Friday, October 16, 2009

СЬВЯТАМУЧАНІК ДЗІЯНІСІЙ АРЭАПАГІТ

Памяць: 4 студзеня (70 ап.), 3 кастрычніка

Сьвятамучанікі Дзіянісій Арэапагіт, япіскап Афінскі, прэсьвітэр Русьцік і дыякан Елеўфэрый забітыя ў Гальскай Лютэцыі (старажытны назоў Парыжу) у 96 годзе (па іншых дадзеных у 110 годзе), падчас ганеньня пры імпэратару Даміцыяне (81 - 96). Сьвяты Дзіянісій жыл у горадзе Афіны. Тамака ж выхоўваўся і атрымаў клясычную элінскую адукацыю. Затым адправіўся ў Эгіпет, дзе ў горадзе Іліаполе вывучаў астраномію. Разам зь сябрам Апалафонам ён быў сьведкай сонечнага зацьменьня ў момант расьпяцьця на Крыжы Госпада Ісуса Хрыста. “Гэта або Бог, Стваральнік усяго сусьвету, пакутаваў, або гэты сьвет бачны канчаецца”, сказаў тады Дзіянісій. У Афінах, куды ён вярнуўся зь Эгіпту, яго абралі сябрам арэапагу (вярхоўнага афінскага суду).

Калі сьвяты апостал Павел прапаведаваў у афінскім арэапагу (Дз. 17:16 - 34), Дзіянісій прыняў гэта выратавальнае дабравесьце і стаў хрысьціянінам. На працягу трох гадоў Дзіянісій быў паплечнікам сьвятога апостала Паўла ў пропаведзі Слова Боскага. Пасьля апостал Павел паставіў яго япіскапам горада Афін. У 57 годзе сьвяты Дзіянісій прысутнічаў пры пахаваньні Усясьвятой Багародзіцы.

Яшчэ пры жыцьці Маці Боскай Дзіянісій Арэапагіт, адмыслова прыяжджаючы ў Ерусалім зь Афін, каб убачыць Багародзіцу, пісаў свайму настаўніку апосталу Паўлу: “Сьведчуся Богам, што, акрамя Самога Бога, няма нічога ў сусьвеце, у такой меры напоўненага Боскай сілы і мілаты. Ніхто зь людзей не можа спасьцігнуць сваім розумам тое, што я бачыў. Вызнаю прад Богам: калі я Янам, зьзяючым сярод апосталаў, як сонца на небе, быў прыведзены прад твар Усясьвятой Дзевы, я перажыў невымоўнае пачуцьцё. Прад мною забліскала нейкае Боскае зьзяньне. Яно асьвяціла мой дух. Я адчуваў духмянасьць неапісальных водараў і быў поўны такога захапленьня, што ні цела маё нямоглае, ні дух не маглі перанесьці гэтых знакаў і пачаткаў вечнай асалоды і Нябеснай славы. Ад Яе мілаты зьнемаглося маё сэрца, зьнямогся мой дух. Калі бы ў мяне не былі ў памяці твае навучаньні, я бы лічыў Яе праўдзівым Богам. Нельга сабе і прадставіць большай асалоды, чым то, якое я тады адчуў”.

Пасьля спачыну апостала Паўла, жадаючы працягнуць яго справу, сьвяціцель Дзіянісій адправіўся з пропаведзьдзю ў заходнія краіны, разам з прэсьвітэрам Русьцікам і дыяканам Елеўфэрыям. Шматлікіх ён зьвярнуў да Хрыста ў Рыме, а затым у Нямеччыне, Іспаніі. У Галіі, падчас перасьледу хрысьціян паганскімі уладамі, усе тры спавяданьніка былі схопленыя і кінутыя ў вязьніцу. Уначы сьвяты Дзіянісій зьдзейсьніў Боскую літургію ў саслужэньні Анёлаў Боскіх. Раніцой мучанікі былі абезгалоўленыя. Сьвяты Дзіянісій узяў сваю галаву, прайшоў зь ёй да храма і толькі тамака упаў мёртвы. Набожная жанчына Катула пахавала рэшткі мучаніка.

Вялікае значэньне для Праваслаўнай Царквы маюць тварэньні сьвятога Дзіянісія Арэаопагіта. Да нашага часу зь іх захаваліся чатыры кнігі: “Аб Нябеснай герархіі”, “Аб царкоўнай герархіі”, “Аб Імёнах Боскіх”, “Аб містычным багаслоўі”, а таксама дзесяць пасланьняў да розных асоб.

Кніга “Аб нябеснай герархіі” напісаная, верагодна, у адной з краін Заходняй Еўропы, дзе прапаведаваў сьвяты Дзіянісій. У ёй выкладаецца хрысьціянскае вучэньне аб сьвеце анёльскім. Анёльская (або нябесная) герархія складаецца зь дзевяці анёльскіх чыноў: Сэрафімы, Хэрувімы, Пасады, Панаваньні, Сілы, Улады, Пачаткі, Архангелы, Анёлы.

Мэта Богазаснаванай анёльскай герархіі узыходжаньне да Богападабенства праз ачышчэньне, асьвету і удасканаленьне. Вышэйшыя абліччы становяцца носьбітамі і крыніцамі Боскага Сьвятла і Боскага жыцьця для абліччаў падпарадкаваных. Не толькі разумныя, бесьцялесныя сілы уключаныя ў сьвятланосныя духоўныя герархіі, але і род чалавечы, адноўлены і асьвячаемы ў Царкве Хрыстовай.

Кніга сьвяціцеля Дзіянісія “Аб царкоўнай герархіі" зьяўляецца працягам яго кнігі “Аб нябеснай герархіі”. Царква Хрыстова ў яе сусьветным служэньні трымаецца, як і анёльскія абліччы, на Богазаснаваным сьвятакіраўніцтве .

У сьвеце зямным, да дзяцей царкоўных, Боская мілата сыходзіць прыкравенна у сьвятых царкоўных таямніцах, духоўных па істоце, але пачуцьцёвых па выяве. Толькі нешматлікія сьвятыя падзьвіжнікі станавіліся бачыўшымі зямнымі вачамі вогневобрасную прыроду Сьвятых Таямніц Боскіх. Але па-за царкоўнымі таемніцамі, па-за Хростам і Еўхарыстыяй, няма для чалавека сьвятланоснай ратавальнай дабрыні Боскай, няма Богапазнаньня, няма абагаўленьня.

Кніга “Аб імёнах Боскіх” выкладае шляхі Богапазнаньня праз Лесьвіцу Боскіх імёнаў.

Кніга сьвяціцеля Дзіянісія “Аб містычным Багаслоўі” таксама выкладае вучэньне аб Богапазнаньні. Багаслоўе Праваслаўнай Царквы усё заснавана на дасьведчаным Богапазнаньні. Каб спазнаць Бога трэба да Яго наблізіцца, дасягнуць стану Богазносінаў і абагаўленьня. Гэта больш усяго дасягаецца малітвай. Не таму, што малітвай мы набліжаем да сабе Неспасьціжнага Бога, але таму, што чыстая сардэчная малітва нас набліжае да Бога.

Тварэньні сьвятога Дзіянісія Арэапагіта (іх завуць “Арэапагітыкі”) маюць выключнае значэньне ў Багаслоўі Праваслаўнай Царквы. На працягу амаль чатырох стагодзьдзяў, да пачатку VI стагодзьдзя, тварэньні сьвятога айца захоўваліся толькі ў таемным паданьні, пераважна багасловамі Александрыйскай Царквы. Яны былі вядомыя Клемэнту Александрыйскаму, Арыгэну, Дзіянісію Вялікаму, пераемна узначальваўчым вучэльня пакліканых у Александрыі, і сьвятому Рыгору Багаслову. Сьвяты Дзіянісій Александрыйскі пісаў сьвяціцелю Рыгору Багаслову тлумачэньня на “Арэапагітыкі”. Агульнацаркоўнае прызнаньне тварэньні сьвятога Дзіянісія Арэапагіта атрымалі ў VI VII ст.ст. Адмысловую вядомасьць маюць камэнтары да іх, напісаныя звышгодным Максымам Спавяданьнікам (+ 662).

У Кіеўскай Праваслаўнай Царкве вучэньне сьвятога Дзіянісія аб духоўных сьвятакіраўніцтвах і абагаўленьні чалавечай прыроды было вядома спачатку па “Багаслоўю” звышгоднага Яна Дамаскіна. Першы славянскі пераклад саміх “Арэапагітык” быў зроблены на Афоне каля. 1371 гаду манахам Ісаей. Сьпісы яго былі шырока распаўсюджаныя ў Кіеўскай Русі (сучаснай Украіне і Беларусі). Шматлікія зь іх дагэтуль берагуцца ў кнігасховішчах Украіны, Беларусі і Расеі у тым ліку пэргамэнтны рукапіс “Тварэньні сьвятога Дзіянісія Арэапагіта”, якая належала сьвяціцелю Кіпрыяну, мітрапаліту Кіеўскаму (+ 1406) і напісана яго рукой.

Трапар Дзіянісію Арэапагіту, яп. Афінскаму

Набожнасьці навучыўшыся і цьвярозасьці ва ўсім, / добрым сумленьнем сьвятапрыгожа апрануўся, / веды атрымаў ад сасуду абранага невымоўна / і веру захаваў, добрае жыцьцё зьдзейсьніў ты, / сьвятамучанік Дзіянісій, / цяпер каля пасаду сьвятога малі Хрыста Бога, / каб выратавацца душам нашым.


РАЗУМЕНЬНЕ СЬВЯТА ПОКРЫВЫ ЎСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

Сьвятамучанік Васілій,(Ліпкіўскій)

Мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны

Гэта вялікае сьвята – Покрыва Боскай Маці, якое мы сёньня сьвяткуем, усталявана ў Канстантынопалі на ўспамін досыць нявыбітной падзеі: Калі адзін раз Канстантынопалю пагражала небясьпека ад ворагаў, жыхары Канстантынопаля сабраліся ў царкву Багародзіцы, т.зв. Валахнскую, памаліцца, і вось сьвяты Андрэй, які знаходзіўся тады ў царкве зь сваім вучням Епіфанам, пабачылі ў царкоўнае бані дзівоснае бачаньне: наперадзе стаяла Ўсясьвятая Багародзіца, што трымала на руках сваіх амафор (гэта вопратка япіскапаў, што апранаецца на плечы і азначае служэньне людзям), пакрывала ім людзей, якія маліліся, Сама шчыра малілася за людзей, а побач зь Ёй стаялі і маліліся апосталы, прарокі, мучанікі і ўсе сьвятыя. Гэтае дзівоснае бачаньне падтрымала і суцешыла людзей, а Госпад дапамог ім прагнаць ворагаў.

Падзея гэта досыць нявыбітная, я так казаў, бо ў працягу гісторыі шмат разоў і ў зямлі грэцкае, і ў расейскае, і ў іншых краях, і нават у нас ва Ўкраіне, напрыклад у Пачаеўскае Лаўре, цудоўная ахова Ўсясьвятой Багародзіцы відавочна выратоўвала ад ворагаў. Таму і ў самім Канстантынопалі, дзе гэта дзівосна адбылося, яно зусім не сьвяткавалася. Але, вось у нас на Ўкраіне, Покрыва – гэта вялікае сьвята, вельмі багата храмаў у нас пабудавана ў гонар Покрывы Боскай Маці. У самім асяродку Ўкраінскага казацтва, у Запарожскае Січы, была пабудавана царква ў імя Покрыва Божай Маці. Зразумела, што ўкраінцы сьвяткуюць у гэтае сьвята не гістарычную дапамогу Боскай Маці Канстантынопалю, а сьвяткуюць нешта іншае, значна больш роднае і вартае для душы хрысьціяніна, больш агульнае, духоўнае.

Гэтым сьвятам украінцы наогул адзначаюць веру праваслаўнага хрысьціяніна ў нябесную абарону Божай Маці, у яе Покрыву ўсяго хрысьціянскага сьвету сваёй мацярынскае турботай. Покрыва Божай Маці – гэта ёсьць як бы адзнака прагненьня нашага зямного жыцьця да зьяднаньня зь нябёсным, з Божай Маці і ўсімі сьвятымі, гэта ёсьць ўздым нашага марнага, нікчэмнага жыцьця да вартасьці вечнага, гэта ёсьць наша вера ў нябесную абарону, у нябеснае кіраўніцтва ўсім, што адбываецца ў нашым зямным жыцьці і маленьне аб гэтай абароне і кіраўніцтве…

На сваіх руках Усясьвятая Багародзіца трымала амафор, якім пакрывала людзей. Амафор, значыцца па нашаму наплечнік, гэта ёсьць такі ўбор, падобны да шырокага доўгага ручніку, які накладаюць япіскапу на плечы ў часы богаслужбы. Амафор – гэта адзнака пастырскага служэньня людзям. Хрыстос называе сябе добрым пастырам, які вельмі турбуецца аб сваіх авечках – бярэ на ўласныя плечы і нясе тых авечак да статку, якія адбіліся альбо заблукалі, альбо адышлі (Лк. 15:5). Таксама і Хрыстос усіх людзей свайго статку – царквы, як сваіх авечак, якія заблукалі альбо стаміліся, нясе на плечах Сваёй сусьветнай турботы да іх выратаваньня і нябеснага царства, і гэтым амафорам – наплечнікам у япіскапаў, які ў часе богаслужбы ўяўляюць сабой вечнага Архірэя – Хрыста, адзначаецца вечная турбота Хрыста аб выратаваньні кожнае душы і ўсяго сьвету.

Хрыстос, як першы і вечны Першасьвятар, ёсьць першы слуга выратаваньню людзей, які сам сказаў аб Сябе: “Сын Чалавечы не на тое прыйшоў, каб Яму служылі, а каб паслужыць і аддаць душу Сваю як выкуп за многіх.” (Мк., 10:45) Вось гэты свой амафор, значыцца турботу аб выратаваньні людзей, Хрыстос пераклаў і на сваіх найблізкіх слуг: апосталаў, сьвяціцеляў, мучанікаў і ўсіх сьвятых, а прад усім на сваю Ўсячыстую Маці. Вось гэта служэньне Божай Маці выратаваньню людзей, яе Покрыву ўсяго хрысьціянскага сьвету сваім нябесным амафорам, мы сьвяткуем у гэта сьвята Покрывы. На боскіх плячах Хрыста Выратавальніка цяжкім амафорам павісьлі ўсе людзі, усе народы, усе Ягоныя цэрквы; усім Ён служыць, усіх выратоўвае, выратоўвае тых, якія заблукалі, стаміліся, выносіць да Свайго нябеснага царства.

Такім чынам, гэты свой амафор, гэтыю долю служэньня ўсім цэрквам, усім людзям, каб іх вызваляць ад бяды і прыгод, Хрыстос паклаў і на Сваю Ўсячыстую Маці, якая ёсьць выратаваньнем і дапамогай непахіснай для ўсіх нас, для ўсяго сьвету хрысьціянскага. Цяжкім амафорам павісьлі на яе руках усе нашы беды і скрухі, – усе мы грэшныя, беспарадныя, – і Яна, як той “вытканы хітон”, пляце свае малітвы і ўсе апосталы, прарокі і ўсе сьвятыя, таксама як амафорам, абцяжараны заступніцтвам за нас…

Вось гэтай верай ва сусьветны нябесны амафор, у гэтае заступніцтва Божай Маці і ўсіх сьвятых, заўсёды пранятыя былі і ўкраінцы, – пад гэты амафор прыхіляліся, але з гэтым нябесным амафорам прагнулі спалучыць і ўласны зямны амафор – сваё служэньне вызваленьню і палягчэньню жыцьця свайго народу. Паглядзіце на старажытны абраз Запарожскае Божае Маці. Як і зь якім пачуцьцём глядзелі на Ўсясьвятую Дзеву Марыю зь амафорам на руках Запарожцы – старшына з шаблямі за поясам! Якая ў іх вачах гатоўнасьць і самім паслужыць для свайго народу, – узяць на сябе хоць частку, хоць кончык таго нябеснага амафору, каб па яму дабрацца да неба праз палёгку скрухі і бяды свайго абражанага, паняволенага народу, і гэтым чынам зьяднацца зь небам!

За край гэтага нябеснага амафору павінны брацца і ўсе мы, на сябе яго накладаць палягчэньнем цяжару жыцьця адзін аднаго, як да гэтага заклікаў нас і апостал Павал: “Дзін аднаго цяжар насіце і выконвайце закон Хрыстовы”. У гэтым і ўсё заданьне царквы і царкоўнага жыцьця, каб амафор служэньня адзін аднаму, на выратаваньня сьвету і палягчэньня гэтага жыцьця, па часткам разабралі, паклалі на свае плечы і ўсе верныя, і зьяднаньнем гэтага зь нябесным амафорам надаць яму вагу вечнасьці і магутнасьці…

Гэтую вялікую ідэю – аб’яднаньня небе зь зямлёй пад адным сусьветным амафорам братэрскага яднаньня і служэньня адзін аднаму і выратаваньне сьвету – засланіла зямная звычка да панаваньня, прагі да зямной велічнасьці, якая прайшла і ў царкоўнае жыцьцё і захапіла найбольш яго кіраўнікоў. Вось, адзнакай гэтага панаваньня ў царкве і велічнасьці зрабіўся і амафор кіраўнікоў царквы. Бо што ўляўляе зь сябе цяпер афафор на плячох архірэяў? Гэта не столькі адзнака служэньня царкве япіскапа, колькі сымбаль панаваньня над ёй, кіраўніцтва ў ёй.

І накладаецца амафор цяпер у япіскапа па-над царскай вопраткі сакасу, якую насілі візантыйскія цары, а потым далі права апранаць яе і патрыярхам, а неўзабаве і ўсім япіскапам, калі яны зрабіліся іх уплывовымі сябрамі ўраду. У сувязі з гэтым і самому амафору япіскапа надалі выгляд шыкоўнае стужкі, якую апраналі значныя царскія ўраднікі на ўрачыстых імпрэзах (вялікі амафор). І вось выява найбольшага цяжару Хрыстовага і Божай Маці ў турбоце аб выратаваньні сьвету, адзнака братэрскага служэньня людзям – амафор, зрабіўся ў сучасных япіскапаў адзнакай панаваньня ў царкве і паслуг ад людзей.

Браты! Наша Ўкраінская Праваслаўная Царква, народна–саборнакіруемая, зьнішчыла ў сябе япіскапскае панаваньне над царквой, – вызнала япіскапаў толькі як першых слуг сваіх, па слову Хрыстоваму, і павярнула япіскапскаму амафору ў сябе тое вызначэньне, якое ён меў яшчэ ў царкве першых стагодзьдзяў, калі ён апранаўся не на царскі сакас, а на прэсьвітэрскія рызы, што вызначалі “тканы хітон” Хрыста. Такім чынам, амафору сваіх япіскапаў наша царква павярнула першапачатковае вызначэньне – служэньне іх не таму, ці іншаму ўраду, а царкве, значыцца свайму роднаму народу і яднаньні зь вечным Першасьвятаром – Хрыстом.

Але і ўвесь наш украінскі народ, які складае родную царкву, прыняўшы прынцып ўсенароднага саборнага кіраваньня, узяў на сябе значную частку царкоўнага амафору, значыцца цяжару служэньня, згодна Запаветам Хрыста, выратаваньню і палягчэньню жыцьця нашага народу, мусіць яднацца зь нябесным амафорам, які на руках Усясьвятой Дзевы Багародзіцы, сьвятых апосталаў і ўсіх сьвятых, які ёсьць ў іх адзнакай служэньня ўсім цэрквам і народам, усяму сьвету, і як такі накладаецца на плечы вечнага Першасьвятара Хрыста, што ёсьць Агнец Боскі, што ўзяў на Сябе грахі сусьвету.

Вось, браты, якое вялікае значэньне ўкладае наша царква ў гэтае сьвята Покрывы Ўсясьвятой Багародзіцы. Тут надаецца вялікая вартасьць, як заступніцтву Ўсясьвятой Багародзіцы і ўсіх сьвятых за нас, так і пэўны адказ з боку царквы Хрыстовай, значыцца ўсёй грамады верных – адказ сваёй працай, сапраўдным братэрствам, узаемнай дапамогай ў палягчэньні жыцьця, у прагненьні да выратаваньня, да яднаньня зь небам.

Наша Ўкраінская Праваслаўная Царква дала ўжо такі адказ – узьяднала свой братэрскі амафор зь амафорам Усясьвятой Дзевы тым, што менавіта на гэта сьвята Покрывы Багародзіцы ўтварыла свой Першы Ўсеўкраінскі Сабор, 1921 г., і вызвалілася з-пад улады маскоўскае царквы, каб жыць сваім вольным жыцьцём, – непасрэдна яднацца зь нябесным заступніцтвам Божай Маці.

Але багата, браты, яшчэ трэба нам перамагчы перашкод на шляху нашага вызваленьня і вольнага жыцьця; багата яшчэ перацярпець ад наогул варожых адносін да нашае царквы, нават з боку іншых цэркваў. Будзем жа маліць Усясьвятую Багародзіцу і ўсіх сьвятых – сваім нябесным амафорам пакрыць нас і дапамагчы ў гэтай барацьбе і цярпеньні. Але найбольш перашкод да вызваленьня нашай царквы, да яднаньня яе зь нябесным амафорам, уяўляе не што іншае, як наша ўласная кволасьць, недасьведчанасьць, наша абыякавасьць, разьяднанасьць, здрадлівасьць і ўсе тыя сумныя наступствы нашага векавога зьняволеньня, якія трымаюць нас, быццам закаваных у кайданы…

Вызваліцеся, яднайцеся, заклікаў калісьці наш народ яшчэ Тарас Шаўчэнка. Але вызваліцеся самім, разарваць гэтыя кайданы на саміх сябе – гэта перабольшвае нашы сілы… О, Усячыстая Дзева Багародзіца! Дапамажы ж нам вызваліць царкву і народ наш ад усіх бед і нападаў, і самім вызваліцца ад уласнае няволі і нямогласьці годным Тваім амафорам! Амін!


Wednesday, October 14, 2009

НЕКАЛЬКІ ПРАВІЛАЎ НАБОЖНАГА ЖЫЦЬЦЯ


Прымушай сябе ўставаць рана і ў пэўны час. Без асаблівай патрэбы не сьпі больш сямі гадзін. Як толькі ўзьняўся ад сну, адразу ўзьнясі сваю думку да Бога і зрабі на сябе зь набожнасьцю знак крыжу, маючы роздумы аб Укрыжаваным Госпадзе Ісусе Хрысьце, Які для нашага выратаваньня памёр на крыжы. Неадкладна ўстань з пасьцелі, апраніся і не дазваляй сябе доўга лашчыцца на мяккай пасьцелі і заставацца не апранутым. Апранаючыся, памятай, што ты ёсьць у прысутнасьці Госпада Бога і Анёла Ахоўніка, і ўзгадай аб падзеньні Адама, які праз грэх пазбавіў сябе вопраткі невінаватасьці і пакорліва прасі ў Госпада Ісуса мілаты апрануцца ў Яго і так думаць, адчуваць, гаварыць і рабіць, як Ён Сам і думаў, і адчуваў, і гаварыў і рабіў.

Потым адразу, не марудзячы часу, распачні ранішнія малітвы, схіліўшы калені, маліся ціха, уважна, набожна і з глыбокай пакорай, як належыць рабіць прад тварам Усямагутнага; прасі ў Яго веры, надзеі, любові і дабраслаўленьня на справы гэтага дню; прасі сябе моцы да добрага ўспрыняцьця ўсяго таго, што Яму будзе заўгодна ў гэты дзень паслаць альбо дапусьціць, да цярпеньня ўсіх бед, цяжкасьцяў, скрухі, хваляваньня, нападаў, скарбут і хваробы душы і цела, зь цьвёрдасьцю і спакоем ды зь любоўю да Ісуса Хрыста.

Прымі цьвёрды намер усё рабіць для Госпада Бога, усё прымаць зь Яго бацькоўскіх рук і зь асаблівай рашучасьцю выбірай менавіта тое, што добра, альбо ўнікай менавіта таго, што злое; аддавай усяго сябе ў жывую ахвяру Богу, мяркуй так: магчыма гэты дзень ёсьць апошнім днём майго жыцьця, – і ўсё так рабі, як бы ты жадаў рабіць, рыхтуючыся стаць у гэты ж міг на суд Божы.

Дзякуй Госпаду Богу за захаваньне цябе ў папярэднюю ноч, і што ты жывы і не памёр у грахах. Колькі людзей сьмерць мінулай ноччу прадставіла прад страшным судом Госпада.

Таксама падзякаваўшы Богу, што яшчэ ёсьць для цябе час дабрыні і міласэрнасьці, што яшчэ ёсьць час і прылады для пакаяньня і набыцьця неба.

Кожны ранак думай аб сябе, што толькі цяпер пачынаеш і жадаеш быць хрысьціянінам, а час што мінуў, дарэмна загінуў.

Хоць бы чвэрць гадзіны кожны ранак прысьвячай кароткім роздумам аб ісьцінах веры, асабліва аб неасягальнай таямніцы ўвасабленьня Сына Божага, аб Яго другім прыходзе, страшны суд, пакуты і рай.

Пасьля малітвы і роздумаў, калі дазваляе час, то пачытай нейкую духоўную кнігу, напрыклад, сьвяціцеля Кірылы Тураўскага альбо сьвяціцеля Рыгора Паламы і чытай да таго часу, пакуль тваё сэрца не прыйдзе ў міласэрную роспач. Добра абмеркаваўшы адно месца, чытай далей і старана прыслухайся да таго, што Госпад кажа жа твайго сэрца.

Пасьля гэтага займіся сваімі справамі, і ўсе твае заняцьця і справы няхай будуць на славу Боскую – памятай, што Бог паўсюль бачыць цябе, глядзіць на ўсе твае дзеі, заняцьця, думкі, твае задумы і жаданьні, шчодра ўзнагароджвае цябе за ўсе добрыя справы. Не пачынай ніводнай справы, не памаліўшыся Госпаду Богу, бо тое, што мы робім альбо гаворым без малітвы, потым выяўляецца: альбо грахоўным, альбо шкодным і выкрывае нас праз справы невядомым нам чынам. Сам Госпад казаў: без Мяне не можаце нічога тварыць.

У працы тваёй будзь заўсёды вясёлы і спакойны, яе посьпех даручы дабраславеньням Госпада і задавальняйся тым, што ты зрабіў сваю справу.

Выконвай усё цяжкае для цябе як пакараньне за свае грахі – у духу послуху і пакоры; у час працы прамаўляй кароткія малітвы, асабліва малітву Ісусаву, і ўяўляй сябе Ісуса, Які ў поце твару Свайго еў Свой хлеб, працуючы зь Язэпам.

Калі твая праца ідзе пасьпяхова па жаданьню свайго сэрца, то дзякуй Госпаду Богу, калі ж няўдала, то памятай, што гэта дапускае Бог, а Бог робіць усё добра.

Калі ж застаецца час прад абедам, то падумай, як ты выканаў тое, на што адважыўся ранкам, альбо ў часе набожнага чытаньня, альбо ў часе разважаньняў.

У час абеду ўяўляй Айца Нябеснага, Які акрывае Сваю руку, каб нагадаваць цябе, ніколі не адкідай малітвы прад абедам, і ў працягу яго ўяўляй, што Ісус абедае з табой; падзяліся ад свайго стала нейчым і з патрабуючымі. Пасьля стала лічы сябе як бы адным з тых, каго ў ліку пяцідзесяці цудоўна нагадаваў Ісус Хрыстос, і падзякуй Яму ад усяго сэрца і маліся, каб Ён не пазбавіў цябе нябеснай ежы – Слова Свайго і Сьвятых Цела і Крыві Хрыстовых.

Калі жадаеш мірнага жыцьця, то аддай сябе Богу. Пакуль не знойдзеш душэўнага міру, пакуль не супакоісься ў Адзіным Богу, любячы Яго Адзінага. Заўсёды і ва ўсім узгадвай Госпада Бога і Яго сьвятую любоў да нас, грэшных. Ва ўсім намагайся выконваць волю Боскую і дагаджаць толькі Адзінаму Богу.

Не рабі нічога супраць запаветаў Боскіх, не намагайся. Не шукай нічога, апрача Бога, усё рабі і цярпі для Бога.

Не дбай аб тым, каб цябе паважалі і любілі людзі ўсяго гэтага сьвету, а дбай аб тым, каб дагадзіць Госпаду Богу, і каб тваё сумленьне не абвінавачвала цябе ў грахах. Калі ж жадаеш заўсёды памятаваць аб Богу, то цярпі скрухі і беды, што атачылі цябе справядліва.

Старана пільнуй за самім сабой, за пачуцьцямі, думкамі, рухамі сэрца і запаламі; нічога не лічы няважным, калі ідзецца аб тваім вечным выратаваньні. У часе згадак аб Богу, памнажай свае малітвы, каб Госпад успомніў цябе тады, калі забудзеш аб Ім. Ва ўсім няхай будзе настаўнікам тваім Госпад Ісус Хрыстос, гледзячы на Якога вачамі свайго розуму, запытвай самога сябе часьцей: што з гэтым выпадку падумаў бы, казаў бы і рабіў бы Ісус Хрыстос.

Ва ўсім, што толькі бачыш, прывучыся ўспрымаць нешта добрае.

Будзь лагодным, ціхім, пакорлівым, маўчы і цярпі па прыкладу Ісуса. Ён не пакладзе на цябе крыжа, якога ты не здолееш панесьці; Ён Сам дапаможа табе несьці крыж. Не думай, што здолееш набыць нейкую дабрыню без скрухі і хваробы душы. Прасі ў Госпада Бога мілаты, каб магчыма было выконваць Яго найсьвятыя запаветы як найлепш, хоць бы яны здаваліся табе вельмі цяжкімі.

Выканаўшы якісьці запавет Боскі, чакай спакусы, бо любоў да Хрыста выпрабоўваецца праз пераадоленьня перашкод.

І на кароткі час не сядзе ў ляноце, а заўсёды знаходзься ў працы і занятках. Бо лянотны нягодны імя чалавека і абавязкова загіне. Шукай самоты пераймаючы Ісусу Хрысту, Які, адыходзячы ад іншых людзей, маліўся Айцу Нябеснаму.

У час скрухі душэўнай альбо ахалоджваньня да малітвы і да ўсіх набожных заняткаў, не пакідай справы набожнасьці – так і Госпад Ісус Хрыстос тройчы маліўся, калі Яго душа пакутавала нават да сьмерці.

Рабі ўсё ў імя Ісуса, і такім чынам кожная твая справа будзе справай набожнасьці.

Больш слухай, чым кажы: шматслоўнасьцю не выратуешся ад граху. Прасі для сябе ў Госпада мілаты сваечасна і маўчаць, і размаўляць, і ўтрымлівай у маўчаньні вусны свае, каб табе не зграшыць языком, і завяжы слых, каб не пачуць нейчага праціўнага Госпаду Богу. Не цікаўся навінамі: яны разважаюць дух; з ахвотай абгаворвай добрыя рэчы. Уцякай нават ад наймалых грахоў, бо той, хто не аддаляецца да малых – неадменна ўпадзе ў вялікія і цяжкія.

Калі пажадаеш, каб цябе не турбавалі кепскія думкі, то з пакорай прымай прыніжэньня душы і скруху цялесную, не часткова, але ў любы час, у любым месцы і ў любой справе.

Любую думку, што аддаляе ад цябе Госпад, асабліва кепскую, задум плоці, выганяй зь свайго сэрца як магчыма хутчэй, як скідаеш зь вопраткі хоць бы адну іскру, якая патрапіла на яе. Калі прыходзіць такая думка, то маліся рупліва: “Госпадзі, памілуй”, “Госпадзі, дапамажы мне”, “Госпадзі, не пакінь мяне, вызвалі ад спакусаў”, ці неяк інакш. Але і сярод спакусаў не пужайся. Хто насылае выпадак на вайну, то Той дасьць і сілы на перамогу. Будзь спакойны духам, заўсёды маючы надзею на Бога, калі Бог за цябе, то хто супраць цябе?

Прасі ў Бога, каб Ён забраў усё, што жывіць тваё самалюбства, хоць бы тое было для цябе найгоркаю стратай. Жадай жыць толькі для Яго і памерці, і цалкам належыць Яму.

Калі пазнаеш нейкай зьнявагі ад людзей, то разумей, што гэта паслана ад Бога для тваёй славы, і, такім чынам, у зьнявазе будзеш без смуткі і скрухі, і ў славе, калі яна прыйдзе, будзеш верны і ўнікнеш асуджэньня.

Калі маеш ежу і вопратку, то гэтым будзь задаволены па прыкладу Ісуса. Які дзеля нас зьбяднеў.

Ніколі не спрачайся і вельмі моцна не абараняй сябе і не прабачай сябе; нічога не кажы супраць кіраўнікоў альбо блізкіх без патрэбы альбо абавязку. Будзь шчыры і прасты сэрцам; зь любоўю прымай настаўленьня, умаўленьня і выкрыцьцё ад іншых, хоць бы ты быў і вельмі мудры.

Не будзь ненавісьнікам, зайздросным, бязьмерна строгім у словах і справах. Чаго не жадаеш сябе, таго не рабі іншаму, і чаго сябе ад іншых жадаеш, тое раней сам зрабі іншым.

Калі хто завітае да цябе, то ўздымі тваё сэрца да Госпада і малі Яго падараваць табе дух лагодны, пакорлівы, сабраны, будзь ласкавы, сарамлівы, асьцярожны, мудры, сьляпым і глухім, залежачы ад абставін. Лічы, што Ісус прысутны сярод тых, з кім ты знаходзішся і размаўляеш. Словы свае разводзь сілай мудрасьці, цьвёрда памятай, што час кароткі і што чалавек мусіць скласьці справаздачу за любое дарэмнае слова; размове прызначай пэўную мэту і намагайся скіраваць яе на выратаваньне душы. Калі ж камусьці прынясеш карысьць сваімі словамі, то бач ў гэтым мілату Боскую.

Калі ты знаходзішся на адзіноце, то выпрабуй сябе, ці не зрабіўся ты меней добрым, чым быў раней, ці не ўпаў ты ў нейкія грахі, якія раней не зьдзяйсьняў? Калі зграшыў, то неадкладна прасі прабачэньня ў Бога з пакорай, пакутай і надзеяй на Ягоную дабрыню і паквапся прынесьці пакаяньне прад айцом духоўным, бо кожны грэх, пакінуты без пакаяньня, і ёсьць грахом на сьмерць, пры якім, калі і сьвяты моліцца за іншага, не будзе пачуты. Пры гэтым, калі не разьдзіраесься ад граху, зробленага табой, то зноў у яго хутка ўпадзеш.

Намагайся рабіць усім дабро, калі толькі здольны, не думаючы аб тым, ацэніць ці не ацэніць ён яго, будзе ці не будзе табе ўдзячны. І радуйся не тады, калі зробіш камусьці дабро, калі без злапомнасьці ператрываеш абразы ад іншага, асабліва ад тых, каму ты дабро зрабіў.

Калі хтосьці аднаго слова не паслухаецца, таго не пераконвай спрэчкай, а сам выкарыстай дабро, якое ён згубіў. Бо незласьлівасьць прынясе табе вялікую карысьць. Але калі аднаго распаўсюджваецца на шматлікіх, то не цярпі гэтага, шукай карысьці не сваёй, а шматлікіх. Агульнае дабро важней чым прыватнае.

У час вячэры згадай аб апошняй вячэры Ісуса Хрыста, молячы Яго, каб Ён удастоіў цябе вячэры нябеснай. Раней чым ляжаш спаць выпрабуй сваё сумленьне, прасі сьвятла для пазнаньня тваіх грахоў, разважай аб іх, прасі прабачэньня за іх, абяцаючы выпраўленьне, высьветліўшы дасканала ў менавіта ў чым і як ты зьбіраесься выправіць сябе. Потым аддай сябе Богу, як быццам табе патрэбна вось гэтай ноччу стаць прад Ім, даручы сябе Боскай Маці, Анёлу Ахоўніку, Сьвятому, імя якога ты носіш. Уяўляй пасьцель быццам тваёй труной і коўдру быццам саванам.

Зрабіўшы знак крыжу і пацалаваўшы крыж, які на сябе носіш, засьні пад абаронай Пастыра Ізраіля, Які ахоўвае недрэмлючы і незасынаючы.

Калі няздольны спаць альбо не сьпіш, то згадай слова: у поўнач крык залунаў: Вось маладыя, выходзьце насустрач, альбо згадай аб той апошняй ночы, калі Ісус маліўся Айцу да крывавага поту; маліўся за тых, што ў ночы знаходзяцца ў цяжкіх хваробах і сьмяротных муках, за пакутніках і памёршых, і малі Госпада, каб не пакрыла цябе вечная цьма.

У час хваробы перш за ўсё пакладзі тваю надзею на Бога і частым успамінам і роздумам аб пакутах і сьмерці Ісуса Хрыста займай сябе, каб усё больш і больш узмацнялася тваё сэрца.

Няспынна прамаўляй любыя малітвы, якія ведаеш і можаш; прасі ў Госпада прабачэньня грахоў і цярпеньня ў час хваробы. Усяляк устрымлівайся ад нараканьня і раздражнёнасьці, такіх звычных у час хваробы. Калі Госпад Ісус Хрыстос пазнаў дзеля нашага выратаваньня найцяжкія пакуты і хваробы, а што мы зрабілі або пазналі дзеля нашага выратаваньня?

Як магчыма часьцей хадзі да Храму на Боскую службу, асабліва намагайся як магчыма часьцей быць у часе літургіі.

Але нядзельныя і сьвяточныя дні абавязкова прысьвячай справам набожнасьці; заўсёды, калі знаходзішся ў храме, уяўляй, што ты знаходзісься ў прысутнасьці Бога, Анёлаў і ўсіх сьвятых, рэшту часу дня пасьля літургіі прысьвячай набожнаму чытаньню і іншым справам набожнасьці і любові.

Дзень твайго нараджэньня асабліва прысьвяці справам набожнасьці.

Кожны год і кожны месяц рабі жорсткае выпрабаваньне ўласнаму сумленьню.

Спавядайся і прычашчайся Сьвятых Таямніц часьцей. Да прычасьця Сьвятых Таямніц прыступай заўсёды з шчырым голадам і праўдзівай спрагай душы, з пакутлівым сэрцам, зь набожнасьцю, пакорай, верай, надзеяй, любоўю.

Як магчыма часьцей раздумвай аб пакутах і сьмерці Ісуса Хрыста, просячы Яго рызай Сваіх заслуг пакрыць усе твае грахі і прыняць цябе ў Свае Царства. Імя Ісуса заўсёды май на вуснах і сэрцы.

Як магчыма часьцей раздумвай аб вялікай любові Госпада да цябе, каб і табе самому палюбіць Яго ўсім сваім сэрцам, усёй сваёй душой, і ўсёй сілай сваёй і такім чынам правядзеш мірнае жыцьцё на гэтай зямлі і дабрашчаснае на нябёсах на вякі вякоў здабудзеш.

Дабрыня Госпада нашага Ісуса Хрыста няхай будзе з табой.

http://uaoc.net/?p=3059

Акафіст Покрыву Ўсясьвятой Багародзіцы

Кандак 1

Абраная Прадвечным Царом, усявышэйшая ўсялякага стварэньня Нябеснага і зямлі Ўладарка, што прыйшла калісьці ў Улахернскую царкву на малітву, годнае пакланеньня зь набожнасьцю прыносячы, як у цемры жывучыя, пад Твой сьвятланосьбітны амафор і верай і радасьцю сябе аддаём. Ты ж, як маючы дзяржаву непераможную, ад усялякіх бед нас вызвалі, ды клічам Табе: Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад усялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Ікас 1

Архангелаў і Анёлаў палкі, з Прадвесьнікам, Багасловам і ўсіх сьвятых харамі, супрацьстаяць Табе, Уладарцы сваёй, у царкве Ўлахернскай і, замілаванае маленьня Твае аб усім сусьвеце чуўшы, са зьдзіўленьнем засьпявалі так:

Радуйся, Бога Айца безпачатковага прадвечнае дабраваленьня; радуйся, Бога Сына нятленнага ўсячыстае ёмішча.

Радуйся, Бога Духа Ўсясьвятога абранае жыльлё; радуйся, Горных чыноў анёльскіх няспыннае зьдзіўленьне

Радуйся, цёмных сіл апраметнай найжахлівы жах; радуйся, Ты ў паветры насімая шматвокімі Хэрувімамі.

Радуйся, Табе ўсяхвалу сьпяваюць шасьцікрылыя Сэрафімы; радуйся, Твайму ўсядобраму покрыву і мы, на зямлі народжаныя, удзячна пакланяемся.

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 2

Бачыўшыя Цябе сьвяты Андрэй зь Епіфанам у царкве на паветры за хрысьціян Бога молячую, прызнаўшыя, як Маці ўзьнёслага на Нябёсы Хрыста Бога нашага, і, паўшы на зямлю, радасна пакланяліся ўсядобраму покрыву Твайму, сьпяваючы: Алілуя.

Ікас 2

Розумам недасягальна ёсьць, Багародзіца Дзева, у абароне людзей праваслаўных, таму не разумеюць ворагі нашы, наколькі моцнай ёсьць малітва Маці Боскай. Мы ж, аб Тваёй абароне добра ведаючы, заўсёды Табе зь замілаваньням сьпяваем:

Радуйся, усяміласэрная Суцяшальніца ўсіх скарбутных і абцяжараных; радуйся, няспынная Настаўніца ўсіх заблукаўшых і асьлепленых.

Радуйся, справядліва скіраваны на нас гнеў Боскі Тваім маленьнем хутка спыняючая; радуйся, злыя запалы нашы ўсямагутным рухам адганяючая.

Радуйся, моцнае абуджэньня сьпячых сумленьня; радуйся, няцяжкае пераадоленьня думак і спраў беззаконных.

Радуйся, праз Цябе апраметная стогне і духі злыя трымцяць; радуйся, праз Цябе брама раю нам адчыняецца.

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 3

Моц Усявышняга ахінае зь верай і набожнасьцю аддаючых сябе пад усячысты покрыў Твой: бо толькі Табе адзінай, Усясьвятой і Ўсячыстай Маці Бога, дадзена, каб усялякая просьба Твая выконвалася. Таму верна ўсялякі праваслаўны славасловіць Цябе і Сына Твайго, сьпяваючы: Алілуя.

Ікас 3

Маючы багацьця міласэрнасьці бясконцае, усім канцам зямлі працягваеш руку дапамогі, Уладарка: хворых вылячэньне, пакутывачых палёгка, сьляпым зрок і ўсім усё па кожнага патрэбе падаеш, удзячна сьпяваючым:

Радуйся, Праваслаўя неразбуральная цьвярдыня і агароджа; радуйся, сьвятых храмаў і алтароў найпершае ўпрыгожаньня.

Радуйся, набожнасьці надзейная ахарона; радуйся, добрых сэрцам кіраўнікоў гарадзкіх няспынная Дапамога.

Радуйся, непераможная Ваявода камандзіраў і ваяроў хрысьціянскіх; радуйся, сьвяты люстэрка праўды судзьдзям справялівым.

Радуйся, дасканалы Розум настаўнікаў; радуйся, дабраслаўленьня дамоў і радоў набожных.

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 4

Бурай шматлікіх бед паланёным, нам дапамагаеш, Уладарка: бо стаіш прад алтаром Госпада працягнуўшы рукі Твае, і молішся, дык калі нашу нягодную малітву адкіне Госпад, Цар Славы, паслухае маленьня заклікаючых імя Твае сьвятое, Сыну Твайму сьпяваючых: Алілуя

Ікас 4

Пачуў Госпад Бог Ісуса Навіна, молячагася і просячага сонца спыніцца, каб адпомсьціць ворагам. Чуе і цяпер Тваю малітву Госпад Ісус, абраны Палац Духа Сьвятога. Таму і мы, грэшныя, на Твой надзею маючы покрыў, Табе, як Боскай Маці, сьпяваем:

Радуйся, ад Сонца нястворанага асьветленая і нас сьвятлом не заходзячым асьвячаючая; радуйся, зьзяньнем усячыстай Душы Тваёй ўсю зямлю адукаваўшая

Радуйся, чысьцінёй цела Твайго ўсе нябёсы разьвесяляўшая; радуйся, сьвятых манастыроў Хрыстовых покрыў і забесьпячэньня.

Радуйся, верных пастыраў Царквы бадзёрасьць і навучаньня; радуйся, набожных манахаў і манахіняў Настаўніца.

Радуйся, непераможны супакой старцаў набожных; радуйся, таямнічае вясельля чыстых дзеў і ўдоваў.

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 5

Богаабраны Маісей, у старажытнасьці на Амаліка паўстаўшы, рукі працягнуўшы ворага народу Ізраільскага перамог. Ты ж, о Боская Маці, працягнуўшы рукі Твае ў маленьні, заўсёды перамагаеш ворагаў хрысьціян і нам шчытом ёсьць непераможным, сьпяваючым: Алілуя.

Ікас 5

Бачыўшы Цябе ў царкве Ўлахернескай, у паветры малебна рукі да Сына і Бога працягваючую, сьвятых сабор радасна зь Архангеламі і Анёламі ўдзячную Табе песьню засьпявалі. Мы ж, мацнейшымі, чым Майсея рукі, рукамі Тваімі ўмацаваныя, замілавана сьпяваем:

Радуйся, Твая падтрымлівае ўсіх нас толькі Тваёй да нас любоўю і міласэрнасьцю; радуйся, прад Ёй жа ворагі нашы, бачныя і нябачныя, стаяць ня здольныя.

Радуйся, цёмныя палкі запалаў і спакусаў нашых праганяючая; радуйся, Вагонь Боскі – Хрыста бясшкодна ў руце Сваёй трымаўшая і нас, халодных, тым запальваючая.

Радуйся, паўстаўшых на запалы плоцкія, цнотай годна вянчаньня; радуйся, жывучых у пасьце і бязмоўя заўсёды суразмоўніца.

Радуйся, зьнямоглых ад маркоты і скрухі хуткая Суцяшальніца; радуйся, дабрынёй пакоры і цярплівасьці пастаўшчыца.

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 6

Апавядальнікам няспынных дабротаў і міласьці Тваёй выявіўся сьвятой Раман Салодкасьпеўнік, калі ад Цябе ў сьне прыняў сьвітак кніжны: таму будучы адукаваны мудра пачаў сьпяваць славу Табе, сьвятым жа пісаць хвалу, сьпяваючы зь верай: Алілуя.

Ікас 6

Зазьзяў ад праўдзівага Сонца Праўды Сьвітанак, Дзева Богаюначка, адукаваўшая ўсіх прамудрасьцю Бога Сына Твайго і ў вызнаньня праўды прыводзячая сьпяваючых Табе так:

Радуйся, Моц Боскую і Прамудрасьць Боскую – Хрыста ў плоці нарадзіўшая; радуйся, маладумную мудрасьць стагодзьдзя нашага пасароміўшая і асьлепленых ёй на шлях праўдзівы скіраваўшая.

Радуйся, сьвятой веры ахоўніца і праваслаўных догматаў Настаўніца; радуйся, нягодных ерасей і тленатворчых расколаў Зьнішчальніца.

Радуйся, тайнае і нядобрае праўдзіва прадбачачы і праўдзіва папераджаючы; радуйся, ілжывых прарокаў і ганебнага гадальніцтва пасароміўшая.

Радуйся, у час роздумаў думку добрую на сэрца падаючая; радуйся, ад згубных пачынаньняў і неразумных жаданьняў абараняючая.

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 7

Хоць выяўляе доўгацярплячы Ўсябачны Госпад у Сваё чалавекалюбстве незьлічонай шчодрасьці бездань, абраў Цябе ў адзіную Маці Сваю і стварыў Цябе людзям непераможнай абаронай: нават калі хто зь іх і праўдзівага асуджэньне судом Боскім годны, Тваім ўсягодным дзяржаўным пакровам захоўваецца дзеля каяньня, сьпяваючы: Алілуя.

Ікас 7

Дзіўныя справы Твае ў Усячыстай Маці Тваёй, Госпад, калі прыцудоўны амафор у руце Яе, зьзяючы мацней праменьняў сонечных, паказаў. Ім жа пакрыўшы людзей, быўшых у царкве Ўлахернескай. Аб гэтым знаку міласэрнай Яе абароны пачуўшы, жахам і радасьцю напоўненыя, усе сьпяваюць:

Радуйся, нерукатворны амафор, як воблака, над усім сусьветам раскінуўшая; радуйся, прадвечнага Архірэя, Сына Свайго, знак у руках Сваіх трымаючая.

Радуйся, новую міласьць і новую дабрыню гэтым у Царкве Праваслаўнай выяўляючы; радуйся, слуп воблачны ад спакусаў сусьвету ўсіх нас пакровам ахоўваючы

Радуйся, слуп вогнены, сярод імглы грахоў усім нам шлях выратаваньня паказваючы; радуйся, у праўдзівай набожнасьці жывучых яўнае ўмацаваньня.

Радуйся, таемных сярод сусьвету слуг Боскіх таемнае адукаваньня; радуйся, і мяне, грэшнага, не пакідаючая без Сваёй пакровы і дабраваленьня.

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 8

Дзівосна зь Нябёсаў у Ўлахернескую царкву зьявіўшуюся, Цябе Анёлы апяваюць, апосталы славяць, хор сьвяціцеляў і звышгодных жанчын сутонна ўсхваляць. Прадвесьнік з Багасловам пакланяюцца, людзі ж, быўшыя ў царкве, з радасьцю сьпяваюць: Алілуя.

Ікас 8

Усімі вышэйшымі і ніжэйшымі ўладарыўшы Госпад, бачыў Цябе, Маці Сваю, ў царкве стоячую і зь замілаваньням да Яго молячую, мовіць: “Прасі, Маці Мая, ніколі не адвярнуся ад Цябе, але выканаю ўсе просьбы Твае і ўдзячнасьць Табе ўсіх сьпяваць навучу”:

Радуйся, Каўчэг Запавету, у ім жа захоўваецца асьвячэньня ўсяго роду чалавечага; радуйся, дыскас усясьвятой, на ім жа жадаючым праўды падносіцца Хлеб Жыцьця Вечнага.

Радуйся, сасуд ўсязалаты, у ім жа падрыхтаваная дзеля нас плоць і кроў Боскага Агнца; радуйся, пакінутых лекарамі ў Свае ўсямагутныя рукі прымаючая.

Радуйся, зьнямоглых целам, але не духам і вераю, зь ложка хваробы ўздымаючая; радуйся, гінуўшым ад хваробы розум новы і лепшы сэнс падаючая.

Радуйся, на сьмяротным шляху запалаў і граху нас прамудра спыняючая; радуйся, жорсткасьць некаяннага сэрца нашага на дабрыню каяньня зьмяняючая.

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 9

Усе палкі анёльскія прыносяць хвалу Табе, праўдзівай Маці Боскай і Абаронцы ўсіх прыходзячых да Цябе, ведаючы, як непераможна пакровам Тваім праваслаўных радуеш, грэшнікаў абараняеш, у бедах знаходзіўшыся вызваляеш і молішся аб усіх верных, сьпяваючых: Алілуя.

Ікас 9

Мудрацы шматвяшчаўшыя, як рыбы безгалосыя, не ведаюць, як славіць па годнасьці вялікае ўсячыстага Покрыву Твайго сьвята: бо ўсё ад іх аб Табе выказанае не годна апісаць нязьлічоныя шчадроты Твае. Мы ж, Твае нязьлічоныя даброты бачыўшы, з радасьцю сьпяваем:

Радуйся, ад язваў і ўсязгубнасьці сьмяротнай нас захаваўшая; радуйся, ад неспадзяванага трымценьня зямлі гарады і вёскі абараняючая.

Радуйся, ад павадку і патапленьня рукой усямоцнай ратуючая; радуйся, ад паленьня вогненага расой малітваў Тваіх вызваляючая.

Радуйся, ад голаду душэўнага і цялеснага Хлебам Жыцьця забясьпечваючая; радуйся, удары маланкі і грому ад галоў нашых адводзячая.

Радуйся, ад палону варожага і таемных забойцаў ратуючая; радуйся, ад хатняй бойкі і варожасьці адзінакроўным мірам і любоўю агароджваючая

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 10

Выратаваць жадаючы род чалавечы ад спакусы варожай Чалавекалюбчы Госпад Цябе, Маці Сваю, падараваў нам, зямным, у дапамогу, покрыў і абарону, ды ў скрусе знаходзячымся суцяшэньня, скарбутным радасьць, пакрыўджаным абаронца і ўсіх з безданяў грахоўных уздымаючая, сьпяваючых: Алілуя.

Ікас 10

“Уладар Нябесны, - мовіць у малітве на паветры зь Анёламі стоячы ўсягодная Ўладарка, - прымі ўсялякага чалавека, молячагася Табе і заклікаючага імя Мае ў дапамогу, ды не сыдзе ніхто ад твару Майго галодны і непачуты”. Гэтую добрую малітву чуўшыя, саборы сьвятых удзячна засьпявалі:

Радуйся, чыстых рукамі і сэрцам земляробаў дабраслаўлёнымі пладамі вянчаючая; радуйся, дапамога і праўдзівая ўзнагарода ўсім дабро няспынна робячым.

Радуйся, клятвазлачынства і няпраўды ўсенароднае выкрыцьцё; радуйся, патрабуючым ў дарозе, на зямлі і на моры неспадзяваная дапамога.

Радуйся, бязьдзетных бацькоў пладамі веры і духа радуючая; радуйся, сірот нябачная Выхавацелька.

Радуйся, моцная Абаронца, у палоне і выгнаньні знаходзячыхся; радуйся, няспынная Апякунка ў цямніцах сядзячых.

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 11

Сьпеў усязамілаваньня чуўшы і цёплай мілітве Тваёй аб нас радуючыся, просім Цябе, Дзева Багародзіца, не пагрэбуй маленьнямі слуг Тваіх: бо да Цябе ў бедах і скрусе зьвяртаемся і прад Табой сьлёзы нашыя льем, сьпяваючы: Алілуя.

Ікас 11

Як сьвятлапрыемную сьвечку, у малітве гарачую, бачыўшы Цябе на паветры ў Улахернскай царкве, сутонна з шматлікімі вернікамі, ў ёй знаходзячыміся, прамаўляючы: “Адкуль мне гэтае, ды прыйшла Маці Госпада Майго да мяне?”. Сьвяты ж Андрэй зь Епіфанам цёпла моляцца да Цябе, сьпяваючы:

Радуйся, усіх падарункаў духоўных і цялесных незайздросныя Падаўца; радуйся, пачынаючых каяньня грэшнікаў надзейная Прадстаяльніца.

Радуйся, змагаючыхся зь запаламі і нападамі варожымі няспынная Дапаможніца; радуйся, нябачнае пакора ўладароў жорсткіх і зьверанораўных.

Радуйся, таемны спакой і радасьць слуг у послуху знаходзячыхся; радуйся, усяжаданае стварэньня добрых сем’яў.

Радуйся, парадзіх хуткае і бязбольнае вызваленьне; радуйся, ў час спачыну адзіная нам усім Дапамога.

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 12

Дабрыню Боскую выпрасі нам ад Сына Твайго і Бога, працягні нам руку дапамогі, адгані ад нас усялякага ворага і супраціўніка і зьміры жыцьцё наша, ды не загінем зло без каяньня, але прымі нас ў вечныя пакровы, Апякунка наша, ды радуючыся Табе сьпяваем: Алілуя.

Ікас 12

Апяваючыя Твой дзяржаўны покрыў, хвалім Цябе ўсе, як няпахістную Прадстаяцельку нашу, і пакланяемся Табе, аб нас молячай: бо верым і спадзяемся, вымаліш ад Сына Твайго і Бога даброты вечныя і часовыя усім зь любоўю сьпяваючым Табе:

Радуйся, усяго сусьвету ўсямоцная абарона; радуйся, усяго зямнога і нябеснага асьвячэньня.

Радуйся, усіх пораў году дабраслаўленьня; радуйся, усіх нагавораў і спакушэньня, ад сусьвету зямнога, плоці і д’ябла сыходзячых, перамога.

Радуйся, нечаканае прымірэньня жорстка варагуючых; радуйся, нечаканае выпраўленьня непакаяных грэшнікаў.

Радуйся, не адкідаючая ўсімі пагарджаных адкінутых; радуйся, найбольш адчайдушных ад бездані гібелі выратоўваючая

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 13

О Ўсясьвятая Маці, Усячыстая Ўладарка, Дзева Багародзіца! Да Цябе скіроўваю вочы душэўныя і цялесныя, да Цябе працягваю зьнямоглыя рукі і з бяздоньня сэрца клічу: паглядзі на веру і пакору душы маёй, пакрой мяне ўсямагутным амафорам Тваім, ды вызвалюся ад усіх бед і скрухі, і ў гадзіну сьмерці маёй, о Ўсядобрая, прыйдзі да мяне і ад прыгатаванага праз грахі мае пазбаў, пакланяючыся сьпяваю: Алілуя. (тройчы)

Ікас 1

Архіанёлаў і Анёлаў палкі, з Прадвесьнікам, Богасловам і ўсіх сьвятых харамі, супрадстаяць Табе, Уладарцы сваёй, у царкве Ўлахернскай і, замілаванае маленьня Твае аб усім сусьвеце чуўшы, са здзіваваньням засьпявалі так:

Радуйся, Бога Айца безпачатковага прадвечнае дабраваленьня; радуйся, Бога Сына нятленнага ўсячыстае ўмясьцілішча.

Радуйся, Бога Духа Ўсясьвятога абранае жыльлё; радуйся, Горных чыноў анёльскіх няспыннае зьдзіваваньня.

Радуйся, цёмных сіл апраметнай ўзяжахлівы жах; радуйся, Ты ў паветры насімая шматвокімі Хэрувімамі.

Радуйся, Табе ўсяхвалу сьпяваюць шасьцікрыдыя Сэрафімы; радуйся, Твайму ўсядобраму пакрову і мы, на зямлі народжаныя, удзячна пакланяемся.

Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.

Кандак 1

Абраная Прадвечным Царос, усявышейшая ўсялякага стварэньня Нябёснага і зямлі Ўладарка, прышоўшай калісьці ў Улахернскую царкву на малітву, годнае пакланеньня зь набожнасьцю прыносячы, як у цемры жывучыя, пад Твой сьвятланосьбітны амафор і верай і радасьцю сябе аддаем. Ты ж, як маючая дзяржаву непераможную, ад усялякіх бедаў нас вызвалі, ды клічам Табе: Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад усялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.


ПАКРЫЎ УСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

У цараваньне Льва VI Філёзафа (886 – 911), у 910 годзе, у час нападу сарацынаў на Грэцкую імпэрыю, сьвяты Андрэй Юродзівы і ягоны вучань Епіфан, знаходзячыся 1 кастрычніка ў Канстантынопальскім храме, дзе захоўвалася рыза Багародзіцы, у час усяночнага нядзельнага сьпеву пабачылі ў паветры дзіўнае зьяўленьне Ўсясьвятой Дзевы Багародзіцы ў атачэньні прарокаў, апосталаў і анёлаў. Уся ахінутая сонечным сьвятлом, яна малілася за грэшнікаў і накрывала хрысьціян сваім годным амафорам. Пабачыўшы гэтае зьяўленьне, Андрэй спытаў свайго вучня Епіфана: “бачыш, браце, царыцу і Багіню ўсіх, якая моліцца за ўвесь сусьвет?” – “Бачу, сьвяты ойча, і жахаюся”, – адказаў яму Епіфан. Зьяўленьня было праслаўлена адразу тымі, хто маліўся ў храме, а неўзабаве і ўсім Канстантынопалем.

Жыхары Канстантынопалю, пачуўшы аб гэтым зьяўленьні, узрадаваліся, што Бог малітвамі Абаронцы вызваліць усіх ад бяды, якую нарабілі ім ворагі, якія ўварваліся ў іх імпэрыю. І напраўду, неўзабаве пасьля зьяўленьня Багародзіцы, ворагі Царквы былі пераможаны.

Гонар усталяваньня сьвята Пакровы належыць Кіеўскай Царкве, якая зь самага пачатку верыла ў пакрыў Багародзіцы і асьвяціла дзень зьяўленьня яго ўрачыстым сьвяткаваньнем. Зьяўленьне адбылося 1 кастрычніка, і ў гэты дзень Царква ўсталявала сьвята Покрыва Ўсясьвятой Багародзіцы. Услаўляючы сваю нябесную Абаронцу, Царква сьпявае: “Сёньня мы, людзі праваслаўныя, радасна сьвяткуем, асьвячоныя Тваім, Боская Маці, зьяўленьнем і, уздымаючы вочы да Твайго ўсячыстага вобразу, на каленях просім: пакрой нас годнай Тваёй покрывам і вызвалі нас ад усяго злога, молячы Сына Твайго, Хрыста Бога нашага, каб выратаваў душы нашы.”

“Узьвялічваем Цябе, Усясьвятая Дзева, і шануем покрыву Тваю сьвятую, бо Цябе бачыў сьвяты Андрэй у царкве, як за нас Ты Хрысту малілася.”

Гэта сьвята вельмі вялікае, апрача Божай службы, Праваслаўная Царква служыць акафіст Божай Маці. У акафісьце часта паўтараюцца словы: “Радуйся, Радасьць Наша, пакрой нас аб ўсяго злога годным Тваім амафорам”. Амафорам называецца доўгая шырокая тканіна, упрыгожаная крыжам, якую носяць япіскапы ў часе богаслужбы. Амафор аперазывае іх плечы і зьвісае да зямлі. Амафор азначае сабой асаблівую мілату Боскую, якой абдараваны япіскап, і тое, што ён турбуецца аб усялякім чалавеку, які заблукаў ці адстаў ад Царквы.

Покрыва Боскай Маці для Праваслаўнае Царквы сьведчыць ўспаміны аб розных выпадкі добрай дапамозе Багародзіцы веруючым, якія былі ў Царкве.

Трапар сьвята, тон 1

У гэты дзень мы, праваслаўныя людзі, / урачыста сьвяткуем, / асьветленыя Тваім, Багародзіца, прышэсьцем, / і, пазіраючы на Тваю ўсячыстую выяву, са замілаваньнем заклікаем: / “Пакрой нас сьвятым Тваім Покрывам / і пазбаў нас ад усякага зла, / умольваючы Сына Твайго, Хрыста Бога нашага, / выратаваць душы нашы”.


Tuesday, October 13, 2009

СЬВЯЦІЦЕЛЬ МІХАСЬ, МІТРАПАЛІТ КІЕЎСКІ

Верасень 30 (Перанясеньне мошчаў)

Сьвяціцель Міхась, першы мітрапаліт Кіеўскі, па Іякімаўскай летапісы, родам сірыец, па іншых летапісных паведамленьнях баўгары або сэрб. У 989 году ён прыбыў з Корсуню разам зь іншымі сьвятарамі да Кіеўскага князя Уладзіміра , незадоўга да гэтага (у 988 г.) прыняўшага Хрост.

На дзель першага мітрапаліта Кіеўскай Царквы выпала нялёгкае, але дабрадатнае служэньне. Ён дбайна абыходзіў Кіеўскую зямлю, прапаведуючы Сьвятое Эвангельле, хрысьцячы і павучаючы прыняўшых хрост людзей, засноўваючы першыя храмы і духоўныя школы. У Растове ён заснаваў першую драўляную царкву ў гонар Усьпеньня Усясьвятой Багародзіцы і паставіў тамака япіскапам Хвядора Грэка. Сьвяціцель Міхась быў мудрым і ціхім, хоць і строгім герархам. Кіеўская Царква захавала памяць аб заслугах першасьвяціцеля: у сынодзіках Наўгародзкага і Кіеўскага Сафійскіх сабораў ён па праве завецца першым кіраўніком Кіеўскае Царквы.

Спачыў сьвяціцель Міхась у 992 г. і быў пахаваны ў Дзесяцінае царкве Ўсясьвятой Багародзіцы ў Кіеве. Каля 1103 г. пры сьвятым ігумене Феактысьце, ягоныя мошчы былі перанесеныя ў Антоніеву пячору, а 1 кастрычніка 1730 г. у Вялікую Пячорскую Царкву (храм Усьпеньня). У сувязі з гэтым памяць ягоная ўсталяваная на 30 верасьня, а таксама на 15 чэрвеня – дзень спачыну. Раней памяць яго сьвяткавалася і 2 верасьня, разам зь звышгоднымі Антоніем і Хвядосам Пячорскімі. Пацверджанне гэтаму ўтрымлівае служба яму: у 2-1 вершыры на “Хваліце” аб сьвяціцелю Міхасю гаворыцца так: Першы Новага году пачынаючы абыход, як найпершаму табе, дабрашчасны, і кіруючаму Кіеўскае зямлі архірэю, першыя песьні ў пашану прыносім”.


Sunday, October 11, 2009

ЗВЫШГОДНЫ ХАРЫТОН СПАВЯДАЛЬНІК


(Дзень памяці 28 верасьня)

Звышгодны Харытон Спавядальнік пацярпеў у Іконіі ў час аднаго зь ганеньняў на хрысьціян пры імпэратары Галэрыі (305 – 311), Максіміяне (305 – 313) альбо Лікініі (311 – 324). У подзьвігу спавяданьня яго ўмацоўваў добры набожнасьцю прыклад сьвятой першамучаніцы Фёклы (памяць 24 верасьня), народжанай у яго родным горадзе, памяць якой ён асабліва глыбока шанаваў. Сьвяты Харытон мужна выкрываў язычніцкіх багоў і цьвёрда спавядаў веру ў Адзінага Праўдзівага Бога – Хрыста Выратавальніка. Сьвяты спавядальнік пацярпеў жорсткія пакуты, але, па Задуму Боскаму, застаўся жывы.

Калі ганеньні сьціхлі, сьвяты быў вызвалены зь зьняволеньня і усё сваё жыцьцё прысьвяціў служэньню Госпаду. Накіроўваючыся ў Ерусалім на глыбокую пашану сьвятым месцам, ён патрапіў у рукі разбойнікаў. Яны зьвязалі яго і кінулі ў пячору, намерваючыся затым забіць, а самі пасьпяшаліся за новай здабычай.

У чаканьні сьмерці сьвятой горача маліўся, дзякаваў Бога і прасіў Яго стварыць з ім па волі Сваёй. У гэты час у пячору запаўзла зьмея і стала піць віно зь стаяўшай тамака чары, атруціла яе сваім сьмяротным ядам. Вярнуўшыся ў пячору, разбойнікі напіліся атручанага віна і ўсё да аднаго загінулі. Звышгодны Харытон узьнёсшы падзяку Богу, пачаў жыць на месцы свайго цудоўнага ўратаваньня. Нарабаванае разбойнікамі золата ён раздаў жабракам і ў манастыры, а ў разбойніцкай пячоры задаволіў царкву, вакол якой са часам утварыўся манастыр – знакамітая ў Палестыне Фаранская Лаўра. Звышгодны Харытон сам склаў жорсткі ўстаў для свайго манастыра. Імкнучыся да адзіноты, звышгодны сышоў далей у пустэльню, але і там не адпрэчыў тых, хто патрабаваў яго духоўнага кіраўніцтва, і заснаваў яшчэ два манастыра – Іерыхонскі і Сукійскі, які мае назву “Старой Лаўры”.

У канцы жыцьця звышгодны Харытон жыў у пячоры на нары, каля Сукійскага манастыра, але не пакідаў кіраваньня братамі ўсіх трох заснаваных ім манастыроў. Па паданьню, звышгодны Харытон Спавядальнік склаў чын манаскага пострыгу. Спачыў звышгодны Харытон ў глыбокай старасьці і быў пахаваны, па яго запавету, у Фанарскам манастыры, у царкве, пабудаванай на месцы пячоры разбойнікаў.

Трапар Харытону Спавядальніку, тон 8

Сьлёз тваіх струменямі, пустэльню бясплодную апрацаваў ты / і з глыбіні подыхам, у сто разоў ад працы падала яна, / і быў ты сьвяцільнікам сусьветным, / зьзяючы сілай цудаў, ойча наш Харытон, / таму малі Хрыста Бога, каб выратавацца душам нашым.

Saturday, October 10, 2009

Чаму ЎАПЦ жадае пад амафор Канстантынопалю?

Украінская П\Аўтакефальная Праваслаўная Царква назвала адным з галоўных сваіх прыярытэтаў уваходжаньне ў супрычасьце зь Сусьветным патрыярхатам, гэта значыцца вяртаньня аб амафор Канстантынопаля. Кіраўнік УАПЦ мітрапаліт Мяфодзій распавёў Бі-Бі-Сі аб магчымасьць аб’яднаньня ўкраінскага праваслаўя і аб сваіх намеры аб’яднацца з Канстантынопалем.

Бі-Бі-Сі: Чаму ў апошніх намаганьнях ёсьць спроба вярнуцца пад амафор Канстантынопаля?

Мітрапаліт Мяфодзій: Працягам тысячагадовай гісторыі мы заўсёды былі з Канстантынопалем, ён наша маці, ён нас заснаваў і ён аб нас клапаціўся. Мы 18 гадоў шукалі шляхі, каб неяк легалізаваць нашу Царкву, каб увайсьці ў праваслаўны сьвет, каб былі нармальныя кантакты, каб мы мелі магчымасьць сьведчыць, што жадае наша Царква. Таму што мы як у цямніцы, нас уціскаюць, не даюць аніякай інфармацыі.

Мы не жадаем зрабіцца часткай Канстантынопаля, мы жадаем на час увайсьці, каб легалізавацца, прыняць кананічнасьць, каб мець магчымасьць зносіцца з праваслаўным сьветам. Найперш мы зараз просім шырокую аўтаномію. Мы жадаем жыць сваім жыцьцём, але каб нас прадстаўляў і абараняў Сусьветны патрыярх. Вы ведаеце, што ў нас вельмі моцны сусед зь Масквы, які не вельмі будзе зь намі цырымоніцца.

Бі-Бі-Сі: Як гэты працэс, гэта значыць пераход пад руку Канстантынопаля, магчыма ўспрымаць на фоне перамоў аб аб’еднаньні праваслаўных Цэркваў ва Ўкраіне? Пры тым, што маскоўская праваслаўная царква пачынае перамоўны працэс з праваслаўнай царквой кіеўскага патрыярхату, і што размовы аб магчымым узьяднаньні ўкраінскіх праваслаўных цэркваў кожны раз гучнейшыя, як гэта магчыма супаставіць? Ці не супярэчыць тое, што робіць Ваша Царква гэтаму магчымаму ўзьяднаньню ўкраінскіх праваслаўных цэркваў?

Мітрапаліт Мяфодзій: Вы ведаеце, Уладыка Філярэт першы раз сустрэўся, але мы ўжо вядзем ужо амаль дзесяць гадоў афіцыйныя перамовы, яны ў нас легалізаваныя, і Сынод Украінскай Праваслаўнай Царквы прыняў гэта да ведама, у нас ёсьць камісіі для перамоў на ўзроўні япіскапату, а там пакуль што аніякіх перамоў няма, гэта была першая сустрэча. Я рады, што яны здолелі сесьці за адзін стол, але інакш трэба па хрысьціянскі ставіцца адзін да аднаго. Ніколі ў жыцьці не будзе перашкаджаць тое, што мы будзем у Канстантынопалі.

Бі-Бі-Сі: Ці азначае Ваш такі адказ на тое, што магчыма пачынаюцца перамовы аб узьяднаньні паміж УПЦ КП і МП тым, што Вы скептычна ацэньваеце магчымасьць узьяднаньня?

Мітрапаліт Мяфодзій: Пакуль што аніякіх перамоў няма, і ў найблізкім часе нічога не будзе, пазыцыя ўладыкі Філярэта на столькі цьвёрдая, што аніякай там талерантнасьці няма. Ён толькі са сваёй кропкі зору ўсё бачыць, ён ніколі не саступіць. Мы ведаем гэта зь сваіх асабістых перамоў зь Уладыкам. Мы ішлі на ўсе саступкі. А ў канцы ад яго пачулі: “Хто Вы такія? Мы – кажух, а вы – гузік на кажусе”. І на гэтым ўсё скончылася

Бі-Бі-Сі: Патлумачце калі ласка ў чым праблема таго, што некаторыя людзі ва Ўкраіне кажуць, што галоўная праблема не ў рэлігіі, не ў веры, не ў цэрквах, а проста ў тым, што царкоўныя кіруючыя мужы змагаюцца за тое, хто будзе найгалоўным, гэта значыцца: два ўкраінца – тры гэтмана?

Мітрапаліт Мяфодзій: Вы правільна кажаце, што ўся віна ў нас саміх. Ніхто не хоча адзін аднаму саступіць. Але патрэбна зразумець, асабліва Ўладыку Філярэту, што без часьціны, якая ёсьць зараз Украінская Праваслаўная Царква Маскоўскага Патрыярхату ніякай аўтакефаліі немагчыма. Я лічу, што калі мы ўсе зьяднаемся, а гэта будзе так, жадаем мы таго, альбо не жадаем, тады магчыма будзе абіраць аднаго патрыярха, кананічнасьць якога ўсе будуць вызнаваць. Я думаю, што трэба цярпліва пачакаць і неўзабаве яно ўсё зьменіцца.

Богдан Цюпін / Бі-Бі-Сі, Лёндан

http://uaoc.net/?p=3051

УАПЦ ЗАДАВОЛЕНА ПЕРАМОВАМІ З ПРАДСТАЎНІКАМІ КАНСТАНТЫНОПАЛЬСКАГА ПАТРЫЯРХАТУ

Вынікі перамоваў Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы зь дэлегацыяй Сусьветнага Патрыярхату перабольшылі ўсе спадзяваньні ЎАПЦ. Аб гэтым у інтэрв’ю Радыё Свабода заявіў кіраўнік УАПЦ мітрапаліт Мяфодзій. “У пачатку лістападу будзе сьвяты сынод Канстантынопальскае Царквы, а ў канцы лістападу зьбяруцца прадстаўнікі праваслаўя, дзе будзе вырашацца пытаньне, як надаваць аўтаномію альбо аўтакефалію”, – сказаў мітрапаліт. Адначасна ён заявіў, што ЎАПЦ не жадае новага ілжэпатрыярхату ва Ўкраіне. “Я магу прад усёй Украінай сказаць: я ніколі, пакуль жывы, не дазволю, каб яшчэ нейкі зьявіўся ў аўтакефальнае царкве патрыярх,” – сказаў мітрапаліт Мяфодзій.

Днямі сьпецыяльная дэлегацыя Канстантынопальскага патрыярхату знаходзілася ў Кіеве і сустракалася зь кіраўнікамі ўсіх украінскіх праваслаўных цэркваў. Сьвяты сынод Сусьветнага патрыярхату прыслаў сваіх прадстаўнікоў у адказ на зварот япіскапаў УАПЦ з просьбай далучыць гэтую непрызнаную ўкраінскую аўтакефалію да Сусьветнага патрыярхату на правах аўтаноміі.

Раней, адказваючы на пытаньні Радыё Свабода, патрыярх УПЦ КП Філярэт заявіў, што асьцярожна ставіцца да прагненьня ЎАПЦ. “Не можа быць украінскае царквы падзеленай паміж трама патрыярхатамі: Кіеўскім, Маскоўскім і Канстантынопальскім. Не патрэбна Ўкраіну разрываць на часткі”, – заявіў Філярэт

Матар’ял Радыё Свабода

http://uaoc.net/?p=3045

Friday, October 9, 2009

СПАЧЫН СЬВЯТОГА АПОСТАЛА І ЭВАНГЕЛІСТА ЯНА БАГАСЛОВА

Сьвяты апостал і эвангеліст Ян Багаслоў быў сынам Зевядэя і Саламіі - дачцы сьвятога Іосіфа Заручанага. Адначасова са сваім старэйшым братам Якавам ён быў закліканы Госпадам нашым Ісусам Хрыстом у лік Сваіх вучняў на Генісарэцкам возеры. Пакінуўшы свайго айца, абодва брата рушылі усьлед за Госпадам.

Апостал Ян быў асабліва любімы Выратавальнікам за ахвярную любоў і цнатлівую чысьціню. Пасьля свайго прызначэньня апостал не раставаўся з Госпадам і быў адным з трох вучняў, якіх Ён асабліва наблізіў да Сабе. Сьвяты Ян Багаслоў прысутнічаў пры уваскрашэньні Госпадам дачкі Іяіра і быў сьведкай Ператварэньні Госпада на Фаворы. Падчас Таемнай Вячэры ён ляжаў побач з Госпадам і па знаку апостала Пятра, прытуліўшыся да грудзей Выратавальніка, спытаў імя здрадніка. Апостал Ян крочыў за Госпадам, калі Яго, зьвязанага, загадай з Гэфсыманскага саду на суд беззаконных першасьвятароў Ганны і Каяфы, ён жа знаходзіўся ў двары архірэйскім пры допытах свайго Боскага Настаўніка і неадступна ішоў за Ім па Хросным шляху, смуткуючы усім сэрцам. У падножжа Крыжа ён плакаў разам з Боскай Маці і пачуў зьвернутыя да Яе зь вышыні Крыжа слова Укрыжаванага Госпада: “Жанчына, гэта сын Твой” і да яго: “Гэта Маці твая” (Ян. 19:26-27). З гэтага часу апостал Ян, як любячы сын, клапаціўся аб Усясьвятой Дзеве Марыі і служыў Ёй да Яе Усьпеньня, нікуды не адлучаючыся зь Ерусаліму. Пасьля Усьпеньня Боскай Маці апостал Ян, па выпаўшаму яму жэрабю, накіраваўся ў Эфэс і іншыя Малаазійскія гарады для пропаведзі Эвангельля, узяўшы зь сабой свайго вучня Прохара. Яны адправіліся ў шлях на караблі, які патануў падчас моцнай буры. Усе вандроўцы былі выкінутыя на сушу, толькі апостал Ян застаўся ў марской бездані. Прохар горка рыдаў, пазбавіўшыся свайго духоўнага айца і настаўніка, і пайшоў у Эфэс адзін. На чатырнаццаты дзень шляху ён стаяў на беразе мора і убачыў, што хваля выкінула на бераг чалавека. Падышоўшы да яго, ён пазнаў апостала Яна, якога Госпад захоўваў жывым чатырнаццаць дзён у марской глыбіні. Настаўнік і вучань адправіліся ў Эфэс, дзе апостал Ян няспынна прапаведаваў язычнікам аб Хрысьці. Яго пропаведзь суправаджалася шматлікімі і вялікімі цудамі, так што лік паверыўшых павялічвалася з кожным днём. У гэты час пачалося ганеньне на хрысьціян імпэратара Нэрона (56 - 68). Апостала Яна адвялі на суд у Рым. За спавяданьне веры ў Госпада Ісуса Хрыста апостал Ян быў прысуджаны да сьмерці, але Госпад захаваў Свайго выбраньніка. Апостал выпіў прапанаваную яму чару са сьмяротным ядам і застаўся жывым, затым выйшаў цэлым з катла з кіпячым алеем, у які быў кінуты па загадзе ката. Пасьля гэтага апостала Яна паслалі ў зьняволеньне на выспу Патмас, дзе ён пражыў шмат гадоў. Па шляху да месца ссылкі апостал Ян зьдзейсьніў шмат цудаў. На высьпе Патмас пропаведзь, якая суправаджалася цудамі, прыцягнула да яго усіх жыхароў выспы, якіх апостал Ян адукаваў сьвятлом Эвангельля. Ён выгнаў шматлікіх нячысьцікаў з паганскіх капішчаў і вылечыў вялікае мноства хворых. Вяшчуны рознымі злымі насланьнямі аказвалі вялікі супраціў пропаведзі сьвятога апостала. Асабліва запалохваў усіх напышлівы вяшчун Кінапс, хваліўшыся тым, што давядзе да згубы апостала. Але вялікі Ян – Сын Грамоў, як назваў яго Сам Госпад, сілай дзейснай праз яго мілаты Боскай разбурыў усе хітрыкі злога, на якія спадзяваўся Кінапс, і ганарлівы вяшчун ганебна загінуў у марской бездані.

Апостал Ян адышоў са сваім вучнем Прохарам на пустынную гару, дзе наклаў на сябе трохдзённы пост. Падчас малітвы апостала гара завагалася, загрымеў гром. Прохар у страху зваліўся на зямлю. Апостал Ян падняў яго і загадаў запісваць тое, што ён будзе казаць. “Я ёсьць Альфа і Амэга, пачатак і канец, кажа Гасподзь, Які ёсьць, і быў, і прыйдзе, Усеўладны.” (Адкр. 1:8) – абвяшчаў Дух Божы праз сьвятога апостала. Так каля 67 году была напісаная Кніга Адкрыцьця (Апакаліпсіс) сьвятога апостала Яна Багаслова. У гэтай кнізе расчыненыя таямніцы лёсу Царквы і канца сьвету.

Пасьля доўгай спасылкі апостал Ян атрымаў волю і вярнуўся ў Эфэс, дзе працягваў сваю дзейнасьць, павучаючы хрысьціян сьцерагчыся ілжэнастаўнікаў і іх ілжэвучэньняў. Каля 95 гады апостал Ян напісаў у Эфэсе Эвангельле. Ён заклікаў усіх хрысьціян любіць Госпада і адзін аднаго і гэтым выканаць запаведзі Хрыстовы. Апосталам любові заве Царква сьвятога Яна, бо ён стала вучыў, што без любові чалавек не можа наблізіцца да Бога. У трох Пасланьнях, напісаных апосталам Янам, гаворыцца аб значэньні любові да Бога і блізкіх. Ужо ў глыбокай старасьці, пазнаўшы аб юнаку, сышоўшым з шляху праўдзівага і зрабіўшагася правадыром хеўры разбойнікаў, апостал Ян пайшоў шукаць яго ў пустэльню. Убачыўшы сьвятога старца, вінаваты стаў хавацца, але апостал пабег за ім і умольваў яго спыніцца, абяцаючы грэх юнака узяць на сябе, абы той павініўся і не губіў сваёй душы. Крануты цеплынёй любові сьвятога старца, юнак сапраўды павініўся і выправіў сваё жыцьцё.

Сьвяты апостал Ян спачыў у веку ста зь лішнім гадоў. Ён нашмат перажыў усіх астатніх відавочнікаў Госпада, доўга застаючыся адзіным жывым сьведкай зямных шляхоў Выратавальніка.

Калі надышло час адыходу апостала Яна да Бога, ён адышоў за межы Эфэсу зь сямю сваімі вучнямі і загадаў прыгатаваць для сябе ў зямлі крыжападобную магілу, у якую лёг, сказаўшы вучням, каб яны засыпалі яго зямлёй. Вучні з плачам цалавалі свайго любімага настаўніка, але, не рашыўшыся непаслухацца, выканалі яго наказ. Яны накрылі твар сьвятога палатном і закапалі магілу. Пазнаўшы аб гэтым, іншыя вучні апостала дашлі да месца яго пахаваньня і раскапалі магілу, але нічога ў ёй не знайшлі.

Кожны год зь магілы сьвятога апостала Яна 8-га траўня выступаў тонкі прах, які вернікі зьбіралі і вылечваліся ім ад хвароб. Таму Царква сьвяткуе памяць сьвятога апостала Яна Багаслова яшчэ і 8 траўня.

Госпад даў свайму каханаму вучню Яну і яго брату імя “сыноў грому” – весьніка страшнага ў сваёй ачышчальнай сіле нябеснага вагню. Гэтым самым Выратавальнік паказваў на палымяны, вагністы, ахвярны характар хрысьціянскай любові, прапаведнікам якой быў апостал Ян Багаслоў. Арол – знак высокага лунаньня Багаслоўскай думкі – іконаграфічны знак эвангеліста Яна Багаслова. Найменьне Багаслова Сьвятая Царква дала зь вучняў Хрыстовых толькі сьвятому Яну, тайнаму назіральніку Лёсаў Божых.

Трапар сьвятому эвангелісту і апосталу Яну Багаслову, тон 2

Апостал, Хрысту Богу палюбіўшыся / пасьпяшы вызваліць людзей, што апраўдацца няздольныя; / малітвы твае прымае Той, Хто цябе прыняў, / калі ты прыпаў на грудзі Яго. / Маліся Яму, Багаслоў, / каб зьнішчыў хмару варожую, што наганяе нас, / і падаў нам спакой і вялікую міласьць.

Кандак, тон 2

Хто здольны распавесьці аб велічы тваёй, цнота чыстая, / бо творыш цуды і падаеш вылячэньня, / і моліш за душы нашы, / як Багаслоў і сябра Хрыстовы