“І сказаў ім Ісус у адказ: ідзеце, скажэце Яну, што вы бачылі і чулі”
(Лк.7:22)
Ян Хрысьціцель, той, аб якім Хрыстос Сам сказаў, што ён “сьвяцільнік, што гарэў і сьвяціў” (Ян. 5:35) цярпеў у вязьніцы дзеля праўды. Верныя, непадкупны сьведка Божы узгнявіў сваёю шчырасьцю і адважным абвінавачаньнем граху заганнага цара, і той пазбавіў яго волі, пасьля таго як раней слухаў яго зь задавальненьнем, і кінуў яго ў турму Ды, пакуль Ян не кранаўся яго асабіста, Ірад готаў быў усхваляць яго, але толькі агністае, выкрывальнае слова Боскай праўды закранула яго і яго грахоўнае жыцьцё, ён стаў ворагам Божаму пасланцу.
І зараз бывае тое ж самае: людзі усхваляюць слова Боскае, дакуль яно не зробіцца сьведкай супраць грахоў іх. Ледзь - ледзь душа адчуе абвінавачаньне і не захоча павініцца і выдаліць ад сябе грэх, яна адштурхвае тое Эвангельле, якое яе зьбянтэжыла, і, не жадаючы заваявацца, абураецца.
Ян скарыўся несправядліваму прысуду, несумнеўна, таму, што за самаўпраўнасьцю чалавека ён убачыў волю Боскую, якая дапусьціла гэтае выпрабаваньне. Але хмара сумневу пранеслася над душой яго, і журботныя вучні яго дашлі перадаць аб гэтым Ісусу.
Ісус цьвёрда спадзяецца на Сваё Папярэдніка; ведае, што гэтая часавая хмара хутка абміне і што за крывавым зыходам гэтага жыцьця рушыць усьлед вечная слава. Ён ведае, што моцны дух Яна і зараз значна больш заняты Царствам Божым, чым сваёю асабістаю доляй, і пасылае яму адказ годны яго: “ідзеце, скажэце Яну, што вы бачылі і чулі: сьляпыя робяцца відушчымі, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца, глухія чуюць, мёртвыя ўваскрасаюць і ўбогім абвяшчаецца дабравесьце” (Лк. 7:22). Вось яны, прыметы і праявы таго Царства Божага, якое ты прыйшоў узьвясьціць. А табе, мучанік, якое жа слова? “дабрашчасны, хто не спакусіцца празь Мяне.” (Лк. 7:23)
Госпад бачыць, што ты не спакусісься, што зьведаеш да канца, і заве цябе дабрашчасным. А па сыходу вучняў Яна Ён працягвае прамову аб ім, кажучы, што ён “больш прарока”, што ён той, аб якім напісана: “вось, Я пасылаю анёла Майго перад абліччам Тваім” (Лк. 7:27). Дабрашчасны, хто не спакусіцца, нават калі не бачыць уласнага збавеньня; дабрашчасны той, каму дадзена цярпець, пакутаваць і нават памерці за праўду! Дабрашчасныя і тыя пакорлівыя вучні, якіх Госпад пасылае да сваіх вязьняў і пакутнікаў, і да хворых пасылае, каб падтрымаць і суцешыць іх словам Яго нязьменнай любові!
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.