Saturday, March 3, 2012

БАГАСЛУЖЭНЬНЕ У СУБОТУ ПЕРШАГА ТЫДНЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

На ранішняй

Пасьля шасьціпсальмаў сьпяваем: Бог Госпад:, на тон 2, і трапар сьвятога Хведара двойчы: Вялікія веры зьдзяйсьненьня: Слава: Цяпер: Багародзічны: Усё вышэй розуму: І звычайнае вершаслоўе. Пасьля 1 вершаслоўя сьпяваем сядальны мучанікам бягучага тону Актоіха з Багародзічным.

Пасьля 2 вершаслоўя сядальны сьвятога Хведара, тон 3

Кіпячы вераю праваслаўнай, / згасіў ты памылку ганебную, / бязбожнасьць ідаласлужэньня скасаваўшы; / і стаўшы усяспаленьням боскім, / цудатворствам абрашаеш сусьвету канцы; / пакутнік хвалебны, Хрыста Бога молі, / падаць нам вялікую міласьць.
 

Friday, March 2, 2012

БАГАСЛУЖЭНЬНЕ Ў ПЯТНІЦУ ПЕРШАГА ТЫДНЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

Пасьля прадначартальнай псальмы чытаем кафізму 18

На “Госпада клічу:”вершыры на 10, тон 5

Прыйдзіце, праваслаўныя, / будзем рабіць у сьвятле справы Боскія, / як у дзень будзем рабіць набожна, / усялякую несправядлівую распіску бліжэйшага адрынем ад сябе, / не даючы яму прытулку альбо спакусы. / Пакінем задаволеньня цела, / узрасьцім душэўныя здольнасьці, / дадзім хлеб патрабуючым, / і прыступім да Хрыста ў пакаяньні кліча: / “Божа наш, памілуй нас!” (2)
Затым сьпяваем чатыры вершыры зь актоіха, належнага тону.

Затым саматоныя 4, сьвятога Хведара, тон 2

Прыйдзіце ўсе, любячыя мучанікаў, / духоўна ўзьвяселімся і ўзрадуемся, / бо прапануе ў гэты дзень трапэзу таямніча мучанік Хведар, / весялеючы нас, любячых сьвяткаваць, / і тым падахвочвае заклікаць да яго: / “Радуйся пакутнік непераможны, / пагрозы тыранаў на зямлі зваяваўшы. / Радуйся, тленнае тваё цела за Хрыста Бога аддаўшы на мучэньня. / Радуйся ў розных бедах выявіўшыся / сапраўдным ваяром нябеснага войска. / Таму молім цябе, мучанікаў упрыгожаньня, / замаўляй аб душах нашых.

Sunday, February 26, 2012

Нядзеля сырная. Эвангельля аб посьце

Сьвяціцель Мікалай Сэрбскі (Вельяміравіч)
Не здавацца ворагу – вось асноўнае правіла ваяра на поле бітвы. Ваявода зараней папярэджвае усялякага ваяра аб пагрозе подступаў ворагу, каб той не быў падмануты і ўзяты ў палон. Пакінуты ў адзіноце, галодны, замёршы і распрануты ваяр выпрабоўвае вялікую спакусы здацца ворагу. Ягоны стан падступны вораг будзе выкарыстоўваць усялякімі магчымымі сродкамі. І сам галадуючы, ён пачне падкідваць ваяру столькі хлеба, каб паказаць, што будзе мець ежу ў дастатку. І сам замярзаючы, у драньні і паўголы, ён будзе падкідваць яму нешта зь вопраткі, каб паказаць – будзе апрануты і багаты. Пачне ён падкідваць і лісты, у якіх будзе хваліцца ўжо забясьпечанае перамогай ды падманваць няшчаснага ваяра, кажучы, быццам ужо шматлікія палкі яго сяброў справа і зьлева ад яго здаліся, альбо ягоны генэрал забіты, альбо ягоны кароль просіць міру! Будзе ён абяцаць і хуткае вяртаньне да роднага ачагу, і пасаду, і грошы, і ўсё, што чалавеку, які знаходзіцца ў вялікай патрэбе, толькі ў сьне можа пабачыцца. Усе гэтыя хітрыкі ворага і подступы ваявода зараней апісвае ваярам, засьцерагаючы, каб яны нічому з гэтага не верылі, але ўтрымлівалі пазыцыю, не здаваліся і былі верныя свайму сьцяну нават да сьмерці.

Wednesday, February 22, 2012

Песьня абаронцаў Праўды (абраная Псальма)

Гасподзь справядлівы, — любіць праўду; аблічча Ягонае бачыць праведніка. (Пс.10:7)
І я выбраў дарогу праўды, паставіў перад сабою суды Твае. (Пс.118:30)
Бо дабрашчасныя — хто трымаецца права, хто чыніць па праўдзе ва ўсякі час! (Пс.105:3)
Таму Госпадзе! вядзі мяне па дарозе ў праўдзе Тваёй, на супастатаў маіх (Пс.5:9)
І не збаюся я процьмы людзей, што адусюль аблажылі мяне. (Пс. 3:7)
Бо ў іх вуснах праўды няма: сэрца іхняе — згубнасьць, горла іхняе — дамавіна адчыненая, лісьлівяць яны языком сваім. (Пс.5:10)
Госпадзе! — як пабольшала ворагаў маіх! як многа іх на мяне паўстае! (Пс.2:3)
Але прыйду і абвяшчаць буду праўду Ягоную людзям, якія народзяцца, якіх стварыў Гасподзь (Пс.21:32)
Я абвяшчаў праўду Тваю на зборні вялікай (Пс.39:10)
Бо вусны праведніка мудрасьць маўляюць, і язык ягоны вымаўляе праўду (Пс.36:30)
Таму і язык мой кожны дзень будзе абвяшчаць праўду Тваю, бо пасаромленыя, бо паганьбёныя тыя, што ліха шукаюць мне. (Пс.70:24)
Наведаю жазлом беззаконьне іхняе, і ўдарамі — няпраўду іхнюю (Пс. 88:33)
Калі клічу я, — акажыся мне, Божа праўды маёй! (Пс. 4:2)
Слаўлю Госпада па праўдзе Ягонай і сьпяваю імю Госпада Ўсявышняга (Пс.7:18)
Бо хто можа быць у жытле Тваім? хто можа жыць на сьвятой гары Тваёй? Той, хто ходзіць бязгрэшна і робіць па праўдзе, і гаворыць ісьціну ў сэрцы сваім. (Пс.14:1—2)
Блізкі Гасподзь да ўсіх, хто кліча Яго, да ўсіх, хто кліча Яго ў праўдзе. (Пс. 114:18)
Даў мне Гасподзь паводле праўды маёй, (Пс. 17:25)
І я буду славіць Цябе на псалтыры, Тваю праўду, Божа мой (Пс. 70:22)
Бо праўда Гасподняя застаецца навечна. Алілуя. (Пс. 116:2)

Sunday, February 19, 2012

Размова аб Страшным Судзе

Мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Кожны зь нас, вядома, чакае сьмерць у тых катэгорыях, якія яму уласьцівыя. Але не трэба ствараць ілжывых катэгорый. А менавіта: наша сустрэча з Хрыстом — гэта сустрэча зь нашым Выратавальнікам. Сустрэча наша з Богам — гэта сустрэча зь невымернае любоўю. Гэта мы павінны памятаць. І мне здаецца, што Страшны суд складаецца ў тым, што ты устанеш перад тварам дасканалае любові і убачыш, як мала яе ў табе, і жахнесься. Але гэта не значыць, што тут жа пачынаецца пакута. Можа быць, я ерэтык, вы можаце мяне спаліць, раней чым я сыду адгэтуль, але мне уяўляецца, што Бог нас сустрэне з жалем пра тое, што мы цэлае жыцьцё пражылі — і так бясплодна пражылі, і так сапсавалі яго для сябе, не кажучы пра іншых; і Ягоная рэакцыя на нас — жаль і спачуваньне. Калі я чытаю, напрыклад, прыпавесьць пра авечак і казлоў, мяне дзівіць не тое, што казлы пойдуць на левы бок, авечкі на правы, а мяне дзівяць крытэрыі, якія Хрыстос дае на выратаваньне і пагібелі. Крытэрыі усе зводзяцца да аднаго: быў ты людзкім ці не? Накарміў галоднага? Апрануў халоднага? Даў прытулак вандроўніку? Наведаў хворага? Ці не пасаромеўся прызнаць, што твой сябар у турме? і г.д. Не гаворыцца ніводнага слова пра тое, як ты верыў, як ты маліўся, ці быў ты набожным ці не, таму што пытаньне стаіць так: калі ты не быў чалавекам, тваё чалавецтва не можа быць абагаўлёнае. Калі ты быў чалавекам, ты можаш стаць прычасьнікам Боскае прыроды (2 Пят. 1:4). І мне здаецца, што гэта ёсьць глыбока суцяшальным не ў нейкім павярхоўным сэнсе.

Wednesday, February 8, 2012

Штодзённая малітва да Усясьвятой Багародзіцы

Усяслаўная Царыца мая, асьветніца народу майго. Дабраслаўлёная надзея мая, прыстанішча бедных, заступніца падарожнікаў, памагатая тых, якія ў галечы знаходзяцца і абараніць гнаных за праўду. Пабач маю нядолю ды смутак. Са ўсіх бакоў злыя атачылі мяне і спакусы разьдзіраюць цела мае. Ведаю, што ніхто не абароніць мяне, бо нямоглы я ў грахоўнасьці сваёй. Захавай мяне як вандроўніка, скіруй як заблукаўшага, узмацні як нямоглага, аздараві ды ўздымі мяне як хворага.
Няма ў мяне іншае абароны і дапамогі, апрача Цябе, о Маці ўсіх зьняволеных ды бядуючых. Таму малю: Зірні на мяне грэшнага і нямоглага, накрый мяне сьвятым пакровам Сваім і буду вызвалены ад зла, што атачыла ды разьдзірае мяне, і я ва ўсе стагодзьдзі буду славіць усяслаўнае імя Твае. Амін.
(беларуская праваслаўная малітва XVI ст.)

Sunday, February 5, 2012

Роздумы аб малітве. Нядзеля мытара і фарысэя

Прывялебны ўладыка Іаан, япіскап Львоўскі і Самбірскі (УАПЦ)
Некалькі нядзеляў прад Вялікім Постам, носяць назву “Падрыхтоўчыя тыдні да Сьвятога Вялікага Посту”. Кожная з гэтых Нядзеляў мае ў гэтым працэсе падрыхтоўкі сваю пэўную мэту. Надзвычайна важнаю часткай Вялікага Посту ёсьць Малітва. Вось гэтая зямная, чалавечая малітва паклікана зрабіць вельмі шмат у справе нашай зьмены, нашага духоўнага адраджэньня, уваскрэсеньня з грахоўнага заміраньня. Кожны верачы ў Бога чалавек павінен адшукаць у сябе такую малітву, такія словы, якія б зрабіліся здольныя схіліць да нас Неба, прывесьці Боскую Мілату, якая заўсёды нямоглых вылечвае ды жабракоў напаўняе дастаткам, узрадавалася б нам у нашых сапраўдных намаганьняў у посьце зьмяніцца, зрабіцца бліжэй да Бога, да ўласнага выратаваньня, зрабіцца божымі.
Ці валодае сучасны чалавек падобнае малітвай? Што перашкаджае ёй маліцца дасканала, годна нашаму хрысьціянскаму званьню? У гэтым нам належыць паспрабаваць часткова разабрацца. Прад Нядзеляй аб мытары і фарысеі, якая ёсьць першая з падрыхтоўчых Нядзеляў, нам ёсьць нагода памеркаваць над гэтым надзвычайна важным запытаньнем нашага жыцьця.
Праляцяць гэтыя Падрыхтоўчыя Нядзелі. Пакрочым адказнымі шляхамі Вялікага Посту, у думках ўзьнімемся да Велікоднага сьвітанку, да якога справаджвае нас Сьвятая Маці наша, Праваслаўная Царква, і дай Божа, каб з пладамі такіх малітваў мы прыйшлі да Вялікадня, каб нашая шчырая малітва дайшла да Бога, каб Ён Міласьціва пачуў яе, успрыняў, ды каб адказаў нам на як шчырасьцю Нябеснаю ды выратавальнаю мілатой.
Нядзеля пра мытара і Фарысея
Першая зямная малітва выйшла зь вуснаў нашых няшчасных продкаў, якія стаялі каля дзьвярэй, грахом зачыненага Раю; а прад імі стаяў Архістраціг Міхаіл зь палымяным мячом ды не дазваляў ім увайсьці да Эдэму. Напэўна, згадваючы малітвы анёлаў нябесных, якія нашы прабацькі так часта чулі ў Раю, загадваючы ласкавыя, напоўненыя міласэрнасьці, адказы вялікага Бога, Творцы і Задума, на тыя запытаньні, зь якімі яны зьвярталіся да Бога, згадваючы тую ўсхваляванасьць і ўвагу, страх прад Богам і дабрыню, якую даравалі гэтыя зносіны, абяздоленыя грэхападзеньнем Адам і Ева, упершыню прамовілі словы малітвы на зямлі, і былі гэтыя малітвы: шчырымі, пакаяннымі, уважнымі і галоснымі.
Ад часу гэтае першай зямной, чалавечае малітвы прайшлі тысячы гадоў і вось, Гасподзь наш Ісус Хрыстос распавядае нам Сваю Прыпавесьць, у якой расказвае аб малітве, якую Ён пачуў ад двух людзей, адзін зь якіх быў мытар, а іншы, настаўнік Закону Божага, фарысэй. Зьвернемся да словаў Хрыстовай прыпавесьці, вось як яны гучаць:
“Сказаў таксама да некаторых, якія былі ўпэўненыя ў сабе, што яны праведныя, і прыніжалі іншых, наступную прытчу: Два чалавекі ўвайшлі ў храм памаліцца: адзін фарысэй, а другі мытнік. Фарысэй, стаўшы, маліўся сам сабе так: Божа! дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі, рабаўнікі, крыўдзіцелі, блудадзеі, альбо як гэты мытнік: пашчуся два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што набываю. А мытнік, стоячы воддаль, не адважваўся нават падняць вочы да неба; але, б'ючы сябе ў грудзі, казаў: Божа! будзь міласэрны да мяне, грэшніка! Кажу вам, што гэты пайшоў у дом свой апраўданы болей, чым той: бо кожны, хто ўзьвялічвае сам сябе, паніжаны будзе, а хто паніжае сябе, узвысіцца”.
Вось нам дакладны і адназначны адказ, якімі нас жадае бачыць у малітве Хрыстос. Якімі мы ёсьць жаданымі для Яго. Усё тое, што было ў грэшным, але абуджаным раскаяньнем сэрцы няшчаснага мытара, ягоная шчырасьць, скруха і вялікае жаданьне. Каб Гасподзь пачуў яго, прабачыў яму, забясьпечылі яму прыхільнасьць Самога Госпада: “Кажу вам, што гэты пайшоў у дом свой апраўданы болей, чым той”. Апраўданьне, па словах Госпада, патрабавалі абодва, але малітва іх істотна адрозьніваліся ў вачах Сына Божага. Ці здольныя былі ганарыстасьць і дзёрзкасьць, вышэйшасьць і хітрыкі фарысэя ўпадабаныя быць душой Ісуса Хрыста? Звычайна не! Праз гэта, як наступства, як прысуд Госпада, пагучалі словы Хрыстовы у канцы прыпавесьці: “Бо кожны, хто ўзьвялічвае сам сябе, паніжаны будзе, а хто паніжае сябе, узвысіцца”. У якія б жыцьцёвыя абставіны мы не траплялі, якія б спакусы сатаны нас не спакушалі, колькі б разоў мы б не падалі – неабходна ўставаць, прыносіць пакаяньне, прыслухацца да волі Госпада і хіліцца ў роднасьці да Бога нашага, бо Ён – наш Бог, а мы Ягонае ўпадабанае тварэньне, тады гэта дае нам заўсёды шанс уваскрэснуць, ажыць ад грахоў і павярнуцца да ўсё прабачаючага Бога, да Ягонае бацькоўскае ласкі.
Колькі мільёнаў людзей штодзённа, штогадзінна ўстаюць прад тварам Госпада зь сваімі малітвамі, просьбамі. Устаюць і ў цяжкія хвіліны зямнога быцьця: у скрусе, у хваробе, у бядзе і зьняволеньні; адны прыходзяць да Яго зь удзячнасьцю, з радасьцю, з пахвалой ды ушанаваньнем – безьліч чалавечых жаданьняў, надзей устае прад Ягоным Боскім позіркам. Хрыстос усіх іх бачыць, ведае, прыслухаецца да іх і ўспрымае іх па бацькоўскі, у дабрыні і шчырасьці. Ці вы думаеце, што Гасподзь не прабачыць, не зьверне ўвагу, калі прад Ім Міласэрным устае шчыра, проста, напоўненыя пакаяньня за грахі, чалавечая душа. Ён выслухае і дапаможа, бо такой ёсьць уласьцівасьць Любові, Дабра, Міласэрнасьці, якімі і ёсьць Бог.
Таксама не прамаўчыць Гасподзь, калі зьвяртаемся мы, зямныя вандроўнікі, як фарысэй, не шчыра, зь дзёрзкасьцю, з ганарыстасьцю. Тады, як у прыпавесьці Сваёй, Ён асудзіць нас, як асудзіў ганарлівага фарысэя. Мы набліжаемся да сьвяты і адказных дзён Вялікага Посту. Як шмат нам належыць зьдзейсьніць, каб быць годнымі Боскае міласэрнасьці ды дабрыні. Гэты важны час мы напаўняем нашымі малітвамі, наведваем богаслужэньня ў храмах, келейнымі малітвамі зьвяртаемся да Яго, Усяміласьцівага. Няхай шчасьлівы, выслуханы Госпадам і апраўданы мытар зробіцца для нас на заўжды прыкладам, калі мы ўстаём на малітву да Госпада нашага. Выратуй нас усіх Гасподзь!

 Каб у нас жыла душа жывая!
Вось так стаяць ва ўсе стагодзьдзі,
Прад вачамі Бога – Слова,
Вядуць зь душой сваю размову
Ды з Богам два мужчыны:
Митар, з пониклою главою
Мытар, што галавой панік
Ды фарысэй, у гонары стойкі
Ды прад іх поглядам – Любоў,
Дабро і Міласьць ў Спакоі
Ахвяру іх прымае без падзелу
Прад Богам душу ці схаваеш?
Ці здолееш ты падмануць заўжды Жывога?
Ось так і ми в земних молитвах
Вось так і мы ў зямных малітвах
Складаем словы, сказы і радкі
Ды покі сьпіць душа жывая,
Вядома Богу без астатку
Не фарысэйствуем ў славах
Але як мытар прыпадаем
І шчыра молім Госпада Хрыста,
Каб у нас жыла душа жывая!
26.01.2012. Самбір
Нам Хрыстос малітву узьняў
Як Хрыстос прыпавесьць распавядаў нам,
Аб малітве двух простых людзей
А навокал быў звычайны дзень
І ў ім Хрыстос малітву ўзьняў.
Мытара малітву: шчырую ды простую
Фарысэй асуджаным застаўся,
Як бы ганарыста ён не намагаўся.
Але толькі шчырых чуе Бог Хрыстос.
Станем шчыра, мытара даніну
Прынясем мы Госпаду ў малітвах.
А ў душы пакінем Боскі страх
Як прамудрасьць Боскую, без ваганьняў.
26. 01. 2012. Самбір.
Пераклад “Беларуская Аўтакефалія”

Friday, February 3, 2012

ГЭНІЯЛЬНАЯ ДУМКА СЬВЯТОГА І ЗАКЛІК ДА ЎСІХ НАС...






Мы пакліканы рабіць у адпаведнасці з нашым пакліканьнем і талентам, наколькі мы можам, і, як Бог даў нам. Ні больш, ні меньш, і тое, што мы не ў стане зрабіць гэта так, то застаецца рабіць Госпаду і дадаць у нашы недахопы
сьвяціцель сэрбскі Павал

Sunday, January 29, 2012

Падрыхтоўчыя Нядзелі да Вялікага Посту. Сьвітанак!

Прывялебны ўладыка Іаан, япіскап Львоўскі і Самбіркі УАПЦ
Калі, нарэшце, надакучвае скруха сьвету, надакучлівым робіцца бясконцы гоман сучаснасьці і зь ім неспакой ды трывога. Калі бачым і ўсьведамляем, што сьвет зышоў на згубны, падманлівы шлях, і ён ўжо не ў стане прапанаваць для ўратаваньня нічога, тады са спрагай працягваеш руку да Сьвятога Пісьма, да Слова Боскага, а ўвагу сваю адварочваеш ад мітусьні і скіруеш да Самога Выратавальніка, які паўстае зь яго, так адбываецца дзівосная таямніца злучэньня нашага чалавечага, нямоглага і слабага, з Усямоцным, Праўдзівым, Усямагутным і Сьвятым. Дадзены стан магчыма параўнаць з глыбокім сьвітанкам, калі начную цемру паступова асьвятляюць праменьні дня і цемра адступае прад нястрымнасьцю і магутнасьцю сьвятла. Робіцца ўсё сьвятлей і сьвятлей – так надыходзіць жаданы дзень, сьветлы і мілы нам усім!

Thursday, January 19, 2012

ХРОСТ ГОСПАДА

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа!
Зь якім пачуцьцём глыбокай павагі да Хрыста і падзякі да родных, якія нас прыводзяць да веры, мы успамінаем пра свой хрост: як дзівосна думаць, што паколькі нашы бацькі ці блізкія нам людзі адкрылі веру ў Хрыста, даручаліся за нас перад Царквой і перад Богам, мы, Таямніцай хрышчэньня, зрабіліся Хрыстовы, мы названы Ягоным імем. Мы гэта імя носім з такой жа глыбокай павагай і зьдзіўленьнем, як юная нявеста нясе імя чалавека, якога яна пакахала на жыцьцё і на сьмерць і які даў ёй сваё імя; як гэта чалавечае імя мы захоўваем! Як яно нам дорага, як яно нам сьвята, як нам страшна было б учынкам, паводзінамі сваімі. яго аддаць на зьнеслаўленьне нядобразычліўцам... І менавіта так злучаемся мы з Хрыстом, Выратавальнік Хрыстос, Бог наш, зрабіўшыся Чалавекам, дае нам  дае насіць Сваё імя. І як на зямлі па нашых учынках судзяць пра увесь род, які носіць тое ж імя, так і тут па нашых учынках, па нашым жыцьці судзяць пра Хрыста.