Wednesday, March 2, 2011

ВЯЛІКІ ПОСТ

архімандрыт Максім (Матфеў)
Пост Вялікай Чатырохдзесятніцы, як і серада і пятніца на працягу усяго года — найстаражытнейшыя пасты, адзіныя, якія маюць Сусьветнае значэньне. Іх важнасьць была пацьверджана канонамі Сусьветных Сабораў (69 правіла [1] сьвятых апосталаў, 5 правіла [2] I Сусьветнага Сабору, 29 [3] і 89 [4] правіла VI Сусьветнага Сабору). Іншыя усталяваныя Царквой пасты заснаваны на Сьвятым Паданьні, якое, зрэшты, мае тую ж сілу і аўтарытэт.
Вялікі пост узыходзіць да апостальскіх часоў і быў заснаваны ў перайманьне саракадзённаму посту Выратавальніка (Мц. 4:2), а таксама саракадзённаму посту прарока Майсея (Вых. 34:28) і посту прарока Ільлі (3 Цар. 19:8).
Пра яго старажытнасьць сьведчыць тое, што толькі ў пэрыяд Вялікага посту, у адрозьненьне ад іншых, пазьнейшых шматдзённых пастоў, не дазваляецца), акрамя суботы і нядзелі, зьдзяйсьненьне Бяскроўнай Ахвяры (г.зн. поўнай Літургіі).
З раньніх часоў Вялікі пост быў злучаны са старажытным пастом перад Вялікаднём — адным, дзьвюма, а потым шасьцю днямі перад Велікоднай Нядзеляй (Пакутны тыдзень, у іншай традыцыі — Вялікі тыдзень). Не знаходзіць сур'ёзных пацьверджаньняў і пераканаўчых доказаў здагадка, што спачатку дзеля дакладнага перайманьня саракадзённаму посту Выратавальніка ў пустэльні пасьля Ягонага хросту Чатырохдзесятніца была злучана са сьвятам Богазьяўленьня і пачыналася, такім чынам, 7 студзеня.

ШТО ЁСЬЦЬ “ΚΑΝΩΝ ΤΗΣ ΨΑΛΜΩΔΙΑΣ”, ТАК ЧАСТА ЗГАДАНАЕ Ў ЖЫЦЬЦЯПІСУ ЗВЫШГОДНАГА САВЫ АСЬВЯЧОНАГА?

А. Дзьмітрыеўскі
     У нас час мы можам даць больш – менш дакладныя дадзеныя аб гэтым пытаньні, бо ў нашых руках маецца апісаньне аднаго вельмі старажытнага рукапісу VIIIIX ст.ст., бачанай намі на Сінаі ў бібліятэцы. Рукапіс гэты мае для нас асаблівае значаньне сваім надпісам, усталёўваючым сувязь парадку, у ім выкладзеных, зь манастыром звг. Савы. Ώρολογιον κατα τον κανον της λαυρας του αγιου πατρος ημων Σαββα  вось поўная ягоная назва. Рукапіс гэты характарызуецца галоўным чынам парадкі анахарэцкага жыцьця пустэльнікаў альбо келіётаў анастыра сьв. Савы, але не пазбаўлена значаньня і для гісторыі царкоўна–богаслужбовага чыну, ужываемага ў самім манастыры, бо ягоны сутачны парадак бясспрэчна быў шмат у чым падобны. У Гадзінаслове адсутнічае службы паўночніца, ранішняя і павячэр’я, якія заменены пасьлядоўнасьцю “у першую гадзіну ночы”. У якасьці папярэднічаючых малітваў у Гадзінаслове пакладзена першая кафізма з падзелам на тры славы, а далей ідуць службы для першай, трэцяй, шостай і дзевятай гадзіны і для вячэрняй. Кожная з гэтых службаў па складу значна адрозьніваецца ад тых жа службаў нашага часу.

Tuesday, March 1, 2011

ДА ГОСПАДА…

ігумен Дыяніс (Васільеў) УПЦ КП
Калі мы толькі ў двух – мілата надыходзіць
Калі глядзім адзін аднаму ў вочы,
Калі спакойна і ціха,
Калі любоў і гармонія,
Калі спакой і сьвятло,
Калі смутак і радасьць,
Калі добра… і калі боляча,
Калі Ты – ёсьць Бог, а я слуга Твой.
Калі плачу я, а ты суцяшаеш,
Калі прашу я, а ты даеш…
Калі я падаю – Ты ўздымаеш,
Калі я жыву – Ты рады.
Калі Ты стукаеш, а я адчыняю,
Калі Ты прысутны, а я малітву схілены ўздымаю.
Калі кажаш ты, а я голас Твой чую…
Калі бярэш мяне за руку і мы проста крочым,
Калі вядзеш мяне, каб не спатыкнуўся.
Калі мы разам – нам добра.
Калі нам добра, ці патрэбны трэці?
Будзе па волі Тваёй,
Каб радавацца разам…
Каб жыць вечна....
Вечна побач,
Вечна ў мілаце.
Вечна…
аўтарызаваны пераклад зь украінскае мовы прат. Сяргей Горбік, “Беларуская Аўтакефалія”

Monday, February 28, 2011

СЛОВА Ў НЯДЗЕЛЮ МЯСАПУСНУЮ. АБ СТРАШНЫМ СУДЗЕ

архіяпіскап Лука (Война–Ясенецкі)
Як было ў дні Ноя, так будзе і ў прыход Сына Чалавечага, бо як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж да таго дня, як увайшоў Ной у каўчэг, і не разумелі, пакуль ня прыйшоў патоп і не забраў усіх, так будзе і прыход Сына Чалавечага” (Мц. 24:37 – 39) – другі страшны прыход.
Ці так сапраўды будзе? Не, тое, што было ў дні Ноя, прыводзіць Хрыстос у Сваёй гаворцы пра Страшны Суд для таго, каб паказаць, што гэтак жа раптам, гэтак жа нечакана зьявіцца нам Сын чалавечы ў славе Сваёй зь усімі сьвятымі анёламі, каб зьдзейсьніць Свой Суд.
Чаму кажу я, што не дакладна так?
На словы Самога Госпада Ісуса Хрыста абапіраюся я, бо сказаў Ён: “І раптам, пасьля смутку дзён тых, сонца памеркне, і месяц ня дасьць сьвятла свайго, і зоркі спадуць зь неба, і сілы нябесныя пахіснуцца; і тады зьявіцца азнака Сына Чалавечага на небе; і тады заплачуць усе плямёны зямныя і ўбачаць Сына Чалавечага, Які будзе ісьці на аблоках нябесных зь сілаю і славаю вялікай…” (Мц. 24:29 – 30)

Sunday, February 27, 2011

ДУХОЎНЫЯ РАЗМОВЫ. РАЗМОВА 1

звышгодны Макар Эгіпэцкі
Іншасказальнае тлумачэньне бачаньня, апісанага Прарокам Езэкіілям
1. Прарок Езэкііль распавёў Боскую і хвалебную зьяву і бачаньне, якую бачыў, і апісаў гэта, як зьяву, выкананае невымоўных таямніц. Бачыў жа ён на поле калясьніцу херувімаў, чатырох духоўных жывёл. У кожнай жывёлы было чатыры твары: адзін твар львіны, іншае твар арліны, яшчэ твар цялячы і твар чалавечы. І ў кожнага твару былі крыла, так што ні ў аднаго немагчыма было адрозьніць, дзе – пярэдні, ці задні бок. Плечы іх было ў вачах, і грудзі ў вачах, і не было месца, дзе б не было вачэй. Пры кожным твары было па тры кола, быццам кола ў коле, і ў колах быў дух. І Прарок бачыў як бы падабенства чалавека, і падножжа ў яго – як бы сапфірнае. Калясьніца гэтая (гэта значыцца Херувімы і жывёліны) насіла на сябе сядзячага Уладыку. Куды б не пажадаў Ён крочыць – жывёліны усюды былі павернуты туды тварам. І Прарок бачыў пад Херувімамі як бы руку чалавечую, якая іх падтрымлівала і насіла (Ізэк. 1:5–28).

НЯДЗЕЛЯ АБ СТРАШНЫМ СУДЗЕ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Не раз і не два Эвангельле папярэджвае нас пра тое, што мы будзем асуджаны, і пра тое, як мы можам выратавацца і не быць асуджанымі. У адным месцы Гасподзь кажа: Не усякі, прамаўляючы да Мяне “Гасподзь, Гасподзь”, увойдзе ў Царства Нябеснае… Некаторыя прыйдуць і скажуць: Ці не пераламлялі мы хлеб у дварах Храму Твайго? Ці не маліліся мы, ці не апявалі славу Тваю?.. І Я скажу ім: Адыдзіце ад Мяне, працаўнікі няпраўды…
Такім чынам, не вонкавымі праявамі набожнасьці мы выратуемся. Эвангельле, якое мы чыталі ў дзень Мытара і Фарысэі, ужо нам казала нешта пра гэта. Фарысэі быў дакладны ва усім вонкавым, але унутрана заставаўся мёртвы і халодны да аднаго, што толькі важна: да любові. Ён мог сказаць Гасподзь: Ці не маліўся я так часта ў Тваім храме? — і пачуў бы словы, якія я толькі што працытаваў вам. Ён мог бы таксама успомніць урывак са Старога запавету, дзе гаворыцца, што агіднасьць перад Госпадам малітва таго, хто не прабачае брату свайму.

Saturday, February 26, 2011

ДНІ АСАБЛІВАГА ПАМІНАНЬНЯ СПАЧЫЎШЫХ

Настае гадзіна, калі рэшткі спачыўшага аддаюцца зямлі, дзе будуць быць пахаваны да канца часоў і усеагульнага уваскрэсеньня. Але любоў маці Царквы да свайго дзіцяці, які пайшоў з гэтага жыцьця, не вычэрпваецца. У вядомыя дні яна зьдзяйсьняе маленьні пра памерлы і прыносіць бяскроўную ахвяру пра спачынак ягоны. Адмысловыя дні памінаньняў — трэці, дзевяты і саракавы (пры гэтым дзень скону лічыцца першым). Памінаньне ў гэтыя дні асьвячонае старажытным царкоўным звычаем. Яно узгадняецца зь вучэньнем Царквы пра стан душы за труной.
Трэці дзень. Памінаньне нябожчыка ў трэці дзень пасьля сьмерці зьдзяйсьняецца ў гонар трохдзённага уваскрэсеньня Ісуса Хрыста і ў выяву Усясьвятой Тройцы.
Першыя два дня душа памёршага яшчэ знаходзіцца на зямлі, праходзячы разам зь суправаджаючым яе Анёлам па тых месцах, якія прыцягваюць яе успамінамі зямных радасьцяў і нягод, злых і добрых спраў. Душа, любячы цела, ходзіць часам каля дому, у якім пакладзена цела, і такім чынам праводзіць два дня як птушка, якая шукае сабе гнязда. Дабрадзейная ж душа ходзіць па тых месцах, у якіх мела звычай дзеяць праўду. У трэці ж дзень Гасподзь загадвае душы узьнесьціся на нябёсы для глыбокай пашаны Яму — Богу усіх. Вельмі своечасова таму царкоўнае памінаньне душы, якая паўстала прад тварам Справядлівага Судзьдзі.

ПРАВАСЛАЎЕ І СУЧАСНАСЬЦЬ

Мітрапаліт Варшаўскі і ўсёй Польшчы Сава (Грыцуняк)
Мы жывём у эпоху, калі эўрапейскія краіны і народы аб'ядноўваюцца. Гэты працэс датычыцца таксама і нас – праваслаўных. Менавіта таму нам так неабходна усьвядоміць сваё месца ў эўрапейскіх структурах. Вось чаму тэма майго сёньняшняга дакладу – “Праваслаўе і сучаснасьць”.
Варта рашуча заявіць: Праваслаўе зьяўляецца хрысьціянствам у яго найчыстай форме. Яно захоўвае і разьвівае апостальскае хрысьціянства, нічога штучна не дадаючы і не прыбіраючы. З гісторыі Царквы, а таксама з гісторыі чалавецтва мы ведаем, што праўда заўсёды сутыкалася з процідзеяньнем. І Праваслаўе, якое захоўвала праўду, заўсёды сутыкалася зь цяжкасьцямі рознага характару. Ужо ў старажытнасьці перамога хрысьціянства над паганствам амаль супала ў часе з пачаткам падзеньня Рымскай імпэрыі. На Захадзе варварства перамагло старажытную культуру, былі зьнішчаны шматлікія храмы, Захад адлучыўся ад Усходу. Пачынаючы з VII стагодзьдзя і аж да стагодзьдзя XV Бізантыйская імпэрыя паступова руйнавалася пад ударамі крыжакоў і мусульман, тады ж саслабелі Грэцкая і балканскія Цэрквы. Ад турэцкай няволі яны вызваліліся толькі ў XIX стагодзьдзі. Кіеўская Царква перажыла пэрыяд татарскай няволі. Праваслаўе ў Польшчы змагалася з рымскім каталіцтвам і уніяй. ХХ стагодзьдзе прынесла амаль усім праваслаўным ганеньні з боку камуністаў.
У чым жа Праваслаўе мае патрэбу цяпер? Зьвернем увагу на самае асноўнае.

САПРАЎДНЫ ТВАР КАТАЛІЦКАГА КАСЬЦЁЛУ: КРЫЖОВЫ ПАХОД НА АФОН

Сьвятая гара Афон — абраная сяліба Багародзіцы, манаская дзяржава, дзе ігуменьняй па сваім зароку Сама Усячыстая Дзева. Не раз Рымскі пасад кідаў свае сквапныя позіркі на гэту цьвярдыню Праваслаўя, спрабуючы скарыць яе і хітрасьцю, і сілай. Але заўсёды безабаронных манахаў ратавала Сама Царыца Нябесная. Сьведчаньні Яе заступніцтва зафіксаваны ў летапісах афонскіх манастыроў. Некаторыя зь іх прыводзіць у сваіх лістах ераманах Сергій Сьвятагорац:
“Раней яшчэ няўдалых наступстваў Флярэнтыйскага сабору, Захад намагаўся захапіць да сваёй Уніі узрушаную палітычнымі абставінамі Грэцыю: сам Імпэратар Грэцкі Міхась Палеоляг садзейнічаў у тым Захаду, у выкананьне сваёй клятвы, дадзенай Папе Рыгору X, па асьляпленьні Яна Ласкаря і пасьля выкраданьня ягонага царскага пасаду. Гэта было ў XIII стагодзьдзі. Патрыярх тагачаснага часу Ян Век, які дзейнічаў паводле злачыннай волі і намеру Імпэратара, на другім Ліёнскім саборы падпарадкаваў Усходнюю Царкву Рымскаму пасаду, што і мела надзвычай згубныя для яе наступствы, таму што лаціняне пераконвалі праваслаўных да Уніі не сілаю Эвангельскага слова, а аголеным мячом і разнастайнымі апантанасьцямі. Тысячы ахвяр загінулі пад іх мячом за чысьціню Ўсходняга Праваслаўя.

Thursday, February 24, 2011

ЧЫН ПАМЯНАНЬЯ ЎСIХ ПРАВАСЛАЎНЫХ ВАЯРОЎ, I ЎСIХ ЗА БЕЛАРУСЬ I НАРОД НАШ У ЗМАГАНЬНI ЗЬ ВОРАГАМ ЗАГIНУЎШЫХ

Сьвятар: Дабраслаўлёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Сьвятар кадзіць крыжавобразна над колівам, а дыякан ідзе прад ім зь сьвечкай.
Людзі: Сьвяты Божа, сьвяты моцны, сьвяты несьмяротны, памілуй нас (тры разы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Найсьвяцейшая Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзе, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзе памілуй. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш , каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як на небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Чытальнік: Госпадзе, памілуй. (тры разы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Прыйдзіце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзём да Хрыста, Уладара нашага і Бога.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзём да самаго Хрыста, Уладара і Бога нашага.