Кандак
1
Абраны ад дзён — гэты названы і сьвяты
дзень, сьвятаў Сьвята і ўрачыстасьць Урачыстасьцяў, бо Хрыстос уваскрэс з памерлых
на трэці дзень, ад зваяваўшы і людзей ўваскрэсіўшы, Яго ж славячы і засьпяваем
усе: Хрыстос уваскрэс, сьмерцю сьмерць зваяваў, людзі радуюцца.
Ікас
1
Анёлы, Хрыстос Збаўца, сёньня апяваюць на
нябёсах Твае з памёршых Уваскрашэньня, і нас на зямлі зрабі годнымі чыстым
сэрцам Цябе з радасьцю славіць і сьпяваць:
Хрыстос уваскрэс, — Анёлы радуюцца на
нябёсах.
Хрыстос уваскрэс, — сьпявае Госпаду уся
зямля.
Хрыстос уваскрэс,
— засьпяваеце Богу нашаму песьню новую.
Хрыстос уваскрэс, — праведныя сёньня ды
ўзрадуюцца.
Хрыстос уваскрэс, — брама пекла адчыняецца.
Хрыстос уваскрэс — сьмерць зваяваў, людзі
радуюцца.
Кандак
2
Бачыўшы ўваскрэсшага
Сына Свайго і Бога, Дабрадатная Чыстая, Адзіная добрая сярод жанчын і сапраўды
Дзева, радуецца пачуўшая ад Яго першая, усіх радасьць успрыняўшы, Багародзіца
Ўсячыстая, і радуючыся, сэрцам сваім засьпявай: Алілуя
Ікас
2
Богамудра нябёсы вяселяцца, зямля ж
радуецца, ды сьвяткуе ўвесь сусьвет, бачны і нябачны, уваскрашэньня Хрыста,
сьпяваючы Яму:
Хрыстос уваскрэс, — вясельля вечнае
Хрыстос уваскрэс, — скарбут ўжо нікому ня
будзе.
Хрыстос уваскрэс, — ды сьвяткуюць гэта ўсі тварэньня.
Хрыстос уваскрэс, — усё, што пад нябёсамі
радуецца з намі.
Хрыстос уваскрэс, — сёньня выратаваньня
сусьвету.
Хрыстос уваскрэс, — сёньня Сонца ўсяпрыгожае
з магілы ўсім зазьзяла.
Хрыстос уваскрэс — сьмерць зваяваў, людзі
радуюцца.
Кандак
3
Сілаю
Боскаю Адама —прабацька выратаваўшы, сьмерці ўладарства Сваёй сьмерцю зьнішчыўшы,
і ўсё Боскім зьзяньнем Уваскрашэньня асьвяціў, узьняў памёршых ад пачатку,
Хрыстос Збаўца наш, напачатку памёршым будучы, ды чуе ад нас усіх Алілуя.
Ікас
3
Маючы бязьмерную
любоў, сышоўшы з нябёсаў і ўвасобіўся вышэй за розум, Хрыстос Бог наш сышоў у
бяздоньня пекла і ўзяў з Сабой Адама, і ўсіх зьвязаных ланцугамі пекла да
сьвету вывеў, Хрысту, радасна засьпяваем, Вялікдзень вечную ўсяславячы:
Хрыстос уваскрэс, — дзе твая, ад, перамога?
Хрыстос уваскрэс, — дзе, сьмерць, твая моц?
Хрыстос уваскрэс, — памёршых больш няма ў
магіле.
Хрыстос уваскрэс, — жыцьцё ўладарыць цяпер.
Хрыстос уваскрэс,
— зваяваная сьмерць, узьняліся памерлыя.
Хрыстос уваскрэс,
— магілы адчыніўшы, людзей узьняў з пекла.
Хрыстос уваскрэс — сьмерць зваяваў, людзі
радуюцца.
Кандак
4
Бура скарботная
цяпер суцішылася, жанчыны ж, прыйшоўшыя з водарам да сьвітанку да магілы
Жыцьцядаўцц, шукаюць Таго, Хто раней за Сонца схаваўся калісьці ў магілу,
усячыстага ж цела Твайго, Хрыстос, не пабачыўшы, казалі: хто ўзяў памёршага,
голага і пахаванага? Сьветлазьзяючага Анёла на магіле пабачыўшы, з ўсёй пашанай
засьпявалі Богу: Алілуя
Ікас
4
Чулі ад Анёла міроносіцы —дзевы: Чаго
шукаеце Жывога сярод памёршых? Чаго рыдаеце аб Нятленным як аб тленным?
Радуйцеся, пакланіўшыся Жывому Богу, Велікдзень таемную зразумеўшы, і адзін
аднаму засьпяваеце радасна:
Хрыстос уваскрэс, — Пасха вялікая нам сёньня
зазьзяла.
Хрыстос уваскрэс, — рыданьня час дзеля нас
скончыўся
Хрыстос уваскрэс, — сёньня прысуд Евін
адменены.
Хрыстос уваскрэс,
— сёньня плач наш на радасьць пераўтварыўся
Хрыстос уваскрэс,
— замест міро песьню прынясем Уладару.
Хрыстос уваскрэс, — замест сьлёз — ачысьцім
душы і Яго пабачым.
Хрыстос уваскрэс — сьмерць зваяваў, людзі
радуюцца.
Кандак
5
Богадатна ўваскрэсламу з памёршых Хрысту,
Марыя Магдаліна прыйшла да магілы Жыцьцядаўца, бачыла, як камень адвалены быў
ад магілы, з плачам мовіла сядзячаму Анёлу: Дзе схавалі Вечнае Жыцьцё? Альбо
Госпада майго дайце, альбо з мною Яму ж усе з верай засьпявайце: Алілуя.
Ікас
5
Бачыўшая Хрыста Магдаліна каля магілы, як
вінаградара, Таго пытала кажучы: Распавядзі мне, дзе паклалі Яго, дзе я пабачу
Яго? Вызнаўшы Ўваскрашэньня Твае, Хрыстос, усяму сусьвету так дабравесьціла:
Хрыстос уваскрэс, — жанчын высахлі сьлёзы.
Хрыстос уваскрэс,
— дзевы вызналі радасьць Госпада свайго
Хрыстос уваскрэс,
— Апосталы радасьцю Боскай напоўніцеся
Хрыстос уваскрэс, — усе людзі асалоду
атрымліваюць праз мілату сьвята гэтага.
Хрыстос уваскрэс,
— першыя і апошнія дзень гэты ўшануйце.
Хрыстос уваскрэс, — багатыя і жабракі разам
радуйцеся.
Хрыстос уваскрэс — сьмерць зваяваў, людзі
радуюцца.
Кандак
6
Прапаведніцы дзевы дабравесьцілі цнатліваму,
як Жыцьцядаўца Госпад сёньня з магілы зазьзяў. Той, хутка падняўшыся, прыйшоў
да магілы хутчэй за Пятра і ўвайшоў у яе, бачыў толькі рызы ляжачыя. І увайшоўшы
да магілы і вераваў. І яшчэ ня бачыўшы Хрыста вачамі цялеснымі, пабачыў Яго
сэрца любоўю і з вераю засьпяваў Яму: Алілуя.
Ікас
6
Узьняўся
Хрыстос з магілы, выявіўшыся раней за ўсё прад жанчынамі, якія праўдзівую любоў
да Яго выявілі каля Крыжа. Бачыўшы Пятра, у скарбуце да магілы крочыўшага,
выявіўся Яму, як літасьцівы, раней чым іншым вучням. Той жа радасьцю невымоўнай
напоўніўся, усяму сусьвету так дабравесьціў:
Хрыстос уваскрэс,
— сёньня ўпаўшым падаецца выратаваньня.
Хрыстос уваскрэс,
— сёньня ўсяму сусьвету прыйшло выратаваньня
Хрыстос уваскрэс, — сёньня ягняты
заблукаўшыя да Пастыра павярнуліся.
Хрыстос уваскрэс, — сёньня людзі Боскія ад
скарбут вызваліліся.
Хрыстос уваскрэс, — радуйцеся ўсе радасьцю
невымоўнай.
Хрыстос уваскрэс, — цалуйце адзін аднаго
пацалункам сьвятым.
Хрыстос уваскрэс — сьмерць зваяваў, людзі
радуюцца.
Кандак
7
Пажадаў Жыцьцядаўца Гасподзь напоўніць увесь
сусьвет радасьцю Ўваскрашэньня свайго, паслаў жанчын дабравесьціць Апосталам,
як узьняўся зваяваўшы сьмерць, тыя ж Анёла зьзяючага душамі пабачыўшы, радасна
да Апосталаў прыйшоўшы, мовілі: Сапраўды Хрыстос уваскрэс і жывы на вякі вякоў,
з радасьцю засьпявайце Яму: Алілуя.
Ікас
7
Дзівосную
радасьць Уваскрашэньня Твайго, Хрыстос, Апосталы ад сьвятых жанчын радасна
прынялі, Які добраахвотна за ўсіх на сьмерць пайшоў, жывую і ахвярную, як
адзіны агнец, Пасха ачысьціўшая, і таму ўсяму сусьвету дабравесьціўшая:
Хрыстос уваскрэс, — Новая Пасха.
Хрыстос уваскрэс, — Ахвяра жывая.
Хрыстос уваскрэс, — Агнец Боскі прыняў грахі
сусьвету.
Хрыстос уваскрэс, — сьмерцю Сваёй усіх
выратаваўшы.
Хрыстос уваскрэс, — сёньня ўсе роды вяселяцца
і радуюцца.
Хрыстос уваскрэс,
— сёньня Царква Боская ўрачыстасьць сьвяткуе
Хрыстос
уваскрэс — сьмерць зваяваў, людзі радуюцца.
Кандак
8
Неспасьціжная і слаўна таямніца Ўваскрашэньня
Твайго, Хрыстос, як узьняўся з памерлых, не разбурыўшы пячатак магілы, таксама
як брама Дзевы не парушана засталася пры Нараджэньні тваім. Цяпер жа ў Ўваскрашэньні
Сваім адчыніў нам браму раю, ды з разбойнікам увойдзем з Табой у Палац,
сьпяваючы Табе, як Богу: Алілуя.
Ікас
8
Усім верным,
Хрыстос, Пасха Сьвятая нам сёньня зазьзяла, і ўсім адчыніла браму рая, ды
пойдзем усе да сьвятла Ўваскрашэньня Твайго, як Богасьветлага Сьвяцільніка, з
захаду, поўначы і поўдня, і з усходу дзеці Твае, Пасху вечную так
дабраслаўляюць:
Хрыстос уваскрэс,
— збаўленьня ад сьмерці нам усім зазьзяла.
Хрыстос уваскрэс, — вызваленьня ад скарбут
да ўсіх верных прыйшло.
Хрыстос уваскрэс, — усе сьвяткуйце на гэтым
вясельлі веры.
Хрыстос уваскрэс, — усе прымем багацьця мілаты.
Хрыстос уваскрэс, — ніхто не заплача ў
граху.
Хрыстос уваскрэс, — ніхто не спужаецца
сьмерці
Хрыстос уваскрэс — сьмерць зваяваў, людзі
радуюцца.
Кандак
9
Усё цяпер
напоўнілася сьвятлом, і нябёсы, і зямля, і бездань пекла: нябёсы, бо ўзыходзіць
да Айца Жыцьцядаўца Гасподзь; зямля ж, бо ўзьнялося з магілы Сонца больш чым прыгожае
сёньня; бездань пекла, бо сышоў у яе непраглядную цьму Адзінародны Сын Боскі.
Ды паклоніцца Яму ўся зямля, ды сьвяткуюць Ягонае ўваскрашэньня ўсе тварэньня,
сьпяваючы Яму: Алілуя.
Ікас
9
Прадвесьнік
Боскі Ісая ды ўстане з намі і пакажа, як прадбачыў сьветладатны дзень Уваскрашэньня
Твайго, зразумела прамаўляючы аб Табе Хрыстос: Ахвяра зробіцца над сьмерцю
перамогай і ўваскрэснуць памерлыя і ўздымуцца з магілаў. Мы ж, гэтую падзею
бачыўшы, усярадуемся ў Богу, сьпяваючы Табе:
Хрыстос уваскрэс, — сёньня сьмерці сьвяткуем
сьмерць.
Хрыстос уваскрэс, — сёньня вечнага жыцьця абвешчаны
пачатак.
Хрыстос уваскрэс, — сёньня вясна водарная і
новае тварэньня радуецца.
Хрыстос уваскрэс, — сёньня адагналася цёмная
хмара граху і новыя людзі царкоўныя радуюцца.
Хрыстос уваскрэс, — старажытнасьць прайшла,
і ўсё цяпер новае.
Хрыстос уваскрэс — сьмерць зваяваў, людзі
радуюцца.
Кандак
10
Выратаваць жадаючы ўсіх, з намі праўдзіва
абяцаў быць, Хрыстос, да сканчэньня вякоў. Гэтаму Боскаму Твайму голасу верачы,
сьцьверджаньня надзеі маем, радуемся Ўваскрошаньню Твайму, сьпяваючы Табе як
Богу: Алілуя.
Ікас
10
Уладара Хрыста пабачыўшы, як Жаніха з магілы
паўстаўшага, жанчыны з міром богамудрыя за Табой пабеглі. Мы ж сьвечы носячы,
пойдзем за Жаніхом і адсьвяткуем добрасьвятковым чынам Пасху Боскую
выратавальную, з любоўю Яму сьпяваючы:
Хрыстос уваскрэс, — ідзіце, як дзевы, за
Жаніхом.
Хрыстос уваскрэс, — крочце сьвечканосцы, з
сьвяцільнікамі да Хрыста.
Хрыстос уваскрэс, — напоўняцца душы вашы
Боскаю прыгажосьцю.
Хрыстос уваскрэс, — запаліце сьвечкі свае ад
алея чысьціні.
Хрыстос уваскрэс, — узрадуемся Боска, бо з
намі Жаніх.
Хрыстос уваскрэс, — узрадуемся ўсясьветла,
бо прыгатаваны нявесьце Палац.
Хрыстос уваскрэс — сьмерць зваяваў, людзі
радуюцца.
Кандак
11
Сьпеў урадасны
замест міро сёньня прынясем і сьвяточную праўдзівую ўрачыстасьць зьдзейсьнім ў
гэтую сьвятую і выратавальную, і сьвятла зьзяючую ноч, бо ў час гэты праўдзівы
Сьвет з магілы ў плоці ўсім зазьзяў, яго ж, як прадвесьніка сьветланосьбітнага
ды вечнага Ўладарства Твайго, Хрыстос, уславім і ўшануем, сьпяваючы Табе:
Алілуя.
Ікас
11
Сьвятло невымернае ўсім нам, у цемры
сядзячым, сёньня зазьзяла сьвятлейшы за сонца з магілы Тваёй, Хрыстос, сусьвет
асьвяціў, таму радуецца ўвесь сусьвет, радасна сьпяваючы Хрыстова Царква,
славячы Ўваскрашэньня Твае:
Хрыстос уваскрэс, — сапраўды сьвятая і
сьветладатная гэтая выратавальная ноч!
Хрыстос уваскрэс, — сапраўды ўсім сьвятам
сьвята гэты названы і сьвяты дзень!
Хрыстос уваскрэс, — радуйся цяпер і весяліся
Сіён Сьвяты.
Хрыстос уваскрэс, — сьвяціся і ўпрыгожвайся
цяпер Царква Боская.
Хрыстос уваскрэс, — бо слава Госпада на Табе
зазьзяла.
Хрыстос уваскрэс, — радасьцю вечнаю
напоўніліся ўсе дзеці Твае.
Хрыстос уваскрэс — сьмерць зваяваў, людзі
радуюцца.
Кандак
12
Дабрадаць вясёлую Тваю, Хрыстос, усім верным
сёньня падараваў праўдзіва ў усясьвятковы дзень Уваскрашэньня Твайго, яго ж
усяслаўна стварыў Ты. Прыйдзіце, праваслаўныя, будзем усе радавацца і
ўсявясяліцца, Боскага вясельля Ўладарства Хрыстовага зробімся супрычасьнікамі,
сьпяваючы Яму, як Богу: Алілуя.
Ікас
12
Апяваючы
ўсярадаснае Твае, Хрыстос, Уваскрашэньня, паклонімся Табе Ўваскросламу, і з
вераю ды любоўю да Тваіх ног прыпадзем і адзінымі вуснамі Табе, як браты,
засьпяваем:
Хрыстос уваскрэс, — радасна адзін аднаго абдымаем.
Хрыстос уваскрэс, — і ворагам нашым даруем.
Хрыстос уваскрэс, — усі пачуцьця свае
ачысьцім.
Хрыстос уваскрэс, — пацалуем адзін аднаго
пацалункам сьвятым.
Хрыстос уваскрэс, — у хорамы Твае з сьпевам
увойдзем.
Хрыстос уваскрэс, — у доме Тваім усе сьветлыя
дні перабываць будзем.
Хрыстос уваскрэс — сьмерць зваяваў, людзі
радуюцца.
Кандак
13
О, Пасха
Вялікая і ўсясьвятая, Хрыстос, о, Мудрасьць і Слова Боская і Моц! Замест міро
гэтую песьню нашу прымі, як Бог Моцны суўздымі нас, ды будзем годнымі праўдзіва
Табе прычашчацца ў вечныя дні Ўладарства Твайго на нябёсах і там, з усімі
сьвятымі, апяваць Цябе будзем: Алілуя. (тры
разы)
Потым сьпяваем ікас 1 і кандак 1
Сьвятар: Яшчэ і яшчэ да Уваскрэслага зь мёртвых Хрыста Бога нашага з пакораю
сэрцаў нашых памолімся.
Людзі: Хрыстос уваскрэс зь мёртвых, сьмерцю сьмерць зваяваў і тым, што ў
магілах жыцьцё падарыў (тры разы)
Сьвятар: І нам падарыў жыцьцё вечнае.
Людзі: Пакланяемся Ягонаму трохдзённаму ўваскрэсеньню.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.