Friday, March 2, 2012

БАГАСЛУЖЭНЬНЕ Ў ПЯТНІЦУ ПЕРШАГА ТЫДНЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

Пасьля прадначартальнай псальмы чытаем кафізму 18

На “Госпада клічу:”вершыры на 10, тон 5

Прыйдзіце, праваслаўныя, / будзем рабіць у сьвятле справы Боскія, / як у дзень будзем рабіць набожна, / усялякую несправядлівую распіску бліжэйшага адрынем ад сябе, / не даючы яму прытулку альбо спакусы. / Пакінем задаволеньня цела, / узрасьцім душэўныя здольнасьці, / дадзім хлеб патрабуючым, / і прыступім да Хрыста ў пакаяньні кліча: / “Божа наш, памілуй нас!” (2)
Затым сьпяваем чатыры вершыры зь актоіха, належнага тону.

Затым саматоныя 4, сьвятога Хведара, тон 2

Прыйдзіце ўсе, любячыя мучанікаў, / духоўна ўзьвяселімся і ўзрадуемся, / бо прапануе ў гэты дзень трапэзу таямніча мучанік Хведар, / весялеючы нас, любячых сьвяткаваць, / і тым падахвочвае заклікаць да яго: / “Радуйся пакутнік непераможны, / пагрозы тыранаў на зямлі зваяваўшы. / Радуйся, тленнае тваё цела за Хрыста Бога аддаўшы на мучэньня. / Радуйся ў розных бедах выявіўшыся / сапраўдным ваяром нябеснага войска. / Таму молім цябе, мучанікаў упрыгожаньня, / замаўляй аб душах нашых.
Богам падараваную дабрыню цудаў тваіх, мучанік Хведар, / ты ўсім працягваеш, зь верай да цябе прыбягаючым; / за гэта мы ўсхваляем цябе, сьпяваючы: / “Палонных ты вызваляеш, вылечваеш хворых, / жабракоў узбагачаеш і выратоўваеш плаваючых, / утрымліваеш ад марнага уцёкаў рабоў, / і выкрываеш злачынствы выкрадальнікаў, пакутнік, / і ваяроў навучаеш утрымлівацца ад рабунку, / немаўлятам выконваеш міласьціва іх просьбы, / робішся гарачым заступнікам / шануючым сьвятую памяць тваю. / зь імі, пакутнік сьвяты, / і нам, апяваючых пакутніцтва тваё, / выпрасі ў Хрыста вялікую міласьць.
Падарункам Боскім найцудоўным / зьявіўся ты, пакутнік Хведар: / бо і па сконе як жывы зьвяртаючымся да цябе выконваеш іх прашэньня. / Таму, калі быў выкрадзены сын нейкай жонкі, / узяты ў палон войскам іншаверным, / тая удава, паўстаўшы, сьлязамі храм твой арашала; / ты жа, як міласьцівы, седзячы на белым каню, / дзіця яе нябачна прадставіў, / і пасьля таго зьдзяйсьняць зь ім цуды не перастаў. / Але прасі Хрыста Бога аб выратаваньні душаў нашых.
Боскіх дарункаў суімяннога шаную, / цябе трыдабрашчасны Хведар: / бо сьвятла боскага незаходзячым сьвяцілам зьявіўшыся, / асьвяціў ты мукамі тваімі усё тварэньне / і, апынуўшыся вагню наймоцным, полымя згасіў, / і галаву падступнага зьмея зьнішчыў. / Таму ў пакутах тваіх Хрыстос, да цябе схіліўшыся, / увянчаў боскую галаву тваю; / велікамучанік, пакутнік, / як маючы да Бога адвагу, / старанна малі аб душах нашых!
Слава, тон 6: Вораг, прыладай сваёй зрабіў / падобнага яму адрачэнца-тырана, / задумаў страшнае, спрабуючы апаганіць / ежай, акропленай крывёй ахвяр нячыстых, / пастом ачысьціўшыся набожны народ. / Але ты яго хітрыкі наймудрай задумай разбурыў: / паўстаўшы ў сьне тагачаснаму архірэю, / ты яму і глыбіні варожых думак адчыняеш, / і аб жахлівым намеры аб'яўляеш. / І вось, мы табе падзячную ахвяру прыносячы, / апавядаем аб паказаным выратаваньні, / штогадовы успамін былога цуду зьдзяйсьняючы / і на будучыню просячы / ад задум нячысьціка захавацца цэлымі, / тваімі да Бога малітвамі, пакутнік Хведар.
Цяпер:, Багародзічны: дагматык шараговага тону
Уваход без Эвангельля. Сьвятло радаснае:
Пракімен, тон 5
Хай пачуе цябе Гасподзь у дзень скрухі.
Верш: Хай абароніць цябе імя Бога Якаўлевага.
Пс. 35:6, 7
1. Быцьця чытаньня
І назваў чалавек імёны ўсяму быдлу і птушкам нябесным і ўсім зьвярам польным; але чалавеку не знайшлося памочніка, падобнага да яго. І навёў Гасподзь Бог на чалавека моцны сон; і, калі ён заснуў, узяў адну рабрыну ягоную, і закрыў тое месца плоцьцю. І стварыў Гасподзь Бог з рабрыны, узятай у чалавека, жанчыну, і прывёў яе да чалавека. І сказаў чалавек: вось, гэта костка ад касьцей маіх і плоць ад плоці маёй; яна будзе называцца жонкаю, бо ўзятая ад мужа свайго. Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй; і будуць адна плоць. І былі абое голыя, Адам і жонка ягоная, і не саромеліся. Зьмей быў хітрэйшы за ўсіх зьвяроў польных, якіх стварыў Гасподзь Бог. І сказаў зьмей жанчыне: ці сапраўды сказаў Бог: ня ежце ні зь якога дрэва ў раі? І сказала жанчына зьмею: плады зь дрэваў мы можам есьці, толькі пладоў зь дрэва, якое пасярод раю, сказаў Бог, ня ежце і не чапайце іх, каб вам не памерці. І сказаў зьмей жанчыне: не, не памраце; але ведае Бог, што ў дзень, калі вы скаштуеце іх, адамкнуцца вочы вашыя, і вы будзеце, як багі, якія ведаюць дабро і зло. І ўбачыла жанчына, што дрэва добрае для ежы, і што яно прыемнае вачам і панаднае, бо дае веду; і ўзяла пладоў зь яго і ела; і дала таксама мужу свайму, і ён еў. І адамкнуліся вочы ў іх абаіх, і ўведалі яны, што голыя, і сшылі смакоўныя лісьціны, і зрабілі сабе апаяскі. І пачулі голас Госпада Бога, Які хадзіў па раі ў час дзённай прахалоды; і схаваўся Адам і жонка ягоная ад аблічча Госпада Бога паміж дрэвамі раю. І паклікаў Гасподзь Бог Адама і сказаў яму: дзе ты? Ён сказаў: голас твой я пачуў у раі, і спалохаўся, бо я голы, і схаваўся. І сказаў Бог: хто сказаў табе, што ты голы? ці ня еў ты зь дрэва, зь якога Я забараніў табе есьці? Адам сказаў: жонка, якую Ты даў мне, яна дала мне зь дрэва, і я еў. І сказаў Гасподзь Бог жонцы: што гэта ты зрабіла? Жонка сказала: зьмей змусьціў мяне, і я ела. І сказаў Гасподзь Бог зьмею: за тое, што ты зрабіў гэта, пракляты ты перад усім быдлам і перад усімі жывёламі польнымі; ты будзеш хадзіць на чэраве тваім, і будзеш есьці пыл ва ўсе дні жыцьця твайго; і варожасьць пакладу паміж табою і паміж жанчынаю, і паміж семем тваім і паміж семем яе; яно будзе біць цябе ў галаву, а ты будзеш джаліць яго ў пяту. Жонцы сказаў: множачы памножу скруху тваю ў цяжарнасьці тваёй; у хворасьці будзеш нараджаць дзяцей; і да мужа твайго цяга твая, і ён будзе валадарыць над табою. А Адаму сказаў: за тое, што ты паслухаўся голасу жонкі тваёй і еў зь дрэва, пра якое Я наказаў табе, сказаўшы: “ня еж зь яго”, праклятая зямля за цябе; са скрухаю будзеш карміцца зь яе ва ўсе дні жыцьця твайго; церне і ваўчкі ўзгадуе яна табе; і будзеш карміцца польнаю травою; У поце твару твайго будзеш есьці хлеб, пакуль ня вернешся ў зямлю, зь якое ты ўзяты; бо пыл ты і ў пыл вернешся. І назваў Адам імя жонцы сваёй: Ева, бо яна стала маці ўсіх, хто жыве.
Быц 2:20–25; 3:1–20
Пракімен, тон 6
Узьнясіся, Госпадзе, у сіле Тваёй: мы будзем апяваць і славіць Тваю магутнасьць.
Верш: Госпадзе! сілаю Тваёю радуецца цар.
Пс. 36:34, 1
Гасподзь мудрасьцю ўтварыў зямлю, нябёсы паставіў розумам; Яго мудрасьцю адчыніліся бездані, і воблакі кропяць расою. Сыне мой, ня ўпускай зь вачэй тваіх гэтага; захоўвай здаровае мысьленьне і разважлівасьць: і яны будуць жыцьцём душы тваёй і акрасаю шыі тваёй. Туды бясьпечна пойдзеш шляхам тваім і нага твая не спатыкнецца. Калі ляжаш спаць, ня будзеш баяцца; і як засьнеш, сон твой салодкі будзе. Не збаішся раптоўнага страху і пагібелі ад бязбожных, калі яна прыйдзе; бо Гасподзь будзе надзеяй тваёй і ўтрымае нагу тваю ад пасткі. Не адмаўляйся рабіць дабро, калі яно трэба, калі рука твая можа зрабіць гэта. Не кажы сябру твайму: “ідзі і прыйдзі зноў, і заўтра я дам”, калі маеш зь сабою. Не намышляй супроць блізкага твайго ліха, калі ён бясьпечна жыве з табою. Не сварыся з чалавекам бяз прычыны, калі ён не зрабіў табе благога. Не зайздросьці посьпехам гвалтаўніка і не бяры сабе за прыклад шляхі ягоныя, бо Гасподзь грэбуе тым, хто распусны, а справядлівага даверам Сваім адарае. Праклён Гасподні на дом бязбожніка, а дом пабожнага Ён дабраслаўляе. Калі з блюзьнераў Ён насьміхаецца, дык пакорным дае мілату.
Высл 3:19–34
Затым звычайная пасьлядоўнасьць літургіі Раней Асьвячоных Дароў.
Пасьля заамбонай малітвы сьпяваем наступны малебны канон сьвятога Хведара. Паставіўшы коліва, чытаем псальму 142. Таксама Бог – Госпад, і Ён зьявіўся нам.

Трапар, тон 2

Вялікія веры зьдзяйсьненьня! / У крыніцы полымя, як на вадзе адпачываньня, / сьвяты пакутнік Хведар цешыўся. / Бо ён, у агні спалены, / як хлеб прыемны быў Сёмусе прынесены. / Яго маленьнем, Хрысьце Божа, выратуй душы нашы.
Слава:, Цяпер:, Багародзічны: Усё найвышэй розуму, усе прыслаўны / Твае, Багародзіца, таямніцы: / чысьцінёй захаваная і дзявоцтва захаваўшая, / Ты зьявілася праўдзівай Маці, што нарадзіла Бога праўдзівага. / Яго молі аб выратаваньні душаў нашых.
Псальма 50

Канон, тон 8. Твор звышгоднага Яна Дамаскіна.

Песьня 1

Ірмас: Па вадзе пракрочыўшы, як па сушы, / і егіпэцкага разбэшчваньня пазьбегшы, / ізраільцянін заклікаў: / “Збавіцелю і Богу нашаму засьпяваем!”
Як Боскага рупліўца цябе, Хведар, ведаючы, / і зьвязаны вечнай любоўю да цябе, / я і душу зь целам, / і словы хвалы табе прысьвячаю.
Прадпісвалася загадам богасупраціўным / ахвяру ідалам, а не Богу Жывому прыносіць: / але ты прыведзены быў, пакутнік, / не зь думкай зьдзейсьніць падобнае, / але каб быць Богу прынесеным.
Слава: Любоўю Боскай прыцвячаны, / у войску Сына Адзінароднага Бога Ўсявышняга / ты, Хведар мучанік, паслужыў / і ў адносінах узнагарод не памыліўся.
Багародзічны: Палкі Анёлаў і сьмяротных / Цябе, шлюбу не спазнаўшую Маці, усхваляюць бесьперастанку: / бо Ты Стваральніка іх, як Немаўля / у абдымках Сваіх насіла.

Песьня 3

Ірмас: Ты – сьцьверджаньне / прыбягаючых да Цябе, Госпадзі, / Ты – сьвятло азмрочаным, / і Цябе апявае дух мой.
Сьпеў прыношу зь вуснаў маіх / і мальбу з пакутлівай душы: / зьлітуйся над ёй пакутнік Хведар.
Цела скарыў ты, слаўны мучанік, / як самаўладцу розуму, / і абодвума служыш Стваральніку.
Слава: Стаў ты на суд тырана, / богасловя аб Цары Хрысьце: / бо ахвяры ілжывым богам / адмовіўся прыносіць, Хведар.
Багародзічны: Цябе усе мы, хрысьціяне, / як прыстанак і сьцяну маем заўсёды; / Цябе усхваляем не змаўкаючы, / шлюбу не спазнаўшая.

Песьня 4

Ірмас: Пачуў я, Госпадзі, / аб таямніцы Твайго задуму, / зразумеў справы Твае / і ўславіў Боскасьць Тваю.
Таямніц Боскіх розумам спазнаўшы, / спавядаў ты, мучанік Хведар, / збаўленьне годнае / праз Боскае нараджэньне.
Гарачым бажаство лічылі / служачыя запалу, / якіх ты выкрыў, пакутнік Хведар, / Духам адукаваны.
Слава: Умольваем зрабіцца збаўцам / цябе, дабрашчасны Хведар, апяваючым цябе, / ад розных бед і запалаў, / прыносячы аб нас свае маленьне.
Багародзічны: Няўробленая Ніва, Багародзіца, /  узрасьціўшая Колас жыватворны, / падаючы сусьвету жыцьцё, / ратуй Цябе апяваючых.

Песьня 5

Ірмас: Зь сьвітанку клічам Табе, Госпадзі: / “Выратуй нас, бо Ты Бог наш, / акрамя Цябе мы іншага не ведаем!”
“Любіце палюбіўшага нас Госпада”, – абвяшчаў ты, пакутнік Хведар, / пакутваючым з табой мучанікам.
Як палаючы сэрцы рэўнасьцю / багіню ілжывую зь яе капішчам / ты, пакутнік, аддаў вагню.
Слава: Сілай непераможнай, Хведар пакутнік, / варвараў дзёрзкасьць / і мае запалы зьнішч.
Багародзічны: Як Дзеву пасьля родаў / мы апяем Цябе, Багародзіца: / бо Ты Бога-Слова / па целе сусьвету нарадзіла.

Песьня 6

Ірмас: Зьмілуйся над мной, Выратавальнік, / бо шматлікія беззаконьні мае, / і з глыбіні зла вывядзі, малю; / бо да Цябе я заклікаў, і Ты пачуй мяне, / Божа выратаваньня майго!
Як слаба, якая нямоглая / мітусьлівых богаў пыха! / Для абароны сваёй у людзях яны патрабаваліся, / і былі пераможаны супрацівам / праўдзівых сьведкаў, / абвяшчаючых ісьціну. (2)
Слава: Умацаваны сілай Боскай, / ты дабрашчасны Хведар, мучанікаў слава, / як на стрэлы немаўлят / глядзеў на мукі нягодных, / вечнасьць дабротаў будучых прадбачыўшы.
Багародзічны: Ды пазбавімся ад цяжкіх грахоў / маленьнем Тваімі, Маці Боская Чыстая, / і ды дасягнем, Усячыстая, Боскага азарэньня / ад Цябе невымоўна увасобіўшагася Сына Боскага.

Кандак, тон 8

Веру Хрыстову як шчыт прыняўшы унутр, у сэрца тваё, / ты сілы варожыя растаптаў, шматпакутны, / і вянком нябесным увянчаны быў навекі, Хведар, / як непераможны.

Песьня 7

Ірмас: зь юдэі прыйшоўшыя юнакі / у Вавілоне калісьці / верай у Тройцу перамаглі полымя пячы, сьпяваючы: / “Божа бацькоў нашых, дабраслаўлёны Ты!”
Перацярпеў ты целам раны / за пацярпеўшага дзеля нас плоцьцю раны Слова / і Яму зь удзячнасьцю радасна клікаў, / пакутнік Хведар: / “Божа бацькоў нашых, дабраслаўлёны Ты!”
Як у труну па Сваёй волі быў пакладзены / і запячатаны Збаўца ўсіх, / так у цямніцы запячатанай ты весяліўся, / пакутнік Хведар, сьпяваючы: / “Божа бацькоў нашых, дабраслаўлёны Ты!”
Забіўшы ў сябе і адкінуўшы / запалы цела па сваёй волі, / ты не ежай, пакутнік, / але любоўю Боскаю сілкуючыся, сьпяваў: / “Божа бацькоў нашых, дабраслаўлёны Ты!”
Слава: У цямніцы, як калісьці юнакі ў пячы, / Адзін зь Нятленнай Тройцы зьявіўшыся, / падбадзёрваў цябе, пакутнік, сьпяваючага: / “Божа бацькоў нашых, дабраслаўлёны Ты!”
Багародзічны: Наша выратаваньне пажадаўшы зьдзейсьніць, / Ты, Выратавальнік, усяліўся ва ўлоньня Дзевы, / Якую Абаронцай сусьвету выявіў. / Божа бацькоў нашых, дабраслаўлёны Ты!

Песьня 8

Ірмас: Сяміразова печ / Халдзейскі ўладар / для шануючых Бога ў апантанасьці распаліў; / але сілай вышэйшай выратаванымі іх пабачыўшы, / да Творцы і Збаўцы клікаў: / “Юнакі дабраслаўляйце, сьвятары апявайце, / людзі ўздымайце ва ўсе стагодзьдзі!”
Пашкоджаны розумам кіраўнік беззаконных / цябе, богабаязнага, ганебна ганіў: / “Што ты, неразумны, надзеі ўсклаў на Чалавека, / сьмерцю прымусовай памёршага?” / Але ты клікаў: / “Юнакі дабраслаўляйце, сьвятары апявайце, / людзі ўздымайце ва ўсе стагодзьдзі!”
Як разважлівы і разумны распарадчык дабрыні, / па дадзенай табе ад Бога міласьці, / клікаў ты, Хведар, загад ганебны аддаючаму: / “Хай падобная ганьба / насьцігне мяне і ўсіх сьпяваючых: / “Юнакі дабраслаўляйце, сьвятары апявайце, / людзі ўздымайце ва ўсе стагодзьдзі!”
Слава: Па юнацкі ты спаборнічаў, рашуча выкрываў: / “Што вар’яцееш”, – тырану кажучы, – / “загадваўшы тварэньням пакланяцца ілжыва, / пакінуўшы Стваральніка? Але я сьпяваю: / “Юнакі дабраслаўляйце, сьвятары апявайце, / людзі ўздымайце ва ўсе стагодзьдзі!”
Багародзічны: Рэчавымі формамі, і рознымі загадкамі, / і сымбалічнымі і вобразнымі выразамі / прадабвяшчалі нараджэньне ад Цябе, / звышнатуральнае і цудоўнае, Дзева; / таму мы з радасьцю ўсхваляем Цябе набожна, / Хрыста ўздымаючы ва ўсе стагодзьдзі.

Песьня 9

Ірмас: Цябе, шлюбу не ведаўшую:
Сутнасьць мучаніцтва твайго / – да Бога любоў, Хведар. / Таму і прайшло цела твае рэчавы вагонь, / зь якога адышоў ты да Вагня Боскага, радуючыся, / пакутнік, слуга Боскі Хведар.
Мучанік ўсяслаўны! / Папаліўшы, ты ня быў апалены: / бо ты папаліў падман, але Богу прадстаіш, / жывучы і ў Ім, як мучанік, вяселячыся, / пакутнік, слуга Боскі Хведар.
Слава: Мы ведаем Цябе, Адзінага Хрыста, / адзінага з Тройцы, у дзьвюх дасканалых выявах: / гэты народ Твой, / які набыў Ты каштоўнай Тваёй крывёй, / малітвамі пакутніка Хведара.
Багародзічны: Цябе насіўшую ў абдымках нябачнага Бога, / апяваемага ў нябёсах усім войскам Бесьцялесных, / і праз Цябе нам падаецца заўсёды / выратаваньне ў абставінах цяжкіх, узьвялічваем.
Ірмас: Цябе, шлюбу не ведаўшую, Маці Боскую і Дзеву, / Цябе, вышэй розуму зачаўшую праз слова праўдзівага Бога, / вышэйшую за прачыстые Сілы, / мы не змаўкаючым славаслоўямі ўзьвялічваем.
І адразу – Трысьвяцьця. І трапар сьвятога: Вялікія веры зьдзясьненьні: Слава, кандак: Веру Хрыстову як шчыт:
Цяпер:, Багародзічны, тон той жа: Як абарону і магутную падтрымку / усе мы, зграшыўшыя, набылі, Усячыстая, / Тваю гарачую дапамогу, Дзева-Маці Марыя, / хрысьціян выратаваньне. / Таму не спыняй маліць Выратавальніка за нас / аб падарунку прабачэньня.
Адбываецца дабраслаўленьня коліва. Таксама: Ды будзе імя Госпада: і Буду дабраслаўляць Госпада: Сьвятар раздае анцідор. Водпуск. Калі няма Літургіі, канчаем гадзіны наступным чынам: Пасьля Аслабані, адпусьці, прабач: і заключных паклонах прамаўляем Трысьвяьця па “Ойча наш:”, Госпадзі памілуй, 12. Таксама малітва Усясьвятая Тройца: і пачынаем Вячэрню: Прыйдзіце паклонімся: тройчы. Псальма 103. Кафізма. Сьпяваем на “Госпада клічу:” вершыры на 6. Тры вершыры мучанікам шараговага тону Актоіха і тры сьвятому Хведару, Слава:, Хведару: Вораг, прыладай сваёй зрабіў: Цяпер:, Багародзічны шараговага тону. Сьвятло радаснае: без увахода. Параміі. На вершоўны саматоны дня з Трыёдзі двойчы, мучанікам, тон 5: Дабраслаўлёнае войска: Слава:, Хведару, тон 2: Боскіх падарункаў: Напісан ў вершырах. Цяпер:, Багародзічны: Усё спадзяваньне: Сёньня адпускаеш: Трысьвяцьця па “Ойча наш:”, Трапар: Вялікія веры зьдзяйсьненьня: Слава: Цяпер:, Багародзічны: Усё вышэй розуму: Таксама екценьня, Памілуй нас, Божа: І тры паклоны. Сьвятар апранаецца у барвовы філон, і пачынае: Дабраслаўлёны Бог наш: Людзі чытаюць псальму 142: Госпадзі, пачуй малітву маю: І ўсё іншае, адзначанае вышэй. Канон на 4. І па сканчэньні канона, замест: Годна ёсьць:, сьпяваем ірмас 9 песьні: Цябе, шлюбу не ведаўшую: Таксама Трысьвяцьця па “Ойча наш:”, Трапар: Вялікія веры зьдзясьненьні: Слава, кандак: Веру Хрыстову як шчыт: Цяпер:, Багародзічны: Як абарону: Таксама малітву на дабраслаўленьня коліва. Потым: Ды будзе імя Госпада і Буду дабраслаўляць Госпада: Водпуск. Уваходзім у трапэзную, спажываем ежу х віном і алеем, дзеля сьвятога. Так прынята ў лаўры звышгоднага айца нашага Савы і ў кінавіі звышгоднага Яўхіма Вялікага.
Належыць ведаць, што ўсе пятніцы сьвятой і вялікай Чатырохдзесятніцы на Вячэрняй і Павячэр’і паклоны не робім, апрача належных на Літургіі Раней Асьвячоных Дароў, як належыць па статуту.
Павячэр’я ж вялікія і на іх каноны аб спачылых бягучага тону сьпяваем ва магільнаму склепу. Калі яго няма – у царкве.
Каноны ж гэтай сыботы і Нядзелі зь Мінеі сьпяваем, калі вырашыць эклісіярх: адзін на Павячэр’і ў пятніцу, другі – на Повячэр’і ў Нядзелю.
Так робім ва ўсе пятніцы сьвятой і вялікай Чатырохдзесятніцы

 

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.