“Ходзіце, пакуль ёсьць сьвятло. Прыходзіць ноч, калі ніхто не можа дзеяць”
(Ян. 12:35. 9:4)
Працуйце, пакуль ёсьць сьвятло - асабліва сьвятло ранішняе! Мы не можам добра пераканаць маладых, як каштоўныя іх маладыя гады. Старыя часам аддаюцца бясплённаму шкадаваньню аб згубе юнацкасьці або ж, прыгнечаныя трывожнымі успамінамі, імкнуцца забыцца мінулае, каб дажыць спакойна свой век, не думаючы аб велічэзнай карысьці, якую іх шматгадовы досьвед мог бы прынесьці робячай памылкі моладзі. Кожны зь нас павінен папярэджваць маладых сяброў сваіх аб вялікім значэньні маладых гадоў для наступнага жыцьця. Бо усе іх шчасьце, грамадзкае становішча, душэўны спакой, лёс часавага і вечнага жыцьця залежаць ад памкненьняў дзён юнацкасьці. Як ранішні сьвітанак мае ў сабе нешта урачыстае, так і маладыя гады, адораныя багацьцем сьвежых, маладых сіл, павінны працякаць у глыбокай, урачыстай сьвядомасьці пачынаючагася жыцьця.
Памятайце, што кожны дзень вырашае беззваротна ваш лёс! У кожным зь іх ляжыць зародак будучыні, наступны лёс залежыць ад маладых гадоў, якія кладуць падмурак усяго жыцьця. Таму не прапускайце ні аднаго дня без працы над сабою; дайце сабе ясную справаздачу аб стане вашай душы і зь юных гадоў працуеце над выкараненьнем у ёй зла, маючы заўсёды перад сабой высокі ідэал, да якога усе мы павінны імкнуцца.
Шануеце ж гэты каштоўны дар маладосьці, глядзіце на яго як на даручаны вам скарб, не губляйце дарма часу, не выпускайце выпадку, які ужо не вернецца, а карыстайцеся, карыстайцеся маладымі гадамі, у якіх вы можаце зрабіць так шмат для сябе і для іншых!
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.