Monday, January 25, 2010

СЬВЯТАЯ МУЧАНІЦА ТАЦЬЦЯНА

Дзень памяці 12 студзеня

Сьвятая Тацьцяна была дачкой багатага рымляніна і была выгадаваная ім у хрысьціянскай веры. Калі Тацьцяна дасягнула паўналецьця, яна стала раўнадушная да багацьця і іншых выгод і палюбіла усім сэрцам духоўнае жыцьцё. Яна назаўжды, адмовілася ад замужняга жыцьці і за дабрадзейнае жыцьцё была прызначаная дыяканісай Рымскай Царквы. На гэтай пасадзе яна зь стараннасьцю хадзіла за хворымі, наведвала вязьніцы, дапамагала немаёмным, імкнучыся увесь час дагадзіць Богу малітвамі і добрымі справамі.

Пры імпэратару Аляксандру Севярыю (222-235 г.г.) сьвятая Тацьцяна за спавяданьне Ісуса Хрыста прыняла пакутлівую сьмерць ад рымскага кіраўніка горада Ульпіяна (каля 225 г.) Паводле старажытнага апавяданьня, сьвятую Тацьцяну, пасьля розных катаваньняў, кінулі на арэну цырка (Калізэя), каб люты леў разадраў яе для забавы гледачоў. Але замест гэтага леў стаў рахмана лашчыцца да яе. Тады сьвятой Тацьцяну забілі мячом. Восем слуг кіраўніка горада, катаваўшых сьвятую, паверылі ў Ісуса Хрыста, бачачы над ёй сілу Боскую, і яны таксама былі пасьля пакут усечаныя мячом.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.