Кандак 1
Абраная Прадвечным Царом, усявышэйшая ўсялякага стварэньня Нябеснага і зямлі Ўладарка, што прыйшла калісьці ў Улахернскую царкву на малітву, годнае пакланеньня зь набожнасьцю прыносячы, як у цемры жывучыя, пад Твой сьвятланосьбітны амафор і верай і радасьцю сябе аддаём. Ты ж, як маючы дзяржаву непераможную, ад усялякіх бед нас вызвалі, ды клічам Табе: Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад усялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.
Ікас 1
Архангелаў і Анёлаў палкі, з Прадвесьнікам, Багасловам і ўсіх сьвятых харамі, супрацьстаяць Табе, Уладарцы сваёй, у царкве Ўлахернскай і, замілаванае маленьня Твае аб усім сусьвеце чуўшы, са зьдзіўленьнем засьпявалі так:
Радуйся, Бога Айца безпачатковага прадвечнае дабраваленьня; радуйся, Бога Сына нятленнага ўсячыстае ёмішча.
Радуйся, Бога Духа Ўсясьвятога абранае жыльлё; радуйся, Горных чыноў анёльскіх няспыннае зьдзіўленьне
Радуйся, цёмных сіл апраметнай найжахлівы жах; радуйся, Ты ў паветры насімая шматвокімі Хэрувімамі.
Радуйся, Табе ўсяхвалу сьпяваюць шасьцікрылыя Сэрафімы; радуйся, Твайму ўсядобраму покрыву і мы, на зямлі народжаныя, удзячна пакланяемся.
Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.
Кандак 2
Бачыўшыя Цябе сьвяты Андрэй зь Епіфанам у царкве на паветры за хрысьціян Бога молячую, прызнаўшыя, як Маці ўзьнёслага на Нябёсы Хрыста Бога нашага, і, паўшы на зямлю, радасна пакланяліся ўсядобраму покрыву Твайму, сьпяваючы: Алілуя.
Ікас 2
Розумам недасягальна ёсьць, Багародзіца Дзева, у абароне людзей праваслаўных, таму не разумеюць ворагі нашы, наколькі моцнай ёсьць малітва Маці Боскай. Мы ж, аб Тваёй абароне добра ведаючы, заўсёды Табе зь замілаваньням сьпяваем:
Радуйся, усяміласэрная Суцяшальніца ўсіх скарбутных і абцяжараных; радуйся, няспынная Настаўніца ўсіх заблукаўшых і асьлепленых.
Радуйся, справядліва скіраваны на нас гнеў Боскі Тваім маленьнем хутка спыняючая; радуйся, злыя запалы нашы ўсямагутным рухам адганяючая.
Радуйся, моцнае абуджэньня сьпячых сумленьня; радуйся, няцяжкае пераадоленьня думак і спраў беззаконных.
Радуйся, праз Цябе апраметная стогне і духі злыя трымцяць; радуйся, праз Цябе брама раю нам адчыняецца.
Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.
Кандак 3
Моц Усявышняга ахінае зь верай і набожнасьцю аддаючых сябе пад усячысты покрыў Твой: бо толькі Табе адзінай, Усясьвятой і Ўсячыстай Маці Бога, дадзена, каб усялякая просьба Твая выконвалася. Таму верна ўсялякі праваслаўны славасловіць Цябе і Сына Твайго, сьпяваючы: Алілуя.
Ікас 3
Маючы багацьця міласэрнасьці бясконцае, усім канцам зямлі працягваеш руку дапамогі, Уладарка: хворых вылячэньне, пакутывачых палёгка, сьляпым зрок і ўсім усё па кожнага патрэбе падаеш, удзячна сьпяваючым:
Радуйся, Праваслаўя неразбуральная цьвярдыня і агароджа; радуйся, сьвятых храмаў і алтароў найпершае ўпрыгожаньня.
Радуйся, набожнасьці надзейная ахарона; радуйся, добрых сэрцам кіраўнікоў гарадзкіх няспынная Дапамога.
Радуйся, непераможная Ваявода камандзіраў і ваяроў хрысьціянскіх; радуйся, сьвяты люстэрка праўды судзьдзям справялівым.
Радуйся, дасканалы Розум настаўнікаў; радуйся, дабраслаўленьня дамоў і радоў набожных.
Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.
Кандак 4
Бурай шматлікіх бед паланёным, нам дапамагаеш, Уладарка: бо стаіш прад алтаром Госпада працягнуўшы рукі Твае, і молішся, дык калі нашу нягодную малітву адкіне Госпад, Цар Славы, паслухае маленьня заклікаючых імя Твае сьвятое, Сыну Твайму сьпяваючых: Алілуя
Ікас 4
Пачуў Госпад Бог Ісуса Навіна, молячагася і просячага сонца спыніцца, каб адпомсьціць ворагам. Чуе і цяпер Тваю малітву Госпад Ісус, абраны Палац Духа Сьвятога. Таму і мы, грэшныя, на Твой надзею маючы покрыў, Табе, як Боскай Маці, сьпяваем:
Радуйся, ад Сонца нястворанага асьветленая і нас сьвятлом не заходзячым асьвячаючая; радуйся, зьзяньнем усячыстай Душы Тваёй ўсю зямлю адукаваўшая
Радуйся, чысьцінёй цела Твайго ўсе нябёсы разьвесяляўшая; радуйся, сьвятых манастыроў Хрыстовых покрыў і забесьпячэньня.
Радуйся, верных пастыраў Царквы бадзёрасьць і навучаньня; радуйся, набожных манахаў і манахіняў Настаўніца.
Радуйся, непераможны супакой старцаў набожных; радуйся, таямнічае вясельля чыстых дзеў і ўдоваў.
Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.
Кандак 5
Богаабраны Маісей, у старажытнасьці на Амаліка паўстаўшы, рукі працягнуўшы ворага народу Ізраільскага перамог. Ты ж, о Боская Маці, працягнуўшы рукі Твае ў маленьні, заўсёды перамагаеш ворагаў хрысьціян і нам шчытом ёсьць непераможным, сьпяваючым: Алілуя.
Ікас 5
Бачыўшы Цябе ў царкве Ўлахернескай, у паветры малебна рукі да Сына і Бога працягваючую, сьвятых сабор радасна зь Архангеламі і Анёламі ўдзячную Табе песьню засьпявалі. Мы ж, мацнейшымі, чым Майсея рукі, рукамі Тваімі ўмацаваныя, замілавана сьпяваем:
Радуйся, Твая падтрымлівае ўсіх нас толькі Тваёй да нас любоўю і міласэрнасьцю; радуйся, прад Ёй жа ворагі нашы, бачныя і нябачныя, стаяць ня здольныя.
Радуйся, цёмныя палкі запалаў і спакусаў нашых праганяючая; радуйся, Вагонь Боскі – Хрыста бясшкодна ў руце Сваёй трымаўшая і нас, халодных, тым запальваючая.
Радуйся, паўстаўшых на запалы плоцкія, цнотай годна вянчаньня; радуйся, жывучых у пасьце і бязмоўя заўсёды суразмоўніца.
Радуйся, зьнямоглых ад маркоты і скрухі хуткая Суцяшальніца; радуйся, дабрынёй пакоры і цярплівасьці пастаўшчыца.
Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.
Кандак 6
Апавядальнікам няспынных дабротаў і міласьці Тваёй выявіўся сьвятой Раман Салодкасьпеўнік, калі ад Цябе ў сьне прыняў сьвітак кніжны: таму будучы адукаваны мудра пачаў сьпяваць славу Табе, сьвятым жа пісаць хвалу, сьпяваючы зь верай: Алілуя.
Ікас 6
Зазьзяў ад праўдзівага Сонца Праўды Сьвітанак, Дзева Богаюначка, адукаваўшая ўсіх прамудрасьцю Бога Сына Твайго і ў вызнаньня праўды прыводзячая сьпяваючых Табе так:
Радуйся, Моц Боскую і Прамудрасьць Боскую – Хрыста ў плоці нарадзіўшая; радуйся, маладумную мудрасьць стагодзьдзя нашага пасароміўшая і асьлепленых ёй на шлях праўдзівы скіраваўшая.
Радуйся, сьвятой веры ахоўніца і праваслаўных догматаў Настаўніца; радуйся, нягодных ерасей і тленатворчых расколаў Зьнішчальніца.
Радуйся, тайнае і нядобрае праўдзіва прадбачачы і праўдзіва папераджаючы; радуйся, ілжывых прарокаў і ганебнага гадальніцтва пасароміўшая.
Радуйся, у час роздумаў думку добрую на сэрца падаючая; радуйся, ад згубных пачынаньняў і неразумных жаданьняў абараняючая.
Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.
Кандак 7
Хоць выяўляе доўгацярплячы Ўсябачны Госпад у Сваё чалавекалюбстве незьлічонай шчодрасьці бездань, абраў Цябе ў адзіную Маці Сваю і стварыў Цябе людзям непераможнай абаронай: нават калі хто зь іх і праўдзівага асуджэньне судом Боскім годны, Тваім ўсягодным дзяржаўным пакровам захоўваецца дзеля каяньня, сьпяваючы: Алілуя.
Ікас 7
Дзіўныя справы Твае ў Усячыстай Маці Тваёй, Госпад, калі прыцудоўны амафор у руце Яе, зьзяючы мацней праменьняў сонечных, паказаў. Ім жа пакрыўшы людзей, быўшых у царкве Ўлахернескай. Аб гэтым знаку міласэрнай Яе абароны пачуўшы, жахам і радасьцю напоўненыя, усе сьпяваюць:
Радуйся, нерукатворны амафор, як воблака, над усім сусьветам раскінуўшая; радуйся, прадвечнага Архірэя, Сына Свайго, знак у руках Сваіх трымаючая.
Радуйся, новую міласьць і новую дабрыню гэтым у Царкве Праваслаўнай выяўляючы; радуйся, слуп воблачны ад спакусаў сусьвету ўсіх нас пакровам ахоўваючы
Радуйся, слуп вогнены, сярод імглы грахоў усім нам шлях выратаваньня паказваючы; радуйся, у праўдзівай набожнасьці жывучых яўнае ўмацаваньня.
Радуйся, таемных сярод сусьвету слуг Боскіх таемнае адукаваньня; радуйся, і мяне, грэшнага, не пакідаючая без Сваёй пакровы і дабраваленьня.
Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.
Кандак 8
Дзівосна зь Нябёсаў у Ўлахернескую царкву зьявіўшуюся, Цябе Анёлы апяваюць, апосталы славяць, хор сьвяціцеляў і звышгодных жанчын сутонна ўсхваляць. Прадвесьнік з Багасловам пакланяюцца, людзі ж, быўшыя ў царкве, з радасьцю сьпяваюць: Алілуя.
Ікас 8
Усімі вышэйшымі і ніжэйшымі ўладарыўшы Госпад, бачыў Цябе, Маці Сваю, ў царкве стоячую і зь замілаваньням да Яго молячую, мовіць: “Прасі, Маці Мая, ніколі не адвярнуся ад Цябе, але выканаю ўсе просьбы Твае і ўдзячнасьць Табе ўсіх сьпяваць навучу”:
Радуйся, Каўчэг Запавету, у ім жа захоўваецца асьвячэньня ўсяго роду чалавечага; радуйся, дыскас усясьвятой, на ім жа жадаючым праўды падносіцца Хлеб Жыцьця Вечнага.
Радуйся, сасуд ўсязалаты, у ім жа падрыхтаваная дзеля нас плоць і кроў Боскага Агнца; радуйся, пакінутых лекарамі ў Свае ўсямагутныя рукі прымаючая.
Радуйся, зьнямоглых целам, але не духам і вераю, зь ложка хваробы ўздымаючая; радуйся, гінуўшым ад хваробы розум новы і лепшы сэнс падаючая.
Радуйся, на сьмяротным шляху запалаў і граху нас прамудра спыняючая; радуйся, жорсткасьць некаяннага сэрца нашага на дабрыню каяньня зьмяняючая.
Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.
Кандак 9
Усе палкі анёльскія прыносяць хвалу Табе, праўдзівай Маці Боскай і Абаронцы ўсіх прыходзячых да Цябе, ведаючы, як непераможна пакровам Тваім праваслаўных радуеш, грэшнікаў абараняеш, у бедах знаходзіўшыся вызваляеш і молішся аб усіх верных, сьпяваючых: Алілуя.
Ікас 9
Мудрацы шматвяшчаўшыя, як рыбы безгалосыя, не ведаюць, як славіць па годнасьці вялікае ўсячыстага Покрыву Твайго сьвята: бо ўсё ад іх аб Табе выказанае не годна апісаць нязьлічоныя шчадроты Твае. Мы ж, Твае нязьлічоныя даброты бачыўшы, з радасьцю сьпяваем:
Радуйся, ад язваў і ўсязгубнасьці сьмяротнай нас захаваўшая; радуйся, ад неспадзяванага трымценьня зямлі гарады і вёскі абараняючая.
Радуйся, ад павадку і патапленьня рукой усямоцнай ратуючая; радуйся, ад паленьня вогненага расой малітваў Тваіх вызваляючая.
Радуйся, ад голаду душэўнага і цялеснага Хлебам Жыцьця забясьпечваючая; радуйся, удары маланкі і грому ад галоў нашых адводзячая.
Радуйся, ад палону варожага і таемных забойцаў ратуючая; радуйся, ад хатняй бойкі і варожасьці адзінакроўным мірам і любоўю агароджваючая
Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.
Кандак 10
Выратаваць жадаючы род чалавечы ад спакусы варожай Чалавекалюбчы Госпад Цябе, Маці Сваю, падараваў нам, зямным, у дапамогу, покрыў і абарону, ды ў скрусе знаходзячымся суцяшэньня, скарбутным радасьць, пакрыўджаным абаронца і ўсіх з безданяў грахоўных уздымаючая, сьпяваючых: Алілуя.
Ікас 10
“Уладар Нябесны, - мовіць у малітве на паветры зь Анёламі стоячы ўсягодная Ўладарка, - прымі ўсялякага чалавека, молячагася Табе і заклікаючага імя Мае ў дапамогу, ды не сыдзе ніхто ад твару Майго галодны і непачуты”. Гэтую добрую малітву чуўшыя, саборы сьвятых удзячна засьпявалі:
Радуйся, чыстых рукамі і сэрцам земляробаў дабраслаўлёнымі пладамі вянчаючая; радуйся, дапамога і праўдзівая ўзнагарода ўсім дабро няспынна робячым.
Радуйся, клятвазлачынства і няпраўды ўсенароднае выкрыцьцё; радуйся, патрабуючым ў дарозе, на зямлі і на моры неспадзяваная дапамога.
Радуйся, бязьдзетных бацькоў пладамі веры і духа радуючая; радуйся, сірот нябачная Выхавацелька.
Радуйся, моцная Абаронца, у палоне і выгнаньні знаходзячыхся; радуйся, няспынная Апякунка ў цямніцах сядзячых.
Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.
Кандак 11
Сьпеў усязамілаваньня чуўшы і цёплай мілітве Тваёй аб нас радуючыся, просім Цябе, Дзева Багародзіца, не пагрэбуй маленьнямі слуг Тваіх: бо да Цябе ў бедах і скрусе зьвяртаемся і прад Табой сьлёзы нашыя льем, сьпяваючы: Алілуя.
Ікас 11
Як сьвятлапрыемную сьвечку, у малітве гарачую, бачыўшы Цябе на паветры ў Улахернскай царкве, сутонна з шматлікімі вернікамі, ў ёй знаходзячыміся, прамаўляючы: “Адкуль мне гэтае, ды прыйшла Маці Госпада Майго да мяне?”. Сьвяты ж Андрэй зь Епіфанам цёпла моляцца да Цябе, сьпяваючы:
Радуйся, усіх падарункаў духоўных і цялесных незайздросныя Падаўца; радуйся, пачынаючых каяньня грэшнікаў надзейная Прадстаяльніца.
Радуйся, змагаючыхся зь запаламі і нападамі варожымі няспынная Дапаможніца; радуйся, нябачнае пакора ўладароў жорсткіх і зьверанораўных.
Радуйся, таемны спакой і радасьць слуг у послуху знаходзячыхся; радуйся, усяжаданае стварэньня добрых сем’яў.
Радуйся, парадзіх хуткае і бязбольнае вызваленьне; радуйся, ў час спачыну адзіная нам усім Дапамога.
Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.
Кандак 12
Дабрыню Боскую выпрасі нам ад Сына Твайго і Бога, працягні нам руку дапамогі, адгані ад нас усялякага ворага і супраціўніка і зьміры жыцьцё наша, ды не загінем зло без каяньня, але прымі нас ў вечныя пакровы, Апякунка наша, ды радуючыся Табе сьпяваем: Алілуя.
Ікас 12
Апяваючыя Твой дзяржаўны покрыў, хвалім Цябе ўсе, як няпахістную Прадстаяцельку нашу, і пакланяемся Табе, аб нас молячай: бо верым і спадзяемся, вымаліш ад Сына Твайго і Бога даброты вечныя і часовыя усім зь любоўю сьпяваючым Табе:
Радуйся, усяго сусьвету ўсямоцная абарона; радуйся, усяго зямнога і нябеснага асьвячэньня.
Радуйся, усіх пораў году дабраслаўленьня; радуйся, усіх нагавораў і спакушэньня, ад сусьвету зямнога, плоці і д’ябла сыходзячых, перамога.
Радуйся, нечаканае прымірэньня жорстка варагуючых; радуйся, нечаканае выпраўленьня непакаяных грэшнікаў.
Радуйся, не адкідаючая ўсімі пагарджаных адкінутых; радуйся, найбольш адчайдушных ад бездані гібелі выратоўваючая
Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.
Кандак 13
О Ўсясьвятая Маці, Усячыстая Ўладарка, Дзева Багародзіца! Да Цябе скіроўваю вочы душэўныя і цялесныя, да Цябе працягваю зьнямоглыя рукі і з бяздоньня сэрца клічу: паглядзі на веру і пакору душы маёй, пакрой мяне ўсямагутным амафорам Тваім, ды вызвалюся ад усіх бед і скрухі, і ў гадзіну сьмерці маёй, о Ўсядобрая, прыйдзі да мяне і ад прыгатаванага праз грахі мае пазбаў, пакланяючыся сьпяваю: Алілуя. (тройчы)
Ікас 1
Архіанёлаў і Анёлаў палкі, з Прадвесьнікам, Богасловам і ўсіх сьвятых харамі, супрадстаяць Табе, Уладарцы сваёй, у царкве Ўлахернскай і, замілаванае маленьня Твае аб усім сусьвеце чуўшы, са здзіваваньням засьпявалі так:
Радуйся, Бога Айца безпачатковага прадвечнае дабраваленьня; радуйся, Бога Сына нятленнага ўсячыстае ўмясьцілішча.
Радуйся, Бога Духа Ўсясьвятога абранае жыльлё; радуйся, Горных чыноў анёльскіх няспыннае зьдзіваваньня.
Радуйся, цёмных сіл апраметнай ўзяжахлівы жах; радуйся, Ты ў паветры насімая шматвокімі Хэрувімамі.
Радуйся, Табе ўсяхвалу сьпяваюць шасьцікрыдыя Сэрафімы; радуйся, Твайму ўсядобраму пакрову і мы, на зямлі народжаныя, удзячна пакланяемся.
Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад ўсялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.
Кандак 1
Абраная Прадвечным Царос, усявышейшая ўсялякага стварэньня Нябёснага і зямлі Ўладарка, прышоўшай калісьці ў Улахернскую царкву на малітву, годнае пакланеньня зь набожнасьцю прыносячы, як у цемры жывучыя, пад Твой сьвятланосьбітны амафор і верай і радасьцю сябе аддаем. Ты ж, як маючая дзяржаву непераможную, ад усялякіх бедаў нас вызвалі, ды клічам Табе: Радуйся, Радасьць наша, пакрой нас ад усялякага зла ўсягодным Тваім амафорам.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.