Нараджэньня Боганемаўля Хрыста напоўніла наш сьвет радасьцю. Хрыстос Выратавальнік прынёс у сьвет тое, чаго найбольш яму нехапала – еднасьць з Богам і мір з неба. Бог зрабіўся чалавекам, і і гэта гістарычная падзея зьмяніла долю кожнага чалавека і долю Боскага сьвету цалкам. Чалавек зрабіўся прычасьнікам Боскай прыроды, у яго зьявілася магчымасьць абагаўленьня і пераўтварэньня ўсяго стварэньня. Сучаснае чалавецтва стаіць прад выклікам падзелу. Культуры і цывілізацыі непадобны адна на адну, чалавецтва пазнае крызу салідарнасьці, у адносінах людзей пануе грэх і адчужэньне. Нараджэньне Хрыстова – гэта зьяўленьне ў гэтым сьвеце нябеснага міру, зьяўленьне Боскай мілаты, якая вылечвае грэх і аб’ядноўвае чалавека з Богам і блізкім.
Зрабіўшыся чалавекам, аб’яднаўшы ў сябе чалавечае і боская, Госпад Ісус Хрыстос абдараваў сьвет унікальнай магчымасьцю жыць у еднасьці. Аднак гэтая еднасьць, гэтая новая добрая магчымасьць новага жыцьця павязана зь выбарам. Госпад не навязвае нам сваіх дароў, а адчыняе нам магчымасьць новага жыцьця – жыцьця ў заснаванай Хрыстом і асьвячонай Духам Сьвятым Царкве.
Радасьць Нараджэньня Хрыстовага палягае не толькі ў тым, што Бог зрабіўся чалавекам, але і ў тым, што ў дабрадатныя новазапаветныя часы ў кожнага чалавека зьявілася магчымасьць зрабіцца богам па мілаце.
Бог зрабіўся чалавекам, Слова зрабілася плоцьцю. І гэтая сьвятая, абагаўлёная плоць не зьнікла пасьля Ўзьнясеньня. Госпад узьнёсься ў Целе, Ён не прыпыніў быць чалавекам і сядзячы па правую руку Айца. Аднак, Узьнясеньня не аддзяліла Выратавальніка ад чалавецтва, за якое Ён пацярпеў крыжовую сьмерць. У сьвеце засталася Царква Хрыстова, якую сьвяты апостал Павал называе “Целам Хрыстовым”. І знаходзячыся ў гэтай Царкве, прымаючы ў ёй сьвятыя таямніцы, кожны чалавек мае рэальную магчымасьць ўвайсьці ў поўныя зносіны з Богам.
Цудоўным чынам Царква ёсьць пячора, у якой нарадзіўся Выратавальнік. Як піша адзін зь вялікіх багасловаў Усходняе Царквы Афанасій Александрыйскі, “ясьлі, дзе нарадзіла Ўсясьвятая Дзева, зрабіліся вобразам Царквы, у якой ахвярнік ёсьць ясьлямі; сьвятаром – Іосіф, клірыкамі – вешчуны; дыяканамі – пастухі; сьвятарамі – Анёлы, архірэям – Госпад; пасадам – Дзева Марыя…”
Жывучы набожным жыцьцём і бяручы чынны ўдзел у таямніцах Царквы, кожны зь нас мае магчымасьць на асабістым досьведзе перажыць усе духоўныя падзеі Боскага Ўвасабленьня. Як піша сьвяты Сімеон Новы Багаслоў, калі чалавек ачысьціў сваё сэрца і адукавалася, ён прымае ў сябе Боганемаўля Хрыста і адчувае Яго рухі. Хрыстос усярэдзіне чалавека зачынаецца, нараджаецца ў набожнасьці, і тады чалавек перажывае ўсе гэтыя падзеі ў глыбіні свайго быцьця.
Нараджэньне Хрыстова прынесла сьвету менавіта тое, чаго так бракавала нашай краіне – еднасьць. Мы падзелены на Ўсход і Захад, багатых і жабракоў, падзелены рэлігійным, моўным чыньнікам. Аднак ўсе гэтыя адрозьненьні пераадольваюцца мілатой. Нас падзяляе грэх, жаданьне ўлады над блізкімі, а аб’ядноўвае – Выратавальнік, Ягоная пакора і радасьць.
Прымем жа дабрадатныя дарункі Нараджэньня Хрыстовага! Увойдзем да паўнаты радасьці, якой абдараваў нас Хрыстос! Пераадолеем у Хрыстовай любові падзелы, якія існуюць сёньня ва ўкраінскім грамадзтве! Няхай Боганемаўля Хрыстос абдаруе кожную ўкраінскую сям’ю і нашу набожную Ўкраіну Сваім мірам і мілатой.
Сьвяцейшы Мяфодзій, Мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны, Кіраўнік УАПЦ
Нараджэньне Хрыстова
7 студзеня 2010 л.Б. г. Кіеў.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.