Friday, October 16, 2009

СЬВЯТАМУЧАНІК ДЗІЯНІСІЙ АРЭАПАГІТ

Памяць: 4 студзеня (70 ап.), 3 кастрычніка

Сьвятамучанікі Дзіянісій Арэапагіт, япіскап Афінскі, прэсьвітэр Русьцік і дыякан Елеўфэрый забітыя ў Гальскай Лютэцыі (старажытны назоў Парыжу) у 96 годзе (па іншых дадзеных у 110 годзе), падчас ганеньня пры імпэратару Даміцыяне (81 - 96). Сьвяты Дзіянісій жыл у горадзе Афіны. Тамака ж выхоўваўся і атрымаў клясычную элінскую адукацыю. Затым адправіўся ў Эгіпет, дзе ў горадзе Іліаполе вывучаў астраномію. Разам зь сябрам Апалафонам ён быў сьведкай сонечнага зацьменьня ў момант расьпяцьця на Крыжы Госпада Ісуса Хрыста. “Гэта або Бог, Стваральнік усяго сусьвету, пакутаваў, або гэты сьвет бачны канчаецца”, сказаў тады Дзіянісій. У Афінах, куды ён вярнуўся зь Эгіпту, яго абралі сябрам арэапагу (вярхоўнага афінскага суду).

Калі сьвяты апостал Павел прапаведаваў у афінскім арэапагу (Дз. 17:16 - 34), Дзіянісій прыняў гэта выратавальнае дабравесьце і стаў хрысьціянінам. На працягу трох гадоў Дзіянісій быў паплечнікам сьвятога апостала Паўла ў пропаведзі Слова Боскага. Пасьля апостал Павел паставіў яго япіскапам горада Афін. У 57 годзе сьвяты Дзіянісій прысутнічаў пры пахаваньні Усясьвятой Багародзіцы.

Яшчэ пры жыцьці Маці Боскай Дзіянісій Арэапагіт, адмыслова прыяжджаючы ў Ерусалім зь Афін, каб убачыць Багародзіцу, пісаў свайму настаўніку апосталу Паўлу: “Сьведчуся Богам, што, акрамя Самога Бога, няма нічога ў сусьвеце, у такой меры напоўненага Боскай сілы і мілаты. Ніхто зь людзей не можа спасьцігнуць сваім розумам тое, што я бачыў. Вызнаю прад Богам: калі я Янам, зьзяючым сярод апосталаў, як сонца на небе, быў прыведзены прад твар Усясьвятой Дзевы, я перажыў невымоўнае пачуцьцё. Прад мною забліскала нейкае Боскае зьзяньне. Яно асьвяціла мой дух. Я адчуваў духмянасьць неапісальных водараў і быў поўны такога захапленьня, што ні цела маё нямоглае, ні дух не маглі перанесьці гэтых знакаў і пачаткаў вечнай асалоды і Нябеснай славы. Ад Яе мілаты зьнемаглося маё сэрца, зьнямогся мой дух. Калі бы ў мяне не былі ў памяці твае навучаньні, я бы лічыў Яе праўдзівым Богам. Нельга сабе і прадставіць большай асалоды, чым то, якое я тады адчуў”.

Пасьля спачыну апостала Паўла, жадаючы працягнуць яго справу, сьвяціцель Дзіянісій адправіўся з пропаведзьдзю ў заходнія краіны, разам з прэсьвітэрам Русьцікам і дыяканам Елеўфэрыям. Шматлікіх ён зьвярнуў да Хрыста ў Рыме, а затым у Нямеччыне, Іспаніі. У Галіі, падчас перасьледу хрысьціян паганскімі уладамі, усе тры спавяданьніка былі схопленыя і кінутыя ў вязьніцу. Уначы сьвяты Дзіянісій зьдзейсьніў Боскую літургію ў саслужэньні Анёлаў Боскіх. Раніцой мучанікі былі абезгалоўленыя. Сьвяты Дзіянісій узяў сваю галаву, прайшоў зь ёй да храма і толькі тамака упаў мёртвы. Набожная жанчына Катула пахавала рэшткі мучаніка.

Вялікае значэньне для Праваслаўнай Царквы маюць тварэньні сьвятога Дзіянісія Арэаопагіта. Да нашага часу зь іх захаваліся чатыры кнігі: “Аб Нябеснай герархіі”, “Аб царкоўнай герархіі”, “Аб Імёнах Боскіх”, “Аб містычным багаслоўі”, а таксама дзесяць пасланьняў да розных асоб.

Кніга “Аб нябеснай герархіі” напісаная, верагодна, у адной з краін Заходняй Еўропы, дзе прапаведаваў сьвяты Дзіянісій. У ёй выкладаецца хрысьціянскае вучэньне аб сьвеце анёльскім. Анёльская (або нябесная) герархія складаецца зь дзевяці анёльскіх чыноў: Сэрафімы, Хэрувімы, Пасады, Панаваньні, Сілы, Улады, Пачаткі, Архангелы, Анёлы.

Мэта Богазаснаванай анёльскай герархіі узыходжаньне да Богападабенства праз ачышчэньне, асьвету і удасканаленьне. Вышэйшыя абліччы становяцца носьбітамі і крыніцамі Боскага Сьвятла і Боскага жыцьця для абліччаў падпарадкаваных. Не толькі разумныя, бесьцялесныя сілы уключаныя ў сьвятланосныя духоўныя герархіі, але і род чалавечы, адноўлены і асьвячаемы ў Царкве Хрыстовай.

Кніга сьвяціцеля Дзіянісія “Аб царкоўнай герархіі" зьяўляецца працягам яго кнігі “Аб нябеснай герархіі”. Царква Хрыстова ў яе сусьветным служэньні трымаецца, як і анёльскія абліччы, на Богазаснаваным сьвятакіраўніцтве .

У сьвеце зямным, да дзяцей царкоўных, Боская мілата сыходзіць прыкравенна у сьвятых царкоўных таямніцах, духоўных па істоце, але пачуцьцёвых па выяве. Толькі нешматлікія сьвятыя падзьвіжнікі станавіліся бачыўшымі зямнымі вачамі вогневобрасную прыроду Сьвятых Таямніц Боскіх. Але па-за царкоўнымі таемніцамі, па-за Хростам і Еўхарыстыяй, няма для чалавека сьвятланоснай ратавальнай дабрыні Боскай, няма Богапазнаньня, няма абагаўленьня.

Кніга “Аб імёнах Боскіх” выкладае шляхі Богапазнаньня праз Лесьвіцу Боскіх імёнаў.

Кніга сьвяціцеля Дзіянісія “Аб містычным Багаслоўі” таксама выкладае вучэньне аб Богапазнаньні. Багаслоўе Праваслаўнай Царквы усё заснавана на дасьведчаным Богапазнаньні. Каб спазнаць Бога трэба да Яго наблізіцца, дасягнуць стану Богазносінаў і абагаўленьня. Гэта больш усяго дасягаецца малітвай. Не таму, што малітвай мы набліжаем да сабе Неспасьціжнага Бога, але таму, што чыстая сардэчная малітва нас набліжае да Бога.

Тварэньні сьвятога Дзіянісія Арэапагіта (іх завуць “Арэапагітыкі”) маюць выключнае значэньне ў Багаслоўі Праваслаўнай Царквы. На працягу амаль чатырох стагодзьдзяў, да пачатку VI стагодзьдзя, тварэньні сьвятога айца захоўваліся толькі ў таемным паданьні, пераважна багасловамі Александрыйскай Царквы. Яны былі вядомыя Клемэнту Александрыйскаму, Арыгэну, Дзіянісію Вялікаму, пераемна узначальваўчым вучэльня пакліканых у Александрыі, і сьвятому Рыгору Багаслову. Сьвяты Дзіянісій Александрыйскі пісаў сьвяціцелю Рыгору Багаслову тлумачэньня на “Арэапагітыкі”. Агульнацаркоўнае прызнаньне тварэньні сьвятога Дзіянісія Арэапагіта атрымалі ў VI VII ст.ст. Адмысловую вядомасьць маюць камэнтары да іх, напісаныя звышгодным Максымам Спавяданьнікам (+ 662).

У Кіеўскай Праваслаўнай Царкве вучэньне сьвятога Дзіянісія аб духоўных сьвятакіраўніцтвах і абагаўленьні чалавечай прыроды было вядома спачатку па “Багаслоўю” звышгоднага Яна Дамаскіна. Першы славянскі пераклад саміх “Арэапагітык” быў зроблены на Афоне каля. 1371 гаду манахам Ісаей. Сьпісы яго былі шырока распаўсюджаныя ў Кіеўскай Русі (сучаснай Украіне і Беларусі). Шматлікія зь іх дагэтуль берагуцца ў кнігасховішчах Украіны, Беларусі і Расеі у тым ліку пэргамэнтны рукапіс “Тварэньні сьвятога Дзіянісія Арэапагіта”, якая належала сьвяціцелю Кіпрыяну, мітрапаліту Кіеўскаму (+ 1406) і напісана яго рукой.

Трапар Дзіянісію Арэапагіту, яп. Афінскаму

Набожнасьці навучыўшыся і цьвярозасьці ва ўсім, / добрым сумленьнем сьвятапрыгожа апрануўся, / веды атрымаў ад сасуду абранага невымоўна / і веру захаваў, добрае жыцьцё зьдзейсьніў ты, / сьвятамучанік Дзіянісій, / цяпер каля пасаду сьвятога малі Хрыста Бога, / каб выратавацца душам нашым.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.