надпіс ускладае Рыгор на прах твой, о Васіль.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.