Friday, May 10, 2013

АКАФІСТ СЬВЯЦІЦЕЛЮ КІРЫЛЕ ТУРАЎСКАМУ


Кандак 1
Абраны ўгоднік Хрыстовы і Эвангельскіх запаветаў добры выканаўца, усяго Кіеўскага Праваслаўя залатавусны настаўнік, праслаўляем цябе, малітоўніка за ўсіх, хто зь вераю старана да цябе прыбягае, бо ты стаіш зь адвагаю прад Сьвятой Тройцай, малі аб нас, нягодных дзецях тваіх, каб у цьвёрдасьці Праваслаўнае веры і набожнасьці жылі і зь замілаваньням табе сьпяваем: Радуйся, Кірыла, богамудры настаўнік пакаяньня.
Ікас 1
Анёльскаму жыцьцю ад дзяцінства навучыўся ад богалюбівых бацькоў шляхетнага роду, але не любіў ні багацьця, ні славы тленнае, ні забаў сьвету гэтага, усё, як разумны, разумеў ты. Разуменьне прамудрасьці кніжнай ад добрых настаўнікаў грэцкіх успрыняў, і найбольш розум свой ад юнацтва рупліва да вывучэньня Боскага Пісаньня і сьвятых скіраваў, а малітву, адзіноту і пост палюбіў ты, Кірыла. Цяпер і нас да набожнасьці гэтым уздымі, удзячна сьпяваючых табе:
Радуйся, горада Турава лаза цудоўная, што прынесла плод добры; радуйся, бо Адзінага Госпада й запаветы Ягоныя ад юнацтва ты палюбіў.
Радуйся, бо набожных бацькоў сваіх руплівасьцю да навукі парадаваў; радуйся, бо ад настаўнікаў, вядомых грэкаў, розум кніжны ты прыняў.
Радуйся, бо паказаў вялікія посьпехі ў кніжнае мудрасьці і набожнасьці; радуйся, бо ад Сьвятога Пісаньня прамудрасьць Боскую атрымаў.
Радуйся, бо творамі Яна Залатавуснага ды сьвятых айцоў Бізантыі розум свой сілкаваў; радуйся, бо цноту, сьціпласьць і пакору ад юнацтва захаваў і праз усё жыцьцё свае пранёс.
Радуйся, Кірыла, богамудры настаўнік пакаяньня.

Saturday, May 4, 2013

АКАФІСТ УВАСКРЭСЕНЬНЮ ХРЫСТОВАМУ


Кандак 1
Абраны ад дзён — гэты названы і сьвяты дзень, сьвятаў Сьвята і ўрачыстасьць Урачыстасьцяў, бо Хрыстос уваскрэс з памерлых на трэці дзень, ад зваяваўшы і людзей ўваскрэсіўшы, Яго ж славячы і засьпяваем усе: Хрыстос уваскрэс, сьмерцю сьмерць зваяваў, людзі радуюцца.
Ікас 1
Анёлы, Хрыстос Збаўца, сёньня апяваюць на нябёсах Твае з памёршых Уваскрашэньня, і нас на зямлі зрабі годнымі чыстым сэрцам Цябе з радасьцю славіць і сьпяваць:
Хрыстос уваскрэс, — Анёлы радуюцца на нябёсах.
Хрыстос уваскрэс, — сьпявае Госпаду уся зямля.
Хрыстос уваскрэс, — засьпяваеце Богу нашаму песьню новую.
Хрыстос уваскрэс, — праведныя сёньня ды ўзрадуюцца.
Хрыстос уваскрэс, — брама пекла адчыняецца.
Хрыстос уваскрэс — сьмерць зваяваў, людзі радуюцца.

Велікоднае пасланьня Ўсяленскага патрыярха Барталамея


Пасланьня Барталамея
З ласкі Божай
Архіяпіскапа Канстантынопаля – Новага Рыму
і Ўсяленскага Патрыярха
Для Паўнаты Царквы
Мілата, Мір і Міласьць ад Хрыста Ўваскрэслага ў Славе
Упадабаны суслужыцелі й набожныя, багалюбчыя дзеці Царквы
Хрыстос Уваскрэс!
Абвяшчалі Уваскрэсеньня, жанчыны  — міраносіцы, але вучні Хрыста гэта лічылі ілжывымі. Аднак, слова, якому ран не паверылі, было пацьверджана, як Праўда. Уваскрэслы Гасподзь зьявіўся вучням некалькі разоў.

Слова Сьвяціцеля Епіфана, япіскапа Кіпрскага ў Вялікую Суботу


Сьвятога айца нашага Епіфана, япіскапа Кіпрскага Слова на пахаваньне Боскага Цела Госпада і Выратавальніка нашага Ісуса Хрыста ды аб Сыходжаньні Госпада ў пекла

Што гэта? Сёньня цішыня вялікая на зямлі. Цішыня вялікая і разам з тым маўчаньне. Цішыня вялікая, таму Цар сьпіць. Зямля спалохалася і змоўкла, бо Бог целам заснуў і усіх ад веку сьпячых, падняў. Бог у целе памёр, і пекла задрыжала. Бог на кароткі час заснуў і тых, хто знаходзіўся ў пекле ўваскрэсіў.

Friday, May 3, 2013

КАЗАНЬ НАД ПЛАШЧАНІЦАЮ У ВЯЛІКУЮ ПЯТНІЦУ


Слава Ісусу Хрысту
Упадабаныя браты і сёстры!
Надышлі дні, да якіх мы рыхтаваліся увесь Вялікі Пост. Дні, у якіх раскрываецца сутнасьць усяго хрысьціянскага жыцьця – Страсны тыдзень ... Вялікая пятніца. У гэтыя дні шмат гадоў таму ламалася няправільнае уяўленьне пра Бога, і раскрывалася ісьціна. Таксама і цяпер для нас выпрабоўваюцца нашы уяўленьні пра Бога. Людзі, якія стаялі перад Крыжам з Укрыжаваным Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, казалі: «Калі ты Бог, сыдзі з крыжа» - і гэта было натуральна. Мы таксама робім, калі думаем, што вера ў Бога нам дадзена, каб сысьці з крыжа. Мы часта молімся пра збаўленьня ад смутку, хвароб, і ў той жа час пра іншых мы судзімы па іх уменьню вырашаць жыцьцёвыя праблемы. Вучні аднойчы прасілі Збавіцеля зьвесьці полымя з неба на горад, які не прыняў іх, але Гасподзь адказвае: «Не ведаеце, якога вы духу» (Лк. 09:55).

Saturday, April 27, 2013

КАЗАНЬ У СУБОТУ ЛАЗАРА


Слава Ісусу Хрысту!
Упадабаныя браты і сёстры!
Заканчваецца Вялікі пост, і мы стаім на парозе страсных дзён, калі набліжаецца Пасха Хрыстова - як пераможная узнагарода за устрыманьне і пакуты, пачатак вялікай надзеі, што прыносіць невымоўную радасьць. Гэтую надзею абвясьціў нам Гасподзь уваскрашэньнем Лазара, паказаўшы, што Ён мацней сьмерці - па адзіным загадзе Яго Лазар, які памёр чатыры дні таму, паўстаў жывы з труны.
Каб зразумець увесь велічны сэнс гэтага цуду Хрыста, які Ён зьдзейсьніў напярэдадні Сваіх крыжовых пакут, нам патрэбна зьвярнуцца да разуменьня самой сьмерці. Што ёсьць сьмерць? Яна увайшла ў жыцьцё чалавека ад моманту грэхападзеньня. Сама зямля зрабілася жахлівай турмою сьмерці, а усё бачнае жывое тварэньне - яе бездапаможнымі палоннымі і рабамі (Жыд. 2; 14-15). Да Увасабленьня Бога-Слова само імя сьмерці прыводзіла усіх у роспач і кідала ў адчай. Сьмерці баяліся усё. Баяліся сьмерці не толькі язычнікі, якія не ведалі таямніцы яе паходжаньня, але і юдэі, якія мелі Боскае Адкрыцьцё. Гэта было натуральна, бо сьмерць для іх непасрэдна зьвязана была з пеклам. Сьмерці баяліся – яна ў сьвядомасьці тагачасных людзей была канцом жыцьця…. Ніхто, нават найвялікшыя праведнікі і прарокі, не маглі перамагчы сьмерць. Уваскрэсеньне з мёртвых - гэта найвялікшы цуд, які можа зьдзейсьніць толькі Бог і ніхто больш.

Friday, April 26, 2013

Казань на малебне ў дзень памяці Чарнобыльскае катастрофы


Слава Ісусу Хрысту!
Упадабаныя браты і сёстры!
Сёньня мы сабраліся тут, каб памаліцца за ахвяр Чарнобыля. Мы просім у Господа нашага, каб у невымоўнай Сваёй міласьці Ён падаў здароўя хворым, спакой загінуўшым і памёршым ад вынікаў катастрофы, супакоіў родзічаў загінуўшых…
У гэтым годзе дзень памяці аб Чарнобыльскае катастрофе прыпадае на час Вялікага посту. Гэта вельмі сымбалічны для нас знак, бо да вялікай бяды прывяло не стыхійнае ліха, не выпадковая паломка абсталяваньня, а, як мы зараз кажам, “чалавечы фактар”.
Гэты “чалавечы фактар”, які забіў і працягвае павольна забіваць тысячы людзей, не узьнік на пустым месцы. Ён стаў вынікам шматгадовага панаваньня «савета бязбожных» (Пс. 1:1), які зьнішчыў веру ў Бога, зьнішчала духоўнасьць нашага народа. Гэты, выхаваны бязбожнікамі “новы савецкі чалавек”, атрымаўшы вялікую сілу - праз свой розум, праз пранікненьне ў навуку, праз разьвіцьцё тэхналёгій, - быў адначасова пазбаўлены сапраўднае маральнай адказнасьці за блізкіх, пазбаўлены, як мы кажам, страху Божага. Душу такой асобы напаўнялі ілжывыя каштоўнасьці, яна, ў імя узнагарод «князя гэтага сьвету», гатовая адкінуць думку пра лёс сваіх блізкіх, адкінуць адказнасьць за Богам дадзеную зямлю ...

Wednesday, April 24, 2013

Казань у пяту нядзелю Вялікага посту


У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Упадабаныя браты і сёстры!
Наш шлях подзьвігу посту, Вялікі пост Царквы, падыходзіць да канца. У наступную нядзелю - сьвята Уваходу Госпада нашага Ісуса Хрыста ў Ерусалім. А сёньня, у пятую нядзелю Вялікага Посту, якая прысьвечана прападобнай Марыі Эгіпэцкай, перад тыднем, што ёсьць падрыхтоўчым да Пакутных дзён, Царква дасягае паўнаты пакаяньня.
Мы сёньня ў Эвангельлі чулі апавяданьне пра тое, як да Хрыста падышлі два Апостала, Ян і Якаў, адны з бліжэйшых Яго вучняў, і сказалі: “Настаўнік! Хочам, каб калі ты ў Царстве Сваім сядзеш на троне, і мы былі побач з Табой, адзін па правы бок, а другога па левы. Хочам успадкаваць Твае абяцаньні і ўладарыць з Табою”. І Ісус кажа ім на гэта: «Вы не ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць чару, якую Я п'ю, і хрысьціцца хрышчэньнем, якім Я хрышчуся »? І яны кажуць: “Можам”. Ісус сказаў ім у адказ: “Чару, якую Я п'ю, будзеце піць, і хрышчэньнем, якім Я хрышчуся, хрысьціцца будзеце, а вось сесьці па правую руку або па левую, гэта – як каму прыгатавана”.

Saturday, April 20, 2013

Субота Акафіста – Пахвала Прасьвятой Багародзіцы (казань прад чытаньням Акафісту Прасьвятой Багародзіцы)


Слава Ісусу Хрысту!
Упадабаныя браты і сёстры!
У гэтую суботу пятага тыдня Вялікага посту сьвятая Царква урачыста прамаўляе малебны сьпеў акафісту, або удзячнае хвалы Найсьвяцейшай Багародзіцы.
Найсьвяцейшая Дзева - вобраз схаванай ад сьвету сьвятасьці, якая праяўляецца ў паўсядзённым жыцьці і не прыцягвае да сябе увагі, якая умее застацца незаўважанай. Быццам Яна заўсёды чуе слова Свайго Боскага Сына: “Навучыцеся ад Мяне, бо Я лагодны і пакорлівы сэрцам” і “усякі, хто зьміраецца, узвысіцца”. Як дзіўна Гасподзь “паглядзеў на пакорлівасьць рабы Сваёй”! Прыносячы хвалу Божай Маці, мы стараемся зрабіць усьлед за Ёй крок на шляху пакоры. І асэнсаваць сувязь Яе пакоры з выкананьнем Яе прароцтва: “Бо з гэтага часу будуць праслаўляць Мяне усе роды”.

Sunday, April 14, 2013

КАЗАНЬ У ЧАЦЬВЕРТУЮ НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ


У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духу!
Упадабаныя браты і сёстры.
У чацьвёртую нядзелю Вялікага Посту усьлед за ўшанаваньнем Годнага і Жыватворнага Крыжа, Сьвятая Праваслаўная Царква пастанавіла памінаць прападобнага і баганоснага айца нашага Яна, што апісаў Лесьвіцу духоўную. Гэта зроблена для таго, каб мы на працягу посту і нашых малітоўных подзьвігаў мелі перад вачыма жывы прыклад чалавека, якой дасягнуў духоўнае дасканаласьці, вялікага настаўніка і не забыліся пра неабходнасьць для кожнага хрысьціяніна вывучаць яго боганатхнёнае кнігу «Лесьвіца духоўная», у якой ён намаляваў усе хрысьціянскія дабрачыннасьці ў той паступовасьці, як яны павінны зацьвердзіцца ў чалавеку, каб прывесьці яго да паяднаньня з Богам і каб нас змусіць праз гэта да самавыпраўленьня.