Памяць 1 студзеня
Сьвяціцель Васіль Вялікі, архібіскуп Кесарыі Кападакійскай, нарадзіўся каля 330 года ў Кесарыі, адміністрацыйным цэнтры Кападакіі, і паходзіў зь вядомага роду, які славіўся шляхетнасьцю, багацьцем і рэўнасьцю хрысьціянскай веры. Маці сьвятога Васіля, Эмілія, была дачкой мучаніка. У сям'і было дзесяць чалавек дзяцей — пяць сыноў і пяць дачок, зь іх пяцёра былі потым прылічаныя да ліку сьвятых: Васіль, Макрына, Рыгор, пасьля япіскап Ніскі, Пётр, япіскап Севасьційскі, і праведная Феазва — дыяканіса.
Першапачатковую адукацыю Васіль атрымаў пад кіраўніцтвам бацькі, затым ён навучаўся ў лепшых настаўнікаў Кесарыі Кападакійскай, дзе пазнаёміўся са сьвятым Рыгорам Багасловам, а пазьней перайшоў у школы Канстанцінопаля, дзе слухаў выбітных прамоўцаў і філосафаў. Для завяршэньня адукацыі сьвяты Васіль адправіўся ў Афіны — цэнтр клясічнай асьветы. Пасьля чатырох альбо пяці гадоў знаходжаньня ў Афінах Васіль Вялікі валодаў усімі даступнымі ведамі: філёзаф, філёляг, прамоўца, юрыст, які меў глыбокія спазнаньні ў астраноміі, матэматыцы і медыцыне, — “гэта быў карабель, гэтак нагружаны вучонасьцю, калі гэта ёміста дзеля чалавечай прыроды”.
У Афінах паміж Васілём Вялікім і Рыгорам Багасловам усталявалася найцеснае сяброўства, якая доўжылася усё жыцьцё. Пазьней сьвяціцель Рыгор Багаслоў захоплена гаварыў аб гэтым часе: “Нам вядомыя былі дзьве дарогі: адна — да нашых сьвятых храмаў, іншая — да настаўнікаў навук зьнешніх”
Па заканчэньня вучэньня сьвяты Васіль вярнуўся ў Кесарыю, дзе некаторы час выкладаў рыторыку. Але неўзабаве, адмовіўшыся ад прапановы кесарыйцаў, якія прагнулі даручыць яму навучаньне юнацтва, ён уступіў на шлях аскетычнага жыцьця. “Жадаючы набыць кіраўніка да спазнаньня ісьціны”, Васіль распачаў падарожжа ў Егіпет, Сірыю і Палястыну, да вялікіх хрысьціянскіх падзьвіжнікаў. Вярнуўшыся ў Кападакію, ён вырашыў пераймаць ім. Раздаўшы сваю маёмасьць бедным, ён пасяліўся ў самотным месцы, сабраўшы вакол сябе манахаў у манастыр агульнажыхарскага статуту. Сваімі лістамі Васіль Вялікі прыцягнуў у пустэльню свайго сябра Рыгора Багаслова.
Сьвятыя Васіль і Рыгор жылі ў строгім устрыманьні: у кельлі іх, без даху, не было вагню, ежа была самай беднай. Яны самі абсякалі камяні, саджалі і палівалі дрэвы, вазілі грузы. Ад вялікіх прац мазалі не схадзілі зь іх рук. У адзіноце сьвятыя Васіль і Рыгор узмоцнена займаліся вывучэньнем Сьвятога Пісаньня па кіраўніцтвах найстаражытных тлумачальнікаў. У той жа час Васіль Вялікі па просьбе манахаў напісаў зборнік правіл маральнага жыцьця. Шматлікія хрысьціяне накіраваліся да яго, утвараючы мужчынскія і жаночыя манастыры.
У валадараньне Канстанцыя распаўсюдзілася ілжэвучэньне Арыя, і Царква заклікала да служэньня абодвух сьвятых. Сьвяты Васіль вярнуўся ў Кесарыю і быў пасьвячаны ў дыякана, а затым пасьвечаны ў сан сьвятара. “Але бачачы, — як апавядае Рыгор Багаслоў, — што усё надзвычай пачытаюць і хваляць Васіля за мудрасьць і сьвятасьць, яго япіскап, па чалавечай немачы, захапіўся рэўнасьцю да яго і пачаў выказваць непрыхільнасьць да яго”. Манахі усталі на абарону сьвятога Васіля. Каб не выклікаць царкоўнага падзелу, ён выдаліўся ў сваю пустэльню і заняўся улашчатаваньням манастыроў.
З прыходам да улады імпэратара Валента, рашучага прыхільніка арыян, для Праваслаўя наступаюць цяжкія гадзіны. Тады сьвяты Васіль сьпешна вярнуўся ў Кесарыю. Пропаведзі гаварыў ён штодня, і часта двойчы — раніцай і увечар. У гэты час сьвяты Васіль склаў чын Літургіі; ім напісаныя таксама Гутаркі на Шасьцідзён, на 16 раздзелаў прарока Ісаі, на псальмы, другі збор манаскіх правіл. Супраць настаўніка арыян Яўномія Васіль напісаў тры кнігі. Па сконе япіскапа Кесарыйскага, Васіль Вялікі быў узьвядзёны на яго кафедру.
У імпэрыі Валента зьнешняе панаваньне належала арыянам, якія, па-рознаму вырашаючы пытаньне аб Боскасьці Сына Боскага, былі падзелёныя на некалькі партый. Да ранейшых дагматычных спрэчак быў далучана пытаньне аб Сьвятым Духу. Для поўнага высьвятленьня праваслаўнага вучэньня па гэтым пытаньні, па просьбе сьвятога Амфілёхія, япіскапа Іканійскага, сьвяціцель напісаў кнігу аб Сьвятым Духу.
Агульнае сумнае становішча Цэрквы пагаршалася шматлікімі расколамі і разладамі. Сярод сталых небясьпек сьвяты Васіль падтрымліваў праваслаўных, замацоўваючы іх веру, заклікаючы да мужнасьці і цярпеньня. Сьвятым япіскапам напісаныя шматлікія лісты да Царкоў, япіскапам, кліру, прыватным людзям. Зрынаючы ерэтыкоў “зброяй вуснаў і стрэламі пісьмён”, сьвяты Васіль, як нястомны абаронца Праваслаўя, усё сваё жыцьцё выклікаў непрыязнасьць і разнастайныя інтрыгі арыян.
Імпэратар Валент, бязьлітасна засуджываўшы на выгнаньне непажаданых яму япіскапаў, насадзіўшы арыянства ў іншых малаазійскіх правінцыях, з той жа мэтай зьявіўся ў Кападакію. Ён паслаў да сьвятога Васіля прэфекта, які стаў пагражаць яму спусташэньнем, выгнаньнем, мукамі і нават сьмяротнай карай. “Усё гэта, — адказаў Васіль, — для мяне нічога не значыць, той не губляе маёнткі, хто нічога не мае, акрамя трухлявай і зношанай вопраткі і нешматлікіх кніг, у якіх складаецца усё маё багацьце. Выгнаньня няма дзеля мяне, таму што я не зьвязаны месцам, і то месца, на якім жыву зараз, не маё, і усякае, куды мяне ні кінуць, будзе маё. А пакуты што могуць зрабіць мне? — Я так слабы, што толькі першы удар будзе адчувальны. Сьмерць жа для мяне дабрадзейства: яна хутчэй прывядзе мяне да Бога, для Якога жыву і працую, да Якога даўно я імкнуся”.
Кіраўнік быў здзіўлены такім адказам. Даклаўшы Валенту аб непахіснасьці сьвятога Васіля, ён сказаў: “Пераможаныя мы, цар, япіскапам Цэрквы”. Тую жа цвёрдасьць Васіль Вялікі выявіў і перад тварам самога імпэратара і сваімі паводзінамі зрабіўна Валента такое уражаньне, што ён не падтрымаў арыян, патрабуючых выгнаньня Васіля.
Сьвяты Васіль амаль штодня здзяйсьняў Набажэнства. Ён асабліва клапаціўся аб строгім выкананьні канонаў Царквы, уважліва сочачы, каб у клір уступалі толькі годныя. У Кесарыі сьвяты Васіль устроіў два манастыра, мужчынскі і жаночы з храмам у гонар 40 пакутнікаў, дзе захоўваліся іх сьвятыя мошчы. Па прыкладу манахаў, клірыкі мітраполіі сьвяціцеля, нават дыяканы і прэсьвітэры, жылі ў надзвычайнай беднаце, працавалі і вялі жыцьцё чыстае і дабрадзейнае. Усе свае асабістыя сродкі і прыбыткі сваёй царквы сьвяціцель ужываў на карысьць бедных; у кожнай акрузе сваёй мітраполіі ён стварыў багадзельні; у Кесарыі — гасьцініцу і дабрадзейны дом.
Хваробы, што прасьледавалі сьвяціцеля зь юнацтва, працы вучэньня, подзьвігі устрыманьня, клопаты і скрухі пастырскага служэньня рана зьнясілілі сілы сьвяціцеля. Спачыў сьвяціцель Васіль I студзеня 379 года ва узросьце 49 гадоў. Неўзабаве перад сконам сьвяціцель дабраславіў сьвятога Рыгора Багаслова на прыняцьце Канстанцінопальскай кафедры. Па спачыну сьвятога Васіля Царква адразу стала сьвяткаваць яго памяць. Сьвяты Амфілохі, япіскап Іканійскі, у сваім слове ў дзень спачыну сьвяціцеля Васіля Вялікага гаварыў: “Не без падставы і не выпадкова боскі Васіль вызваліўся ад цела і перашоў ад зямлі да Бога ў дзень Абразаньня Ісуса, сьвяткуемы паміж днём Каляд і Вадохрышча Хрыстова. Таму гэты усядабрашчасны, прапаведуючы і усхваляючы Каляды і Вадохрышча Хрыстова, узьнімаў абразаньне духоўнае, і сам, пакінуўшы целы, удастоіўся узьнесьціся да Хрыста менавіта ў сьвяты дзень успаміну Абразаньня Хрыстова. Таму-то і усталявана ў гэты дзень штогод паважаць памяць Вялікага сьвяткаваньнем і урачыстасьцю”.
Трапар сьвяціцелю Васілю, тон 4
Пропаведзь твая прайшла па усёй зямлі, як прыняўшай слова тваё, якім ты богагодна адчыніў ісьціны веры, уразумеў прыроду усяго існага, упрыгожыў чалавечыя звычаі; царскае сьвятарства — ойча звышгодны, молі Хрыста Бога аб выратаваньні душ нашых.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.